Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37K photos
7.4K videos
13 files
27.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Еўрарадыё | Еврорадио
21-22 траўня ў Баранавічах адзначаецца Дзень горада. Як даведалася @euroradio, у праграме свята было (і ёсць) авіяшоў. Амаль дакладна, што самалёт, які ўпаў, выконваў трэніровачны палёт для ўдзелу ў гэтым шоў.
Інфармацыя з дзяржаўнай баранавіцкай газеты "Наш край": пілот самалёта, які разбіўся ў Баранавічах, загінуў.

"Трагический случай произошел днем 19 мая.
Как удалось узнать «НК» самолет взлетал с аэродрома по направлению в Восточный микрорайон.
На взлете он врезался в частный дом на улице Розы Люксембург.
В катастрофе погиб летчик".

@euroradio
Еўрарадыё | Еврорадио
Версія падзення самалёта ў Баранавічах ад мясцовых жыхароў разыходзіцца з тым, што пішуць у дзяржаўнай газеце: “Ляталі спачатку чацвёркамі, потым двойкамі, потым на маіх вачах самалёт страціў кіраванне і пайшоў уніз”. @nashaniva
Розныя крыніцы сыходзяцца ў меркаванні, што самалёт, які разбіўся ў Баранавічах, — вучэбна-баявы ЯК-130.

12 такіх самалётаў паступілі ў ВПС Беларусі па дамове з расійскім ПАТ “Навукова-вытворчая карпарацыя “Іркут” у 2019 годзе.
Еўрарадыё | Еврорадио
Баранавічы. Фота з месца падзення самалёта. Бачна, што ён упаў наўпрост пасярод горада, побач з жылымі дамамі, на нечый гарод. Фота @intexpress
Мінабароны: абодва пілота самалёта, які ўпаў у Баранавічах, загінулі

"Под Барановичами потерпел крушение военный самолет Лидской штурмовой авиабазы Як-130. При выполнении учебно-тренировочного полета экипаж обнаружил техническую неисправность. Проявив мужество и героизм, пилоты стремились увести самолет от населенного пункта. Убедившись, что траектория падения самолета находится вне жилых домов, летчики катапультировались.

К сожалению, оба летчика погибли.

Полет выполняли командир звена учебно-боевой эскадрильи 116-й шаб майор
Ничипорчик Андрей Владимирович и лейтенант Куканенко Никита Борисович — летчик звена учебно-боевой эскадрильи на Як-130 116-й шаб.

Других жертв и разрушений нет".
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінабароны: абодва пілота самалёта, які ўпаў у Баранавічах, загінулі "Под Барановичами потерпел крушение военный самолет Лидской штурмовой авиабазы Як-130. При выполнении учебно-тренировочного полета экипаж обнаружил техническую неисправность. Проявив мужество…
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю лётчыкаў Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенка:

“Сегодня под Барановичами разбился военный самолёт. Лётчики Андрей Ничипорчик и Никита Куканенко обнаружили неисправность – но не покинули борт, пока не убедились, что падение самолёта не заденет жилые дома. Они катапультировались в самый последний момент — и это стоило им жизни.

Я выражаю соболезнования родным и близким Андрея и Никиты. И восхищаюсь их поступком, ведь
ставить жизнь других выше, чем свою собственную, — это настоящий героизм”.
Еўрарадыё | Еврорадио
Сайт TUT.by не проста заблакаваны, а фактычна знішчаны. Доступа да самага буйнога інфармацыйнага партала Беларусі няма ні праз VPN, ні праз люстэркі. Яны недасяжныя таксама з-за мяжы. Але рэдакцыя працягвае працаваць у сацсетках: Telegram: https://t.me/tutby_official…
Стала вядома пра затрыманне яшчэ некалькіх супрацоўнікаў TUT.by, якія не выходзілі на сувязь. Паводле ўдакладненай інфармацыі @tutby_official, таксама затрыманыя:

• намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік
• намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека
• менеджэр Андрэй Аўдзееў

Журналісты, пра затрыманне якіх паведамлялася раней:

