This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі дзен. У Слуцку гарыць пойма ракі Случ. Мужчына працягвае рыбачыць, нягледзячы на пажар.
Відэа @slutsk
Відэа @slutsk
13 красавіка ў Беларусі дзясяты раз падаражэла паліва. Зноў на адну капейку.
У сацсетках пра гэта падаражэнне сталі пісаць як пра апошняе ў 2021 годзе. Бо зусім нядаўна Мінфін заявіў, што сёлета кошт паліва павялічыцца ў сярэднім на дзесяць капеек (або на 6%), а стаўкі акцызаў на паліва застануцца на ўзроўні мінулага года.
Няўжо "Белнафтахім" на гэтым спыніцца — і ўвесь астатні год мы будзем купляць бензін і дызель па цэнах, якія ўсталяваліся на АЗС 13 красавіка? Гэта наўрад, лічаць эксперты>>>

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кожны год мастак Васіль Пачыцкі па мянушцы Гагарын ладзіць імпрэзы да дня касманаўтыкі. Сёлета ён падрыхтаваў арт-відовышча пад назвай “Ложка в космосе не нужна”: арт-аб’екты, жывапіс, графіка ды касмічны буфет размясціліся ў прасторы “Б/Уржуазные ценности”.
Сам мастак кажа, што гэтая выстава — хутчэй для дзетак. Але і дарослым варта яе паглядзець, каб не забываць пра бязмежнасць і прыгажосць космасу.

Audio
Важныя падзеі аўторка, 13 красавіка, у праграме Еўразум
1:04 Фядута і Кастусёў у Сіза КДБ. Ціханоўскай і Латушку падрыхтавацца?
17:56 Навіны шоў-бізу
20:03 З пачатку года бензін падаражэў на 10 капеек. Гэта было апошняе падаражанне?
26:16 Навіны спорту
27:52 Якія пагрозы нясуць санкцыі і міжнародная ізаляцыя Беларусі?

Амаль усю шматдзетную сям'ю Ганны Міхайлавай затрымалі за прагулкі з БЧБ-парасонамі. Яна адзіная, хто не пабываў у міліцыі з гэтай нагоды.
"Улада стварае ілюзію кантроля над сітуацыяй", так лічыць дзяўчына.
https://euroradio.pl/anya-chyyu-syamyu-zatrymali-za-parason-ulada-stvarae-ilyuziyu-kantrolyu-nad-situacyyay

Яшчэ адзін фігурант "маскоўскіх затрыманняў" КДБ — адвакат Юрый Зянковіч. Сілавікі скралі яго наўпрост з гатэлю.
Па словах жонкі юрыста Алены Дзенісавец, у Зянковіча была бізнес-сустрэча ў Маскве, пасля якой ён павінен быў вярнуцца ў ЗША. 11 красавіка юрыст перастаў адказваць на званкі. А 13 красавіка з жонкай звязаўся адвакат Павел Ульянцаў і паведаміў, што Зянковіч знаходзіцца ў турме КДБ у Мінску.
Напярэдадні стала вядома пра затрыманне ў Маскве беларускага палітолага Аляксандра Фядуты. У КДБ паведамілі, што Фядута і затрыманы ў Шклове старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў з'яўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе.

Маці асуджанага за карупцыю экс-чыноўніка з Мінгарвыканкама Андрэя Дамарацкага чакае сёмага траўня — у гэты дзень споўніцца тры гады ад затрымання яе сына.
@euroradio паразмаўляла з Валянцінай Дамарацкай пра тое, чым яна жыве цяпер, пра сустрэчы з сынам у турме і пошукі справядлівасці.
https://euroradio.pl/maci-asudzhanaga-za-karupcyyu-pa-novyh-zakonah-davyadzecca-zhyc-ne-tolki-nam

