Еўрарадыё | Еврорадио
10.6K subscribers
35.4K photos
7.05K videos
12 files
25.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Audio
Важныя падзеі серады, 7 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:02 Бачыце санкцыі? Лукашэнка не бачыць. Але ці працуюць яны насамрэч?

14:10 Навіны спорту

16:09 Капітуляцыя Крамля: за што Пуцін заплаціў Лукашэнку “Комсомолкой”? Меркаванне Валерыя Карбалевіча

30:42 Навіны шоу-бізу

33:19 Каранавірус ці палітычная пазіцыя — фестываль Юрыя Башмета зноў "перанеслі"
На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі мёртвым яшчэ аднаго мігранта. На гэты раз — грамадзяніна Шры-Ланкі.

Цела знойдзенае з беларускага боку, але беларускае тэлебачанне ўжо называе літоўцаў адказнымі за трагедыю.
Першага намміністра транспарту Беларусі камандзіруюць у Латвію. Аляксей Ляхновіч мусіць наведаць Рыгу і Вентспілс.

У Вентспілсе працуе адзін з самых буйных портаў на Балтыйскім моры. Праз яго гандлююць у тым ліку калійнымі ўгнаеннямі.

У снежні Літва абяцае спыніць транзіт беларускіх угнаенняў праз порт Клайпеды. Латвія, як і іншыя краіны Балтыі, падтрымлівае санкцыі Еўрасаюза супраць беларускіх уладаў. Пра што ж Ляхновіч будзе дамаўляцца ў Вентспілсе?
Літоўскія памежнікі паведамляюць пра стрэлы з беларускага боку мяжы. У першай палове дня 7 кастрычніка нехта тройчы страляў на мяжы са Швянчонскім раёнам Літвы. Праз гадзіну памежнікі пачулі прыкладна там жа яшчэ адзін стрэл.

А апоўначы непадалёк ад муніцыпалітэта Друскінінкай з беларускага боку было выпушчана 7 сігнальных ракет.
Еўрарадыё | Еврорадио
Літоўскія памежнікі паведамляюць пра стрэлы з беларускага боку мяжы. У першай палове дня 7 кастрычніка нехта тройчы страляў на мяжы са Швянчонскім раёнам Літвы. Праз гадзіну памежнікі пачулі прыкладна там жа яшчэ адзін стрэл. А апоўначы непадалёк ад муніцыпалітэта…
7 кастрычніка трапіць у Польшчу 🇵🇱 з Беларусі ў абыход памежных пунктаў пропуску спрабавалі 523 мігранты. Польскія памежнікі затрымалі 35 з іх, усіх астатніх развярнулі. Усе затрыманыя — грамадзяне Ірака.

Тым часам мяжу Літвы 🇱🇹 з тэрыторыі Беларусі ў чацвер спрабаваў перайсці толькі адзін мігрант. Літоўскія памежнікі лічаць гэта часовым зацішшам.
Сербскі таблоід Telegraf.rs піша, што ў братоў Карычаў праз санкцыі не хапае грошай, каб разлічвацца з будаўнікамі "Мінск-Свету". Па звестках выдання, Карычы адзін за адным пачалі пакідаць Беларусь, спрабуючы вывезці з сабою "мэблю і творы мастацтва". Але "Лукашэнка "канфіскаваў" іх нерухомасць, у тым ліку кватэру, у якой яны жылі, і дазволіў вывезці з краіны толькі асабістыя рэчы — касметыку, адзенне, абутак".

Газета спасылаецца на "інфармаваную крыніцу, блізкую да сям'і Карычаў". Гэта не выглядае пераканаўча.

Багалюб і Драгамір Карычы шмат гадоў развіваюць у Беларусі будаўнічы бізнес. Яны вядомыя цеснымі сувязямі з уладамі. Багалюб Карыч нават стаў ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе. А поўная цёзка Ліліі Лукашэнка — жонкі Віктара Лукашэнкі была пазначаная сярод кіраўнікоў "Дана Астра", адной з кампаній Карычаў.

Міланка Карыч (жонка Багалюба Карыча) называе звесткі пра бегства сям'і з Мінска хлуснёй. Маўляў, усё добра, а на будоўлі працуюць экскаватары і краны.

Усё гэта заўважылі @nic_and_mike
У Полацку знік камень "Таварыства вольных літаратараў". Гэта сімвалічнае месца сілы для беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Камень ляжаў у полі паблізу ракі Палаты. У 2003 годзе, на 10-годдзе ТВЛ, на ім выбілі эмблему таварыства. Складана сказаць, каму цяпер спатрэбіўся камень. Але ясна, што без тэхнікі яго вывезці было немагчыма.

