@euroradio заўжды радае атрымаць ад падпісчыкаў што-небудзь цікавае (дарэчы, пішыце нам на @euroradio_minsk). Але часам атрымліваем такое:
"Навошта распаўсюджваць фэйкі? Усе ў свеце ведаюць, што войска РФ — самае магутнае і баяздольнае войска ў свеце".

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расійскія вайскоўцы ўжо ў студзені ведалі, што плануецца напад на Украіну. Падчас так званых беларуска-расійскіх вучэнняў "Саюзная рашучасць" яны фактычна рыхтаваліся да вайны. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявілі збітыя расійскія лётчыкі.
На відэа адзін з лётчыкаў распавядае пра момант, калі зразумеў, што наносіць удары не па вайсковых аб'ектах. "Лічу, што гэтую вайну мы ўжо прайгралі", — кажа ён.

Сведчанне вайсковых злачынстваў з боку Расіі: палонныя лётчыкі прызналіся, што выкарыстоўвалі падчас абстрэлаў Харкава фугасныя бомбы калібрам 250 і 500 кг з радыусам паражэння ў 60 метраў.
Боепрыпасы, якія наносяць «невыбіральную шкоду», забароненыя ва ўсім свеце. Прасцей кажучы: выкарыстоўваць іх там, дзе могуць быць ахвяры сярод мірнага насельніцтва (а горад – менавіта тое месца) — злачынства.

❗️Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да беларусаў. Ён кажа, што магчымая правакацыя:
«Согласно их преступному замыслу, российская авиация готовится нанести удар по ряду населённых пунктов на территории Республики Беларусь, находящихся поблизости от украинско-беларусской границы. В частности, удару собираются подвергнуть н.п. Копани, Столинского района Брестской области. Для маскировки преступления Россия намеревается осуществить атаку из воздушного пространства Украины», – піша Рэзнікаў.
Па яго словах, мэта – прымусіць кіраўніцтва Беларусі да вайны супраць Украіны.
«Гарантирую, что украинская армия не планировала, не планирует и не будет планировать никаких агрессивных действий против Беларуси», – дадаў украінскі міністр.
Рэзнікаў зрабіў заяву на фоне слоў Лукашэнкі пра тое, што Украіна нібыта магла сама атакаваць Беларусь.

Раскамнагляд вырашыў заблакаваць Instagram на тэрыторыі Расіі. У хуткім часе ўсю карпарацыю Meta могуць прызнаць "экстрэмісцкай".
У Беларусі Instagram пакуль не блакуюць, таму можаце падпісацца там на Еўрарадыё )

Камандаванне Паветраных сіл Украіны заяўляе, што расійскія самалёты ўжо здзейснілі правакацыю ў небе над Беларуссю. Яны нібыта ўзляцелі з аэрадрому Дубровіца ў Беларусі, потым развярнуліся над Украінай і абстралялі беларускі населены пункт Капані.
Пра магчымасць такой правакацыі удзень 11 сакавіка папярэджваў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.
❗️ Важна: пацвярджэнняў гэтай інфармацыі пакуль няма. Як няма ў Беларусі і аэрадрома "Дубровіца". У Гомельскай вобласці ёсць вёска з такой назвай. А аэрапорт з падобнай назвай ёсць у Падмаскоўі.

Еўрарадыё | Еврорадио
Камандаванне Паветраных сіл Украіны заяўляе, што расійскія самалёты ўжо здзейснілі правакацыю ў небе над Беларуссю. Яны нібыта ўзляцелі з аэрадрому Дубровіца ў Беларусі, потым развярнуліся над Украінай і абстралялі беларускі населены пункт Капані. Пра магчымасць…
Інфармацыя аб абстрэле беларускай вёскі пакуль не пацвярджаецца. Канал @Hajun_BY адзначае, што аэрадрому Дубравіца, з якога нібыта ўзляталі расейскія самалёты, у Беларусі не існуе.
У Гомельскай вобласці ёсць вёска з такой назвай. А аэрапорт з падобнай назвай ёсць у Падмаскоўі.
Акрамя таго, жыхары вёскі Варані, якая знаходзіцца ў 9 кіламетрах ад Копаняў, не чулі нічога, падобнага да выбухаў, піша @zerkalo_io.
У Копанях, паводле перапісу насельніцтва за 2019 год, жывуць 50 чалавек.

