Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.51K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Сіноптыкі абвясцілі на нядзелю 1 жніўня жоўты ўзровень небяспекі. Чакаецца да +32 ° C. Па ўсёй краіне магчыма пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, навальніцы. Але ў большасці рэгіёнаў верагоднасць ападкаў каля 30-40%.
Мінскі гарадскі суд ліквідаваў фонд «Добра» (конкурс Social Weekend) за адно судовае паседжанне. Пры гэтым Мінгарвыканкам не прывёў ніводнага прыкладу парушэння, і нават адказаў, што парушэнняў у ходзе сваёй праверкі не знайшоў:

«Але ёсць сакрэтны ліст, з якім азнаёміцца ​​нельга і пра што яно таксама. Ніяк. Бо грыф "сакрэтна". Сутнасць яго мы коратка даведаліся толькі ў выдадзеным праз тры гадзіны пасля заканчэння пісьмовым рашэнні. Вы людзі разумныя, здагадаецеся», — распавёў дырэктар фонду Аляксандр Скрабоўскі.
Як любіць мастацтва і зрабіць папулярны youtube-канал пра культуру. Калі пару гадоў таму Мікіту Моніча запрасілі правесці экскурсію па выставе ілюстрацый Сальвадора Далі да "Боскай камедыі" Дантэ, паслухаць яго прыйшло больш за сто чалавек.

Цяпер ён запусціў уласы youtube-праект "Каля Культуры". За некалькі дзён першую праграму паглядзелі больш за 15 тысяч разоў.

@euroradio распытала Мікіту пра шлях ад Нацыянальнага мастацкага музея да свайго ютуб-канала. А таксама, чаму мы гаворым "Ева", а чуем "рэвалюцыя"? "Мастацтва пратэсту" застанецца ў вяках? Пытанне "А чаму не па-беларуску?" таксама задалі.

Падрабязней чытайце на сайце.
За суботу літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 144 нелегальных мігранта.

З пачатку года ў Літве затрымалі ўжо 3545 мігрантаў, якія кіраваліся з Беларусі.
Улады ўнеслі ў спіс Інтэрпола Вольгу Вялічку — заснавальніцу дзіцячага хоспіса ў Гродне.

"Я ў спісах Інтэрпола. Так-так, разам з тэрарыстамі, наркагандлярамі ды іншымі. Такое вось прызнанне", — паведаміла ў фэйсбуку Вольга.

З восені Вялічка не ў Беларусі. У снежні на яе завялі крымінальную справу, жанчыну падазраюць у злоўжыванні спонсарскай дапамогай
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Раману Бандарэнку сёння споўнілася б 32 гады. Відэа, як ён адзначаў сваё 30-годдзе, апублікавала ягоная стрыечная сястра Вольга Кучарэнка.

Раман памёр 12 лістапада пасля моцнага збіцця на Плошчы Перамен. Падазраваных следчыя дагэтуль не знайшлі.
У аўторак пачнецца суд над Аляксандрам Сакалоўскім, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Пра гэтага чалавека нічога невядома.

Праваабаронцы не маюць інфармацыі пра тое, хто такі Сакалоўскі і якія абставіны справы, адзначае Reform.by. Разглядаць справу будзе Вярхоўны суд у закрытым рэжыме. Суддзя — Эдгар Марцірасян.

У траўні за "дзяржаўную здраду" 18 гадоў калоніі атрымаў экс-капітан Генштаба Дзяніс Урад. Ён сфатаграфаваў ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны і адправіў гэты здымак тэлеграм-каналам.

Калі вы маеце інфармацыю пра Аляксандра Сакалоўскага ці яго справу — напішыце нам у @euroradio_minsk!
Гомельскую дэпутатку Ірыну Даўгала ўнеслі ва ўкраінскую базу "Міратворца". Нагодай сталі яе выказванні пра Украіну.

Чытаць падрабязней.
Што за суддзя будзе разглядаць новую таемную справу пра "здраду дзяржаве"? Эдгар Марцірасян прызначаны ў Вярхоўны суд напрыканцы траўня 2019 года.

У якасці суддзі ВС гучных спраў Марцірасян не вёў, але ў 2020-м актыўна каментаваў будучыя змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Да прызначэння ў Вярхоўны суд ён працаваў у Віцебску і займаўся ў тым ліку "палітычнымі" справамі. Так, яшчэ ў 2009 годзе ён прысудзіў штрафы актывістам за БЧБ-сцягі. А ў 2011-м адзін з удзельнікаў "маўклівых акцый пратэсту" дамогся таго, каб Марцірасян прызнаў яго невінаватым.

У 2014-м суддзя разглядаў апеляцыю на прысуд журналістам, аштрафаваным за фота з птушкамі і клеткамі. Фотаздымак ужо тады прыраўнавалі да пікету.
Атлетку Крысціну Ціманоўскую, якая публічна раскрытыкавала рашэнні беларускіх спартыўных функцыянераў, адпраўляюць з Алімпійскіх гульняў у Токіа назад у Беларусь.

