"Гэтыя спробы выкараніць незалежнае мысленне — у духу горшых падзей мінулага стагоддзя" — амбасада Злучаных Штатаў і асудзіла неаслабны пераслед рэжымам Лукашэнкі незалежных журналістаў:
"Ператрусы ў офісах Tut.by, а таксама ў дамах супрацоўнікаў, з фіктыўнай нагоды расследавання падатковага махлярства з’яўляюцца апошнімі ў серыі карных мер, накіраваных супраць сродка масавай інфармацыі, чыё галоўнае “злачынства” палягае ў аб’ектыўным асвятленнi мірных пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў 2020 года і гвалтоўных і жорсткіх дзеянняў рэжыму ў адказ. [...]
Злучаныя Штаты зноў заклікаюць пакласці канец рэпрэсіям супраць незалежных СМІ, мірных пратэстуючых, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці і заклікаюць да прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто здзейсніў злоўжыванні".

"Справа TUT.by". Рэдактарка Вольга Лойка затрыманая на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. З раніцы яна была ў офісе рэдакцыі, там яе і затрымалі сілавікі.
Яе працэсуальны статус пакуль невядомы, паведамляе @tutby_official
Яе працэсуальны статус пакуль невядомы, паведамляе @tutby_official
У Латвіі затрымалі дзве партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт сумарна на 265 тысяч еўра. Усяго было канфіскавана каля 79 тысяч пачкаў.
Журналіст газеты "Белорусы и рынок" Арцём Маёраў знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Сваякі распавялі @euroradio, што дзяжурны пацвердзіў яго затрыманне. Арцём перастаў выходзіць на сувязь сёння раніцай, калі прыехаў да офіса TUT.BY.
Дзе астатнія затрыманыя журналісты — пакуль невядома, але верагодна, што яны таксама на Акрэсціна.
Дзе астатнія затрыманыя журналісты — пакуль невядома, але верагодна, што яны таксама на Акрэсціна.
"Справа TUT.by". Галоўная рэдактарка Марына Золатава — падазраваная, па словах мужа, яе адвязуць на Акрэсціна пасля допыту ў ДФР, паведамляе @tutby_official. Адваката да яе не пусцілі, "таму што сёння не будзе следчых дзеянняў".
UPD. Журналістку выдання Алену Талкачову адвезлі на Акрэсціна.
UPD. Журналістку выдання Алену Талкачову адвезлі на Акрэсціна.
Спіс палітвязняў сёння павялічыўся адразу на 21 чалавека. Цяпер іх у Беларусі — 398.
https://euroradio.pl/spis-palitvyaznyau-pavyalichyusya-na-21-chalaveka
https://euroradio.pl/spis-palitvyaznyau-pavyalichyusya-na-21-chalaveka
Еўрарадыё | Еврорадио
Юлія Чарняўская перанесла гіпертанічны крыз, медыкі аказалі ёй дапамогу, паведамляе @tutby_official. Цяпер яна ў кардыялагічным аддзяленні 1-й лякарні Мінска. У якім яна статусе, навошта да яе прыйшлі дадому і чаму яе суправаджае аператыўнік — невядома.
Еўрарадыё | Еврорадио
“Справа TUT.by“. Жонка праграміста Віталя Каліноўскага распавяла пра абставіны ператрусу і затрымання мужа. Дарэчы, яны шматдзетная сям’я — у іх трое дзяцей.
“Справа TUT.by”. Праграміст выдання Віталь Каліноўскі адпушчаны дадому. Ён пад падпіскай ад неразгалошванні.
"Ферма рухнула і загадчыца рухнула": як жывуць вёскі, дзе хацелі, але не пабудавалі АЭС.
Гэтыя месцы маглі стаць "Астраўцом" — з гатэлем і барамі. Але цяпер паміраюць, амаль нікому не патрэбныя. @euroradio наведала вёскі, якія разглядаліся як пляцоўкі для БелАЭС, паглядзела, ува што яны ператварыліся, і паразмаўляла з тамтэйшымі аб няздзейсненай мары і жыцці на пенсіі.
https://euroradio.pl/ferma-i-zagadchyca-ruhnuli-yak-zhyvuc-vyoski-dze-haceli-ale-ne-pabudavali-aes

Audio
Важныя падзеі аўторка, 18 траўня, у праграме Еўразум
1:10 Атака на TUT.by: што вядома
4:34 Навіны спорту
6:13 Што кепскага ў тым, што “неверагодныя” сталі “змагарамі” — меркаванне філосафа Уладзіміра Мацкевіча
23:19 Навіны шоў-бізу
25:47 Пластычнаму тэатру “ІнЖэст” — 40 гадоў: размова з Вячаславам Іназемцавым

