Еўрарадыё | Еврорадио
10.1K subscribers
38K photos
7.55K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Каму быў выгадны разгром "Тутбаю" ды "Нашай Нівы"? Мы знайшлі прынамсі аднаго "беніфіцыяра", які атрымаў відавочны профіт ад знішчэння канкурэнтаў.

Згодна з аналітычным сервісам Similarweb, у чэрвені (месяц, наступны пасля блакіроўкі "Тутбаю") колькасці візітаў на сайт belnovosti.by вырасла ўдвая — да 128,5 млн. Гэты сайт ужо шмат гадоў займаецца рэрайтам навінаў, а таксама публікуе злівы ад беларускіх сілавікоў.

Сайт належыць фірме "Медиа Новости". Яе заснавальніка завуць Віталь Кістэрны. Да 2014 года (фірма ўжо была створаная, хаця і мела іншую назву) ён займаў пасады ў службе ўласнай бяспекі МУС і Акадэміі МУС. Вось так.
Белгідрамет папярэджвае пра жоўты ўзровень небяспекі на панядзелак, 30 жніўня. Месцамі па Беларусі заўтра чакаюцца залевы і навальніцы, а ўночы і раніцай у асобных раёнах — туман.
Па цэнтры Мінска гулялі двое мужчын з вялікім чырвоным сцягам. Такія дзеянні падпадаюць пад азначэнне пікету — беларускія ўлады шматкроць каралі людзей за самыя розныя сцягі, ад японскага да канадскага.

Але гэтых дваіх ніхто не затрымліваў.
Тэкст тыдня. Ёсць у Беларусі бізнесоўцы, якія трымаюцца "блізка да сонца", але застаюцца ў цені. @euroradio распавядае пра цэлы такі бізнес-клан: сям'ю Садоўскіх. Хто ў яе ўваходзіць, на чым яны робяць бізнес, што ім належыць, як яны звязаныя з Вадзімам Пракоп'евым і з судом над былым намстаршыні Мінгарвыканкама Андрэем Дамарацкім.

І нават ахоўныя маскі: на чым робіць грошы ўплывовы мінскі бізнес-клан

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Навіны з межаў Беларусі і Еўрасаюза. Каротка

Польшча. Памежнікі спынілі 61 мігранта. Ніводнага з іх не пусцілі ў краіну.

Літва. На мяжы спыненыя "амаль паўсотні" мігрантаў. Развярнулі ўсіх, акрамя аднаго чалавека. Яго прапусцілі з гуманітарных меркаванняў.
Памёр легендарны беларускі футбаліст Юрый Пудышаў. Яму было 67 гадоў.

У далёкім 1982 годзе Пудышаў стаў чэмпіёнам СССР у складзе мінскага "Дынама". Той уздым беларускага футболу заўзятары дагэтуль згадваюць з вялікай цеплынёй.

У незалежнай Беларусі Юрый Пудышаў не толькі трэніраваў, але і працягваў гуляць у футбол на прафесійным узроўні. Ён выходзіў на поле, калі яму было крэпка за 50.

А журналісты любілі Пудышава за хлёсткія каментары. Футбаліст часта рубіў праўду-матку як ёсць.

@euroradio выказвае спачуванні сваякам і сябрам Юрыя Пудышава, а таксама ўсім аматарам беларускага футбола.
Падобна да таго, што ўлады Беларусі абмежавалі ўвоз харчовых тавараў, вырабленых ва Украіне. На тыдні беларусы заўважылі, што з палічак крамаў пачало знікаць украінскае піва. А пасля пачалі пісаць і пра іншыя тавары.

А вы заўважылі, што нешта знікла з крамаў? Як абыходзіцеся без таго, што больш не можаце купіць?
Плывец Ігар Бокій заваяваў чацвёрты залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Токіа. 50 метраў вольным стылем ён праплыў за 23,21 секунды.

Бокій выступае ў класе для спартоўцаў са слабым зрокам (S13).
Дырэктарку і галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску. Жонка Наважылава паведаміла, што 28 жніўня ў “Валадарцы” ў яе прынялі перадачу для мужа. Дачка Леўшынай мяркуе, што яе маці таксама знаходзіцца на Валадарскага, бо скончыліся 10 дзён, пасля чаго Наважылаву і Леўшынай павінны былі абраць меру стрымання або вызваліць.

Леўшына і Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня. Абвінавачанне абодвум павінны выставіць на працягу 20 сутак. Таксама 18 жніўня была затрыманая бухгалтарка БелаПАН Кацярына Боева. Раніцай 28 жніўня яе выпусцілі на волю пад абавязальніцтва пра яўку. Праваабаронцы прызналі ўсіх траіх палітвязнямі.
З Youtube-канала блогеркі Вольгі Такарчук зніклі (выдаленыя ці схаваныя) відэа, якія яна публікавала ў часе пратэстаў. Гэта можа азначаць, што яе кампутар ці смартфон узламаныя. Ці што з яе ці з некага з адмінаў выцягнулі пароль ад канала.