А вы пазнаеце ўсіх літаратараў з гэтага фота, зробленага 18 гадоў таму? )
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Самалёт Ту-154М, на якім Аляксандр Лукашэнка лётаў у 1990-я, перавезлі ў музей авіяцыі ў Ліпках пад Мінскам. Тэлеграм-канал @otvinta_by публікуе відэа з яго салона.

Спотары дабраліся і да прыбіральні самалёта. І высветлілі, што тады Лукашэнка яшчэ не мог дазволіць сабе залаты ўнітаз )
Праз 5 хвілінаў будзе абвяшчаны сёлетні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод асноўных прэтэндэнтаў — Сусветная арганізацыя аховы здароўя, "Рэпарцёры без межаў", Грэта Тунберг, Аляксей Навальны і Святлана Ціханоўская.

Стрым з абвяшчэння (наўпрост з Осла) можна глядзець тут: https://youtu.be/7xRsj4oBixs
Еўрарадыё | Еврорадио
Праз 5 хвілінаў будзе абвяшчаны сёлетні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод асноўных прэтэндэнтаў — Сусветная арганізацыя аховы здароўя, "Рэпарцёры без межаў", Грэта Тунберг, Аляксей Навальны і Святлана Ціханоўская. Стрым з абвяшчэння (наўпрост…
⚡️ Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год далі журналістам: CEO сайта Rappler Марыі Рэса з Філіпінаў і галоўнаму рэдактару "Новай газеты" Дзмітрыю Муратаву з Расіі. Узнагарода прысуджаная ім "за высілкі па абароне свабоды слова, якая з'яўляецца ўмовай для дэмакратыі і захавання міру".

У 2020-м Дзмітрый Муратаў быў салідарны з беларускімі пратэстоўцамі, а журналісты "Новай" асвятлялі пратэсты ў Мінску.

Прадстаўніца Нобелеўскага камітэта адзначыла, што за час існавання газеты былі забітыя шасцёра яе журналістаў. З даты забойства палітычнай аглядальніцы "Новай газеты" Ганны Паліткоўскай учора мінула роўна 15 гадоў — гэта значыць, заказчыкаў яе забойства перастануць шукаць.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год далі журналістам: CEO сайта Rappler Марыі Рэса з Філіпінаў і галоўнаму рэдактару "Новай газеты" Дзмітрыю Муратаву з Расіі. Узнагарода прысуджаная ім "за высілкі па абароне свабоды слова, якая з'яўляецца ўмовай для дэмакратыі…
У твітары імгненна патлумачылі ☝️, чаму Нобелеўскую прэмію міру не атрымала Святлана Ціханоўская )

Тым часам лідарка беларускай апазіцыі не засмуцілася ад таго, што прэмія сёлета дасталася не ёй: "Прэмія і прызы — гэта заўсёды добра, але ў нас свой шлях і мы бачым сваю мэту незалежна ад таго, даюць нам узнагароды ці не".
"Калі ты паставіў свайго геапалітычнага, ідэалагічнага, рэлігійнага саперніка на калені, загнаў яго ў кут, перамог сілай зброі (эканамічнай, інфармацыйнай вайны) — расплачвацца за гэта, з высокай доляй імавернасці, будуць наступныя пакаленні на тваёй уласнай зямлі".

Вось што Уладзімір Макей казаў роўна два гады таму, у кастрычніку 2019 года. Сёння гэтыя словы — бумерангам па беларускіх уладах.
Тым часам абраны новы старшыня Федэрацыі хакею Беларусі. Месца Дзмітрыя Баскава, якога забаніла міжнародная федэрацыя, заняў дэпутат-вясляр Аляксандр Багдановіч.

Паглядзіце: ды яны нават знешне крыху падобныя!
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год далі журналістам: CEO сайта Rappler Марыі Рэса з Філіпінаў і галоўнаму рэдактару "Новай газеты" Дзмітрыю Муратаву з Расіі. Узнагарода прысуджаная ім "за высілкі па абароне свабоды слова, якая з'яўляецца ўмовай для дэмакратыі…
Першая заява расійскага лаўрэата сёлетняй Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрыя Муратава. Частку сродкаў (а сёлета прэмія складае каля $1,14 млн) ён перавядзе ў дабрачынны фонд "Круг дабра".

Фонд дапамагае дзецям з цяжкімі і рэдкімі захворваннямі. Такімі напрыклад, як спінальная цяглічная атрафія.
Якія наступствы будзе мець рэзалюцыя Еўрапарламента?

