Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Паведамленні пра новыя штамы COVID-19 з'яўляюцца ледзь не кожны дзень. Ці значыць гэта, што пандэмія не скончыцца ніколі, а маскі і ПЛР-тэсты застануцца з намі назаўжды?

Вось што думаюць пра гэта спецыялісты. Чытаць тут (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/uzho-panikavac-shto-vyadoma-pra-novyya-shtamy-covid-19

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Хлопец, які апублікаваў відэа з "усыпленнем" сабак у Жыткавічах, паскардзіўся на ціск. Яму давялося закрыць сваю старонку ў Instagram, паведамляе @flagshtok.

На відэа, якое выклікала вялікі скандал, бачна, як мужчына са стрэльбай на вачах у мінакоў з дзецьмі збірае нерухомых сабак і закідвае ў смеццявоз. Камунальнікі пасля апраўдваліся, што сабак усыпілі.
Больш за 7 тысяч беларусаў атрымалі дазвол на працу ў Літве ў 2021 годзе. Беларусы ў спісе тых, хто атрымаў дазвол, на першым месцы. Далей ідуць украінцы, кыргызы і ўзбекі.

Агулам за 2021 год Літва выдала 31 тысячу дазволаў на працу, а годам раней — усяго 7,4 тысячы.
80% усіх назіральнікаў, якіх ужо акрэдытавалі на рэферэндум, прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні. Больш за ўсё – прадстаўнікоў ФПБ, "Белай Русі" і БРСМ.

Недзяржаўныя грамадскія арганізацыі ліквідаваныя — ад іх назіральнікаў увогуле няма. Некаторыя апазіцыйныя партыі ўлады пакуль не ліквідавалі, але ніводнага назіральніка ад іх таксама няма.

Амаль усе "партыйцы", зарэгістраваныя назіральнікамі, — з Камуністычнай партыі Беларусі. Якую, дарэчы некалі ўзначальваў цяперашні кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка. Цікавае супадзенне, так?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Найкраще укриття, яке я бачив". У кіеўскім бомбасховішчы знайшоўся... стрып-клуб. Ахоўнік запэўніў, што калі раптам пачнецца вайна — схавацца ў ім змогуць усе ахвочыя, як гэта і прадпісана правіламі.

Прычым пусцяць іх туды бясплатна, хаця звычайна ўваход каштуе 400 грывень ($14). Гэта будзе самае лакшары-бомбасховішча ў гісторыі!

Відэа vikna.tv
У Гомельскім СІЗА аб'явіў галадоўку палітвязень Дзмітрый Папоў, асуджаны на 16 гадоў турмы па "справе Ціханоўскага. Пра гэта піша "Новы Час".

Дзмітрый Папоў — грамадзянін Расіі. Ён быў мадэратарам сацсетак "Краіны для жыцця". Гэта хлопцу і закінулі ў віну.

16 гадоў зняволення — адзін з самых жорсткіх прысудаў за падзеі 2020 года.
Лозунгу "Міліцыя з народам!" у 2020 годзе не было наканавана ўвасобіцца ў жыццё ў Беларусі. Беларускія сілавікі масавы пратэст супраць вынікаў выбараў не падтрымалі. Чаму?

Тлумачыць прадстаўнік ByPOL падпалкоўнік Аляксандр Азараў (з Беларусі – прз ВПН): https://euroradio.fm/milicyya-ne-z-narodam-chamu-silaviki-ne-padtrymali-pratest-u-2020-godze

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Усе надзеі толькі на Дзінару Алімбекаву. @euroradio паглядзела актуальныя стаўкі букмекераў на вынікі Алімпіяды.

Сярод беларусаў фігуруе там толькі адна спартоўка: біятланістка Дзінара Алімбекава. Але і яе не ставяць у топ-3, толькі на 4 ці 5 месца. У некаторых канторах яе няма пры гэтым нават у топ-10.
Для разгляду злачынстваў рэжыму Лукашэнкі можа быць створаны спецыяльны трыбунал, кажа ў каментары @euroradio польскі адвакат Томаш Віліньскі.

Віліньскі нядаўна падаў у Гаагскі суд заяву на Лукашэнку. Ён патлумачыў, чаму гэта зрабіў, і выказаў меркаванне наконт таго, ці магчымае завядзенне справы супраць рэжыму.

Чытаць тут (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/advakat-rastlumachyu-chamu-yon-adpraviu-u-gaagu-lukashenku-balabu-i-karpyankova

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка ўразіў альтэрнатыўнай матэматыкай. Ён паведаміў, што на месца ў тэрытарыяльных камісіях прэтэндавала па 11-12 чалавек.

Па ягоных словах, усяго ў склад камісій жадалі трапіць 1935 чалавек. Камісій 153. "Конкурс" у 12 чалавек на месца быў бы, толькі калі ў склад камісіі ўваходзіў толькі адзін чалавек. Відавочна, гэта не так. Больш за тое, на сайце ЦВК ёсць канкрэтная лічба: у склад камісій увайшлі 1857 чалавекі. То-бок, "конкурс" склаў 1,04.

