Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.9K photos
7.54K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
@tutby_official паведамляе, што вобшук скончыўся ў рэдактарак Ганны Рудэнка і Вольгі Саўкіў. Яны на свабодзе.

"Как передают наши коллеги, у них изъяли всю технику (компьютеры, телефоны, в том числе неработающие), а также банковские карты. Обыск проходил в рамках уголовного дела в отношении гендиректора и главного бухгалтера компании.

Процессуального статуса у редакторов нет. Оперативники пояснили, что пришли к сотрудникам TUT.BY, потому что у них дома могут находиться доказательства по делу. В последующем, говорят сотрудники ДФР, редакторов могут вызвать на допрос.

Все еще продолжается обыск у журналиста TUT.BY Елены Толкачевой (к ней в квартиру смогла попасть адвокат), главного редактора Марины Золотовой (ей выломали дверь в тамбуре) и заместителя главреда Максима Гайко".
Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі адрэагавала на "справу tut.by":

"Беларускі партал TUT.BY — флагман беларускай журналістыкі на працягу 20 гадоў, яго чытае і шануе большасць карыстальнікаў інтэрнэту ў краіне і многія за яе межамі, у тым ліку і дыпламаты, якія працуюць з Беларуссю. Свабода СМІ мусіць быць забяспечаная".
Скончыліся вобшукі і ў некаторых рэгіянальных офісах парталу TUT.BY.

"В Бресте к нашим сотрудникам пришли около 10.40 утра с постановлением на обыск по статье об уклонении от уплаты налогов. Оперативники из ДФР работали около часа, изъяли всю технику и документы, а также мобильные телефоны сотрудников. Задержаний не было.

В гомельский офис пришли в 10.15 утра, шесть человек в штатском представились сотрудниками ДФР. Обыск проводили тщательно, забрали всю технику и мобильные телефоны. Завершился обыск примерно в 13.30. Также оперативники работали в офисах Витебска, Могилева и Гродно, информация уточняется"
, — пішуць @tutby_official.
Журналістку TUT.bу Алену Талкачову забралі на допыт у ДФР, дзяўчына ў статусе сведкі, паведамляе @onlinerby.

Яна з адвакатам.
Святлана Ціханоўская далучылася да флэшмоба ў падтрымку TUT.BY.
⚡️ Па інфармацыі @euroradio, скончыўся ператрус у галоўнай рэдактаркі TUT.BY Марыны Золатавай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сілавікі ў масках выходзяць з кватэры галоўрэда TUT.BY Марыны Золатавай. У руках яны трымаюць вынятую падчас ператрусу тэхніку і, верагодна, дакументы.

Ператрус у кватэры Золатавай працягваўся блізу 4,5 гадзінаў. Яе саму вывелі з будынку праз чорны ўваход і звезлі.
З будынку РУУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе, паводле інфармацыі @euroradio, знаходзяцца затрыманыя каля офіса TUT.BY журналісты, выйшаў адзін з адмінаў прапагандысцкага тг-канала "Жоўтыя злівы" Аляксандр Бянько. Няўжо пераймае досвед сваёй калегі Людмілы Гладкай па допыце затрыманых?
З hoster.by толькі што сышлі сілавікі. "Канфіскавалі бухгалтэрыю", піша Яўгенія Чарняўская.

UPD. Супрацоўнікаў кампаніі выпусцілі з кабінетаў, дзе яны знаходзіліся пад наглядам сілавікоў. Дырэктара Сяргея Павалішава звезлі — яго статус невядомы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дачка галоўнай рэдактаркі TUT.BY Марыны Золатавай распавядае пра ператрус у іх кватэры: "Яна маўчала. І мы проста абдымаліся".
Як стала вядома праваабаронцам з @viasna96, удава Юрыя Зісера і саўладальніца TUT.BY Юлія Чарняўская знаходзіцца у 1-й лякарні Мінска. У яе праблемы з сэрцам. Яна пад канвоем.
Раварыста Канстанціна Сямёнава асудзілі за цішотку з надпісам "Дыктатару месца ў пекле". Менавіта з яго пачаліся затрыманні раварыстаў на Цнянцы.

https://euroradio.pl/ravarysta-asudzili-za-cishotku-z-nadpisam-dyktataru-mesca-u-pekle
Еўрарадыё | Еврорадио
Як стала вядома праваабаронцам з @viasna96, удава Юрыя Зісера і саўладальніца TUT.BY Юлія Чарняўская знаходзіцца у 1-й лякарні Мінска. У яе праблемы з сэрцам. Яна пад канвоем.
Юлія Чарняўская перанесла гіпертанічны крыз, медыкі аказалі ёй дапамогу, паведамляе @tutby_official. Цяпер яна ў кардыялагічным аддзяленні 1-й лякарні Мінска. У якім яна статусе, навошта да яе прыйшлі дадому і чаму яе суправаджае аператыўнік — невядома.
Служба бяспекі Украіны выявіла схему нелегальных паставак паліва з Беларусі і Расіі на суму больш за 3,6 млн долараў. Пастаўкі вяліся ў 2020-2021 гадах, прадукцыя пастаўлялася без выплаты мытных пошлін і акцызаў.

У ходзе ператрусаў былі канфіскаваныя пячаткі 300 фіктыўных фірмаў, грошы, абсталяванне для перапрацоўкі, метылавы спірт, хімічныя дабаўкі і гатовы сурагат агульным аб'ёмам больш за 1 тысячу тон. Адзін з ператрусаў праводзіўся ў доме, дзе пражывае мэр Кіева Віталь Клічко — там выявілі дакументы і дадзеныя кампаній, якія былі задзейнічаныя ў кантрабанднай схеме.
"Справа TUT.by". Стала вядома, што ў праграміста выдання Віталя Каліноўскага дома адбыўся ператрус. Яго самога звезлі сілавікі, дзе ён зараз знаходзіцца і ў якім статусе — невядома.
Еўрарадыё | Еврорадио
"Справа TUT.by". Стала вядома, што ў праграміста выдання Віталя Каліноўскага дома адбыўся ператрус. Яго самога звезлі сілавікі, дзе ён зараз знаходзіцца і ў якім статусе — невядома.
“Справа TUT.by“. Жонка праграміста Віталя Каліноўскага распавяла пра абставіны ператрусу і затрымання мужа. Дарэчы, яны шматдзетная сям’я — у іх трое дзяцей.
Калінінградскія мытнікі канфіскавалі больш за 150 тысяч пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэтаў агульным коштам каля 600 тысяч долараў.

На складзе былі выяўленыя цыгарэты марак «CREDO», «DOVE», «NZ», «Minsk capital MS» без акцызаў. Уся партыя была канфіскаваная.