МЗС Фінляндыі паведамляе пра 35 мігрантаў, якія трапілі ў краіну праз Беларусь. Блізу 20 з іх падалі прашэнні пра прытулак у Фінляндыі. Астатнія збіраліся далей, у Германію.
Гэтая навіна цікавая найперш тым, што Фінляндыя мае доўгую мяжу з Расіяй. А Крэмль хаця і падтрымлівае Беларусь у мігранцкім крызісе, але і "выказвае заклапочанасць" наконт таго, што мігранты могуць выбраць доўгую дарогу ў Еўрасаюз — праз адкрытую беларуска-расійскую мяжу.

Еўрарадыё | Еврорадио
Turkish Airlines не будзе прымаць на рэйсы да Мінска грамадзян Ірака, Сірыі і Емена. Выключэнне будзе датычыць толькі ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў. Турэцкая авіякампанія пацвердзіла гэта канцылярыі прэзідэнта Польшчы. Пасля з'яўлення ў еўрапейскіх…
"Белавіа" з 12 лістапада не прымае на рэйсы з Турцыі ў Беларусь грамадзянаў Ірака, Сірыі і Емена. Беларускі авіяперавозчык не сам так вырашыў — ён вымушаны падпарадкавацца рашэнню турэцкага боку.
А Турцыя такім чынам рэагуе на інфармацыю пра магчымае ўвядзення санкцый супраць Turkish Airlines — за ўдзел у транспартыроўцы мігрантаў на мяжу Беларусі і Еўрасаюза.

Мужчынская "палітычная камера" ізалятара на Акрэсціна галадоўкай дамаглася, каб з камеры прыбралі бяздомнага. Гэта была ўжо другая галадоўка вязняў мінскага ЦІП за апошнія два тыдні.
Умовы на Акрэсціна па-ранейшаму застаюцца бесчалавечнымі:
- арыштаваных "за палітыку" ўтрымліваюць па 16 чалавек у камерах, прызначанай для чатырох;
- у такіх камерах няма чым дыхаць;
- людзі не атрымліваюць перадачы ад сваякоў;
- персанал хаміць, могуць не выдаць неабходныя вязням лекі.
Шмат у якіх сітуацыях, якія ствараюць беларускія ўлады, галадоўка застаецца апошняй зброяй для абароны правоў чалавека. Распавядаем пра самых вядомых галадоўшчыкаў Беларусі — і пра тое, чым скончыліся іх галадоўкі.
Чытаць тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/losik-kazulin-maci-328-samyya-vyadomyya-galadoushchyki-belarusi
А гэтая спасылка напэўна адкрыецца і без VPN

XIX Мінскі форум: Міграцыйны крызіс 2021 года і выклікі для дыяспары
2021 год прынес некалькі выклікаў еўрапейскай бяспецы. Самы сур'ёзны з іх на дадзены момант — "мігранцкі крызіс" на мяжы Беларусі і ЕС. Як у гэтых умовах пачуваюць сябе беларускія дыяспары, і, у прыватнасці, суполка беларусаў у Польшчы?
Пра гэта на XIX Мінскім форуме разважаюць Караліна Людаміра Саўка з CASE Беларусь, Андрэй Вардамацкі з Варшаўскага ўніверсітэта, кіраўнік фонда "Беларускі дом" Алесь Зарамбюк і кіраўніца фонда "Страна для жизни" Марыя Мароз.
Стрым з форума тут: https://youtu.be/6bXBIpwspOg

YouTube
Выклікі для дыяспары: XIX Мінскі форум | Миграционный кризис и вызовы для диаспоры
2021 год прынес некалькі выклікаў еўрапейскай бяспецы. Самы сур'ёзны з іх на дадзены момант — "мігранцкі крызіс" на мяжы Беларусі і Еўрасаюза. Як у гэтых умовах пачуваюць сябе беларускія дыяспары, і, у прыватнасці, суполка беларусаў у Польшчы? Пра гэта разважаюць…
Святлана Ціханоўская заклікала ў 18:00 па мінскім часе ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі хвілінай маўчання: "Спыніцеся, адкладзіце справы на хвіліну, спыніце машыну, выйдзіце з яе. Памаўчыце, аддайце даніну памяці Рому".
У цяперашняй сітуацыі ў Беларусі ўрачыстае масавае ўшанаванне памяці забітага пратэстоўцы немагчымае. Таму кожны будзе рабіць гэта сам. У 19:30 Ціханоўская прапануе павесіць стужачку ці паставіць лампадку ў сваім двары. А ў 21:00 запаліць свечы і пагасіць святло ў доме.
Звычайны грамадзянін Беларусі, якому было не ўсё роўна, — Раман Бандарэнка памёр роўна год таму, 12 лістапада 2020 года. Мы сабралі ў адным тэксце ўсё, што пра гэта вядома.
Чытаць тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/prosty-hlopec-yakomu-bylo-ne-usyo-rouna-god-tamu-ne-stala-ramana-bandarenki

