Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.51K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крынж дня. Так цяпер выглядаюць сюжэты на (!) дзіцячым тэлебачанні ў расійскіх рэгіёнах.
Вайсковае кіраўніцтва Расіі прагназуе, што да наступнага лета страты сярод мабілізаваных могуць быць каля 100 тысяч чалавек. Гаворка ідзе пра "незваротныя страты": забітых і сур'ёзна параненых. Пра гэта са спасылкай на некалькі крыніц піша праект "Важные истории".

Плануецца, што з такімі стратамі Расія зможа "замацаваць фронт". А ўвесну армія зноў будзе папоўнена за кошт салдат тэрміновай службы.

Прыкапаныя: што адбываецца з мёртвымі расіянамі ва Украіне.
Будзьце асцярожныя! Галалёдзіца і мокры снег чакаюць нас у нядзелю, кажуць сіноптыкі. На надвор'е ў Беларусі паўплываюць атмасферныя франты і паветраныя масы, што ссоўваюцца з Чорнага мора.

"Месцамі па рэспубліцы чакаецца туман, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Днём па ўсходзе краіны ў асобных раёнах моцны мокры снег",расказалі ў Гідраметцэнтры.
Прэм'ер-міністры Польшчы, Літвы і Бельгіі сёння прыбылі да Кіева. Таксама паведамляецца пра прыезд прэзідэнткі Венгрыі.

На фота польскі і літоўская прэм'еры Матэуш Маравецкі і Інгрыда Шыманітэ з украінскім калегам Дзянісам Шмыгалем.
10 гадоў таму браты Уладзімір і Дзмітрый Каракіны ў складзе гурта Litesound прадстаўлялі Беларусь на "Еўрабачанні", а цяпер яны арыштаваныя па крымінальнай справе. Як паведамляе @viasna96, музыкі знаходзяцца на "Валадарцы".

Паводле папярэдняй інфармацыі, ім інкрымінаваны арт. 342 КК ("актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
Мясцовыя ўлады пачалі разбураць 400-гадовы касцёл у мястэчку Зембін Барысаўскага раёна, паведаміў тг-канал @historyja. Гэты касцёл — адзін з апошніх аб'ектаў барока, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі.
Кнігі беларускіх пісьменнікаў Яўгеніі Пастэрнак і Андрэя Жвалеўскага "Пока я на краю" і "Я бы на твоем месте" здымаюць з продажу ў Расіі. Пра гэта паведамілі самі пісьменнікі. Прычына – новы закон пра "ЛГБТ-прапаганду", які фактычна забараняе нават узгадваць гэтую тэму.

Старонкі гэтых кніг ужо недасяжныя ў расійскіх анлайн-крамах.
Групу з шасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю затрымалі ўкраінскія памежнікі. Сцвярджаецца, што іх прывезлі беларусы ў вайсковай форме. Няўжо беларускі рэжым вырашыў "закідваць" мігрантамі цяпер Украіну?

Ужо год рэжым спрабуе выкарыстоўваць мігрантаў дзеля ціску на еўрапейскія краіны, але атрымліваецца не вельмі.
⚡️ Памёр Уладзімір Макей. Яму было 64 гады.

Пра смерць кіраўніка МЗС Беларусі паведаміла БелТА. Навіна вельмі кароткая: раптоўна памёр, і ўсё.

На гэтым тыдні Макей наведваў Ерэван, дзе праходзіў саміт АДКБ.
Смерць Уладзіміра Макея для дзяржмедыя – шараговая навіна. У тг-канале Белты хутка за пастом пра гэта выйшаў допіс з (даруйце) Дзермантам. А на сайце навіна ў трэцім шэрагу.

Трапны каментар даў культуролаг Вадзім Мажэйка:

"Ты можешь отдать жизнь, честь и совесть работе в системе Лукашенко на одной из главных ролей, и твой некролог будет глубоко под совещанием с региональными аграриями, и даже ниже призывов впрягаться и обеспечивать доходность предприятий, а на одном уровне с туманом, мокрым снегом и гололедицей".
Хто будзе выконваць абавязкі кіраўніка МЗС, пакуль не будзе прызначаны наступны? Па логіцы пры вакантным месцы міністра ягоныя функцыі выконвае першы намеснік. У МЗС гэта Сяргей Алейнік, які ў свой час прадстаўляў Беларусь пры ААН, а таксама быў амбасадарам у Вялікабрытаніі.
Прычынай смерці Уладзіміра Макея, імаверна, стаў інфаркт. Як піша @nashaniva, міністр не звярнуўся своечасова да медыкаў, бо не ўспрыняў свой стан усур’ёз.