• рэдактар ​​Вольга Лойка (знаходзіцца на Акрэсціна)
• журналіст Алена Талкачова (знаходзіцца на Акрэсціна)
• галоўны рэдактар ​​Марына Золатава
• генеральны дырэктар Людміла Чэкіна
• галоўны бухгалтар Анжэла Асад
• намеснік дырэктара Ірына Рыбалко
• галоўны інжынер Ала Лапатко
• юрыст Кацярына Ткачэнка

Акрамя таго, да гэтага часу невядома, дзе знаходзіцца удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На змену $900 тысячам за канапай прыйшлі $100 тысяч вядры з сабачым кормам. Менавіта такую карцінку паказаў прапагандысцкі тг-канал: буйную суму нібыта знайшлі пры вобшуку дома ў супрацоўніка TUT.by.

Сенсацыя: у топ-менеджара самага буйнога СМІ Беларусі дома ЗНАЙШЛІСЯ ГРОШЫ!
“Барабаншчык”, асуджаны за пратэсты на 6 гадоў, барабаншчыкам і не быў. А толькі хацеў навучыцца.

У групе не знаходзіўся, проста ведаў гэтых хлопцаў, на маршы з імі не хадзіў, бываў на рэпетыцыях і дапамагаў прывозіць апаратуру. Хтосьці памыліўся, і панеслася", — кажа жонка Аляксея Санчука.

Ганна распавяла @euroradio пра жыццё з Аляксеем і без яго і пра 8-гадовую дачку, якая ўсё разумее.

https://euroradio.pl/na-spatkanni-plakali-u-try-ruchai-zhonka-barabanshchyka-yakomu-dali-6gadou-turmy
“Справа TUT.by”: чым яна небяспечная для ІТ і для грамадства?

Паводле афіцыйнай інфармацыі, прэтэнзіі да партала TUT.by і звязаных з іх кампаніяй выключна эканамічныя. Маўляў, незаконна ўвайшлі ў Парк высокіх тэхналогій і атрымалі падатковыя ільготы, ухіляліся ад выплаты падаткаў.

Ці павераць рэзідэнты ПВТ у рэальнасць гэтых прэтэнзій? Як на ІТ-бізнесе адаб’ецца гэты пераслед? У чым небяспека для грамадства і Беларусі страта незалежных СМІ? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт у галіне ІТ-тэхналогій і ІТ-бізнесу, сябра Каардынацыйнага савета Максім Баграцоў.
11 гадоў калоніі — за наезд на вайскоўцаў.

25-гадовы студэнт БНТУ Ціхан Осіпаў, па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня удзельнічаў у акцыях пратэсту і наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў. Пасля чаго утапіў аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне.

З абвінавачаннем пракурора я не згодны. Я лічу, што гэта не правамерна занадта суровае пакаранне, я адэкватны чалавек, я ніколі ў жыцці не пайшоў бы на гвалт, а ўжо на забойства кагосьці — тым больш.

Я ўдзячны, скажам так, гэтай нагодзе, што ніхто з пацярпелых сур'ёзна не пацярпеў, і яшчэ раз хачу паўтарыць, што прашу ў іх прабачэння”, — заявіў у судзе Ціхан.
Чыноўнікі прапануюць увесці абавязковае размеркаванне для студэнтаў-платнікаў.

На пасяджэнні ў Парламенце міністр адукацыі Ігар Карпенка сказаў, што прадугледжана магчымасць прадастаўляць статус маладога спецыяліста і платнікам, якія звярнуліся ў Камісію па размеркаванні: “Але калі рабіць абавязковым размеркаванне для гэтай катэгорыі, незразумелы механізм кампенсацыі сродкаў, калі чалавек не паедзе на месца адпрацоўкі, механізм стымулявання туды ехаць. Напэўна, гэта заказчыкам кадраў трэба паклапаціцца, як замацоўваць у сябе кадры".

Чыноўнікі лічаць, што размеркаванне на першае працоўнае месца студэнтам трэба разглядаць як узнагароду.
Еўрарадыё | Еврорадио
“Справа TUT.by”. Саўладальніца парталу Юлія Чарняўская не з’явілася дома пасля выпіскі са шпіталю, паведамляе яе дачка. Дзе маці — яна не ведае.
Дачка суўладальніцы TUT.by і ўдавы Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай дагэтуль не ведае, дзе яе маці.