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінулай ноччу польскіх памежнікаў спрабавалі сляпіць лазерам з беларускага боку мяжы. Гэта трапіла на відэа.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мігранты прарваліся праз беларускі памежны пераход "Брузгі" на польскі бок. Але палякі яшчэ 9 лістапада спынілі рух праз гэты пераход і расцягнулі там кардоны з калючым дротам.
Частка мігрантаў паспрабавала прарвацца і праз іх, тады іх затрымалі. Астатнія пайшлі ўздоўж агароджы.

Крэмль не збіраецца дазволіць Лукашэнку спыняць транзіт газу праз Беларусь. "Не падлягае сумневам тое, што Расія будзе выконваць свае абавязацельствы па пастаўках газу ў Еўропу", — заявіў сёння журналістам Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.
Па яго словах, Лукашэнка не абмяркоўваў і не ўзгадняў з Крамлём сваю заяву наконт прыпынення транзіту газу.
Але ж мы ведаем (і такія прэцэдэнты ўжо здараліся), што труба можа нечакана "паламацца" дзе-небудзь на беларускай тэрыторыі. І ёй спатрэбіцца тэрміновы рамонт, які працягнецца да заканчэння крызісу. Цікава, што тады будзе заяўляць Пяскоў.
Па яго словах, Лукашэнка не абмяркоўваў і не ўзгадняў з Крамлём сваю заяву наконт прыпынення транзіту газу.
Але ж мы ведаем (і такія прэцэдэнты ўжо здараліся), што труба можа нечакана "паламацца" дзе-небудзь на беларускай тэрыторыі. І ёй спатрэбіцца тэрміновы рамонт, які працягнецца да заканчэння крызісу. Цікава, што тады будзе заяўляць Пяскоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На "Нафтане" на двух работнікаў на год пазбавілі прэмій за тое, што знялі на відэа пажар на прадпрыемстве. У адміністрацыі НПЗ лічыць, што яны парушылі "некалькі загадаў гендырэктара, а таксама некалькі палажэнняў аб бяспецы, аб прапускным і ўнутрыаб'ектавым рэжыме".
Пажар, які адбыўся 28 верасня, здымалі таксама і супрацоўнікі МНС, якія прыехалі яго тушыць. Іх таксама на год пазбавяць прэмій?

XIX Мінскі форум: Адукацыя. Непалітычная дзейнасць з палітычнымі наступствамі
12 лістапада 2021-га — роўна год, як знаходзяцца за кратамі затрыманыя і пазней асуджаныя па "Справе студэнтаў". Другая панэль ХІХ Мінскага форума прысвечаная "палітычнаму" вымярэнню непалітычнай, па-сутнасці, сістэме адукацыі.
Пра гэта разважаюць Пётр Рудкоўскі (BISS), Таццяна Шчытцова (прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі), кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі, эксперт па пытаннях адукацыі Андрэй Лаўрухін і Марэк Галкоўскі з Бюро праграмы імя К. Каліноўскага (Варшава).
https://youtu.be/yMReIDlDFb0

