Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.5K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Што будзе з пенсіямі? Стрым з Аляксандрам Кныровічам

Можам закласціся, што вы не ведаеце, пенсію якога памеру будзеце атрымліваць. Мала хто задумваецца пра гэта. А дарма.

Дапусцім, мы зняверыліся ў тым, што дзяржава зможа плаціць нам годныя пенсіі. Дык а выжываць як будзем, калі скончацца сілы? Якія ўвогуле ёсць варыянты?

Якая сёння сярэдняя беларуская пенсія — і ці паспявае яна за інфляцыяй? На пытанні пра пенсію адказваем разам з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут — і задавайце пытанні: https://youtu.be/UZGtTL2thU0
Крыху жыццесцвярджальнага крынжу ад капыльскіх аграрыяў. Здаецца, іх скульптуры з саломы — на галаву вышэй за нікчэмныя вырабы іх калегаў са Слоніма.

Калі-небудзь фоткацца з беларускімі саламянымі артамі будуць прыядзжаць сотні тысяч турыстаў. Але пакуль гэтае незаўважнае прыдарожнае мастацтва застаецца нашай унутранай фішкай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сахашчык-2020 vs Сахашчык-2022. Падчас пратэстаў пасля выбараў заслужаны дэсантнік з мегафонам супакойваў людзей у Брэсце.

У 2022-м ён кажа, што зробіць усё, каб беларусы не былі вымушаныя страляць у беларусаў. Але ж лічыць "сілавы варыянт" рэальным.
Борт Ryanair, які выконваў рэйс з Мілана ў Вільню, на некалькі хвілінаў заляцеў у паветраную прастору Беларусі. Так ён пазбягаў сутыкнення з навальніцай.

Праціўнікаў Лукашэнкі ў самалёце не было. Таму ён, амаль даляцеўшы да Ліды, узяў курс на Вільню. І яшчэ праз некалькі хвілінаў без перашкодаў прызямліўся ў сталіцы Літвы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"А давай пазнаёмімся, і ты мяне таксама прапусціш?" На мяжы Беларусі і Польшчы кіроўца пусціў у чаргу "знаёмага". Іншыя кіроўцы, якія на той момант ужо чакалі ў чарзе шмат гадзінаў, прыйшлі на разборкі.

Кажуць, вось так вось "заняць" і "патрымаць" для "знаёмага" месца ля пункта пропуску каштуе 100 еўра. Памежнікі глядзяць на гэта скрозь пальцы — маўляў, мы чаргу не рэгулюем. Міліцыянты, якіх сюды ўжо таксама выклікалі, ківаюць на памежнікаў.
У Гомелі да Дня беларускага пісьменства расфарбавалі дызель-цягнік, які ездзіць у Добруш. Сёлета свята адзначаюць менавіта там.

На дзіва, на цягніку заўважаныя надпісы на беларускай мове. Аде без памылак чыноўнікі не змаглі: прозвішча "Шамякін" пад цытатай напісанае з літарай "и", якой у беларускай мове няма.
"Ініцыяваныя змены заканадаўства ў галіне грамадзянства". Зяленскі адказаў на петыцыю, у якой яго прасілі паскорыць наданне ўкраінскага грамадзянства замежнікам (у тым ліку і беларусам), якія абараняюць Украіну ў вайне з Расіяй.

Мяркуючы па адказе, пакуль што просьбы замежных добраахвотнікаў аб наданні ўкраінскага грамадзянства разглядаюцца ў існуючым парадку. Цяпер, верагодна, гэты працэс будзе паскораны.

Зяленскі зазначае, што не раз сам прымаў рашэнні пра прыняццё ў грамадзянства Украіны яе замежных абаронцаў.

Ваяваць і не сесці. Навошта беларускім добраахвотнікам грамадзянства Украіны
Беларускія "Кібер-партызаны" дапамаглі Bellingcat і TheInsider раскрыць глыбока заканспіраваную расійскую агентку. "Maria Adela Kuhfeldt Rivera" выдавала сябе за перуанку, у маленстве пакінутую ў Маскве падчас Алімпіяды-80. Яна стварыла ў Неапалі ювелірны бізнес і мела блізкія стасункі з высокапастаўленымі афіцэрамі NATO. А раскрыць яе дапамагла ўзламаная хакерамі база даных "Пассажиропоток".

