Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37K photos
7.4K videos
13 files
27.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Еўрарадыё | Еврорадио
Дырэктар парталу Людміла Чэкіна не здымае трубку. Няма сувязі і з часткай супрацоўнікаў.
Дзверы рэдакцыі TUT.BY завешаныя чорным поліэтыленам — каб не было бачна, што адбываецца ўнутры.
Еўрарадыё | Еврорадио
Дзверы рэдакцыі TUT.BY завешаныя чорным поліэтыленам — каб не было бачна, што адбываецца ўнутры.
Камітэт дзяржкантролю ўскосна пацвердзіў, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў "прыйшоў" на TUT.BY. У КДК сказалі, што пракаментуюць сітуацыю пазней.

На фоне атакі на самы буйны беларускі сайт у Палацы Незалежнасці сёння збіраецца на пасяджэнне Савет Бяспекі.
Еўрарадыё | Еврорадио
ДФР прыйшоў і ў рэгіянальныя офісы TUT.BY. Калі вы знаходзіцеся недалёка ад офісаў партала ў абласных цэнтрах, раскажыце нам у @euroradio_minsk, што там адбываецца.
Як распавяла @euroradio адна з журналістак TUT.BY, пра прыход сілавікоў яна даведаліся ад рэдактараў, якія напісалі пра гэта ў рэдакцыйныя чаты. Маўляў, да іх нехта грукаецца. Журналісты партала пакуль на сувязі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Як распавяла @euroradio адна з журналістак TUT.BY, пра прыход сілавікоў яна даведаліся ад рэдактараў, якія напісалі пра гэта ў рэдакцыйныя чаты. Маўляў, да іх нехта грукаецца. Журналісты партала пакуль на сувязі.
Відавочцы кажуць, што сілавікі выходзілі з ліфта на першым паверсе офіснага будынку па праспекце Дзяржынскага, 57, дзе знаходзіцца рэдакцыя TUT.BY. Ці скончыўся ператрус у рэдакцыі, пакуль не вядома.
Сілавікі прыйшлі таксама ў рэдакцыю буйнога аўтамабільнага сайта AV.BY. Пра гэта паведаміў журналіст выдання Тарас Тарналіцкі.
Пасля таго, як на першы паверх офіснага будынка, дзе месціцца рэдакцыя TUT.BY, прыйшлі сілавікі ў масках, перасталі выходзіць на сувязь журналісты незалежных выданняў, якія там працавалі. Сярод іх:

- Арцём Маёраў, @belrynok;
- Дар'я Буракіна, @tutby_official;
- Аляксандр Чарнуха, @onlinerby;
- Алена Доўнар.

Верагодня, усе яны затрыманыя. Будзе дапоўнена.
Выламаныя дзверы на паверсе, дзе жыве галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава.
❗️ КДК: Супраць службовых асобаў ТАА "ТУТ БАЙ МЕДИА" пачатая крымінальная справа. Іх падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў.

"ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» в 2019 году получен статус резидента Парка высоких технологий (ПВТ). По данным Департамента финансовых расследований обществом была получена выручка, не обусловленная деятельностью, разрешенной для резидентов ПВТ. Об этом было проинформировано государственное учреждение «Администрация Парка высоких технологий».

На основании предоставленных Департаментом финансовых расследований сведений о допущенных обществом нарушениях Наблюдательным советом ПВТ 18 мая 2021 г. принято решение об утрате ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» права на налоговые льготы, предоставляемые в соответствии с Декретом Президента Республики Беларусь от 22 сентября 2005 г. № 12 «О Парке высоких технологий».

В результате необоснованного использования ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» государственной поддержки как резидента Парка высоких технологий государству был причинен ущерб в особо крупном размере.

Органами финансовых расследований Комитета госконтроля проводятся неотложные следственные и другие процессуальные действия по установлению всех обстоятельств и лиц, причастных к противоправной деятельности".
Прэс-сакратарка мінскай міліцыі у каментары @euroradio: "У мяне няма даных аб затрыманні журналістаў каля офісу TUT.BY"
Еўрарадыё | Еврорадио
❗️ КДК: Супраць службовых асобаў ТАА "ТУТ БАЙ МЕДИА" пачатая крымінальная справа. Іх падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў. "ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» в 2019 году получен статус резидента Парка высоких технологий (ПВТ). По данным Департамента финансовых расследований…
Юрыдычная асоба, якой належыць сайт AV.BY, таксама з'яўляецца чальцом Парка высокіх тэхналогій. Верагодна, вобшук у рэдакцыі аўтамабільнага партала таксама звязаны з гэтым.

