Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.8K photos
7.53K videos
14 files
27.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
❗️Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю па Беларусі

Парламентарыі заклікалі тэрмінова ўвесці пяты пакет санкцый супраць Беларусі і прымяніць прынцып універсальнай юрысдыкцыі, піша журналіст Рыкард Ёзвяк.

За рэзалюцыю прагаласавалі 506 дэпутатаў, супраць — 29. Устрымаліся — 139 чалавек.
Яшчэ адзін экстрэмісцкі" тэлеграм-канал. Ім, па заяве пракуратуры Савецкага раёна г. Мінска, стаў студэнцкі “Мирный БГУИР”.
Каранавірус або палітычная пазіцыя? Фестываль Юрыя Башмета зноў "адклалі"

Да 2020-га мерапрыемства праходзіла штогод, яго праводзіў Расціслаў Крымер, і гэта была адна з найбуйнейшых міжнародных падзей у краіне.

Чытаць (праз ВПН): https://euroradio.fm/karanavirus-abo-palitychnaya-pazicyya-festyval-yuryya-bashmeta-znou-adklali

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Беларусь займае 73-е месца ў сусветным рэйтынгу пашпартоў. Усяго ў яго уключаныя 227 дзяржаў.

Краіны атрымліваюць па адным бале за кожны кірунак бязвізавага ўезду. У рэйтынгу лідзіруюць Японія і Сінгапур — грамадзянам гэтых краін адкрыты 192 бязвізавыя напрамкі.

Літва і Польшча займаюць 10-е месца ў рэйтынгу, Латвія —11-е, Украіна-38-е (украінцы могуць наведваць без віз 138 краін). Беларусам даступныя для вольнага перамяшчэння 78 краін-кірункаў.
"Гэта нахабства або адчай?" Мы адважыліся прайсці кастынг у Купалаўскі

Аб'яву пра кастынг на сайце Купалаўскага тэатра мы прачыталі з цяжкім сэрцам. Сярод крытэраў значыліся выключна талент і "жаданне граць на галоўнай сцэне краіны".

Чытаць (праз ВПН): https://euroradio.fm/geta-nahabstva-abo-adchay-my-advazhylisya-praysci-kastyng-u-kupalauski

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Audio
Важныя падзеі серады, 7 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:02 Бачыце санкцыі? Лукашэнка не бачыць. Але ці працуюць яны насамрэч?

14:10 Навіны спорту

16:09 Капітуляцыя Крамля: за што Пуцін заплаціў Лукашэнку “Комсомолкой”? Меркаванне Валерыя Карбалевіча

30:42 Навіны шоу-бізу

33:19 Каранавірус ці палітычная пазіцыя — фестываль Юрыя Башмета зноў "перанеслі"
На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі мёртвым яшчэ аднаго мігранта. На гэты раз — грамадзяніна Шры-Ланкі.

Цела знойдзенае з беларускага боку, але беларускае тэлебачанне ўжо называе літоўцаў адказнымі за трагедыю.
Першага намміністра транспарту Беларусі камандзіруюць у Латвію. Аляксей Ляхновіч мусіць наведаць Рыгу і Вентспілс.

У Вентспілсе працуе адзін з самых буйных портаў на Балтыйскім моры. Праз яго гандлююць у тым ліку калійнымі ўгнаеннямі.

У снежні Літва абяцае спыніць транзіт беларускіх угнаенняў праз порт Клайпеды. Латвія, як і іншыя краіны Балтыі, падтрымлівае санкцыі Еўрасаюза супраць беларускіх уладаў. Пра што ж Ляхновіч будзе дамаўляцца ў Вентспілсе?
Літоўскія памежнікі паведамляюць пра стрэлы з беларускага боку мяжы. У першай палове дня 7 кастрычніка нехта тройчы страляў на мяжы са Швянчонскім раёнам Літвы. Праз гадзіну памежнікі пачулі прыкладна там жа яшчэ адзін стрэл.

