Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.51K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд палітвязню Арцёму Баярскаму. Гэта значыць, што ў хуткім часе хлопца этапуюць ў калонію адбываць пакаранне тэрмінам на пяць год .

20-гадовы Арцём Баярскі быў студэнтам хімічнага факультэта БДУ. У жніўні 2020-га хлопец адмовіўся ад прэзідэнцкай стыпендыі на знак пратэсту супраць падзей у краіне. Пасля затрымання яго выключылі з БДУ. Судзілі яго за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання". Яго абвінавацілі ў адміністраванні тг-канала "Мая краіна Беларусь".

Вось што бацькі Арцёма распавялі пра свайго 20-гадовага сына-палітвязня ў праекце @euroradio "Рэжым Чакання":
У цэнтры Данецка адбыўся моцны выбух. Як паведамляюць расійскія і прарасійскія СМІ, на паркоўцы за некалькі дзясяткаў метраў ад будынка ўраду самаабвешчанай "ДНР" выбухнуў аўтамабіль.

Сёння ўлады так званых “ДНР” і “ЛНР” абвясцілі пра масавую эвакуацыю жыхароў у Расію. У адказ кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Кіеў не рыхтуе наступальныя аперацыі ў Данбасе.
Еўрарадыё | Еврорадио
Вось так выглядае месца выбуху ў Данецку.
Аўтамабіль, які выбухнуў на пустой паркоўцы ў цэнтры Данецка, — вайсковы УАЗік. Хм, вельмі падазрона.

UPD. Кіраўнік мясцовай міліцыі заявіў, што гэта яго аўтамабіль. Сам ён не пацярпеў.
Замест ГУБАЗіКу. Раённая газета пачала публікаваць “пакаяльныя” відэа. "Голас Веткаўшчыны" размясціў у сваім інстаграме прабачэнні мясцовага жыхара за падпіску на "дэструктыўныя апазіцыйныя каналы".

Ініцыятыву “раёнкі” падтрымаў у каментарах галоўны ідэолаг Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Давыдаў:

— Трэба пабольш публікаваць такіх відэа, каб наша моладзь бачыла да чаго можа ўсё прывесці і што законы трэба паважаць.
Трэба заняцца будаваннем альтэрнатыўных дзяржаўных інстытутаў. Такую параду для апазіцыі агучыў @euroradio палітолаг Павел Усаў.

Як гэта дапаможа?
Чытаць тут (з Беларусі — праз VPN): euroradio.fm/zanyacca-budavannem-alternatyunyh-instytutau-parady-palitolaga-dlya-apazicyi

А гэтая спасылка напэўна адкрыецца і без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наталля Хершэ ў Швейцарыі! Хутка пачнецца прэс-канферэнцыя з беларускай палітзняволеннай, якую сёння нечакана вызвалілі з турмы.

Відэа @euroradio
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыбыццё Наталлі Хершэ ў Цюрых. Ля самалёту палітзняволенную сустракалі дзяржсакратар Федэральнага дэпартамента замежных спраў Ёханес Мац'ясі і былы амбасадар Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат.
Зноў затрымалі героя мема пра памідоры са смятанай. Сябар Анатоля Шалковіча распавёў, што яго асудзілі на 15 сутак — нібыта "за супраціў".

На мяжы 2021 і 2022 гадоў Шалковіч 60 дзён правёў у нечалавечых умовах ізалятара на Акрэсціна. Ён выйшаў на волю 10 студзеня.
Audio
Важныя падзеі пятніцы, 18 лютага, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:31 Грамадзянка Швейцарыі, беларуская палітзняволеная Наталля Хершэ выйшла на волю

11:35 Навіны спорту

13:23 Уладзімір Мацкевіч скончыў галадоўку. Што кажуць вучні філосафа?

18:17 Навіны шоў-бізу

20:32 Дыскрымінацыя моладзі: ці "перагарнулі старонку" беларускія студэнты?
Так званыя ўлады так званых "ЛНР" і "ДНР" абвясцілі масавую эвакуацыю жанчын, дзяцей і людзей сталага веку ў Расію. Што высветлілася неўзабаве:

- Пушылін ("ДНР") і Пасечнік ("ЛНР") запісалі звароты пра эвакуацыю яшчэ 16 лютага — за два дні да іх публікацыі.
- метададзеныя звароту Пасечніка змяшчаюць назву тэчкі, у якой захоўваўся праект: "Бросок мангуста". Што гэта, калі не назва загадзя распрацаванай спецаперацыі па абвастрэнні сітуацыі на Данбасе?