У Мелітопалі выкралі мэра Івана Фёдарава, пра гэта паведаміў намкіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка.
Расійскія войскі ўзялі Мелітопаль пад кантроль 1 сакавіка.
Расійскія войскі ўзялі Мелітопаль пад кантроль 1 сакавіка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Узброеныя сілы Украіны як доказ правакацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы апублікавалі гэтае відэа. Ведамства ўдакладніла, што абстралянымі маглі быць не толькі Копані, але і вёскі Бухлічы і Верхні Церабяжоў.
Жыхары Столінскага раёну пацвярджаюць факт інцыдэнту ў раёне беларуска-ўкраінскай мяжы: як піша @nashaniva, мясцовыя кажуць пра выбухі ў баку Бухліч:
"У 15.02 было тры выбухі і дым быў. Вельмі моцныя выбухі. Мая маці жыве вельмі блізка ад граніцы. Яна сказала, што ў хаце яе затрэсліся вокны. Цяпер сталі ездзіць пагранічнікі, шмат так іх праехала. Самалёт лятаў, лятаў, а потым выбухі. Вось так было".

Калі ў вас ёсць нейкая інфармацыя пра магчымыя здарэнні на ўкраінска-беларускай мяжы — пішыце нам на акаўнт @euroradio_minsk.
Ананімнасць гарантуем!
Ананімнасць гарантуем!
«Як землятрус быў», – жыхарка вёскі Капані Столінскага раёна Беларусі распавяла @euroradio пра авіяцыю над вёскай. Яна пацвярджае, што ў раёне Капанёў, а таксама побач з іншымі вёскамі 11 сакавіка адбыліся выбухі. Кажа, што шкло трэслася, было страшна.
Па словах жанчыны, усё адбылося каля 16:00: «Як бухнула! А так у людзей шкло ў вокнах лязгала. Як землятрус гэта было. У нас толькі "рыскі" былі — гэта як самалёт ляціць і пускае дым. Такія былі "рысачкі". Высока-высока гэта было, не было відаць самалёта. Гэта было тры разы. Выбухі былі ў Бухлічах і Варанях».
Узброеныя сілы Украіны заявілі, што расійскія самалёты здзейснілі правакацыю ў небе над Беларуссю. Яны нібыта ўзляцелі з аэрадрому ў Беларусі, потым развярнуліся над Украінай і абстралялі некалькі беларускіх вёсак.
Пра магчымасць такой правакацыі удзень 11 сакавіка папярэджваў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.
Па словах жанчыны, усё адбылося каля 16:00: «Як бухнула! А так у людзей шкло ў вокнах лязгала. Як землятрус гэта было. У нас толькі "рыскі" былі — гэта як самалёт ляціць і пускае дым. Такія былі "рысачкі". Высока-высока гэта было, не было відаць самалёта. Гэта было тры разы. Выбухі былі ў Бухлічах і Варанях».
Узброеныя сілы Украіны заявілі, што расійскія самалёты здзейснілі правакацыю ў небе над Беларуссю. Яны нібыта ўзляцелі з аэрадрому ў Беларусі, потым развярнуліся над Украінай і абстралялі некалькі беларускіх вёсак.
Пра магчымасць такой правакацыі удзень 11 сакавіка папярэджваў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.
Мінабароны Беларусі: інфармацыя пра абстрэл беларускай вёскі — фэйк:
"Министерство обороны однозначно заявляет, что информация о ракетном ударе по белорусской деревне является откровенным бредом".
Пры гэтым жыхарка Столінскага раёну распавяла @euroradio пра выбухі, дым і авіяцыю над яе вёскай Капані:
"Як бухнула! А так у людзей шкло ў вокнах лязгала. Як землятрус гэта было. У нас толькі "рыскі" былі — гэта як самалёт ляціць і пускае дым. Такія былі "рысачкі". Высока-высока гэта было, не было відаць самалёта. Гэта было тры разы. Выбухі былі ў Бухлічах і Варанях".

