Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Дзень народзінаў падчас вайны. Святкаванне ў падвале ў Лісічанску, Луганская вобласць.

Фота Anatolii Stepanov / AFP
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч кажа, што Украіна «правяла шэраг дадатковых мер па ўмацаванні ўкраінска-беларускага ўчастка мяжы». А цяпер – увага: ён лічыць, што гэта можа быць прыкметай таго, што ў беларускім памежжы рыхтуюцца правакацыі «з мэтай уцягвання Беларусі ў канфлікт». Дзіўная логіка.

Навошта Украіне патрэбна «ўцягваць» у вайну Беларусь, якая і так ужо ў яе ўцягнутая па самае не магу, Вальфовіч не патлумачыў.
Мінінфарм прыпыніў на тры месяцы дзейнасць выдавецтва "Медыясонт". Яно выдавала першы том кнігі рэдактара @euroradio Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя", якая пасля публікацыі была прызнана "экстрэмісцкай".

Акрамя таго, там выходзілі кнігі "Радзіва "Прудок" і "Прэм'ера" Андруся Горвата і іншыя. Падставы для прыпынення дзейнасці міністэрства называе фармальныя.
Грамадзянам Літвы і Латвіі з 16 красавіка для наведвання Беларусі не спатрэбіцца віза. Адпаведная абвестка з'явілася ў памежных пунктах.

“Бязвіз” у аднабаковым парадку абвешчаны беларускімі ўладамі на месяц, да 15 траўня.

Пры гэтым і Латвія, і Літва ўнесеныя ў Беларусі ў спіс "несяброўскіх дзяржаваў". Ш — шпагат шматвектарнасці. Ці спроба хоць неяк зарабіць грошай.
— Першае, што кідаецца ў вочы, — адсутнасць людзей на вуліцах пасля 16:00. Іх у прынцыпе можна ўбачыць толькі каля крам або аптэк у спадзяванні нешта купіць, — расказвае @euroradio жыхар украінскага горада Херсон Максім (імя змененае ў мэтах бяспекі).

Шэсць тыдняў таму, 3 сакавіка, расійскія войскі ўзялі Херсон пад поўны кантроль. Яны кантралююць і сам горад, і ўсе пад'езды да яго — некаторыя кажуць пра блакаду абласнога цэнтра. Многія спрабуюць уцячы з яго, але хтосьці, як наш суразмоўнік, застаюцца.

Чытаць тут (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/pratrymacca-da-momantu-vyzvalennya-yak-zhyve-herson-pad-rasiyskay-akupacyyay

А гэтая спасылка адкрыецца і без ВПН.
Расійскія выданні паведамляюць пра нібыта абстрэл вёскі Клімава ў Бранскай вобласці. Ці зрабіла гэта Украіна, пакуль не вядома, аднак гэта можа быць і правакацыя расійскіх сілавікоў. Аб ахвярах не паведамляецца.

Раней з'яўляліся паведамленні пра ваенную тэхніку каля Клімава, а таксама пра тое, што там стаіць вайсковая часць.
Цікавасць да сваёй гісторыі, традыцый, да беларускай мовы і ўвогуле ўсяго свайго, якую прадэманстравалі беларусы восенню 2020 года, захоўваецца і па сёння. Так, цяпер Беларусь падзеленая на “ўнутраную” і “эмігранцкую”, але і там і там беларусы робяць усё магчымае і немагчымае для захавання і развіцця беларускай культуры, мовы і гісторыі, перакананая паэтэса, спявачка, вядоўца і журналістка Кацярына Ваданосава.

Пра тое, ці модна па-ранейшаму быць беларусам, ці патрэбны нам быў 2020 год і якой ёй бачыцца свабодная Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Ваданосавай: https://youtu.be/xufcpvEfdzU
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзеці з Хмяльніцага прадаюць цацкі, каб сабраць грошы ўкраінскім вайскоўцам. Арына кажа, што жадае набыць ім да Вялікадня паскі, а Максім – «пушкі ўсякія, каб Расію ўсе перамаглі».

Дапамагаць Украіне можаце і вы: рахунак для дапамогі ВСУ, а таксама рахунак для гуманітарнай дапамогі (з Беларусі адкрываць спасылкі праз ВПН).
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон патлумачыў, чаму адмовіўся называць паводзіны расійскіх вайскоўцаў ва Украіне словам "генацыд". Тлумачэнне, канешне, такое сабе: "хачу пазбегнуць славеснай эскалацыі".

Тысячы забітых – не генацыд, генацыд – гэта "славесная эскалацыя". Не пераблытайце.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З'явілася відэа меркаванага пападання ракет "Нептун" у расійскі крэйсер "Масква".