На канале засталіся толькі старыя сямейныя відэа Вольгі. Ні ў кога не было доступу да канала ад моманту яе затрымання ў траўні 2021 года.

Цяпер блогерка цяпер знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. Справа на яе заведзеныя па трох артыкулах: паклёп, абраза суддзі і арганізацыя беспарадкаў. Такарчук прызнаная палітычнай зняволенай.
"Што я зраблю з медалём? Хутчэй за ўсё, мы вырашым гэта асабіста з Крысцінай у бліжэйшай будучыні". Пакупнік медаля Крысціны Ціманоўскай распавёў, хто ён і навошта патраціў 21 тысячу долараў на трафей з Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

"Я не белорус. Я не занимаюсь политикой. Не спортсмен в настоящем или прошлом. Я не коллекционер, и не приобретал эту медаль в плане инвестирования, для меня это была акция поддержки. Людей, которые были вынуждены покинуть свой дом, свою Родину, оставив и потеряв многое. Людей, которых посадили в тюрьмы безвинно, по надуманным обвинениям. Людей, которые сейчас вынужденно находятся в стадии выживания.

Когда-то, 30 лет назад, я и моя семья сами оказались в чужой стране и в похожей ситуации. И там и тогда нашлись люди, которые оказывали нам помощь. Даром и не ожидая ничего взамен. Местные и прожившие тут какое-то время эмигранты. Кто больше, кто меньше, но в количестве, которое я не ожидал. Прошло время, роли поменялись".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У раёне аэрапорта Кабула зноў прагрымеў выбух. У сацсетках з’явілася відэа, на якім бачна чорны дым.

Папярэдне, выбух стаў вынікам ракетнага ўдара па жылым доме. Паведамляецца, што ёсць ахвяры.
Кампанія Ryanair папярэджвае, што не гарантуе перадачу багажу з самалёта на самалёт. Таму сама "не рэкамендуе браніраваць стыковачныя рэйсы з удзелам Ryanair".

Улічвайце!
Сустрэлі ў тэлеграме новае слова:

ябацюшка

Гэта пішуць і пра праваслаўных святароў, якіх "замацуюць" за школамі, і пра тых, хто апраўдвае гвалт з боку сілавікоў, і пра тых, хто кажа, што царква — не месца для абмеркавання палітыкі
Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце цэн у студзені-ліпені 2021 года. За сем месяцаў цэны ў краіне павялічыліся на 5,9%. Наперадзе апынуліся толькі Грузія (10,4%), Кыргызстан (7%) і Украіна (6,5%).
У Варшаве ў каршэрынгавы сэрвіс дадалі кабрыялет. Яго разбілі і спалілі праз суткі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зборная Беларусі па хакеі прайграла Славакіі і засталася без Алмпійскіх гульняў-2022 у Пекіне. Трэці матч алімпійскай кваліфікацыі скончыўся з лікам 1:2 не на карысць беларускіх хакеістаў. Да таго яны прайгралі зборнай Польшчы і выйгралі ў зборнай Аўстрыі. Гэтага, натуральна, не хапіла.

На відэа адзіная шайба, якую беларусы заштурхалі ў вароты славакаў.
АДКБ не плануе адпраўляць войскі ў Афганістан. Статут арганізацыі дазваляе прымяненне сілаў толькі ў межах краін-удзельніц, кажа генсак АДКБ Станіслаў Зась:

"Ці не стане Афганістан пасткай? Ці не давядзецца нам зноў адпраўляць туды сваіх сыноў? Вядома ж, не. Гэта абсалютна беспадстаўныя асцярогі. АДКБ — выключна абарончая ваенна-палітычная арганізацыя".

Чыноўнік добра разумее, што Афганістан можа стаць пасткай, і спяшаецца супакоіць людзей. Але... у АДКБ уваходзіць Таджыкістан, які мае больш за 1 тысячу кіламетраў мяжы з Афганістанам.

Калі экспансія "Талібана" ў Сярэдняй Азіі працягнецца — арганізацыя, магчыма, вымушаная будзе адправіць вайсковы кантынгент туды. Ці лягчэй будзе беларускім маці ад таго, што іх сыны ваююць з талібамі не ў Афганістане, а ў Таджыкістане? Пра гэта Зась не сказаў.
Праваабаронца Леанід Судаленка адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Як і шмат хто з палітвязняў, ён атрымаў ліст пра гэта ад Юрыя Васкрасенскага. "Ён прапаноўваў да 31 жніўня пакаянную напісаць. Я пакуль абраў суд. Ён жа даверанасці ад таго, хто мілуе, не прыклаў. А раптам правакатар", — піша Судаленка ў лісце на волю, копію якога атрымала агенцтва БелаПАН.

Судаленка, а таксама яго калегі Марыя Тарасенка і Таццяна Ласіца за кратамі ўжо восьмы месяц. 3 верасня іх пачнуць судзіць у Гомелі, працэс будзе весціся ў адкрытым рэжыме. Гэта будзе першы працэс над людзьмі, у віну якім закідаюць аплату штрафаў за пратэстоўцаў.