Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.5K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Афіцыйны Кіеў не мае дачынення да забойства дачкі ідэолага вайны Аляксандра Дугіна. Пра гэта ў нядзелю заявіў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

"Падкрэсліваю, што Украіна, безумоўна, да гэтага не мае дачынення, таму што мы не крымінальная дзяржава, якой з'яўляецца Расійская Федэрацыя, і тым больш не тэрарыстычная дзяржава", — заявіў ён.

На думку Падаляка, забойства сведчыць пра "змаганне за ўладу і ўплыў розных груповак унутры Расіі".
Расійскае "кіраўніцтва" Запарожскай АЭС працягнула ўкраінскім супрацоўнікам станцыі выходныя. Гэта можа быць звязана з адключэннем АЭС ад энергасістэмы Украіны, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны.

Другі Чарнобыль для Беларусі: куды паляціць радыяцыя ў выпадку аварыі на ЗАЭС.
Пасля выбараў беларускім медыкам стала складаней пацвердзіць легальнасць сваіх дакументаў у Польшчы, а часам нават немагчыма. Што рабіць?

@euroradio распавядае пра складаную сітуацыю, у якой апынуліся беларускія дактары-эмігранты (з Беларусі – праз VPN): https://euroradio.fm/lekary-z-belarusi-prosyac-ministra-sprascic-praces-pracauladkavannya-u-polshchy

А гэтая сітуацыя адкрыецца і без VPN.
"Пасіўнасць мае наступствы", — так ініцыятыву скасаваць дзеянне турыстычных віз для расіян тлумачыць кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу. Па яго словах, звычайныя расіяне "нясуць таксама маральную адказнасць за пасіўнасць у легітымацыі дзеянняў гэтага [пуцінскага] рэжыму". Пра магчымасць такіх крокаў супраць беларусаў эстонскі міністр не сказаў.

Пры гэтым, як падкрэсліў Рэйнсалу выданню Politico, абмежаванне ў візах не закране тых, хто хоча атрымаць у Еўропе прытулак.

Ініцыятыву прыпыніць для расіян выдачу віз у ЕС і скасаваць дзеянне тых, якія ўжо былі выданыя, абмяркоўваюць на ўсё больш высокім узроўні. Некаторыя краіны, у тым ліку Германія і Нідэрланды, не пагаджаюцца з прапановай, таму Польшча, Эстонія, Чэхія і Фінляндыя ўжо прынялі пэўныя крокі на нацыянальным узроўні.
Дзве навіны пра бясконцую русіфікацыю Беларусі:

▫️Старшыня жыллёвага кааператыву ў Наваполацку расфарбаваў лаўкі ва двары ў колерах расійскага сцяга.
▪️Білборды пра 140-годдзе Якуба Коласа напісаныя… па-руску.
Жыхарку Мазыра Валерыю Яраш назвалі самай прыгожай дзяўчынай беларускага Палесся – яна стала пераможцай конкурсу "Палеская прыгажуня". Як вам?
Украінскае слова "бавовна" (аналаг нашага "бавоўна) стала адным з мемаў гэтай вайны: так жартліва называюць выбухі, якія здараюцца на тэрыторыі Расіі, бо расіяне звычайна называюць іх проста "хлопками". А вось як бы выглядала "бавоўна на курорце" ў Крыме вачыма штучнага інтэлекту.

Як штучны інтэлект бачыць Беларусь і беларусаў?
У кавярні ў Варшаве заўважаны Юрый Васкрасенскі – некалі сябра каманды Віктара Бабарыкі, а цяпер адэпт рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта піша @motolkohelp.

"Еўропа дрэнная", але чамусьці спадар Юрый паехаў у яе, а не, напрыклад, у Сочы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вы заўважалі, што мужчын куды менш крытыкуюць за здрады ў стасунках? Менавіта здрадам прысвечаны новы выпуск падкасту "Полчаса кардио". Там жа – некалькі гісторый пра здрады: калі жаніх-вайсковец спаў з іншымі мужчынамі, дзяўчына закахалася на фестывалі, а пратэстоўца кінула хлопца які "па-за палітыкай" дзеля таго, з кім хадзіла на акцыі.

Глядзець цалкам тут: https://youtu.be/1JN_W-hXhxE
"Гэта не Пуцін стварыў цяперашнюю Расію. Гэта Расія стварыла Пуціна. Ён быў ёй патрэбны", — мяркуе ўкраінскі літаратар і музыка Сяргей Жадан.

"Нават калі ўявіць, што Пуцін заўтра памрэ, то "падсвядомы Пуцін" будзе далей кіраваць галовамі гэтых людзей", — кажа Жадан. Па яго словах, нянавісць да ўкраінцаў — у крыві ў расіян.

Чытаць больш (з Беларусі — праз ВПН): https://euroradio.fm/syargey-zhadan-smerc-pucina-nichoga-ne-zmenic

А гэтая спасылка адкрыецца і без ВПН.
Якое ж лета ў Беларусі без скульптур з саломы? Прыйшоў іх час!

Апошнімі днямі ў раёнах праходзяць конкурсы. Ёсць дзе разгарнуцца фантазіі аграрыя! І ёсць ужо на што падзівіцца )

Як вам?
Спякотнае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў панядзелак. Згодна з прагнозам надвор'я, будзе пераменная воблачнасць, ноччу і раніцай — слабы туман. Вецер — усходні і паўднёва-ўсходні, слабы, часам умераны.

Уначы тэмпература паветра складзе 12-18 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 30 градусаў.