Відэа апублікаваў заснавальнік "Азова" Андрэй Білецкі. Пацверджанняў, што на відэа менавіта гэты крэйсер, пакуль няма ні з аднаго з бакоў.
Як вайна ва Украіне паўплывала на зацікаўленасць Захаду беларускімі пытаннямі? Ці ёсць падставы для расчаравання ў Ціханоўскай, якое выказваюць як шараговыя беларусы, так і добраахвотнікі ва Украіне? Чаму Зяленскі не баіцца пакрыўдзіць Штайнмаера, але не хоча дражніць Лукашэнку і сустракацца з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Франак Вячорка: https://youtu.be/_zo_ef0VonQ
У Палескім аграрным каледжы сканструявалі "Крэсла Power Bank". Каб заражаць ад яго мабільны тэлефон, па ім трэба ёрзаць.

Гэта не жарт. Але адразу згадваецца анекдот пра беларуса, крэсла і цвік.
Офіс Святланы Ціханоўскай працуе над тым, каб замарозіць беларускія золатавалютныя рэзервы. Гэтаксама, як заходнія дзяржавы зрабілі з расійскімі ЗВР, якія захоўваліся за мяжой. Пра гэта ў стрыме @euroradio распавёў дарадца лідаркі беларускай апазіцыі Франак Вячорка.

"Каб Лукашэнка не мог гэтыя рэзервы патраціць на амапаўцаў, на вайну ва Украіне", — патлумачыў ён. І дадаў, што ўжо дакладна, што беларускаму Мінфіну не дазволяць абмяняць на рэальную валюту сродкі, права скарыстацца якімі Беларусь летась атрымала ад МВФ.

Цалкам стрым глядзіце тут: https://youtu.be/_zo_ef0VonQ?t=11
Музыка і андэграўнд з Беларусі на @euroradio! Калі вы паглядзіце хаця б 10 хвілін гэтага відэа, вы атрымаеце сапраўднаю асалоду. І магчыма нават — тую самую эмацыйную разрадку, якая нам сёння ўсім неабходна. Гэта "Наш андэграўнд" — праект пра класных, але малавядомых музыкаў з Беларусі.

Сёння — інтэрв'ю з гуртом Jail Born Jane. Глядзець (і слухаць!) тут: https://youtu.be/ricylMQ1ugk
Расіяне сцвярджаюць, што з тэрыторыі Украіны абстраляная яшчэ адна расійская вёска. На гэты раз — Спадарушына ў Белгародскай вобласці.

Абстрэл дзіўны. "Пацярпелых і ахвяраў сярод мірнага насельніцтва няма. Разбурэнняў жылых і сацыяльных аб'ектаў няма", — паведамляе губернатар Белгародскай вобласці.

Сёння раніцай у расійскіх медыях з'явіліся паведамленні пра абстрэл вёскі Клімава ў Бранскай вобласці. Там быццам бы ёсць параненыя.

Гэта ўсё падобна да інфармацыйнай падрыхтоўкі для новага наступу на Украіну. Трэба ж нечым матываваць дэмаралізаваных салдат, якіх вывелі з-пад Кіева? Матыватарам можа стаць помста за сваю зямлю, якую "абстрэльвае вораг".

Таксама расійскае Мінабароны ўчора заявіла, што, калі "абстрэлы з Украіны" будуць працягвацца, будзе нанесены ўдар па цэнтрах прыняцця рашэнняў у Кіеве.
Справа супраць Уладзіміра Мацкевіча перададзеная ў суд. Працэс над метадолагам пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе.

Мацкевіча абвінавачваюць:

- ва ўдзеле ў масавых беспарадках (частка 1 артыкула 342 КК);
- стварэнні і ўпраўленні экстрэмісцкім фарміраваннем (частка 1 артыкула 361-1 КК). Маецца на ўвазе платформа "Сход";
- абразе Лукашэнкі ў відэа, апублікаваным на YouTube 7 траўня 2021 года (частка 1 артыкула 368 КК).
Чарнобыльскі шлях пройдзе сёлета ў Вільні. Як звычайна 26 красавіка.

Ініцыятарам шэсця выступае зліквідаванае ў Беларусі грамадскае аб'яднанне "Экадом". Сёлета — у 36-ю гадавіну выбуху на Чарнобыльскай АЭС — шлях надзвычай актуальны на фоне ядзернага шантажу з боку Расіі падчас вайны з Украінай.
У Расіі на актывіста завялі крымінальную справу праз кнігу "1984". Дзмітрый Сілін арганізаваў на вуліцы ў Іванаве бясплатны "кніжны развал": кожны ахвочы мог узяць з латка раман-антыўтопію Оруэла. Вельмі хутка побач матэрыялізавалася паліцыя.

На Сіліна завялі справу за "дыскрэдытацыю ўзброеных сіл РФ". Ці мог Оруэл у 1948 годзе падумаць, што ў сваім рамане дыскрэдытуе расійскае войска?