7 кастрычніка Еўрапарламент прыняў чарговую рэзалюцыю па Беларусі, у якой заклікалі тэрмінова ўвесці пяты пакет санкцый супраць Беларусі на пасяджэнні Еўрасавета 21-22 кастрычніка. У рэзалюцыі змяшчаецца прапанова ўключыць у яго дадатковыя сектары, а таксама заклік запатрабаваць ад ЕС новых мер супраць Расіі, калі яна працягне падтрымліваць Мінск.

Ці абавязковыя да выканання рэзалюцыі Еўрапарламента? Ці пойдзе ЕС на канфлікт з Масквой праз Лукашэнку? Якой рэакцыі з Мінска чакаць у выпадку ўхвалення рэзалюцыі Еўрапарламента? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае экс-дыпламат, старшы аналітык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.
Долар і еўра працягваюць таннець на беларускай біржы. Амерыканская валюта за сённяшнія таргі згубіла 1,2 капейкі, еўрапейская — адразу дзве капейкі.

Расійскі рубель таксама патаннеў, але менш заўважна.

Дынаміка курсаў можа тлумачыцца тым, што кампаніі прадаюць на біржы валюту, каб плаціць падаткі. Калі гэта так, бліжэй да сярэдзіны месяца попыт і прапанова стабілізуюцца — разам з курсамі валют.
"Стартапніца": хто такія трэкеры стартапаў і як гэта працуе

Трэкер — спецыяліст, які адказвае за арганізацыйную падтрымку каманды стартапа падчас акселерацыі. Яго асноўная задача — дапамагаць своечасова вырашаць праблемы, якія замінаюць эфектыўнай працы ці маштабаванню праекта, а таксама вывесці праект на стабільна высокі прыбытак.

Як гэта працуе? У сённяшняй "Стартапніцы" распытаем у Юліі Башко, старшыні Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў.
⚡️На мяжы Беларусі і Польшчы з беларускага боку абстралялі польскі патруль. Ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў. Пра гэта распавяла прэс-сакратарка Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская.

Яна дадала, што, магчыма, выкарыстоўваліся халастыя патроны: "Падобных правакацый робіцца ўсё болей".

Беларускія памежнікі адразу ж абверглі заяву польскіх калег. Маўляў, за мінулыя суткі зброя не ўжывалася ні на адным участку беларуска-польскай мяжы.
Доктар: рэальная колькасць новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі — не менш за 20 тысяч за суткі. Хварэць цяпер больш небяспечна, чым раней.

"За суткі зроблена амаль 40 тысяч ПЛР-тэстаў. Кантактаў першага ўзроўню ўжо не тэстуюць. На абследаванне адпраўляюць максімальна падазроныя выпадкі з тыповай сімптаматыкай. Калі адкінуць тых, хто абследуецца з мэтай выезду за мяжу, можна меркаваць, што практычна ўсе астатнія з праведзеных тэстаў станоўчыя. Колькасць новых выпадкаў па краіне мусіць быць не менш за 20 тысяч (вельмі арыенціровачна, вядома. Я спрабавала знайсці інфармацыюю пра колькасць тых, хто выязджае за суткі, — безвынікова)",піша Вольга Садоўская.

Па афіцыйнай статыстыцы, якую Мінздароўя агучыла 7 кастрычніка, у Беларусі было выяўлена 1983 новых выпадкі СOVID-19.

Садоўская заклікае беларусаў прышчапляцца і не грэбаваць мерамі бяспекі. Яна лічыць, што хварэць цяпер больш небяспечна, чым раней, о "вашы шансы атрымаць якасную медычную дапамогу ва ўмовах недахопу месцаў, персанала, абсталявання і медыкаментаў імкнуцца да нулю".
Беларускі дом у Варшаве: ці стане ён сваім для эмігрантаў новай хвалі?

За апошні час вельмі шмат беларусаў апынулася ў сітуацыі, калі былі вымушаныя тэрмінова, без папярэдняй падрыхтоўкі выязджаць з краіны. Па выніку на чужыне яны апыналіся з мінімумам рэчаў і інфармацыі пра тое, куды можна звярнуцца па дапамогу. Не ведаючы нават пра тое, што звяртацца ёсць да каго.

Як змянілася дзейнасць Беларускага дома ў Варшаве на працягу апошняга года? Якую дапамогу суайчыннікам там могуць аказаць і аказваюць? Дзе шукаць інфармацыю пра тое, куды і да каго звяртацца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.