Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
14 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
8 ліпеня ў эфіры @euroradio — анестэзіёлаг-рэаніматолаг, былы галоўны доктар 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Максім Ачарэтні.

Нацыянальная ідэя калі і патрэбная, то яна мусіць быць як мага менш “ідэалагізаваная”. Калі праз нацыянальную ідэю навязваць нейкую ідэалогію, то можна нарабіць шмат бяды. А людзі хочуць жыць спакойна і заможна, займацца сваёй справай ды гадаваць дзяцей у краіне, якую могуць называць “сваёй”. І таму самае галоўнае для нас усіх — жыць самому і не перашкаджаць жыць іншым, перакананы Максім Ачарэтні.

Пра тое, ці патрэбная нам усё ж нацыянальная ідэя, якая краіна нам патрэбная і колькі ў той краіне мусіць быць “нацыянальнага”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х”.
Затрымана брэсцкая актывістка Аляксандра Гаўрусік. Магчыма, гэта звязана з ператрусам у “Брэсцкай газеце”. Аляксандру змясцілі ў Ленінскі ІЧУ Брэста. Мяркуецца, што дзяўчына была ў офісе “Брэсцкай газеты”, калі там пачаўся ператрус.
Пад выглядам шкла. Літоўскія мытнікі перахапілі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт на суму ў 453 тысячы еўра. Усяго было канфіскавана 125 тысяч пачкаў.
Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў абвешчаны ў вышук па справе аб карупцыі. У красавіку 2010 года ён збег з краіны на фоне масавых пратэстаў. Цяпер Бакіеў разам з сям'ёй жыве ў Беларусі, дзе атрымаў грамадзянства. У 2019 годзе Лукашэнка асабіста віншаваў Бакіева з 70-годдзем. Улады Кыргызстана беспаспяхова патрабуюць выдачы экс-прэзідэнта.

На радзіме сям'я Бакіевых абвінавачваецца ў арганізацыі замаху на жыццё брытанскага бізнэсмэна Шона Дэйлі і злоўжыванні службовым становішчам. Былы прэзідэнт завочна прысуджаны да 30 гадоў пазбаўлення волі.

Разам з Бакіевым ў вышуку і іншы былы прэзідэнт Кыргызстана — Акаеў. Следства таксама ўстанаўлівае магчымае дачыненне да заключэння з канадскімі кампаніямі загадзя нявыгадных для Кыргызстана дагавораў двух іншых экс-прэзідэнтаў — Атамбаева і Жээнбекава.
У Гомелі затрыманы былы кіраўнік партыі АГП Васіль Палякоў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на кватэры ў Палякова быў праведзены ператрус, сілавікі канфіскавалі сродкі сувязі і носьбіты інфармацыі, паведамляе @viasna96
⚡️Да галоўрэда "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча ў СК прыехала хуткая дапамога, паведамляе @nashaniva.
Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды "зачысткі" недзяржаўных СМІ, якая адбываецца ў нашай краіне.

❗️У Беларусі спасылка на тэкст працуе праз VPN: https://euroradio.fm/bazh-spynic-znishchenne-belaruskih-nezalezhnyh-medyya
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️Да галоўрэда "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча ў СК прыехала хуткая дапамога, паведамляе @nashaniva.
Ператрус і допыты супрацоўнікаў "Нашай Нівы" праводзяцца па двух крымінальных артыкулах: "масавыя беспарадкі" і
"арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх", паведамляе @nashaniva.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На заводзе МАЗ гарыць склад гаруча-змазачных матэрыялаў. МНС спрабуе ліквідаваць узгаранне. Ці ёсць пацярпелыя пакуль невядома.
Еўрарадыё | Еврорадио
Ператрус і допыты супрацоўнікаў "Нашай Нівы" праводзяцца па двух крымінальных артыкулах: "масавыя беспарадкі" і "арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх", паведамляе @nashaniva.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным па крымінальным артыкуле "Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх". Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены на Акрэсціна, паведамляе @nashaniva.
За два белыя канцылярскія аркушы, якія вісяць на вокнах балкона, мінчанку Алісу аштрафавалі на 2320 рублёў. Нават ніякага БЧБ, проста два белыя аркушы.

Сваю гісторыю яна распавяла @euroradio. Чытаць праз VPN: https://euroradio.fm/2320-rublyou-shtrafu-tak-pakarali-dzyauchynu-za-dva-belyya-arkushy-na-akne
"Хацелася б верыць, што ні ў кога не засталося ілюзій, што можна вярнуцца да такіх дыскусій з Мінскам, якія былі раней". Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце назвала ўмовы для аднаўлення дыялогу з беларускімі ўладамі:

"Усе палітвязні павінны быць вызвалены, а ў краіне арганізаваны свабодныя, дэмакратычныя выбары з тым, каб не Крэмль, не Брусель, не Вільня ці Мадрыд, а грамадзяне Беларусі маглі вырашыць, якім шляхам ісці іх краіне".
Працягваецца паляванне на рэгіянальных журналістаў. Глыбоцкага журналіста Змітра Лупача сілавікі забралі з санаторыя "Пліса", дзе ён адпачываў. Яго жонка паведаміла @bajby, што сілавікі перад гэтам прыязджалі да Лупача дадому. Куды павезлі журналіста пакуль невядома.

Прыйшлі ў кватэру віцебскага журналіста Змітра Казакевіча. Ператрус праводзілі на падставе крымінальнай справы за паклёп на супрацоўніка міліцыі. Па выніках ператрусу, што цягнуўся амаль тры гадзіны, забралі ноўтбукі жонкі і дачкі Казакевіча, два старыя сістэмныя блокі, два фотаапараты і маленькі БЧБ-сцяжок.

Ідзе пературс дома ў бабруйскай журналісткі Алесі Лацінскай, якая супрацоўнічае з мясцовым медыя bobr.by
Еўрарадыё | Еврорадио
Рэдактара навінаў сайту "Першы Рэгіён" Алега Супрунюка вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер журналісту пагражае вялізны штраф альбо адміністрацыйны арышт. Затрыманага ўчора ў Брэсце журналіста даставілі ў суд Ленінскага раёна…
Рэдактара навінаў сайту "Першы Рэгіён" Алега Супрунюка аштрафавалі на 580 рублёў за "распаўсюджванне экстрэмісцкага матэрыялу".

Раней матэрыял пад аўтарствам Супрунюка быў унесены ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Сілавікі ўбачылі на адной з фатаграфій у тэксце "левабаковую свастыку".
Правяраем легенду нелегальных мігрантаў, якія ўцякаюць ад росту цэн на навучанне ў Літву. Пасля затрымання, многія з іх расказваюць падобную легенду: маўляў, яны студэнты гродзенскіх ВНУ, якія не змаглі пацягнуць падвышаную плату за навучанне. У выніку хлопцам і дзяўчатам давялося кінуць універсітэт і ўцякаць у Літву.

@euroradio вырашыла праверыць, ці так моцна вырастуць цэны на вышэйшую адукацыю для замежнікаў у Гродне ў наступным навучальным годзе. І ці варта ад іх уцякаць.

❗️У Беларусі спасылка на тэкст працуе праз VPN: https://euroradio.fm/pravyaraem-legendu-nelegalnyh-migrantau-yakiya-byaguc-ad-rostu-cen-na-navuchanne