This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка заявіў, што ніводны самалёт "Белавія" не прывозіў мігрантаў у Беларусь: "Яны на сваіх самалётах, на "Боінгах" лётаюць".
Але ўжо некалькі дзён па сацсетках гуляе вось гэтае відэа.

Польскі вайсковец загінуў на мяжы з Беларуссю. Пра няшчасны выпадак паведаміла 17-я Велікапольская механізаваная брыгада. Паводле папарэдняй інфармацыі, “адбыўся стрэл са службовай зброі”.
“Салдат служыў у рэзерве, гэта значыць ён не выконваў заданні непасрэдна на польска-беларускай мяжы. Яго накіравалі на памежную службу крыху больш за тыдзень таму. З моманту прыкамандзіравання ён не кантактаваў з мігрантамі”, — гаворыцца ў заяве.

Прадстаўніца “Белсата” Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту.
Слаўнікаву і Лойку затрымалі 30 кастрычніка па прылёце з Егіпта ў Мінск. Іх асудзілі за рэпосты на ўласныя старонкі ў Facebook артыкулаў “Белсата”, матэрыялы якога ўлады абвясцілі “экстрэмісцкімі”.
Крыніца: @novychas
Слаўнікаву і Лойку затрымалі 30 кастрычніка па прылёце з Егіпта ў Мінск. Іх асудзілі за рэпосты на ўласныя старонкі ў Facebook артыкулаў “Белсата”, матэрыялы якога ўлады абвясцілі “экстрэмісцкімі”.
Крыніца: @novychas
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым тыдні выйшаў другі выпуск з цыкла "Рэжым чакання". Менавіта ў такім стане жывуць бацькі, якія чакаюць з турмы сваіх дзяцей-палітвязняў. У гэтым праекце @euroradio мамы і таты расказваюць пра характар, дзяцінства і захапленні тых, каго афіцыйныя ўлады назвалі злачынцамі. І вядома, пра тое, як гэта — жыць у рэжыме чакання.
Гераіня першага выпуску — Людміла Богдзя, мама палітвязня Віталя Шышлова. Жанчына раздрукавала кардонную фігуру сына на ўвесь рост і ходзіць з ёй на прагулкі і сямейныя святы…
Героямі другога выпуску сталі бацькі выкладчацы БДУІР Вольгі Філатчанкавай, затрыманай у летась. Яны распавядаюць пра гіперактыўную дачку, дэмакратыю ў сям'і і пра тое, якім стаў для іх гэты год.

Павел Севярынец працуе за кратамі над трыма новымі кнігамі. Палітвязень працягвае творчаць з турмы, паведамляе @viasna96.
У нядаўнім лісце палітык узгадаў свае новыя кнігі: раман “Беларусалім” (меркавана, гаворка ідзе пра трэцюю частку), “Дрэва жыцця” і “Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску”.
Яго жонка Вольга растлумачына, “Дрэва жыцця” Павел прыдумаў за кратамі, а “Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску” пачаў пісаць яшчэ за год да затрымання.
Вольга Севярынец была гераіняй нашага праекту “Палітвязні. Love Story”. Там жанчына распавяла, як гэта — быць жонкай апазіцыйнага палітыка ў сучаснай Беларусі.

Польшча разаслала мігрантам СМС з папярэджаннем не верыць чуткам. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі:
— У сувязі з падрыхтоўкай правакацыі мігрантам накіраванае паведамленне Цэнтра дзяржаўнай бяспекі з папярэджаннем на англійскай мове не верыць чуткам, а таксама аб тым, што польская мяжа добра ахоўваецца. SMS таксама змяшчае спасылку на вэб-сайт з пашыранай інфармацыяй на 5 мовах.
Учора ў тг-чатах распаўсюджвалася чутка, што нібыта 15 лістапада Польшча адкрые мяжу і мігрантаў прапусцяць у Нямеччыну. Гэтую інфармацыю таксама падхапілі беларускія і расійскія прапагандысты.
Тым часам польская паліцыя паведамляе, што ўчора каля 50 мігрантаў "штурмам" уварваліся ў Польшчу, 22 з іх затрымалі.

Еўрарадыё | Еврорадио
Пад еўрапейскія санкцыі могуць трапіць мінскі аэрапорт, гатэль "Мінск", сірыйская авіякампанія Cham Wings, а таксама іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, датычныя да міграцыйнага крызісу. Пра гэта са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведаміла газета Financial…
Cham Wings Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў Беларусь. Сірыйская авіякампанія спасылаецца на "крытычную сітуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы".
Адзначаецца, што "цяжка ідэнтыфікаваць пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, і імігрантаў", таму "палёты неадкладна прыпыняюцца".
Учора з’явілася інфармацыя пра магчымыя санкцыі ЕС у дачыненні да Cham Wings Airlines.
Раней спыніў прамыя палёты грамадзянскай авіяцыі ў Беларусь і Ірак. А турэцкая авіякампанія Turkish Airlines паабяцала не перавозіць грамадзян Ірака, Сірыі і Емена з Турцыі ў нашу краіну. Таксама праз пагрозу санкцый.