Кніга "Беларускі Данбас" канчаткова прызнана "экстрэмісцкай" — яе ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Яе напісалі беларускія журналісты Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева і выдалі ва Украіне. Галоўнай тэмай ў кнізе сталі беларусы і “беларускі след” на вайне ва Украіне.
Размова з Ігарам Ільяшам і Кацярынай Андрэевай на @euroradio пра “Беларускі Данбас” — што там робяць беларусы і пры чым тут КДБ? >>>

Блогерам Сяргею Пятрухіну і Аляксандру Кабанаву прысудзілі па тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Саміх блогераў на пасяджэнне не прывезлі, прысуд абвяшчаўся без іх.
Павел Латушка пра спыненне супрацоўніцтва нямецкай кампаніі Helm AG з "Гродна Азотам": "Гэта магутны сігнал усім дзяржаўным прадпрыемствам".
"Рашэнне нямецкай кампаніі — прыклад усвядомленага рашэння ва ўзаемадзеянні з беларускімі дзяржкампаніямі. Гэта магутны сігнал усім дзяржаўным прадпрыемствам — рэпрэсіі павінны спыніцца. Yara, бярыце прыклад — вось так паводзяць сябе адказныя кампаніі".
Нямецкае прадпрыемства Helm AG заявіла ў лісце стачцы "Гродна Азота", што спыняе супрацоўніцтва з гродзенскім заводам. Паведамляецца, што Helm AG — пакупнік 10% гадавога аб'ёму прадукцыі беларускай кампаніі.

Белстат перанёс публікацыю статыстыкі па смяротнасці ў Беларусі. Яшчэ ўчора ў іх графіку стаяла дата публікацыі — 16 красавіка, а сёння ўжо 17 траўня. Апошні раз Белстат апублікаваў статыстыку па смяротнасці 12 траўня 2020 года.
Пакуль вядома, што насельніцтва Беларусі за 2020 год скарацілася амаль на 60,7 тысячы чалавек. Але гэтыя лічбы ўключаюць у сябе не толькі памерлых, але і тых, хто з'ехаў з Беларусі.
Тым часам экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік піша ў "Фэйсбуку", што калі б у Беларусі было шмат ахвяраў каранавіруса, гэта немагчыма было б схаваць. Ну-ну.

Чаму юны расійскі скакун з шастом пераехаў у Беларусь
Расійскі скакун з шастом Мацвей Волкаў мінулым летам атрымаў від на жыхарства ў Беларусі і пачаў выступаць за нашу краіну. Ён прыняў такое рашэнне праз пагрозу застацца па-за спортам разам з усёй Усерасійскай федэрацыяй лёгкай атлетыкі.
Мацвей не хацеў паўтарыць лёс бацькі, таксама скакуна з шастом, які быў на піку формы ў 1984 годзе, але прапусціў Алімпіяду ў Лос-Анджэлесе праз палітычнае рашэнне СССР.
У лютым 2021 года Волкаў паказаў рэкордны вынік для юнакоў, не старэйшых за 18 гадоў. Хлопец узляцеў на 5,60 м.
Ці задаволены спартовец пераходам у зборную Беларусі? Што падобнага і адрознага ў дзвюх краінах? Як Мацвей засвоіўся ў Мінску і ці турбуе юнака палітычны крызіс у Беларусі? На пытанні @euroradio адказваюць скакун з шастом і рэпер-пачатковец Мацвей Волкаў і ягоны бацька і трэнер Канстанцін Волкаў.
https://youtu.be/xurYSjnLxlM

YouTube
Чаму Мацвей Волкаў пераехаў у Беларусь | Перспективный российский спортсмен выступает за Беларусь
Летась скакун з шастом Мацвей Волкаў пераехаў са сваёй сям’ёй з Іркуцку ў Мінск. 16-гадовага спартоўцу лічаць неверагодна перспектыўным: сёлета ён паставіў с...
Стаўбцоўскі актывіст і былы кіраўнік перадвыбарчага штаба Сяргея Чэрачня Мікалай Лысянкоў быў вымушаны пакінуць Беларусь. На яго завялі чатыры крымінальныя справы, паведамляе @radiosvaboda
Лысянкоў быў назіральнікам на выбарчым участку, дзе Ціханоўская ўдвая абышла Лукашэнку. Удзельнічаў у масавых акцыях пратэсту пасля жнівеньскіх падзей.