Як паведамляе @zozhteam, прадстаўнікі нацыянальнай каманды набылі ёй квіткі на самалёт і вязуць у аэрапорт.

Заўтра ў Ціманоўскай мусіў быць старт на 200 метраў. Сама атлетка пакуль не выходзіць на сувязь.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская пацвердзіла @euroradio, што яе "вывозяць" з Алімпіады ў Токіа. Цяпер яна ў аэрапорце. На месца ўжо прыбыла паліцыя.

"Сейчас я нахожусь с полицией. Пока они решают что делать", — сказала яна.

Відэа ад самой Ціманоўскай з аэрапорту.
Еўрарадыё | Еврорадио
Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская пацвердзіла @euroradio, што яе "вывозяць" з Алімпіады ў Токіа. Цяпер яна ў аэрапорце. На месца ўжо прыбыла паліцыя. "Сейчас я нахожусь с полицией. Пока они решают что делать", — сказала яна. Відэа ад самой Ціманоўскай…
Па словах Крысціны Ціманоўскай, ніякіх прэтэнзій да яе за крытыку чыноўнікаў прадстаўнікі беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіа не агучвалі. Ёй проста загадалі збіраць рэчы.

"Никаких претензий [агучана не было]. Мне просто сказали собирать вещи и лететь домой", — распавядае яна @euroradio пра тое, што адбываецца.

Удзень 1 жніўня прадстаўнікі нацыянальнай каманды Беларусі набылі спартоўцы квіткі на самалёт і адвезлі ў аэрапорт. Заўтра ў Ціманоўскай мусіў быць старт на дыстанцыі ў 200 метраў.

Цяпер Ціманоўская ў аэрапорце ў Токіа, вылет у Стамбул праз 2,5 гадзіны. На месца ўжо прыбыла паліцыя.

Поўная карціна таго, што адбываецца, з'явіцца ўжо пасля таго, як Ціманоўская будзе ў бяспецы.
Еўрарадыё | Еврорадио
Па словах Крысціны Ціманоўскай, ніякіх прэтэнзій да яе за крытыку чыноўнікаў прадстаўнікі беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіа не агучвалі. Ёй проста загадалі збіраць рэчы. "Никаких претензий [агучана не было]. Мне просто сказали собирать вещи и лететь…
У аэрапорт Ціманоўскую суправаджалі двое ўдзельнікаў беларускай дэлегацыі ў Токіа.

"Один психолог, один из НОКа кто-то", — распавяла @euroradio атлетка.

Проста цяпер спартсменка знаходзіцца з паліцыяй і валанцёрамі ў зоне рэгістрацыі. На пытанне, ці баіцца яна ляцець у Беларусь, Ціманоўская адказала нам: "Так".
Беларускі фонд спартовай салідарнасці ўжо звярнуўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт з нагоды сітуацыі, якая цяпер складваецца вакол Крысціны Ціманоўскай. Пра гэта @euroradio паведаміў выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін.

Як лічыце, ці адрэагуе МАК на гэта?
❗️ Крысціна Ціманоўская заявіла @euroradio, што яна плануе прасіць прытулак у Еўропе. Цяпер яна па-ранейшаму ў аэрапорце ў Токіа. Бягуха чакае, пакуль прыедуць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Японіі.
НАК пракаментаваў сітуацыю з Крысцінай Ціманоўскай.

Як сцвярджаюць у беларускай дэлегацыі на Алімпіадзе, дактары выдалі заключэнне аб "эмацыянальна-псіхалагічным стане" атлеткі, пасля чаго было вырашана адазваць яе заяўку на наступныя спаборніцтвы.

Так супала, што "стан" бягухі выклікаў у дактароў "пытанні" пасля таго, як дзяўчнына раскрытыкавала беларускіх спартовых функцыянераў. Пасля гэтага бягуху ўжо суткі палошча дзяржпрапаганда.
У алімпійскай зборнай Беларусі сцвярджаюць, што дактары выдалі заключэнне аб "эмацыянальна-псіхалагічным стане" Крысціны Ціманоўскай, пасля чаго было вырашана адхіліць бягуху ад ўдзел у спаборніцтвах. Але Ціманоўская абвяргае, што яе ўвогуле аглядалі дактары.

У афіцыйных раскладах Алімпіады беларуская спартоўка дагэтуль значыцца. Заўтра яна мусіла стартаваць на дыстанцыі 200 метраў.
Сітуацыя з Крысцінай Ціманоўскай — на старонках медыя па ўсім свеце. Вось так беларускія чыноўнікі чарговы раз руйнуюць рэпутацыю Беларусі.