XIX Мінскі форум: адукацыя | Образование: неполитическая деятельность с политическими последствиями
Другая панэль ХІХ Мінскага форума прысвечаная праблеме адукацыі ў сучаснай Беларусі. А дакладней, таму, што непалітычная, па-сутнасці, дзейнасць нясе для яе ўдзельнікаў канкрэтныя палітычныя наступствы. Просты прыклад: сёння роўна год, як знаходзяцца за кратамі…
Ліквідаваўшы праваабаронычя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, беларускія ўлады пачалі ствараць свае. 12 кастрычніка зарэгістраваная ўстанова з назвай "Центр "Системная правозащита".
Хто ж гэтыя "новыя беларускія праваабаронцы"? Па лагеры мігрантаў на беларуска-польскай мяжы ў футболцы "Системной правозащиты" гуляе... праўладны актывіст Дзмитрый Белякоў. Яшчэ год таму ён "змагаўся" з пратэстнай сімволікай у беларускіх дварах. А цяпер не саромячыся называе сябе праваабаронцам у каментарах сваім сябрам-ябацькам.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Уцекачы, якія сёння прарваліся (ці іх пусцілі?) праз беларускі памежны пераход "Брузгі", засталіся на беларускім баку мяжы з Польшчай. Цяпер яны ідуць уздоўж плота з калючага дроту да вялікага лагера мігрантаў. З польскага боку іх суправаджаюць вайскоўцы і тэхніка.
Па іх чыстай вопратцы бачна, што яны ў гэтым лагеры яшчэ не былі. То бок, гэта новая "партыя" мігрантаў, пастаўленая на беларуска-польскую мяжу.

"Іракскія авіялініі" больш не будуць выконваць палёты ў Мінск. Пра гэта расійскае інфармагенцтва ТАСС піша са спасылкай на Еўракамісію.
Што наконт другога буйнога іракскага перавозчыка — Fly Baghdad? Пакуль інфармацыі няма.
Таксама паведамляецца, што Turkish Airlines больш не прадаюць квіткі ў Мінск у адзін канец. Учора стала вядома, што турэцкі перавозчык больш не сажае на рэйсы ў Беларусь грамадзянаў Ірака, Сірыі і Емена.

У аэрапорце Мінска затрымалі ізраільскую адвакатку, якая прыбыла ў Беларусь для аказання юрыдычнай дапамогі грамадзяніну Ізраіля. У яе рэчах знайшлі 6 грамаў марыхуаны.
Ізраільцянка не адмаўляла, што знойдзеныя ў яе рэчах каноплі належыць ёй. Але сцвярджала, што наркотык неабходны ёй у медыцынскіх мэтах. Аднак у Беларусі, у адрозненне ад Ізраіля, выкарыстанне марыхуаны ў медычных мэтах не легалізаванае.
Жанчыне пагражае ад 3 да 5 гадоў турмы. МЗС Ізраіля заяўляе, што ўшчыльную займаецца яе справай.
Фота ілюстрацыйнае

Украіна не пусціла ў свае паветра самалёт з украінскім дэпутатам, якога падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Імя дэпутата СБУ не называе, але ў паведамленні была спасылка на абвінавачанне для кума Пуціна Віктара Медзвядчука і яго калегі Тараса Козака.
Як піша @hromadske_ua, дэпутат ляцеў з ЕС у Расію. Каб пазбегнуць санкцый, бартавы нумар самалёта змянілі. Але гэта не дапамагло праляцець над Украінай. Верагодна, далей самалёт пайшоў над Беларуссю.
Па афіцыйнай версіі, Козак знаходзіцца ў Беларусі "на лячэнні". Ён і Медзвядчук захоўвалі велізарныя сумы грошай у банку, звязаным з Мікалаем Вараб'ём, але нядаўна значную частку сродкаў адтуль "вынеслі".

Беларусь працягвае паказальна праводзіць вучэнні наўпрост каля мяжы з Польшчай і Літвой. Сёння на палігоне "Гожскі" трэніраваліся спецназаўцы Беларусі і Расіі.
Цікава, што "брацаць зброяй" працягвае толькі афіцыйны Мінск, ад Масквы ніякіх падобных "намёкаў" у бок ЕС не было.
Цікава, што "брацаць зброяй" працягвае толькі афіцыйны Мінск, ад Масквы ніякіх падобных "намёкаў" у бок ЕС не было.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З беларускага боку мяжы рыхтуюцца будаваць большы лагер для мігрантаў, паведамляе Мінабароны Польшчы.
Міграцыйны крызіс мае наступствы ўжо і на эканоміку Польшчы. Курс злотага прыкметна падае да долара і еўра.