"Перуанкай" апынулася грамадзянка Расіі Вольга Колабава. Перад раскрыццём яна паспела збегчы ў Маскву. Вось артыкул пра гэта на сайце Bellingcat: https://www.bellingcat.com/news/2022/08/25/socialite-widow-jeweller-spy-how-a-gru-agent-charmed-her-way-into-nato-circles-in-italy/
"Вельмі цяжка. Горача, душна. Няма магчымасці памыцца. Сядзім ліпкія. З ежы толькі тое, што ўзялі з дому. І добра, што ўзялі. Ратуе планшэт, хоць фільм які можна паглядзець, не так сумна".

Чарга да шлагбаума на беларуска-польскай мяжы расцягваецца на 60 гадзінаў. @euroradio паслухала беларусаў, якія ў ёй стаяць. Чытайце тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/da-60-gadzin-belarusy-raskazali-yak-stayac-u-chergah-na-myazhy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Мінскі метрапалітэн вяртаецца з вакацый. Інтэрвалы паміж цягнікамі ў пікавыя гадзіны абяцаюць зменшыць да 2 хвілінаў раніцай і да 2,5 хвілінаў увечары. Новы расклад набудзе моц у наступны панядзелак.

Цяпер дзейнічае летні расклад з інтэрваламі ў 2,5 хвіліны ў пікавыя гадзіны раніцай і ў 3 хвіліны ўвечары.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Грузінская апазіцыя прапануе ўвесці візы для грамадзянаў Расіі і Беларусі. Калі да гэтага дойдзе — гэта будзе непрыемна і для беларусаў, і для грузінаў.

Больш за 13 тысяч грамадзянаў Беларусі, якія паехалі ў Грузію і засталіся там пасля нападу Расіі на Украіну, вымушаныя будуць ці пачаць змаганне з грузінскай бюракратыяй, ці шукаць новы прытулак. А Грузія страціць вельмі шчодрых гасцёў: мы высветлілі, што беларусы пакідаюць там нашмат больш грошай, чым іншыя мігранты і турысты.
Audio
Важныя падзеі пятніцы, 26 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:37 Протааналіз: ці навучыцца Ціханоўская рашучасці — гутарка з Розай Турарбекавай


17:44 Навіны спорту

19:27 Лекары з Беларусі просяць міністра спрасціць працэс працаўладкавання ў Польшчы


25:23 Навіны шоу-бізу

27:43 Рэпрэсаваная культура: чаму рэжым пераследуе музыкаў — меркаванне Дзяніса Шматко
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Неўзабаве ў Беларусі з'явіцца новы спартовы сайт. Як стала вядома @euroradio, весці яго будуць праўладныя журналісты. І кантэнт на ім будзе ідэалагічна вывераны.

Такім чынам прапагандысты хочуць перахапіць ініцыятыву ў незалежных спартовых медыяў, якія працуюць у Беларусі: "Трыбуны", "Прэсбола" і іншых.
1 верасня беларускіх школьнікаў чакае сюрпрыз. У 11:00 дзяржТБ будзе трансляваць "УРОК з кіраўніком дзяржавы", і "УСЕ 10-11 КЛАСЫ УСІХ школ" будуць яго глядзець.

Правесці "ўрок гістарычнай памяці" для "лепшых школьнікаў і студэнтаў" Лукашэнку "прапанавалі" ў траўні 2022 года. Ён адказаў, што гатовы гэта зрабіць — 1 верасня. Па нашых крыніцах, у школах ужо выбралі "лепшых вучняў", якія будуць слухаць "урок" не па тэлевізары, а асабіста.
Навіны беларускай урбаністыкі. У Гомелі на ходніку паклалі "ляжачага паліцэйскага" для раварыстаў і самакатчыкаў.

Там і так складана раз'ехацца праз слуп. А тут яшчэ і гэта.

Заўважылі @zamkadomby