А апоўначы непадалёк ад муніцыпалітэта Друскінінкай з беларускага боку было выпушчана 7 сігнальных ракет.
Еўрарадыё | Еврорадио
Літоўскія памежнікі паведамляюць пра стрэлы з беларускага боку мяжы. У першай палове дня 7 кастрычніка нехта тройчы страляў на мяжы са Швянчонскім раёнам Літвы. Праз гадзіну памежнікі пачулі прыкладна там жа яшчэ адзін стрэл. А апоўначы непадалёк ад муніцыпалітэта…
7 кастрычніка трапіць у Польшчу 🇵🇱 з Беларусі ў абыход памежных пунктаў пропуску спрабавалі 523 мігранты. Польскія памежнікі затрымалі 35 з іх, усіх астатніх развярнулі. Усе затрыманыя — грамадзяне Ірака.

Тым часам мяжу Літвы 🇱🇹 з тэрыторыі Беларусі ў чацвер спрабаваў перайсці толькі адзін мігрант. Літоўскія памежнікі лічаць гэта часовым зацішшам.
Сербскі таблоід Telegraf.rs піша, што ў братоў Карычаў праз санкцыі не хапае грошай, каб разлічвацца з будаўнікамі "Мінск-Свету". Па звестках выдання, Карычы адзін за адным пачалі пакідаць Беларусь, спрабуючы вывезці з сабою "мэблю і творы мастацтва". Але "Лукашэнка "канфіскаваў" іх нерухомасць, у тым ліку кватэру, у якой яны жылі, і дазволіў вывезці з краіны толькі асабістыя рэчы — касметыку, адзенне, абутак".

Газета спасылаецца на "інфармаваную крыніцу, блізкую да сям'і Карычаў". Гэта не выглядае пераканаўча.

Багалюб і Драгамір Карычы шмат гадоў развіваюць у Беларусі будаўнічы бізнес. Яны вядомыя цеснымі сувязямі з уладамі. Багалюб Карыч нават стаў ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе. А поўная цёзка Ліліі Лукашэнка — жонкі Віктара Лукашэнкі была пазначаная сярод кіраўнікоў "Дана Астра", адной з кампаній Карычаў.

Міланка Карыч (жонка Багалюба Карыча) называе звесткі пра бегства сям'і з Мінска хлуснёй. Маўляў, усё добра, а на будоўлі працуюць экскаватары і краны.

Усё гэта заўважылі @nic_and_mike
У Полацку знік камень "Таварыства вольных літаратараў". Гэта сімвалічнае месца сілы для беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Камень ляжаў у полі паблізу ракі Палаты. У 2003 годзе, на 10-годдзе ТВЛ, на ім выбілі эмблему таварыства. Складана сказаць, каму цяпер спатрэбіўся камень. Але ясна, што без тэхнікі яго вывезці было немагчыма.

А вы пазнаеце ўсіх літаратараў з гэтага фота, зробленага 18 гадоў таму? )
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Самалёт Ту-154М, на якім Аляксандр Лукашэнка лётаў у 1990-я, перавезлі ў музей авіяцыі ў Ліпках пад Мінскам. Тэлеграм-канал @otvinta_by публікуе відэа з яго салона.

Спотары дабраліся і да прыбіральні самалёта. І высветлілі, што тады Лукашэнка яшчэ не мог дазволіць сабе залаты ўнітаз )
Праз 5 хвілінаў будзе абвяшчаны сёлетні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод асноўных прэтэндэнтаў — Сусветная арганізацыя аховы здароўя, "Рэпарцёры без межаў", Грэта Тунберг, Аляксей Навальны і Святлана Ціханоўская.

Стрым з абвяшчэння (наўпрост з Осла) можна глядзець тут: https://youtu.be/7xRsj4oBixs
Еўрарадыё | Еврорадио
Праз 5 хвілінаў будзе абвяшчаны сёлетні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод асноўных прэтэндэнтаў — Сусветная арганізацыя аховы здароўя, "Рэпарцёры без межаў", Грэта Тунберг, Аляксей Навальны і Святлана Ціханоўская. Стрым з абвяшчэння (наўпрост…
⚡️ Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год далі журналістам: CEO сайта Rappler Марыі Рэса з Філіпінаў і галоўнаму рэдактару "Новай газеты" Дзмітрыю Муратаву з Расіі. Узнагарода прысуджаная ім "за высілкі па абароне свабоды слова, якая з'яўляецца ўмовай для дэмакратыі і захавання міру".