Заўтра Макей збіраўся ў тэатр — на пастаноўку сваёй жонкі, актрысы Веры Паляковай-Макей.
Алея Ахвяраў расійскай агрэсіі — такі ўказальнік з'явіўся ля ўвахода ў амбасаду Расіі ў Варшаве. Гарадская рада сталіцы Польшчы прыняла такое рашэнне па ініцыятыве дарадцы кіруючай польскай партыі PiS Філіпа Францкавяка.

І расійскім дыпламатам указальнік кожны дзень нагадваць, на якім свеце яны жывуць, і мінакам-палякам — што вайна побач.
У Катары прадаюць беларускую малочку. Яе заўважылі ў мясцовых крамах беларусы, якія паехалі на ЧС па футболе:

“Сёння я знайшла на паліцах адной з крам у Досе прадукты з Брэста. Калі быць дакладней, тварог ад “Савушкіна прадукта". Кошты пазначаны ў мясцовай валюце — катарскі рыял".

Колькі ж каштуе беларуская малочка ў Катары? Цэны адрозніваюцца ад беларускіх у 6-7 разоў. 300 г тварага (5%) каштуюць 26,50 рыяла. Гэта каля 18 рублёў. А ў Беларусі такі пачак прадаюць па 2,89 рубля. 200 г творага (5%) — 19,25 рыяла. Каля 13 рублёў (у Беларусі 2,07 рубля).
Святар Уладзіслаў Багамольнікаў не выйшаў на волю пасля 88 сутак арышту. Яго затрымалі 31 жніўня. З таго часу ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Чакалася, што ён мусіць выйсці 26 лістапада, але гэтага не адбылося. Мяркуючы па ўсім, на яго быў складзены новы пратакол, і ён цяпер у статусе затрыманага чакае чарговага суда, адзначае “Хрысціянская візія”.

Умовы ўтрымання вельмі жорсткія — не прымаюць ніякіх перадач, у тым ліку лекі і вітаміны. Ва Уладзіслава моцны кашаль, які не праходзіць з яго першага арышту, калі ён хварэў на каронавірус.

Уладзіслаў Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
Латвія разбурыла пешаходны мост на стыку межаў з Расіяй і Беларуссю. Ён быў перакінуты праз раку Сінюха каля Кургана дружбы, мемарыяльнага комплекса, прысвечанага перамозе ў Другой сусветнай вайне.

Латвійцы не пыталіся згоды на знішчэнне моста ў Беларусі. Але памежнікі Латвіі папярэдзілі пра свае намеры.
У Расіі і на акупаваных тэрыторыях зноў рыхтуюцца да схаванай мабілізацыі. Генштаб УСУ паведамляе, што яна можа пачацца з 10 снежня.

“У Расійскай Федэрацыі і на часова акупаваных тэрыторыях Украіны працягваюцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы па правядзенні з 10 снежня чарговай хвалі скрытай мабілізацыі ў шэрагі расійскіх акупацыйных войскаў.

На Валынскім і Палескім напрамках, то бок з беларускага боку, сітуацыя істотна не змянілася. Ніякіх прыкмет фарміравання наступальных груповак праціўніка выяўлена не было”
, — адзначае Генштаб УСУ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як упрыгожылі гандлёвы цэнтр Dana Mall да Новага года і Калядаў! Там з’явіўся казачны горад. Надпісы на доміках у ім зробленыя на беларускай мове.
Гватэмала анулявала від на жыхарства беларускі Ірыны Літвінюк і расіяніна Дзмітрыя Кудракова. Да гэтага Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць іх.

Амерыканскае ведамства паведаміла, што Літвінюк і Кудракоў замяшаныя ў незаконнай эксплуатацыі горназдабыўнога сектара Гватэмалы праз кампанію Solway. Таксама беларуска і расіянін заўважаныя ў карупцыйных схемах з удзелам гватэмальскіх палітыкаў, суддзяў і дзяржслужачых, піша @rfrm_io.