Карпенка, нагадаем, раней быў міністрам адукацыі.
Хто крайні? Што чытачы @euroradio напісалі нам з чэргаў у паліклініках.

Тры гадзіны на холадзе з бальным горлам (і яшчэ гадзіну ў памяшканні)? Прастаяць 4,5 гадзіны, ды так і не дастаяць? Расказваем гэтыя гісторыі чакання. Чытаць тут (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/hto-krayni-shto-chytachy-euraradyyo-napisali-nam-z-chergau-da-lekara

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
На ўчастках для галасавання ахоўваць грамадскі парадак будуць добраахвотныя народныя дружыны. Пра гэта заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.

Па яго словах, дружыннікі будуць дзяжурыць у дадатак да міліцыянтаў. Навошта такое "ўзмацненне", кіраўнік ЦВК не патлумачыў.
Уцекача з Беларусі, якога ў Польшчы судзяць за нелегальны пераход мяжы, могуць апраўдаць. Так лічыць ягоны адвакат Томаш Віліньскі (на фота).

Той самы адвакат, які падаў заяву на Лукашэнку ў міжнародны суд у Гаазе. Яго каментар (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/nelegala-z-belarusi-yaki-ucyok-u-polshchu-ad-10-gadou-turmy-moguc-apraudac

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Як Макс здрадзіў хлопцам і мазырскаму хардкору; 40 літраў ці то віна, ці то брагі; сэксізм у панк-тусоўцы; угарныя падарожжы на роварах; любоў да малой радзімы, размовы пра Паўночную Карэю і не толькі. Усё гэта — у новым выпуску праекта "Наш андэграўнд"

@euroradio зганялі ў госці да мазырскага пост-панк гурта Vikt(a)r x0i! Глядзіце (а гэта варта таго) тут: https://youtu.be/XM9VGyRCGO8 у
Audio
Важныя падзеі аўторка, 1 лютага, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:39 У Мінску затрымалі стрыечнага брата Паўла Латушкі

7:17 Навіны спорту

9:01 Застацца-з’ехаць-вярнуцца: як зрабіць выбар і пасля не пашкадаваць

24:59 Навіны шоу-бізу

28:04 “Паставіць айцішнікаў у роўныя ўмовы”: ці дапаможа беларускай эканоміцы знішчэнне ПВТ
Мінскія ўлады плануюць дабудаваць гандлёвы цэнтр "Гулівер" да 2025-2026 года. Гэта той самы даўгабуд паміж вуліцай Прытыцкага і Дуніна-Марцінкевіча, якому ўжо больш за 10 гадоў. Забудоўшчык, які ім займаўся, аказаўся банкрутам, а новага так і не знайшлі.

"Аб'ект неаднаразова выстаўляўся на аўкцыён, але на працягу года не знайшлося ахвотных яго набыць. Зараз даўгабуд прыняты горадам і будзе перададзены УКБ Мінгарвыканкама для завяршэння. Распрацоўваецца праект, думаю, што ў 2025-2026 годзе мінчукі ўбачаць там абсалютна іншую карціну" — распавёў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак.
Анлайн-музей "Летят письма" і ініцыятыва dissident.by прапануюць дзецям напісаць лісты палітзняволеным. Праект так і называецца: "Дзеці пішуць палітвязням".

Бацькі могуць распавесці сваім дзецям пра аднаго з палітвязняў, якіх у Беларусі ўжо больш за тысячу, каб яны напісалі яму ліст.

Такі ліст можна сфатаграфаваць або адсканаваць і адправіць на пошту музея lettersmuseum@gmail.com. Хутка ён з'явіцца на сайце музея, а яго раздрукаваны варыянт будзе адпраўлены палітвязню.
У Казахстане больш не будуць узгадняць з Нурсултанам Назарбаевым асноўныя напрамкі знейшняй і ўнутранай палітыкі. Таксама там адмянілі пажыццёвае старшынства Назарбаева ў Асамблеі народа Казахстана і Савеце бяспекі.

За Назарбаевым захавалі права выступаць перад парламентам і яго палатамі, на пасяджэннях урада пры абмеркаванні важных для краіны пытанняў. Таксама за ім пакінутае месца ў Канстытуцыйнай Радзе.
У Мінску затрымалі былога следчага, які ў знак пратэсту звольніўся з СК пасля выбараў.

Сілавікі прыйшлі па Мікіту Старажэнку 1 лютага. Ён тады быў у гандлёвым цэнтры. Папярэдне, яму інкрымінуюць “распальванне варожасці групай асобаў”.

"Я не хачу адпраўляць у архіў матэрыялы праверак, якія мусяць быць крымінальнымі справамі. Калегі, калі чытаеце гэта, адкажыце сабе на адно пытанне: ці зможаце вы сказаць "Гонар маю". Я змог, маё сумленне чыстае," — пісаў Мікіта пра сваё рашэнне 17 жніўня 2020 года ў сацсетках.

Старажэнку, як і іншых сілавікоў, якія звольніліся ў знак пратэсту, 4 траўня 2021 года Лукашэнка пазбавіў звання: старшага лейтэнанта юстыцыі запасу. У красавіку мінулага года яго арыштоўвалі на 15 сутак за “несанкцыянаванае пікетаванне”.