Расія можа скарыстацца сітуацыяй, каб увесці на Паўднёвы Усход Украіны свае войскі. Нагодай, як звычайна, будзе абарона рускамоўнага насельніцтва.
Індыя не хоча падпісваць калійны кантракт з Беларуссю, пакуль тая не пакажа ўсю лагістыку паставак. Якія аб'ёмы, якой чыгункай, праз якія парты. А з гэтым у "Беларуськалія" праблемы: Літва і Украіна вазіць беларускія ўгнаенні адмаўляюцца праз санкцыі ЗША. А будаўніцтва "беларускага порта" ў Расіі яшчэ нават не пачалося.

Indian Potash Ltd. збіралася набыць у Беларусі 1 млн тон калійных угнаенняў — нягледзячы на заходнія санкцыі. Аднак перш чым падпісваць кантракт, папрасіла беларускага пастаўшчыка "ўдакладніць маршруты дастаўкі, якія ён плануе выкарыстоўваць", піша Bloomberg. Перамовы носяць непублічны характар.
Навіны з Украіны і ваколіц. Што адбылося за ноч і раніцу:

Так званы ўрад так званай "ДНР" следам за эвакуацыяй жанчын, дзяцей і людзей сталага веку пачынае ўсеагульную мабілізацыю. Следам такое ж рашэнне прынялі ў так званай "ЛНР";

У Растоўскай вобласці Расіі праз вывезеных з "ДНР" і "ЛНР" людзей ўводзіцца рэжым надзвычайнага становічша. Рэгіён атрымаў з бюджэту Расіі 5 млрд рублёў ($64,5 млн) на дапамогу ўцекачам;

У Луганску ўночы прагрымеў выбух, пасля якога загарэўся газаправод. Пажар патушылі цягам пары гадзінаў, здарэнне ў "ЛНР" "прызналі дыверсіяй";

Джо Байдэн уночы на 19 лютага заявіў, што Уладзімір Пуцін ужо прыняў рашэнне пра ўварванне ва Украіну. Яно пачнецца бліжэйшымі днямі, мэта Кіеў. Але "дзверы для дыпламатыі будуць адкрытыя да апошняга".

Украінскія афіцыйныя асобы і вайскоўцы неаднаразова заявілі, што не збіраюцца праводзіць сілавых аперацый на Паўднёвым Усходзе краіны.
Кветкі ў руках мужчыны. Не ведаем, што адбываецца на гэтым фота, ды і не вельмі хочам ведаць. Але беларускую рэчаіснасць яно характарызуе выдатна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На шляху да тэхнічнага прагрэсу часам узнікаюць нечаканыя перашкоды. Вось, напрыклад, робат, які дастаўляе піцу, упершыню (у жыцці?) пабачыў снег. І аказаўся ўвесь у праблемах.

Аўтар відэа піша, што ўсё скончылася добра: "Паўхвіліны пастаяў, адпачыў, такі выбраўся з сумётаў і паехаў далей".
19 лютага 1989 года ў Мінску прайшоў першы на тэрыторыі СССР вялікі мітынг, арганізаваны народным фронтам. БНФ сабраў людзей на стадыёне "Дынама": прыйшло блізу 40 тысяч чалавек. Перад імі выступаў Зянон Пазняк і іншыя палітычныя лідары. А Сяржук Сокалаў-Воюш граў на гітары.

Пасля гэтага мітынгу паднялі галовы ("А што, так можна было?") народныя фронты ў іншых краінах (на той час — саюзных рэспубліках). Найперш у краінах Балтыі. Яны пачалі арганізоўваць свае акцыі, што ў выніку ператварылася ў магутны рух за незалежнасць ад Масквы.

У 1990 годзе былі прынятыя Дэкларацыі незалежнасці. А ў канцы 1991 года СССР быў скасаваны. Магутны штуршок да гэтага дала менавіта Беларусь — тым мітынгам 19 лютага 1989 года.

Фота з яго публікуе @historyja