Сутнасць справы, якую сілавікі пачалі на TUT.BY (і, верагодна, на AV.BY): як рэзідэнты ПВТ яны атрымалі падатковую ільготу, але зараблялі дзейнасцю, не звязанай з ПВТ. Такім чынам дзяржаве нібыта нанесеныя страты ад нявыплаты падаткаў.
Перастаў адкрывацца сайт TUT.BY. Карыстальнікі некаторых правайдараў паведамляюць, што яшчэ маюць доступ да яго. Іншыя — у прыватнасці, абаненты МТС — што не.

TUT.BY не дасяжны таксама і з-за межаў Беларусі. Тэхнічна гэта можа адбывацца таму, што адключаныя серверы партала, якія месцяцца ў Беларусі. Гэта нават больш радыкальны варыянт блакіроўкі, чым праз Мінінфарм.

А ў вас TUT.BY яшчэ адкрываецца?
Удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская не выходзіць на сувязь. Пра гэта паведамляе яе дачка.

Толькі ўчора адзначалася сумная дата — год са дня смерці Зісера. І на наступны ж дзень улады пачалі атаку на TUT.BY — справу яго жыцця.

Юлія Чарняўская ў праграме "Ідэя Х" на @euroradio.
Еўрарадыё | Еврорадио
Перастаў адкрывацца сайт TUT.BY. Карыстальнікі некаторых правайдараў паведамляюць, што яшчэ маюць доступ да яго. Іншыя — у прыватнасці, абаненты МТС — што не. TUT.BY не дасяжны таксама і з-за межаў Беларусі. Тэхнічна гэта можа адбывацца таму, што адключаныя…
Мінінфарм патлумачыў блакіроўку TUT.BY:

"На основании уведомления Генеральной прокуратуры Министерство информации приняло решение об ограничении доступа к интернет-ресурсу tut.bу и его копиям.

Генеральная прокуратура установила многочисленные факты нарушений закона о СМИ в части размещения запрещенной информации в ряде публикаций на интернет-ресурсе tut.bу.
В данных материалах содержится информация от имени незарегистрированного фонда BYSOL"
Еўрарадыё | Еврорадио
Перастаў адкрывацца сайт TUT.BY. Карыстальнікі некаторых правайдараў паведамляюць, што яшчэ маюць доступ да яго. Іншыя — у прыватнасці, абаненты МТС — што не. TUT.BY не дасяжны таксама і з-за межаў Беларусі. Тэхнічна гэта можа адбывацца таму, што адключаныя…
TUT.BY — гэта самы буйны беларускі сайт з аўдыторыяй больш як у 82 млн наведнікаў за месяц. Удзень 18 траўня Мінінфарм абмежаваў доступ да яго.

Аднак пакуль працуе люстэрка партала: tutby.news.

UPD: доступ да tutby.news таксама абмежаваны. Але гэты сайт дасяжны з-за мяжы і праз VPN.
Если наш сайт не открывается, следите за последними новостями в наших соцсетях.

Telegram - https://t.me/tutby_official
Facebook - https://www.facebook.com/tut.by
ВКонтакте - https://vk.com/tutby
Instagram - http://instagram.com/tutbylive

Берегите себя и оставайтесь с нами!
Таксама абмежаваны доступ да пошты mail.tut.by. Іранічна, што там рабілі сабе пошты шматлікія дзяржарганізацыі і іх працаўнікі.
Што вядома аб справе TUT.BY на 12:30:

* Супраць кіраўніцтва парталу пачатая крымінальная справа за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў. Нагода – тое, што TUT.BY з'яўляўся (да сённяшняга дня) чальцом ПВТ і карыстаўся ільготамі.
* ДФР прыйшоў і ў AV.BY, які таксама зʼяўляўся чальцом ПВТ.
* Не выходзяць на сувязь журналісты, якія працавалі каля офісу TUT.BY.
* Няма сувязі з кіраўніцтвам партала, а таксама з саўладальніцай Юліяй Чарняўскай.
* Сайт TUT.BY недасяжны, а на люстэрка tutby.news з тэрыторыі Беларусі можна зайсці толькі праз VPN.