"Ёсць здагадка, што яна ў СІЗА КДБ, але адвакату адмовілі даць інфармацыю, ці там яе падабаронная. Сказалі, што яны самі могуць "перадаць інфармацыю". Усе, хто бачыў маму ў апошнія суткі, на сувязь не выходзяць. Відавочна, нешта падпісалі і не маюць права даваць ніякіх дэталяў і вельмі запалоханыя, таму што акрамя "мама ў парадку", ніякай інфармацыі мне ці бабулі не паступала”, піша дачка Юліі.
На ўездзе ў Барысаў (дарога P67) абваліўся мост, піша @tutby_official. Рух на гэтым участку цалкам заблакаваны.
Хто выйграе ад знішчэння незалежных медыя Беларусі?

Ціск на незалежныя медыя ў Беларусі працягваецца не адзін год. Але выглядае на тое, што цяпер улады вырашылі перайсці да татальнага вынішчэння свабоды слова. Вось толькі варта памятаць, што інфармацыйная прастора не церпіць пустэчы.

Наколькі чаканай стала “справа TUT.by”? Ці дасягне ўлада мэтаў знішчэннем незалежных СМІ? Якія пагрозы інфармацыйнай бяспецы і незалежнасці краіны мае гэтая сітуацыя? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, заснавальнік выдання “Сильные новости” Пётр Кузняцоў.
Пасля гібелі двух пілотаў у Баранавічах адмянілі ўсе мерапрыемствы свята “Баранавічская вясна” - дзень горада.
Школьніца паскардзілася на збіццё на Акрэсціна. Суд палічыў гэта лжывым даносам і даў дзяўчыне год і шэсць месяцаў хіміі.

Школьніца 2004 года нараджэння звярнулася са скаргай у Следчы камітэт у верасні 2020 года. Яна сказала, што ў ЦІП на Акрэсціна яе збівалі дубінкамі супрацоўнікі міліцыі.
У кватэру галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і журналісткі TUT.by Адар'і Гуштын прыйшлі сілавікі.

“Вакол нашай кватэры сабраліся сілавікі і, магчыма, рыхтуюцца да штурму. Барабанілі ў дзверы, суседцы заляпілі вочка ў дзвярах”, піша Ягор.
Сузаснавальнік TUT.by: Проста прыйшла каманда “знайдзіце што-небудзь”

Пра тое, чаго чакаць ад каманды ў будучыні, пра вяртанне з калоніі Кацярыны Барысевіч і немагчымасць нацыяналізаваць TUT.by Еўрарадыё распавёў сузаснавальнік партала Кірыл Валошын.

https://euroradio.pl/suzasnavalnik-tutby-prosta-pryyshla-kamanda-znaydzice-shto-nebudz
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ У Баранавічах высока над дамамі ўздымаецца чорны дым, бачны з розных куткоў горада. Паводле папярэдняй інфармацыі, там упаў самалёт. Побач з горадам вялікая авіяцыйная часць, там часта выконваюцца трэніровачныя палёты. Фота @intexpress, @euroradio
Пры падзенні самалёта ў Баранавічах пацярпеў мясцовы жыхар. Яго шпіталізавалі з пераломам перадплечча, паведамляе баранавіцкі гарвыканкам.

Асколкамі самалёта былі пашкоджаныя некалькі дамоў. “Пашкоджаны вокны ў трох шматкватэрных дамах і ў двух індывідуальных”, — распавёў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі. Акрамя гэтага, выявілі некалькі пашкоджанняў у даху аднаго з дамоў і ў вентыляцыйнай шахты, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
@onlinerby апублікаваў відэа, знятае праз лічаныя хвіліны пасля падзення самалёта ў Баранавічах.

Можна ўбачыць, як далёка разляцеліся фрагменты самалёта і куды быў накіраваны самалёт: на маленькі зялёны ўчастак паміж жылымі дамамі. Таксама відаць, што ля парашута ляжыць нерухомы чалавек. Гэта адзін з загінулых пілотаў.