Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Пётр Кузняцоў: ніякай будучыні ні ў якіх саюзных праграмах няма

Заснавальнік выдання “Моцныя навiны” Пётр Кузняцоў лічыць, што Лукашэнка пайшоў на падпісанне дарожных мап, каб прадэманстраваць сваёй наменклатуры, што ён мае нейкія адносіны з Расіяй. А Пуцін пайшоў на гэта, каб атрымаць піяр-бонусы для “Адзiнай Расii” перад выбарамі.

Чытаць (праз ВПН): https://euroradio.fm/pyotr-kuznyacou-niyakay-buduchyni-ni-u-yakih-sayuznyh-pragramah-nyama

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Маці Рамана Бандарэнкі пракаментавала прыпыненне расследавання смерці яе сына

— Я до сих пор нахожусь в шоке от этой чудовищной несправедливости и в очередной раз убедилась, что спасение утопающих — дело рук самих утопающих.

Алена Бандарэнка просіць адгукнуцца відавочцаў:

— Обращаюсь к вам, мои дорогие друзья, если вы лично или кто-то из ваших знакомых были очевидцами событий, произошедших 11 ноября 2020 года. Может быть, именно с помощью вас им удастся установить лиц, виновных в этих бесчинствах.
Зянон Пазняк стварае часовы Нацыянальны ўрад Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, якую ўзначальвае Зянон Пазняк.

У заяве гаворыцца, што цяперашнія падзеі пагражаюць суверэнітэту і нацыянальнаму існаванню Беларусі. "Вынішчэнне Беларусі стала вынікам сумарных дзеяньняў і рашэньняў Лукашэнкі, Пуціна і памылак замежных палітыкаў. Цяпер мы, беларусы ў Бацькаўшчыне і ва ўсім свеце, мусім выратаваць сваю краіну ад знішчэння", — адзначаецца ў дакуменце.
Audio
Падзеі і сэнсы пятніцы, 17 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:13 17 верасня: ці той гэта дзень, які сёння яднае беларусаў?
Меркаванне гісторыка

16:46 Навіны спорту

18:28 Возьмуць нават ябацек: фонд Аляксандры Герасімені набірае слухачоў у "Акадэмію BSSF"

25:09 Навіны шоу-бізу

28:16 Яднанне па прымусе: навошта рэжыму новыя святы і ці варта чакаць новых пратэстаў?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Медсястра з Віцебска Юлія Кашаверава запісала першае відэа пасля памілавання і вызвалення з-за кратаў.

"У себя дома нахожусь как в гостях. Огромное вам спасибо за помощь, за поддержку. Я всех люблю и целую. Ваша Юля", — кажа яна на відэа.
Колькі мігрантаў спрабавалі перайсці мяжу Беларусі і ЕС за 17 верасня:

🇱🇹 Памежнікі не пусцілі ў краіну каля 10 чалавек, якія ішлі праз Беларусь.

🇵🇱 Зафіксаваныя 243 спробы нелегальна перайсці мяжу. Затрыманы адзін грамадзянін Сірыі, а таксама чатыры замежнікі, якія аказвалі дапамогу мігрантам. Астатніх вярнулі ў Беларусь.
Мінадукацыі зацвердзіла праграму факультатыву "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму". Але, як бачым са зместу, пра патрыятызм там амаль нічога няма, большасць часу адведзеная хрысціянскім традыцыям і святам.
Некаторыя мінчукі паведамляюць, што ў іх ужо ўключылі ацяпленне. А ў вас?
Anonymous Poll
2%
Так, ужо ёсць
98%
Яшчэ няма
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы Батумі ўчора зладзілі акцыю ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў "Вясны". Паглядзіце, колькі людзей і з якіх раёнаў Мінска і Беларусі на яе прыйшло!

І гэта далёка не ўсе, хто пасля жніўня 2020-га перабраўся ў Грузію. Маштабы эміграцыі з Беларусі пужаюць і засмучаюць.
Цяпла ў Беларусі больш не будзе. Ва ўсялякім выпадку, у бліжэйшы тыдзень.

На панядзелак сіноптыкі абяцаюць усяго толькі +5…+7 градусаў днём. На пару градусаў будзе тэмпература вышэй і наступнымі днямі. Крыху падымецца тэмпература толькі на наступных выходных.

Але ёсць і добрая навіна: з такім надвор'ем дакладна ў бліжэйшыя дні мусяць уключаць ацяпленне.
Журналістка "Нашай Нівы" Кацярына Карпіцкая 30 дзён правяла на Акрэсціна. Гэты факт не афішаваўся ў мэтах бяспекі.

"Разам з палітзняволенымі па крыміналцы нашых працягваюць катаваць на Акрэсціна. 30 сутак там у сённяшніх умовах мне хапіла, каб выйсці з букетам новых хвароб — ад фарынгатрахеіту да цыстыту і кароны (дарэчы, менавіта прышчэпка дапамагла перанесці апошняе досыць лёгка ў параўнанні з маімі сукамерніцамі). А людзі сядзяць там па 60 сутак і больш, у залежнасці ад таго, колькі пратаколаў ім захочуць накінуць", — распавядае Карпіцкая.

Па яе словах, катаванні на Акрэсціна працягваюцца. Таксама яна распавядае, за што ў ізалятар трапілі іншыя дзяўчаты. Вось яе допіс цалкам.
Чарговае ДТЗ з удзелам шэрынгавага "Мустанга". Між іншым, другое за апошнія паўтара месяцы.

Не шанцуе элітным аўто ў Мінску.
Беларусы зладзілі пікет каля IKEA у Вільні: яны пратэстуюць супраць супрацоўніцтва кампаніі з беларускімі прадпрыемствамі. У Беларусі (і з беларускай драўніны) вырабляецца шмат тавараў, якія прадаюцца ў крамах IKEA па ўсім свеце.

Падчас акцыі да пратэстоўцаў выйшла менеджарка і вынесла ім гарбату — у такое надвор'е яна сапраўды патрэбная!
Google патрабуе ад каманды Аляксея Навальнага выдаліць спісы "Разумнага галасавання" з гугл-докаў. Калі гэтага не зробіць каманда палітыка, дасяг да докаў будзе абмежаваны кампаніяй.

Прычына — зварот Раскамнагляду. Учора адмысловы бот, створаны прыхільнікамі палітыка, быў выдалены адміністрацыяй Telegram. Усё гэта адбываецца на фоне трохдзённых выбараў у Дзярждуму і заканадаўчыя сходы Расіі.
Святлана Ціханоўская сустрэлася сёння з беларускай дыяспарай у Парыжы.

Фота Юрыя Сафронава
Чаму Марыя Калеснікава своечасова не з'ехала з Беларусі, нягледзячы на ўсё? Вось як у інтэрв'ю "Медузе" патлумачыў гэта яе тата, Аляксандр Калеснікаў:

"Мне запомнились ее слова: "я не могу поступить иначе, потому что это будет для меня предательством". У Маши обостренное чувство ответственности: коль она взяла на себя обязанности координатора, она действительно не могла перешагнуть через себя. Вот эти ее качества — честность, преданность своему делу и своим друзьям, она здесь стала основой принятия решения".

Таксама Аляксандр Калеснікаў распавёў пра тое, што ён ведаў, што Марыі вынесуць абвінаваўчы прысуд (нагадаем, 11 гадоў калоніі), але ўсё роўна спадзяваўся на лепшае.
Святлана Ціханоўская — у топ-5 найбольш верагодных лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру па версіі букмекераў.