Трох супрацоўніц TUT.ВY вызвалілі з СІЗА. Гэта галоўная бухгалтарка Анджэла Асад, яе намесніца Марыя Новік і намесніца дырэктаркі Ірына Рыбалка. Пра гэта піша @zerkalo_io.
Ім змянілі меру ўтрымання. За кратамі жанчыны правялі амаль 10 месяцаў. Іншыя фігуранты "Справы TUT.BY" з 18 траўня 2021 года застаюцца за кратамі.
Ім змянілі меру ўтрымання. За кратамі жанчыны правялі амаль 10 месяцаў. Іншыя фігуранты "Справы TUT.BY" з 18 траўня 2021 года застаюцца за кратамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паляшучка з вёскі Капані распавядае @euroradio, што 11 сакавіка чула, як гулі самалёты, бачыла інверсійны след, а таксама чула выбухі, ад якіх трэсліся шыбы. Па звестках Узброеных сіл Украіны, у тым раёне расійскія самалёты зладзілі правакацыю: узляцелі з тэрыторыі Беларусі, развярнуліся над Украінай і ўдарылі па беларускіх вёсках.
У якасці доказа публікуецца відэа, хаця па ім складана нешта зразумець. Мінабароны Беларусі факт авіяўдару па палескіх вёсках адмаўляе.
У якасці доказа публікуецца відэа, хаця па ім складана нешта зразумець. Мінабароны Беларусі факт авіяўдару па палескіх вёсках адмаўляе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расійскія вайскоўцы сярод дня выкралі мэра Мелітопаля. Вялі да аўтамабіля з мяшком на галаве.
Выкраданне трапіла на камеру відэаназірання.

ЗША забаранілі пастаўку долараў у Расію. Раней такі ж крок з еўра зрабіў Еўрасаюз.
Кепскія навіны і для тых, хто курыць: British American Tobacco абвясціла аб сыходзе з Расіі. Сярод іх брэндаў Kent, Lucky Strike і Pall Mall.
Раней аб сыходзе з РФ аб'явілі іншыя тытунёвыя гіганты — Philip Morris і Imperial Tobacco.

У Расіі з'яўляюцца новыя "чорныя спісы" музыкаў — прынамсі, спіс тых, чыю музыку нельга ставіць, прыйшоў у рэстараны і бары Цюмені. У ім — усе, хто выказаўся супраць вайны.
"Чорныя спісы" ў Расіі былі і раней, але не ў такім маштабе: шэраг музыкантаў і зорак нельга было клікаць на федэральнае ТБ. На тое, што гучыць у барах, раней ніхто ўвагі не звяртаў.
"Чорныя спісы" ў Расіі былі і раней, але не ў такім маштабе: шэраг музыкантаў і зорак нельга было клікаць на федэральнае ТБ. На тое, што гучыць у барах, раней ніхто ўвагі не звяртаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шмат хто з беларусаў застаецца ва Украіне і дапамагаець абараняць краіну. І сярод іх, вядома, нашы цудоўныя жанчыны.
З беларускамі, якія не баяцца вайны, паразмаўляў блог "Максімальна": https://youtu.be/OmF6pj3WVWw

❗️YouTube вырашыў заблакаваць расійскія дзяржаўныя СМІ па ўсім свеце. Таксама відэахостынг прыпыняе ўсе спосабы манетызацыі для карыстальнікаў з Расіі.