Журналіст @onlinerby Аляксандр Чарнуха амаль 12 гадзін знаходзіўся ў рэдакцыі TUT.BY падчас вобшуку.
Каля 22:30 яго вывелі з будынку і пасадзілі ў машыну. Куды павезлі журналіста, пакуль не вядома.
Дагэтуль няма інфармацыі і аб фатографцы TUT.BY Дар'і Буракінай.
UPD. Ноччу і Чарнуху, і Буракіну адпусцілі. За краты адправілі толькі Арцёма Маёрава.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На свабоду выйшла журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч. За праўду пра тое, што ў крыві збітага да смерці Рамана Бандарэнкі было нуль праміле алкаголю, яна правяла за кратамі паўгода.
Вось так сустракалі Кацярыну каля калоніі. Відэа @tutby_official
Вось так сустракалі Кацярыну каля калоніі. Відэа @tutby_official
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Адсутнасць легітымнасці": расійскі палітолаг Кацярына Шульман у эфіры "Эха Масквы" пракаментавала сітуацыю вакол TUT.BY.
Сайт TUT.by не проста заблакаваны, а фактычна знішчаны. Доступа да самага буйнога інфармацыйнага партала Беларусі няма ні праз VPN, ні праз люстэркі. Яны недасяжныя таксама з-за мяжы.
Але рэдакцыя працягвае працаваць у сацсетках:
Telegram: https://t.me/tutby_official
Facebook: https://www.facebook.com/tut.by
"ВКонтакте": https://vk.com/tutby
Instagram: http://instagram.com/tutbylive
#ЯМыСМИ

У шклоўскай калоніі “палітычным” нашываюць жоўтыя біркі. Пра гэта ў лісце паведаміў палітвязень Вітольд Ашурак: “Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных…
На вопратцы журналісткі Кацярыны Барысевіч, якая сёння выйшла з калоніі ў Гомелі, можна заўважыць жоўтую бірку з яе прозвішчам і ініцыяламі.
Пра тое, што менавіта так пазначаюць “палітычных” у шклоўскай калоніі, раней распавядаў палітвязень Вітольд Ашурак.
UPD. У каментары @tutby_official Барысевіч так патлумачыла наяўнасць жоўтай біркі:
“Гэта значыць толькі тое, што я змяшчалася ў калоніі. Я яе [жоўтую бірку] сама прышывала”.

Сайт TUT.by не проста заблакаваны, а фактычна знішчаны. Доступа да самага буйнога інфармацыйнага партала Беларусі няма ні праз VPN, ні праз люстэркі. Яны недасяжныя таксама з-за мяжы. Але рэдакцыя працягвае працаваць у сацсетках: Telegram: https://t.me/tutby_official…
Раніцай 19 траўня супрацоўнікі TUT.by не могуць трапіць у свой офіс у Мінску. Але і сілавікоў у офісе ўжо няма.
"Работнікі аховы сказалі нашаму журналісту, што допуск у офіс зачынены — па распараджэнні следчых органаў. Відэа з камер, якія ўстаноўленыя на 8-м і 9-м паверхах (офісы TUT.BY), на маніторах не адлюстроўваецца", — паведамляе @tutby_official.
Дзверы, якія вядуць у рэдакцыю, па-ранейшаму зацягнутыя чорнай плёнкай, а ўнізе зафарбаваныя чорным.

На свабоду выйшла журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч. За праўду пра тое, што ў крыві збітага да смерці Рамана Бандарэнкі было нуль праміле алкаголю, яна правяла за кратамі паўгода. Вось так сустракалі Кацярыну каля калоніі. Відэа @tutby_official
Журналістку Кацярыну Барысевіч этапавалі ў калонію ў кайданках. Яна кажа, што перавозілі разам з жанчынамі, асуджанымі за забойства.
"У мяне была карычневая картка, як у чалавека, схільнага да экстрэмізму. Усіх такіх зняволеных перавозяць гэткім чынам. Са мной былі дзве жанчыны, якія асуджаныя за забойства. У іх тэрміны 9-10 гадоў. Яны жартавалі, што ехалі проста, спакойна, а я — як экстрэміст (або схільная да экстрэмізму) ехала ў кайданках", — распавядае журналістка ў сваім першым інтэрв'ю па выхадзе на волю.