Еўрарадыё | Еврорадио
11K subscribers
33.6K photos
6.72K videos
12 files
24.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Чвэрць усіх беларускіх заснавальнікаў стартапаў не плануюць вяртацца ў Беларусь. Для астатніх асноўнай умовай вяртання з'яўляюцца дэмакратычныя перамены. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні стартап-хаба Imaguru.

Эксперты апыталі 220 стартапаў з беларускімі каранямі:

■ палітычны крызіс у Беларусі негатыўна паўплываў на працу пераважнай большасці стартапаў;
■ за апошні год з краіны з'ехала 58% стартапаў, з іх кожны пяты звёз усю каманду;
■ самыя папулярныя краіны для пераезду — Украіна (47,4%), Польшча (38,9%), Літва (31%);
■ 75,5% стартапаў заявілі пра фінансавыя страты праз крызіс. Для некалькіх кампаній страты ацэньваюцца ў $1-2 млн;
■ 70% стартапаў лічаць, што наступствы крызісу будуць адчувацца і пасля 2023 года;
■ Толькі 3% стартапаў плануюць у наступным годзе прыцягваць грошы беларускіх інвестараў.
Кітайскі тэхнапарк "Вялікі камень" зможа здабываць у Беларусі карысныя выкапні. Таксама плануецца надаць яму магчымасць мяняць назвы вуліц, узгадняць вонкавую рэкламу, дазваляць перасадку і выдаленне дрэў на тэрыторыі парку.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/administracyya-vyalikaga-kamenya-zmozha-zdabyvac-karysnyya-vykapni-u-belarusi

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі аналітык і журналіст Серж Харытонаў запусціў на YouTube штотыднёвую аўтарскую праграму "Харытонаў тлумачыць".

Аўтар абяцае, што гэта будзе "аналітычная праграма з ноткамі поп-культуры — зразумела пра галоўнае. Пра ўсё, што тычыцца беларускага жыцця ўнутры нашай краіны і за яе межамі".

Замах на рубель! Падрастае канкурэнт Сяргею Чаламу!
❗️У Беларусі ўжо больш за 700 палітвязняў.
Арышты на беларускіх прадпрыемствах, якія працягваюцца апошні тыдзень, — вынік "працы" падстаўнога супрацоўніка "Гомсельмаша", які ўцёрся ў давер да групы стачкамаўцаў. Яго вылічылі толькі цяпер — па Zoom-канферэнцыі, фрагмент якой паказалі па АНТ.

"Калі стала зразумела, што гэты чалавек укаранёны і збірае дадзеныя пра актывістаў, ім было рэкамендавана пакінуць краіну", распавёў @dw_belarus кіраўнік стачкама "Гродна Азота" Юрый Рававы.

Але з'ехаць паспелі не ўсе. Іншыя сумняваліся, што наступствы будуць такімі жорсткімі. У выніку КДБ "адпрацоўвае" ўсіх, каго ў сілавікоў атрымалася ідэнтыфікаваць.
Калі міграцыйны шантаж не спрацаваў, то што новага ў "гібрыднай вайне" могуць прыдумаць беларускія ўлады і чым могуць палохаць ЕС?

"Тут Лукашэнка ўмее здзіўляць. Ён казаў пра наркотыкі, якія могуць ісці ў ЕС, казаў пра нейкія ядзерныя матэрыялы. Можна інтэнсіфікаваць вайсковае супрацоўніцтва з Расіяй, палохаць расійскімі танкамі. Можна наехаць на літоўскі і польскі бізнес, які застаўся ў Беларусі. Можна ствараць праблемы для еўрапейскіх дыпламатаў. Мне здаецца, што цяпер Лукашэнка рухаецца ў бок большага ўцягвання Расіі, спробы паказаць еўрапейцам, што ў адказ на іх ціск будзе большая прысутнасць Масквы проста ля іх межаў", — лічыць палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/narkotyki-yadzernyya-materyyaly-i-tanki-chym-lukashenka-mozha-palohac-eurasayuz

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
⚡️У Мінску падчас рэйду па кватэрах застрэлены супрацоўнік КДБ. Як стала вядома @euroradio, сёння падчас "адпрацоўкі адрасоў" жыхар кватэры Андрэй З. на вуліцы Якубоўскага (Захад-2) аказаў супраціў сілавікам — стрэліў у аднаго з іх з паляўнічай стрэльбы. Сілавікі адкрылі агонь у адказ і застрэлілі мужчыну.

