Еўрарадыё | Еврорадио
10.8K subscribers
34.4K photos
6.85K videos
12 files
25.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Пра лёс журналістаў, якіх сілавікі затрымалі каля офіса Tut.by, да гэтага часу нічога не вядома. У міліцыі кажуць, што ні ў адным з мінскіх РУУС іх няма. У ДФР і СК заяўляюць, што ў іх няма ніякай інфармацыі. Праз 5 гадзін пасля знікнення не вядома, дзе яны і што з імі.

Днём на сувязь перасталі выходзіць Аляксандр Чарнуха (Onliner), Арцём Маёраў ("Белорусы и рынок") і Дар'я Буракіна ("Наша Ніва" і Tut.bу).
Зашквар для бізнес-клімату і пагроза інфапрасторы: эксперты пра "Справу TUT.BY”.

@euroradio даведалася ў былога "топа" ЕРАМ, а цяпер сябра Каардынацыйнай рады Максіма Баграцова і старэйшага аналітыка "Альпары Еўразія" Вадзіма Іосуба, чым "справа TUT.by" пагражае бізнесу, грамадству і ПВТ.

https://euroradio.pl/zashkvar-dlya-biznes-klimatu-i-pagroza-infaprastory-eksperty-pra-spravu-tutby
"Нелегітымны беларускі рэжым баіцца незалежных СМІ і сістэматычна іх знішчае. Ганебны пераслед найбуйнейшага навінавага сайта краіны tut.by — яшчэ адзін прыклад такой палітыкі. Свабодныя медыя не задушыць, злачынствы супраць беларускага народа будуць раскрытыя", — пракаментаваў напад на TUT.by МЗС Літвы.
У цэнтральным офісе TUT.BY па-ранейшаму адбываецца ператрус. Супрацоўнікі, якія раніцай прыйшлі на працу, усё яшчэ не выходзяць на сувязь. Па апошняй інфармацыі затрыманыя як мінімум 13 чалавек, паведамляе @tutby_official:

■ галоўны рэдактар Марына Золатава;
■ генеральны дырэктар Людміла Чэкіна;
■ галоўны бухгалтар Анжэла Асад;
■ намеснік бухгалтара Марыя Новік;
■ намеснік дырэктара Ірына Рыбалко;
■ дырэктар па персаналу Надзея Адамовіч;
■ намеснік галоўнага рэдактара Максім Гайко;
■ журналіст Алена Талкачова;
■ інжынер-праграміст Віталь Каліноўскі;
■ бізнес-аналітык Вадзім Трусаў;
■ начальнік аддзела маркетынгу Ганна Заяц;
■ начальнік аддзела продажаў Марына Кушнярэвіч;
■ менеджэр Андрэй Аўдзееў.
"Гэтыя спробы выкараніць незалежнае мысленне — у духу горшых падзей мінулага стагоддзя" — амбасада Злучаных Штатаў і асудзіла неаслабны пераслед рэжымам Лукашэнкі незалежных журналістаў:

"Ператрусы ў офісах Tut.by, а таксама ў дамах супрацоўнікаў, з фіктыўнай нагоды расследавання падатковага махлярства з’яўляюцца апошнімі ў серыі карных мер, накіраваных супраць сродка масавай інфармацыі, чыё галоўнае “злачынства” палягае ў аб’ектыўным асвятленнi мірных пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў 2020 года і гвалтоўных і жорсткіх дзеянняў рэжыму ў адказ. [...]

Злучаныя Штаты зноў заклікаюць пакласці канец рэпрэсіям супраць незалежных СМІ, мірных пратэстуючых, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці і заклікаюць да прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто здзейсніў злоўжыванні".
"Справа TUT.by". Рэдактарка Вольга Лойка затрыманая на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. З раніцы яна была ў офісе рэдакцыі, там яе і затрымалі сілавікі.

Яе працэсуальны статус пакуль невядомы, паведамляе @tutby_official
У Латвіі затрымалі дзве партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт сумарна на 265 тысяч еўра. Усяго было канфіскавана каля 79 тысяч пачкаў.
Журналіст газеты "Белорусы и рынок" Арцём Маёраў знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Сваякі распавялі @euroradio, што дзяжурны пацвердзіў яго затрыманне. Арцём перастаў выходзіць на сувязь сёння раніцай, калі прыехаў да офіса TUT.BY.

Дзе астатнія затрыманыя журналісты — пакуль невядома, але верагодна, што яны таксама на Акрэсціна.
Дырэктара сайта av.bу Дзмітрыя Гераніна, якога затрымлівалі ўдзень 18 траўня, адпусцілі. Цяпер ён дома, і з ім адносна ўсё ў парадку. З яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні.
"Справа TUT.by". Галоўная рэдактарка Марына Золатава — падазраваная, па словах мужа, яе адвязуць на Акрэсціна пасля допыту ў ДФР, паведамляе @tutby_official. Адваката да яе не пусцілі, "таму што сёння не будзе следчых дзеянняў".

UPD. Журналістку выдання Алену Талкачову адвезлі на Акрэсціна.
Спіс палітвязняў сёння павялічыўся адразу на 21 чалавека. Цяпер іх у Беларусі — 398.

https://euroradio.pl/spis-palitvyaznyau-pavyalichyusya-na-21-chalaveka
"Ферма рухнула і загадчыца рухнула": як жывуць вёскі, дзе хацелі, але не пабудавалі АЭС.

Гэтыя месцы маглі стаць "Астраўцом" — з гатэлем і барамі. Але цяпер паміраюць, амаль нікому не патрэбныя. @euroradio наведала вёскі, якія разглядаліся як пляцоўкі для БелАЭС, паглядзела, ува што яны ператварыліся, і паразмаўляла з тамтэйшымі аб няздзейсненай мары і жыцці на пенсіі.

https://euroradio.pl/ferma-i-zagadchyca-ruhnuli-yak-zhyvuc-vyoski-dze-haceli-ale-ne-pabudavali-aes
З офіса TUT.BY пачалі адпускаць людзей. У рэдакцыі застаецца яшчэ каля 20 чалавек, паведамляе @bajby.

Сілавікі забралі ў іх тэлефоны і з кожнага бяруць падпіску аб неразгалошванні.
Audio
Важныя падзеі аўторка, 18 траўня, у праграме Еўразум

1:10 Атака на TUT.by: што вядома
4:34 Навіны спорту
6:13 Што кепскага ў тым, што “неверагодныя” сталі “змагарамі” — меркаванне філосафа Уладзіміра Мацкевіча
23:19 Навіны шоў-бізу
25:47 Пластычнаму тэатру “ІнЖэст” — 40 гадоў: размова з Вячаславам Іназемцавым
Журналіст @onlinerby Аляксандр Чарнуха амаль 12 гадзін знаходзіўся ў рэдакцыі TUT.BY падчас вобшуку.

Каля 22:30 яго вывелі з будынку і пасадзілі ў машыну. Куды павезлі журналіста, пакуль не вядома.

Дагэтуль няма інфармацыі і аб фатографцы TUT.BY Дар'і Буракінай.

UPD
. Ноччу і Чарнуху, і Буракіну адпусцілі. За краты адправілі толькі Арцёма Маёрава.