Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.7K photos
7.33K videos
12 files
26.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Савет Еўропы выказаў занепакоенасць з нагоды ліквідацыі Беларускага хельсінкскага камітэта. Арганізацыя заклікала беларускія ўлады зрабіць так, каб БХК змог бяспечна і бесперашкодна працаваць далей.

"Беларускі хельсінкскі камітэт з'яўляецца даўнім партнёрам Савета Еўропы і шмат гадоў удзельнічае ў нашых праграмах разам з беларускімі ўладамі. Гэтае супрацоўніцтва было вельмі карысным для Беларусі і яе грамадзян, — сказана ў заяве генеральнага сакратара Савета Еўропы Марыі Пейчынавіч-Бурыч. — Актыўная і незалежная грамадзянская супольнасць мае вырашальнае значэнне для пабудовы і падтрымання ўстойлівай дзяржавы на аснове правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права".

І калі яны там ужо нарэшце зразумеюць?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навошта Міхаіл Саакашвілі паехаў у Грузію, насустрач немінучаму арышту? Няўжо гісторыя Аляксея Навальнага яго нічому не навучыла?

Тлумачым.

У кастрычніку 2020 года ў Грузіі прайшлі парламенцкія выбары. Апазіцыя не прызнала іх вынікаў, пачаліся вулічныя пратэсты. Палітычны крызіс вырашыўся з дапамогай заходніх краінаў.

Было заключанае так званае "Пагадненне Шарля Мішэля". Партыя "Грузінская мара", якая на тых выбарах "перамагла", паабяцала, што калі прайграе наступныя — муніцыпальныя выбары — мусяць быць прызначаныя новыя выбары ў парламент.

Муніцыпальныя выбары заўтра.

Яшчэ ўлетку "Грузінская мара" заявіла, што выходзіць з пагаднення. У Грузіі гэта шмат каму не спадабалася. Атмасфера і так напружаная, і тут прыязжае Саакашвілі. Гэта разгойдванне лодкі: ужо цяпер па цэнтры Тбілісі ездзяць і гудуць машыны.

Генпракуратура Грузіі заяўляе, што Саакашвілі сядзе мінімум на 5 гадоў. Калі на выбарах будуць парушэнні, грузіны, натхнёныя яго прыездам, ізноў выйдуць на вуліцы.

Карацей, заўтра будзе цікава.
Audio
Важныя падзеі пятніцы, 1 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:01 У Мінску развіталіся з загінулым супрацоўнікам КБД Дзмітрыем Федасюком. Улады паабяцалі “дастаць кожнага”, хто кепска адгукаўся пра забітага
8:08 Навіны спорту

10:10 Прыгоды металіста: як лідар гурта Gods Tower апынуўся ў Літве

27:03 Навіны шоу-бізу

29:28 Год не дома: размова з гуртом Naviband
Стала вядома колькі беларусы будуць плаціць за свае кватэры, калі будуць прынятыя змены ў Падатковы кодэкс. "Сума падатку па стандартнай кватэры для грамадзян у Мінску складзе каля 50 рублёў у год, у рэгіёнах — каля 25 рублёў", — заявілі ў Мінфіне.

Цяпер беларусы плацяць падатак толькі за другую, трэцюю і г.д. кватэру. Калі папраўкі ў кодэкс прымуць, падатак на нерухомасць давядзецца аплачваць усім уласнікам кватэр.
За 1 кастрычніка польскія памежнікі спынілі 601 спробу нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі.

29 мігрантаў былі затрыманыя: 23 іракцы, 3 іранцы, 2 ангольцы, 1 кангалезец. За дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя пяць замежнікаў — два ўкраінцы, два сірыйцы і адзін малдаванін.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння на CNN выйшла поўнае інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам. Журналіст Мэцью Чанс спытаў яго пра беларускія ізалятары, якія "ператварыліся ў камеры катаванняў", і прапанаваў папрасіць прабачэння перад беларусамі "за парушэнні правоў чалавека, якім яны падвергнуліся". Адказ Лукашэнкі вы можаце паслухаць на відэа — там класічнае "а ў вас неграў лінчуюць".