Мядзведзь, воўк, алень і барсук. Бярэзінскі запаведнік апублікаваў здымкі, зробленыя з дапамогай фотапасткі.
Паглядзіце, як выглядаюць беларускія жывёлы ў натуральным асяроддзі.
Паглядзіце, як выглядаюць беларускія жывёлы ў натуральным асяроддзі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якая канчатковая мэта міграцыйнага крызісу ў Лукашэнкі? Яе няма, мяркуе аналітык Сяргей Чалы.
— Гутарка ідзе не пра нейкі міграцыйны крызіс, як гэта было 5 гадоў таму. Гэта гісторыя выключна рукатворная. Відавочна, што гэтыя людзі выкарыстоўваюцца рэжымам, каб адпомсціць на санкцыі, якія ўводзяцца ў выніку парушэння правоў чалавека, скрадзеных выбараў і гэтак далей. І ў гэтай спробе помсціць насамрэч ніякай доўгатэрміновай гульні няма.

Мінск. На Нямізе зноў вялікі натоўп "турыстаў". Як паведамляюць чытачы @euroradio, каля ТЦ “Галерэя” "яны актыўна нешта абмяркоўвалі і нават крычалі".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польскія памежнікі заявілі пра падрыхтоўку да буйнага прарыву мяжы з боку Беларусі.
"Мы заўважаем рух сярод мігрантаў. Таксама з'явіўся аўтамабіль для тэлетрансляцыі. Некаторыя намёты пачынаюць знікаць. Іншаземцы атрымліваюць інструкцыі, абсталяванне і газ ад беларускіх службаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Еўрасаюз пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў панядзелак 15 лістапада. Пра гэта заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазэп Барэль.
Паводле яго слоў, у спіс уключаць авіякампаніі і турагенцтвы, якія, як мяркуецца, маюць дачыненне да дастаўкі мігрантаў да мяжы з Еўрасаюзам. Акрамя таго, пад санкцыі могуць патрапіць яшчэ каля 30 беларускіх чыноўнікаў.

Больш за 9500 мігрантаў патрапілі ў Германію праз Беларусь. Такія дадзеныя прыводзіць Bild am Sonntag.
Выданне таксама паведаміла, што за апошнія 10 тыдняў нямецкай паліцыяй былі затрыманы 329 кантрабандыстаў, якія дапамагалі мігрантам дабрацца да Германіі. Сярод іх 14 чалавек мелі нямецкае грамадзянства, некалькі сірыйцаў і іракцаў прад'явілі від на жыхарства ў Германіі. Астатнія — грамадзяне Украіны, Грузіі і краін Балтыі.

Bellingcat днямі апублікуе расследаванне пра затрыманне вагнераўцаў у Беларусі. Яно мае назву "Вагнергейт" і "ўтрымлівае падрабязную інфармацыю" пра тое, што прывяло да арышту 33 расіян.
Найміты былі затрыманыя ў Мінску 29 ліпеня 2020 года. Украіна спадзявалася на іх экстрадыцыю, аднак улады Беларусі ў выніку перадалі іх Расіі.
Найміты былі затрыманыя ў Мінску 29 ліпеня 2020 года. Украіна спадзявалася на іх экстрадыцыю, аднак улады Беларусі ў выніку перадалі іх Расіі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мігранты наводзяць парадак на беларуска-польскай мяжы. Перад гэтым "сенатар" Віктар Лісковіч, які каардынуе працу лагера, прыгразіў, што заўтра ўцекачы атрымаюць ежу толькі пры адной умове: “Калі тут будзе чысціня”.
Польшча вядзе перамовы з Латвіяй і Літвой аб увядзенні чацвёртага артыкула НАТА. Пра гэта ў інтэрв'ю PAP паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі.
Артыкул прадугледжвае правядзенне надзвычайных кансультацый, калі адна з краін альянсу лічыць, што яе незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці ці бяспекі існуе рэальная пагроза.
“Польская мяжа стане эфектыўным і канчатковым бар'ерам для дзеянняў Лукашэнкі. Няма сумневаў у тым, што справа зайшла надта далёка. Мы ўжо ведаем, што адных слоў недастаткова, каб спыніць беларускі рэжым. Мы ведаем, што спатрэбяцца ўзмоцненыя санкцыі”, — заявіў Маравецкі.
Ён дадаў, што разглядаецца пытанне поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю.

Марыя Калеснікава амаль 8 месяцаў знаходзіцца ў адзіночнай камеры. Пра гэта распавёў бацька палітзняволеннай, які 12 лістапада меў сустрэчу з дачкой у следчым ізалятары:
— Яна ад гэтага [ад знаходжання ў адзіночцы], скажам так, не ў захапленні, і будзе настойваць, каб гэтае становішча змяніць. Маша расцэньвае гэтую сітуацыю не толькі як ціск, але і парушэнне яе правоў. Згодна нават нашых законаў, адзіночнае заключэнне з'яўляецца пакараннем.
У верасні 2021-га каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава была прысуджаная да 11 гадоў пазбаўлення волі.