Паранены супрацоўнік КДБ загінуў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, забіты жыхар кватэры — Андрэй З., ён працаваў цімлідам у EPAM Systems.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️У Мінску падчас рэйду па кватэрах застрэлены супрацоўнік КДБ. Як стала вядома @euroradio, сёння падчас "адпрацоўкі адрасоў" жыхар кватэры Андрэй З. на вуліцы Якубоўскага (Захад-2) аказаў супраціў сілавікам — стрэліў у аднаго з іх з паляўнічай стрэльбы. Сілавікі…
❗️Афіцыйная версія здарэння ад КДБ, да якой ёсць пытанні:

"В ходе проведения специальных мероприятий по отработке адресов, в которых могли находиться лица, причастные к террористической деятельности, в одной из квартир жилого дома по сотрудникам правоохранительных органов особо опасным преступником из ружья был открыт огонь на поражение, в результате чего сотрудник Комитета госбезопасности был смертельно ранен".

У кватэру да "асабліва небяспечнага злачынцы" супрацоўнікі КДБ ламіліся некалькі хвілінаў. Яны відавочна не чакалі, што мужчына будзе страляць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
(18+) Відэа перастрэлкі ў кватэры, якое публікуюць у праўладных тг-каналах. На ім бачна, што ў кватэры акрамя мужчыны была яшчэ і жанчына. Што з ёю цяпер — невядома.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Увечары 28 верасня гарэў нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" у Наваполацку. Над прадпрыемствам узняўся высокі слуп дыму.

"Пры запуску ўстаноўкі запаволенага каксавання адбыўся выхад дызельнага паліва і яго ўзгаранне", паведамляюць у МНС. Гарыць моцна.

UPD: МНС паведамляе, што па стане на 22:05 факельнае гарэнне адсутнічае. На месцы пажару працуюць 15 адзінак тэхнікі і 58 работнікаў МНС.
Што вядома пра забітага 28 верасня Андрэя Зельцэра? Яму быў 31 год. Два тыдні ён не дажыў да 32.

Андрэй жанаты, яго жонка зарэгістраваная на вуліцы Якубоўскага у Мінску, дзе адбылася перастрэлка. Сам Зельцэр зарэгістраваны ў Першамайскім раёне сталіцы.

У Зельцэра ёсць сын, яму каля 8-9 гадоў, паведамляе тэлеканал "Current Time".

У 2008 годзе Андрэй Зельцэр скончыў Тэхнікум бізнесу і права ў Мінску. З 2016 года працуе цімлідам у Epam Systems.

Хлопец захапляўся трыятлонам, удзельнічаў у трэйлах і іншых спаборніцтвах. У сваім акаўнце ў Instagram ён пісаў пра пратэсты ў Беларусі, магчыма, удзельнічаў у нядзельных маршах.

Пра супрацоўніка КДБ, які загінуў у перастрэлцы, амаль нічога невядома. На відэа яго называюць Дзмітрыем, таксама гучыць яго пазыўны — "Нірвана". Сілавыя ведамствы выказваюць спачуванні яго сваякам.
Audio
Важныя падзеі аўторка, 28 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:12 Рэдакцыя новай Канстытуцыі прадугледжвае недопуск апанентаў Лукашэнкі да ўлады: як гэта будзе — меркаванне Арцёма Шрайбмана

14:32 Навіны спорту

16:44 Беларускія банкі ўвядуць базавы рахунак для фізічных асобаў — што гэта значыць

20:29 Навіны шоу-бізу

22:57 Да чаго прывядзе пагаршэнне адносінаў Беларусі з Украінай — размова з Ігарам Тышкевічам
Айцішнік Андрэй Зельцэр, які загінуў сёння ў Мінску, ніяк не звязаны з ініцыятывай "Кібер-Партызаны". Хакеры пацвердзілі гэта ў адказ на пытанне @euroradio.
Што вядома пра сілавіка, які загінуў сёння ў Мінску

На відэа з месца здарэння іншыя сілавікі называюць яго Дзмітрыем. Таксама гучыць яго пазыўны — "Нірвана".