Мы не будзем наразаць на цытаты ўсё інтэрв'ю і разбіраць што там было сказана. Пры жаданні вы можаце самастойна паглядзець відэа (Лукашэнка адказвае па-руску) ці прачытаць тэкставую версію (па-англійску).
Паведамляюць, што затрыманы журналіст "Камсамольскай праўды" Генадзь Мажэйка. Калі і дзе, і дзе ён цяпер знаходзіцца — невядома, інфармуе @viasna96.

Менавіта Мажэйка — аўтар артыкула пра Андрэя Зельцэра, праз які ўлады пачалі ціск на газету і заблакавалі яе сайт. Мінінформ абвінаваціў КП у "фарміраванні крыніц пагрозы нацыянальнай бяспекі". Хутка пасля гэтага "Камсамольская праўда" знікла з гіпермаркетаў, дзе яе прадавалі.

Днямі сярод журналістаў распаўсюджвалася інфармацыя, што Генадзь Мажэйка з’ехаў ва Украіну.
Цана на газ у Еўропе працягвае біць гістарычныя рэкорды. Па звестках біржы ICE Futures, 1 кастрычніка яна дасягнула амаль $1200 за 1 тысячу кубоў. Гэта ў 9,3 раза даражэй, чым плаціць Беларусь.

@euroradio паразмаўляла з экспертамі і даведалася, як "Газпрам" цісне на Еўропу з дапамогай паставак газу і ці можа гэта адбіцца на Беларусі.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/fiksavanaya-cana-na-gaz-peravaga-belarusi-u-europe-ceny-byuc-rekordy

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Уявіце, што вы — Максім Багдановіч!Тэст пра аўтара "Пагоні", якому сёлета спаўняецца 130 гадоў. Дом і сям'я Багдановіча, каханне і смерць. Адказвайце на простыя пытанні — і зразумеем, наколькі вы блізкія па духу.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/rlne/bahdanovich/

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Еўрарадыё | Еврорадио
Паведамляюць, што затрыманы журналіст "Камсамольскай праўды" Генадзь Мажэйка. Калі і дзе, і дзе ён цяпер знаходзіцца — невядома, інфармуе @viasna96. Менавіта Мажэйка — аўтар артыкула пра Андрэя Зельцэра, праз які ўлады пачалі ціск на газету і заблакавалі…
Рэдакцыя "Комсомольской праўды" паведамляе, што журналіст Генадзь Мажэйка знік у Мінску. Ён не падыходзіць да тэлефона з пятніцы, 1 кастрычніка. Дакладнай інфармацыі пра яго месцазнаходжанне няма ні ў сяброў, ні ў калегаў. Яго бацькі не адказваюць на званкі. Апошні раз з ім размаўлялі 1 кастрычніка каля 16:00.

Галоўрэд "Комсомольской праўды" Уладзімір Сунгоркін паведаміў, што рэдакцыя не валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне журналіста. Праваабаронцы "Вясны" паведамілі, што Генадзь быў затрыманы сілавікамі. Але пацверджання пакуль няма.
❗️Журналіст "Камсамольскай праўды" Генадзь Мажэйка затрыманы і знаходзіцца на Акрэсціна. У яго кватэры правялі ператрус у рамках крымінальнай справы. Які ў яго статус — невядома.

У пастанове на вобшук пазначаны два крымінальныя артыкулы "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады". Журналіста падчас ператрусу дома не было.