Акадэмічны дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Кацярына Барнукова лічыць, што стаўку рэфінансавання даўно пара было падняць, і вышэй, чым да 8,5%:
"Змяненне стаўкі рэфінансавання — сігнал ад Нацбанка, што яны заўважылі інфляцыю і вырашылі на гэта адрэагаваць. У нас інфляцыя вышэйшая за 8%".
Галоўнае наступства падвышэння стаўкі рэфінансавання для людзей — прывязаныя да яе крэдыты сталі даражэйшымі ў абслугоўванні.

У Беларусі абмежаваны доступ да сайта Dissidentby.com. Гэты праект змяшчае імёны, кантакты, а таксама рэквізіты для дапамогі сем'ям 526 палітзняволеных і пацярпелых ад крымінальнага пераследу за час пратэстаў.
Чым праект не падабаецца беларускім уладам, можна зразумець. Але ў чым законныя падставы для блакіроўкі?

У Маскве як дома: ці законна затрымалі Фядуту і Зянковіча?
Спецслужбамі Беларусі затрыманыя Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч. Абодва цяпер знаходзяцца ў СІЗА КДБ. З шэрагу басконцых затрыманняў гэтыя выбіваюцца тым, што затрыманыя Фядута і Зянковіч былі ў Маскве. І праводзілі гэта затрыманне не расійскія сілавікі, а, як сцвярджаецца, менавіта беларускія.
Што не так з затрыманнем Фядуты і Зянковіча? Чаму расійскі бок ніяк не каментуе аперацыю на сваёй тэрыторыі беларускіх сілавікоў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
https://youtu.be/tynpmXaSNsE

Ці законна затрымалі Фядуту і Зянковіча? | Законно ли задержали Федуту и Зенковича?
Спецслужбамі Беларусі затрыманыя Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч. Абодва цяпер знаходзяцца ў СІЗА КДБ. З шэрагу басконцых затрыманняў гэтыя выбіваюцца тым,...
За два дні ў магілёўскім ІЧУ педагога з 45-гадовым стажам Аляксандру Шастакову распранулі тры разы.
9 красавіка ў дом да Аляксандры прыйшлі сілавікі і тры дні яна правяла ў ІЧУ. Цяпер жанчына падазраваная па крымінальнай справе за каментар у фэйсбуку.
@euroradio паразмаўляла з Аляксандрай Шастаковай адразу пасля вызвалення, каб даведацца падрабязнасці затрымання, якія ўмовы ўтрымання ў ІЧУ і пра яе настрой >>>

Гарадскія ўлады адказалі на петыцыю з просьбай перайменаваць праспект Незалежнасці ў гонар Сталіна, якую падпісалі чатыры (!) чалавекі: "Ваш калектыўны электронны зварот накіраваны для разгляду ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама".
На зварот з просьбай назваць адну з мінскіх вуліц імём Васіля Быкава гарадскія ўлады адрэагавалі больш катэгарычна: "Перайменаванне элементаў вулічна-дарожнай сеткі створыць значныя нязручнасці грамадзянам і запатрабуе фінансавых выдаткаў".

Затрыманыя журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік. Іх перавезлі з Гродна ў Мінск. У кватэры Пісальнікаў адбыўся агляд. У якім прававым статусе знаходзяцца журналісты, пакуль не вядома.
Сёння раніцай гродзенская пракуратура афіцыйна папярэдзіла Анджэя Пісальніка за яго выказванні на польскіх радыёстанцыях "Radio 24" і "Radio 4"