Сілавыя ведамствы выказваюць у сацсетках спачуванні яго сваякам і калегам. У некралогах яго прадстаўляюць як супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі.

UPD: Следчы камітэт паведаміў, што загінулы сілавік — 1990 года нараджэння, і што ў яго, як і ў Андрэя Зельцэра, засталася жонка і малое дзіця.
❗️Сын быў у школе, а жонка цяпер на Акрэсціна. Стала вядома, што з роднымі Андрэя Зельцэра, які загінуў 28 верасня ў Мінску.

"Пра тое, што нешта адбылося, мы даведаліся, калі нам пазванілі з гімназіі, дзе вучыцца ўнук. Падчас усяго гэтага ён быў на вучобе. Нам пазваніў дырэктар гімназіі, і сказалі, што трэба будзе забраць унука", — распавяла @nashaniva Наталля, цешча Андрэя Зельцэра.

"Сілавікі паведамілі нам, што дачка на Акрэсціна. І ўсё. Сказалі, што больш ніякай інфармацыі даць не могуць", — дадала яна.

UPD: Следчы камітэт агучыў, што жонка Андрэя Зельцэра затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ.
Увечары 28 верасня людзі прыносілі кветкі на ганак КДБ, каб ушанаваць памяць забітага супрацоўніка. Цягам апошняга года беларускія сілавікі неаднаразова расцэньвалі падобныя прыгожыя жэсты як несанкцыянаванае пікетаванне. А суддзі з імі неаднаразова пагаджаліся.

Як мінімум аднойчы сілавікі нагамі раскідвалі кветкі на стыхійным народным мемарыяле.

У жніўні 2021 года журналістка Кацярына Карпіцкая трапіла ў ізалятар на 30 сутак — па яе словах, за тое, што несла кветкі на месца забойства пратэстоўцы Аляксандра Тарайкоўскага. Ці будуць улады паслядоўнымі ў выпадку з кветкамі ў гонар неназванага пакуль сілавіка?

Ці на ганку КДБ законы працуюць неяк па-іншаму?
Доступ да сайта "Комсомольской правды в Беларуси" абмежаваны. Сайт не адкрываецца ні з Беларусі, ні з-за яе межаў.

Увечары 28 верасня дзяржаўная прапаганда абрынулася на выданне за артыкул пра Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ і быў забіты стрэламі ў адказ. Тое, што аднакласніца хлопца кажа пра яго як пра добрага чалавека, падалося ім абуральным.

Сайт быў заблакаваны за адну ноч. Падобна да таго, што беларускія серверы, на якіх ён ляжыць, адключаныя. З раніцы 29 верасня на месцы kp.by — стандартная заглушка пра рашэнне Мінінфарма.
Шаноўныя чытачы і слухачы @euroradio! Усім няпроста, і ўсе на эмоцыях. Але просім вас быць карэктнымі ў каментарах пад пастамі і ў чаце-"Каментатарскай".

Мы ўсе разумеем, што ўсё, што мы пішам, "чытаецца". Давайце не будзем ствараць падставы для новых крымінальных справаў. Амаль заўжды можна знайсці спосабы выказаць свае думкі, нікога не абразіўшы.
Генпракуратура:

- у сілавікоў былі абгрунтаваныя падставы падазраваць Андрэя Зельцэра "ў здзяйсненні асабліва небяспечных злачынстваў, звязаных з тэрарызмам";
- ператрус у яго кватэры быў санкцыянаваны намеснікам генпракурора;
- Зельцэр паспеў двойчы стрэліць у супрацоўнікаў КДБ;
- супрацоўнікі КДБ прымянілі зброю ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Слухачы @euroradio заўважылі, што праўладны тг-канал паставіў відэа са штурмам кватэры Андрэя Зельцэра на рэкламу на Youtube. Выглядае гэта вельмі дзіўна: тытр "Відэа забойства супрацоўніка КДБ тэрарыстам" пад словам "Рэклама".

Ды і ўвогуле дзіўна, што трагедыяй карыстаюцца для рэкламы.