Еўрарадыё | Еврорадио
24.7K subscribers
15.2K photos
3.35K videos
6 files
12.1K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
to view and join the conversation
Еўрарадыё | Еврорадио
Наталлю Хершэ пераводзяць у мужчынскую магілёўскую турму. Брат палітзняволенай атрымаў ліст, дзе яна піша, што з жаночай калоніі яе пераводзяць у магілёўскую турму, паведамляе @radiosvaboda. У турме яна патрапіць у горшыя ўмовы, чым у калоніі. Магчыма, што…
Сама Наталля Хершэ на свой перавод з калоніі ў турму глядзіць аптымістычна: "Рада новаму месцу і новым людзям, а таксама новым парадкам".

У лісце брату, які апублікавала @mediazona_by, яна распавяла, што ўзрадавалася, калі пра гэта даведалася: "Не думаю, а дакладней не спадзяюся, што адміністрацыя турмы будзе паводзіць сябе больш лаяльна, але з усіх месцаў майго знаходжання ВК-4 — гэта самае горшае".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польскія памежнікі апублікавалі відэа, на якім як сцвярджаецца беларускія сілавікі "дапамагаюць мігрантам перасячы тэхнічны бар'ер на мяжы".

Польскі бок заявіў, што беларускія сілавікі рэгулярна ахоўваюць абсталяванне і інструменты, неабходныя для незаконнага перасячэння мяжы.
Камітэт дзяржкантролю паведаміў пра затрыманне буйнога беларускага бізнесмена за нявыплату ў бюджэт больш за 9,8 мільёна рублёў падаткаў. Верагодней за ўсё гэта Віталь Сініцкі, пра затрыманне якога раней паведамлялася з розных крыніц. Прадпрымальніку належаць бізнэс-цэнтры "Вална", "Цівалі", "Тытан", "Трум" і іншыя.

У свежым топ-100 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі, які нядаўна апублікавала выданне "Ежедневник", бізнэсмэн займае 38 месца з 100.
Чвэрць усіх беларускіх заснавальнікаў стартапаў не плануюць вяртацца ў Беларусь. Для астатніх асноўнай умовай вяртання з'яўляюцца дэмакратычныя перамены. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні стартап-хаба Imaguru.

Эксперты апыталі 220 стартапаў з беларускімі каранямі:

■ палітычны крызіс у Беларусі негатыўна паўплываў на працу пераважнай большасці стартапаў;
■ за апошні год з краіны з'ехала 58% стартапаў, з іх кожны пяты звёз усю каманду;
■ самыя папулярныя краіны для пераезду — Украіна (47,4%), Польшча (38,9%), Літва (31%);
■ 75,5% стартапаў заявілі пра фінансавыя страты праз крызіс. Для некалькіх кампаній страты ацэньваюцца ў $1-2 млн;
■ 70% стартапаў лічаць, што наступствы крызісу будуць адчувацца і пасля 2023 года;
■ Толькі 3% стартапаў плануюць у наступным годзе прыцягваць грошы беларускіх інвестараў.
Кітайскі тэхнапарк "Вялікі камень" зможа здабываць у Беларусі карысныя выкапні. Таксама плануецца надаць яму магчымасць мяняць назвы вуліц, узгадняць вонкавую рэкламу, дазваляць перасадку і выдаленне дрэў на тэрыторыі парку.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/administracyya-vyalikaga-kamenya-zmozha-zdabyvac-karysnyya-vykapni-u-belarusi

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі аналітык і журналіст Серж Харытонаў запусціў на YouTube штотыднёвую аўтарскую праграму "Харытонаў тлумачыць".

Аўтар абяцае, што гэта будзе "аналітычная праграма з ноткамі поп-культуры — зразумела пра галоўнае. Пра ўсё, што тычыцца беларускага жыцця ўнутры нашай краіны і за яе межамі".

Замах на рубель! Падрастае канкурэнт Сяргею Чаламу!
❗️У Беларусі ўжо больш за 700 палітвязняў.
Арышты на беларускіх прадпрыемствах, якія працягваюцца апошні тыдзень, — вынік "працы" падстаўнога супрацоўніка "Гомсельмаша", які ўцёрся ў давер да групы стачкамаўцаў. Яго вылічылі толькі цяпер — па Zoom-канферэнцыі, фрагмент якой паказалі па АНТ.