Магчыма, што Мажэйку затрымалі ў Расіі. Маці расказала @truekpru, што размаўляла з сынам па відэасувязі днём 30 верасня, тады ён быў маскоўскім гатэлі. А ноччу з 1 на 2 кастрычніка ёй патэлефанавалі і сказалі, што сын затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Мінску. Больш ніякай інфармацыі ў блізкіх журналіста няма.
Перастрэлка, у час якой загінулі супрацоўнік EPAM Systems і афіцэр КДБ, без перабольшання шакавала беларускае грамадства: пра гэта можна меркаваць па рэакцыі беларусаў у медыяпрасторы. Тым часам прапагандысты з праўладных рэсурсаў пачалі распальваць канфлікт з заклікам да палявання на "БЧБ-шнікаў".

@euroradio паразмаўляла з прафесарам-псіхолагам Уладзімірам Янчуком пра тое, да чаго прывядуць такая скокі на касцях.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/razmova-gluhih-pershaya-smerc-u-sheragah-silavikou-punkt-nevyartannya

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
З дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея прыбралі фотавыставу ўнікальнага беларускага абраду, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Выстава Марыны Бацюковай “Сула. Непарушнае” існавала пяць гадоў. Здымкі, выстаўленыя на ёй, зробленыя падчас экспедыцыі на Веткаўшчыну, на ўнікальны абрад ваджэння і пахавання Стралы (ці Сулы). На здымках вялікага фармату былі жанчыны сталага веку і маладыя дзяўчаты ў народных строях. Фатаграфіі былі ўпісаныя ў архітэктуру дворыка і стваралі адмысловую атмасферу.

Дарэчы, тая экспедыцыя была арганізаваная кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. А героямі некаторых фота былі студэнты і выкладчыкі кафедры. Нядаўна гэтую кафедру скасавалі.
Касцёл у Будславе, які пацярпеў ад пажару ў траўні 2021 года, накрылі на зіму часовым дахам з ацынкаванага прафіляванага насцілу. Плануецца што неўзабаве там адновяцца набажэнствы.

Пакуль зрабіць капітальны новы дах з медзі не атрымалася з дзвюх прычын: не хапіла часу і сродкаў.
На міжнароднай канферэнцыи "Ад пакта Молатава-Рыбентропа да ўварвання ў Савецкі Саюз" даследчыкі абмеркавалі лёс Львова, Гродна і Брэста падчас Другой сусветнай вайны. Эксперты паспрабавалі адлюстраваць усю складанасць нямецкіх і савецкіх вайсковых злачынстваў і ўчыненага гвалту на акупаваных тэрыторыях і асэнсаваць іх з акцэнтам на лёсы Беларусі і Украіны.

Цалкам дыскусию можна паглядзець на youtube-канале Еўрарадыё.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's змяніла прагноз па Беларусі са "стабільнага" на "негатыўны". "Ключавымі фактарамі змены прагнозу з'яўляюцца павышаныя рызыкі рэфінансавання доўгу з улікам ўзмацнення эканамічных і фінансавых санкцый, а таксама абмежаваныя рэзервы Беларусі", — гаворыцца ў справаздачы агенства.

Доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі застаўся на ўзроўні B3. Эксперты агенства лічаць, што што на працягу наступных 12-18 месяцаў рэфінансаванне знешняга доўгу будзе падтрымлівацца назапашанымі краінай рэзервамі і фінансавай падтрымкай з боку Расіі.
Саюз журналістаў Расіі заклікаў вызваліць журналіста газеты "Камсамольская праўда ў Беларусі" Генадзя Мажэйку.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/sayuz-zhurnalistau-rasii-zaklikau-vyzvalic-genadzya-mazheyku

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Прадстаўнікі ЦВК Беларусі не прыехалі ў Грузію назіраць за выбарамі. Раней у дакументах грузінскага ЦВК з гэтай нагоды з’явілася прозвішча Лідзіі Ярмошынай.

Гэта справакавала актыўныя пратэсты беларускай дыяспары.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навіны з беларуска-польскай мяжы:

▫️ Польскія памежнікі сцвярджаюць, што знялі на відэа, як беларускі памежнік кідае нешта ў польскую назіральную машыну;
▫️ За суботу мяжу нелегальна спрабавалі перайсці 398 чалавек. 29 затрыманыя, іншых не прапусцілі.