У 2020-м Дзмітрый Муратаў быў салідарны з беларускімі пратэстоўцамі, а журналісты "Новай" асвятлялі пратэсты ў Мінску.

Прадстаўніца Нобелеўскага камітэта адзначыла, што за час існавання газеты былі забітыя шасцёра яе журналістаў. З даты забойства палітычнай аглядальніцы "Новай газеты" Ганны Паліткоўскай учора мінула роўна 15 гадоў — гэта значыць, заказчыкаў яе забойства перастануць шукаць.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год далі журналістам: CEO сайта Rappler Марыі Рэса з Філіпінаў і галоўнаму рэдактару "Новай газеты" Дзмітрыю Муратаву з Расіі. Узнагарода прысуджаная ім "за высілкі па абароне свабоды слова, якая з'яўляецца ўмовай для дэмакратыі…
У твітары імгненна патлумачылі ☝️, чаму Нобелеўскую прэмію міру не атрымала Святлана Ціханоўская )

Тым часам лідарка беларускай апазіцыі не засмуцілася ад таго, што прэмія сёлета дасталася не ёй: "Прэмія і прызы — гэта заўсёды добра, але ў нас свой шлях і мы бачым сваю мэту незалежна ад таго, даюць нам узнагароды ці не".
"Калі ты паставіў свайго геапалітычнага, ідэалагічнага, рэлігійнага саперніка на калені, загнаў яго ў кут, перамог сілай зброі (эканамічнай, інфармацыйнай вайны) — расплачвацца за гэта, з высокай доляй імавернасці, будуць наступныя пакаленні на тваёй уласнай зямлі".

Вось што Уладзімір Макей казаў роўна два гады таму, у кастрычніку 2019 года. Сёння гэтыя словы — бумерангам па беларускіх уладах.
Тым часам абраны новы старшыня Федэрацыі хакею Беларусі. Месца Дзмітрыя Баскава, якога забаніла міжнародная федэрацыя, заняў дэпутат-вясляр Аляксандр Багдановіч.

Паглядзіце: ды яны нават знешне крыху падобныя!
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год далі журналістам: CEO сайта Rappler Марыі Рэса з Філіпінаў і галоўнаму рэдактару "Новай газеты" Дзмітрыю Муратаву з Расіі. Узнагарода прысуджаная ім "за высілкі па абароне свабоды слова, якая з'яўляецца ўмовай для дэмакратыі…
Першая заява расійскага лаўрэата сёлетняй Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрыя Муратава. Частку сродкаў (а сёлета прэмія складае каля $1,14 млн) ён перавядзе ў дабрачынны фонд "Круг дабра".

Фонд дапамагае дзецям з цяжкімі і рэдкімі захворваннямі. Такімі напрыклад, як спінальная цяглічная атрафія.
Якія наступствы будзе мець рэзалюцыя Еўрапарламента?

7 кастрычніка Еўрапарламент прыняў чарговую рэзалюцыю па Беларусі, у якой заклікалі тэрмінова ўвесці пяты пакет санкцый супраць Беларусі на пасяджэнні Еўрасавета 21-22 кастрычніка. У рэзалюцыі змяшчаецца прапанова ўключыць у яго дадатковыя сектары, а таксама заклік запатрабаваць ад ЕС новых мер супраць Расіі, калі яна працягне падтрымліваць Мінск.

Ці абавязковыя да выканання рэзалюцыі Еўрапарламента? Ці пойдзе ЕС на канфлікт з Масквой праз Лукашэнку? Якой рэакцыі з Мінска чакаць у выпадку ўхвалення рэзалюцыі Еўрапарламента? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае экс-дыпламат, старшы аналітык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.