"Калі стала зразумела, што гэты чалавек укаранёны і збірае дадзеныя пра актывістаў, ім было рэкамендавана пакінуць краіну", распавёў @dw_belarus кіраўнік стачкама "Гродна Азота" Юрый Рававы.

Але з'ехаць паспелі не ўсе. Іншыя сумняваліся, што наступствы будуць такімі жорсткімі. У выніку КДБ "адпрацоўвае" ўсіх, каго ў сілавікоў атрымалася ідэнтыфікаваць.
Калі міграцыйны шантаж не спрацаваў, то што новага ў "гібрыднай вайне" могуць прыдумаць беларускія ўлады і чым могуць палохаць ЕС?

"Тут Лукашэнка ўмее здзіўляць. Ён казаў пра наркотыкі, якія могуць ісці ў ЕС, казаў пра нейкія ядзерныя матэрыялы. Можна інтэнсіфікаваць вайсковае супрацоўніцтва з Расіяй, палохаць расійскімі танкамі. Можна наехаць на літоўскі і польскі бізнес, які застаўся ў Беларусі. Можна ствараць праблемы для еўрапейскіх дыпламатаў. Мне здаецца, што цяпер Лукашэнка рухаецца ў бок большага ўцягвання Расіі, спробы паказаць еўрапейцам, што ў адказ на іх ціск будзе большая прысутнасць Масквы проста ля іх межаў", — лічыць палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/narkotyki-yadzernyya-materyyaly-i-tanki-chym-lukashenka-mozha-palohac-eurasayuz

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
⚡️У Мінску падчас рэйду па кватэрах застрэлены супрацоўнік КДБ. Як стала вядома @euroradio, сёння падчас "адпрацоўкі адрасоў" жыхар кватэры Андрэй З. на вуліцы Якубоўскага (Захад-2) аказаў супраціў сілавікам — стрэліў у аднаго з іх з паляўнічай стрэльбы. Сілавікі адкрылі агонь у адказ і застрэлілі мужчыну.

Паранены супрацоўнік КДБ загінуў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, забіты жыхар кватэры — Андрэй З., ён працаваў цімлідам у EPAM Systems.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️У Мінску падчас рэйду па кватэрах застрэлены супрацоўнік КДБ. Як стала вядома @euroradio, сёння падчас "адпрацоўкі адрасоў" жыхар кватэры Андрэй З. на вуліцы Якубоўскага (Захад-2) аказаў супраціў сілавікам — стрэліў у аднаго з іх з паляўнічай стрэльбы. Сілавікі…
❗️Афіцыйная версія здарэння ад КДБ, да якой ёсць пытанні:

"В ходе проведения специальных мероприятий по отработке адресов, в которых могли находиться лица, причастные к террористической деятельности, в одной из квартир жилого дома по сотрудникам правоохранительных органов особо опасным преступником из ружья был открыт огонь на поражение, в результате чего сотрудник Комитета госбезопасности был смертельно ранен".

У кватэру да "асабліва небяспечнага злачынцы" супрацоўнікі КДБ ламіліся некалькі хвілінаў. Яны відавочна не чакалі, што мужчына будзе страляць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
(18+) Відэа перастрэлкі ў кватэры, якое публікуюць у праўладных тг-каналах. На ім бачна, што ў кватэры акрамя мужчыны была яшчэ і жанчына. Што з ёю цяпер — невядома.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Увечары 28 верасня гарэў нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" у Наваполацку. Над прадпрыемствам узняўся высокі слуп дыму.

"Пры запуску ўстаноўкі запаволенага каксавання адбыўся выхад дызельнага паліва і яго ўзгаранне", паведамляюць у МНС. Гарыць моцна.

UPD: МНС паведамляе, што па стане на 22:05 факельнае гарэнне адсутнічае. На месцы пажару працуюць 15 адзінак тэхнікі і 58 работнікаў МНС.
Што вядома пра забітага 28 верасня Андрэя Зельцэра? Яму быў 31 год. Два тыдні ён не дажыў да 32.

Андрэй жанаты, яго жонка зарэгістраваная на вуліцы Якубоўскага у Мінску, дзе адбылася перастрэлка. Сам Зельцэр зарэгістраваны ў Першамайскім раёне сталіцы.

У Зельцэра ёсць сын, яму каля 8-9 гадоў, паведамляе тэлеканал "Current Time".

