Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.51K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Расійскія войскі зладзілі начныя абстрэлы жылых кварталаў некалькіх украінскіх гарадоў. Пра гэта заявілі ва Узброеных сілах Украіны.

Ужо вядома пра ахвяры з боку мірных жыхароў. Так, у горадзе Ізюм (Харкаўская вобласць) загінулі 8 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Харкаў. "Высокадакладная зброя", казалі ў РФ.
Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін патлумачыў, чаму ЗША і НАТО не ўсталёўваюць над Украінай беспалётную зону:

«Калі стварыць беспалётную зону, то, натуральна, забеспячэнне яе выканання прывядзе да кантактаў з расійскімі самалётамі, а гэта прывядзе нас да вайны з Расіяй», – кажа ён.
Улады Беларусі вырашылі "часова" падняць цэны на цукар, каб пазбегнуць дэфіцыту. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю сцвярджае, што рост будзе на 6%.
Улады Германіі канфіскавалі яхту расійскага алігарха Алішэра Усманава. Яе кошт — каля 600 млн долараў, піша Forbes.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Губернатар Мікалаеўскай вобласці Украіны Віталь Кім апублікаваў відэа з цэнтру гораду. Патрульная паліцыя хорам пасылае на*уй рускі вайсковы карабель.
BBC вяртае кароткахвалевае вяшчанне на ўкраінскай і рускай мовах. Каб было больш складана яго заглушыць.

Для маладых людзей: гэта як у часы СССР, калі замежныя станцыі «прарываліся» праз «жалезную заслону».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Цэнтр гораду Ізюм (Харкаўская вобласць), які быў абстраляны расійскімі войскамі.

На відэа ёсць лаянка.
Савет дырэктараў “Эха Москвы” вырашыў ліквідаваць радыёстанцыю і яе сайт. Пра гэта распавёў галоўны рэдактар праекта Аляксей Венядзіктаў.

Пазаўчора “Эхо Москвы” заблакавалі ў Расіі, а таксама прыпынілі радыётрансляцыю. Уладальнік станцыі — "Газпром".
Беларускія і расійскія спартоўцы не змогуць удзельнічаць у Паралімпійскіх гульнях нават у нейтральным статусе — Міжнародны паралімпійскі камітэт.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аналітык Арцём Шрайбман на "Эхе Москвы" — пра настроі ва Украіне і тое, у чым памылка Пуціна:

"Дарма ён недаацэньвае розніцу паміж настроем тых, хто нападае, і настроем тых, хто абараняе радзіму".
Так цяпер выглядае сяло Якаўлеўка (Харкаўская вобласць). Разбураныя дамы, выбітыя шыбы, сарваныя дахі.

Падобна да таго, што расійскія "вызваліцелі" прыйшлі вызваліць Украіну ад цэлых будынкаў.

Фота апублікаваў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чыя ракета прыляцела на цэнтральную плошчу Харкава? Прарасійская прапаганда абвінавачвае ўкраінцаў. А @euroradio вывучае ўсё вядомае пра гэты жахлівы выбух і сцвярджае, што з імавернасцю ў 99% харкаўскую адміністрацыю атакавалі расійскія войскі.

1% імавернасці даем іншым версіям толькі дзеля таго, каб выканаць прафесійныя стандарты. Чытаць тут (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/hto-vinavaty-u-ahvyarah-zhahlivaga-vybuhu-u-centry-harkava-zdaecca-my-vedaem

А гэтая спасылка адкрыецца і без ВПН.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мэр Адэсы Генадзь Труханаў запісаў зварот на фоне дзіцячага садку. Ён кажа, што дзеці яшчэ не ведаюць, што такое вайна, але ім страшна. І задае акупантам правільнае пытанне:

"Ад каго вы нас, б*дзь, ратуеце?"

Раней украінскія медыі высветлілі, што Труханаў — грамадзянін Расіі. Яго ўвогуле лічылі прарасійскім палітыкам. Але падобна да таго, што пасля ўварвання Расіі ва Украіну прарасійскіх палітыкаў там засталося не на тры дні, а на пяць хвілін.
Ва Украіну ўжо едуць першыя 16 тысяч замежных добраахвотнікаў, якія выказалі жаданне абараняць краіну ад Расіі. Пра гэта паведамляе Уладзімір Зяленскі.

Шмат якія краіны аб'явілі, што не могуць забараніць сваім грамадзянам ехаць добраахвотнікамі ва Украіну. Ёсць і адваротныя прыклады: напрыклад, Грузія, якая ў 2008-м сама сутыкнулася з расійскай агрэсіяй, выпускаць самалёт з добраахвотнікамі адмовілася.

Цікавы факт: абараняць Украіну едуць у тым ліку грамадзяне Ізраілю. Тым часам у Крамлі кажуць пра тое, што ў Кіеве сядзяць "нацысты".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Харкаў. Расійскі салдат страляе па дзвярах і потым спрабуе іх адкрыць. І што ён забыў у краме тэхнікі?

Можа, там "бандэраўцы" хаваюцца? А можа, салдат проста хоча скрасці пару айфонаў, якія ў Расіі больш не прадаюцца.
Суд пакараў журналіста @radiosvaboda Алега Груздзіловіча 1,5 гадамі зняволення. За стрым з пратэстнага маршу яго прызналі вінаватым у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Журналіст сваёй віны не прызнаў.
У сацсетках з'явілася інфармацыя, што ва Украіне забіты расійскі генерал-маёр Андрэй Сухавецкі. Ён намеснік камандуючага 41-й агульнавайсковай арміі Расіі.

Пакуль ні ўкраінскія афіцыйныя крыніцы, ні тым больш Мінабароны РФ нічога пра гэта не паведамлялі. Першым пра смерць Сухавецкага напісаў чалавек, які прадстаўляецца яго знаёмым.