У 2008 годзе Андрэй Зельцэр скончыў Тэхнікум бізнесу і права ў Мінску. З 2016 года працуе цімлідам у Epam Systems.

Хлопец захапляўся трыятлонам, удзельнічаў у трэйлах і іншых спаборніцтвах. У сваім акаўнце ў Instagram ён пісаў пра пратэсты ў Беларусі, магчыма, удзельнічаў у нядзельных маршах.

Пра супрацоўніка КДБ, які загінуў у перастрэлцы, амаль нічога невядома. На відэа яго называюць Дзмітрыем, таксама гучыць яго пазыўны — "Нірвана". Сілавыя ведамствы выказваюць спачуванні яго сваякам.
Audio
Важныя падзеі аўторка, 28 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:12 Рэдакцыя новай Канстытуцыі прадугледжвае недопуск апанентаў Лукашэнкі да ўлады: як гэта будзе — меркаванне Арцёма Шрайбмана

14:32 Навіны спорту

16:44 Беларускія банкі ўвядуць базавы рахунак для фізічных асобаў — што гэта значыць

20:29 Навіны шоу-бізу

22:57 Да чаго прывядзе пагаршэнне адносінаў Беларусі з Украінай — размова з Ігарам Тышкевічам
Айцішнік Андрэй Зельцэр, які загінуў сёння ў Мінску, ніяк не звязаны з ініцыятывай "Кібер-Партызаны". Хакеры пацвердзілі гэта ў адказ на пытанне @euroradio.
Што вядома пра сілавіка, які загінуў сёння ў Мінску

На відэа з месца здарэння іншыя сілавікі называюць яго Дзмітрыем. Таксама гучыць яго пазыўны — "Нірвана".

Сілавыя ведамствы выказваюць у сацсетках спачуванні яго сваякам і калегам. У некралогах яго прадстаўляюць як супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі.

UPD: Следчы камітэт паведаміў, што загінулы сілавік — 1990 года нараджэння, і што ў яго, як і ў Андрэя Зельцэра, засталася жонка і малое дзіця.
❗️Сын быў у школе, а жонка цяпер на Акрэсціна. Стала вядома, што з роднымі Андрэя Зельцэра, які загінуў 28 верасня ў Мінску.

"Пра тое, што нешта адбылося, мы даведаліся, калі нам пазванілі з гімназіі, дзе вучыцца ўнук. Падчас усяго гэтага ён быў на вучобе. Нам пазваніў дырэктар гімназіі, і сказалі, што трэба будзе забраць унука", — распавяла @nashaniva Наталля, цешча Андрэя Зельцэра.

"Сілавікі паведамілі нам, што дачка на Акрэсціна. І ўсё. Сказалі, што больш ніякай інфармацыі даць не могуць", — дадала яна.

UPD: Следчы камітэт агучыў, што жонка Андрэя Зельцэра затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ.
Увечары 28 верасня людзі прыносілі кветкі на ганак КДБ, каб ушанаваць памяць забітага супрацоўніка. Цягам апошняга года беларускія сілавікі неаднаразова расцэньвалі падобныя прыгожыя жэсты як несанкцыянаванае пікетаванне. А суддзі з імі неаднаразова пагаджаліся.

Як мінімум аднойчы сілавікі нагамі раскідвалі кветкі на стыхійным народным мемарыяле.

У жніўні 2021 года журналістка Кацярына Карпіцкая трапіла ў ізалятар на 30 сутак — па яе словах, за тое, што несла кветкі на месца забойства пратэстоўцы Аляксандра Тарайкоўскага. Ці будуць улады паслядоўнымі ў выпадку з кветкамі ў гонар неназванага пакуль сілавіка?

Ці на ганку КДБ законы працуюць неяк па-іншаму?
Доступ да сайта "Комсомольской правды в Беларуси" абмежаваны. Сайт не адкрываецца ні з Беларусі, ні з-за яе межаў.

Увечары 28 верасня дзяржаўная прапаганда абрынулася на выданне за артыкул пра Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ і быў забіты стрэламі ў адказ. Тое, што аднакласніца хлопца кажа пра яго як пра добрага чалавека, падалося ім абуральным.

Сайт быў заблакаваны за адну ноч. Падобна да таго, што беларускія серверы, на якіх ён ляжыць, адключаныя. З раніцы 29 верасня на месцы kp.by — стандартная заглушка пра рашэнне Мінінфарма.