Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.7K photos
7.34K videos
12 files
27K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Міністр культуры пра дыскваліфікацыю з Еўрабачання: Славянскі базар — вось гэта сапраўдныя конкурсы.

"Ведаеце, я не стаў бы перажываць на гэты конт [пра дыскваліфікацыю з Еўрабачання]. На мой погляд, асабліва ў апошнія гады, конкурс «Еўрабачанне» стаў крыху падмяняць агульначалавечыя паняцці.

Міжнародны фестываль «Славянскі базар», які кожны год, дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва дзяржавы, праводзіцца ў Віцебску, — вось гэта сапраўдныя конкурсы. Вось гэта сапраўднае майстэрства,
— заявіў Анатоль Маркевіч у эфіры АНТ.
Не, гэта не расійская глыбінка, гэта беларускі Талачын на Віцебшчыне.

Жыхары горада ўжо некалькі гадоў просяць мясцовыя ўлады падрамантаваць дарогі, але ў іх "розныя адмазкі".

Крыніца
Сяброўка асноўнага складу КС, экс-дацэнт МДЛУ Наталля Дуліна пра вулічныя акцыі пратэсту: "Гэты фармат ужо не працуе".

"Напэўна, наступны яркі шматтысячны выхад, як раней, адбудзецца ўжо пасля нашай перамогі. Цяпер патрэбныя іншыя спосабы. І яны ёсць. Але гэта зноў павінны быць усе... Ну чаму нас так шмат і... так мала?"

Ці згодныя вы? І ці магчымы вонкавы ціск на сістэму без пастаяннай дэманстрацыі нязгоды і пратэставых настрояў?
Republic of Belaprison. Новая праца Уладзімера Цэслера.
Амбасада ЗША ў Мінску пракаментавала затрыманні беларусаў 27 сакавіка:

"Запалохванне, адвольныя арышты і гвалтоўныя затрыманні мірных беларусаў абвяргаюць сцвярджэнні, нiбыта ніхто не хоча пратэставаць. Даванне беларусам магчымасці мірна збірацца адкрые праўду. Павага да правоў чалавека ўмацоўвае ўпэўненасць, рэпрэсіі падрываюць яе".
Сацыёлаг Генадзь Коршунаў шмат месяцаў параўноўвае колькасць затрыманых на акцыях пратэсту ў Мінску.

27 сакавіка ў Беларусі пры "нулявой пратэстнай актыўнасці" (па версіі МУС) затрымалі амаль такую ж колькасць людзей, як на шматтысячным Партызанскім маршы ў кастрычніку або двух жнівеньскіх маршах разам!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы Беластока правялі аўтапрабег у падтрымку палітвязняў. З бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі асуджаных яны праехалі калонай па вуліцах польскага горада.
З розніцай у 2 дні памерлі два былыя старшыні Пружанскага райвыканкама. З адным ужо развіталіся: на цырымонію яго прывезлі ў закрытай труне.

Георгій Разанка кіраваў Пружанскім раёнам у часы Савецкага Саюза, а Сяргей Тарасевіч — ужо ў суверэннай Беларусі. Яны памерлі 25 і 23 сакавіка, пішуць пішуць pruzhany.net.
На журналістку Аліну Скрабунову склалі пратакол за каментар тэлеканалу!

Мясцовыя міліцыянты склалі пратакол на журналістку, палічыўшы яе каментар тэлеканалу "Белсат" вырабам прадукцыі СМІ без адпаведнага на тое дазволу.
29 сакавіка а 10-й гадзіне Вярхоўны суд працягне разглядаць справу Віктара Бабарыкі і іншых топ-менеджараў Белгазпрамбанка. Як і раней, пасяджэнні адбываюцца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Як і раней, пасяджэнне "ўмоўна адкрытае": пры наяўнасці пашпарту і маскі вы маеце права ўвайсці ў судовую залу. Але, як і раней, вас могуць не пусціць, аргументуючы гэта супрацьэпідэмічнымі захадамі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На галоўрэда "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча 27 сакавіка склалі два пратаколы — за нібыта ўдзел у пікеце каля "Макдональдса" на плошчы Бангалор і за нібыта непадпарадкаванне міліцыянтам. Разам з ім была затрыманая фатографка Надзея Бужан — яе адпусцілі без пратаколаў.

Відэарэгістратар у машыне Марціновіча зняў усю сітуацыю з затрыманнем — ад пачатку да заканчэння. Цяпер кожны можа пашукаць на гэтым відэа і ўдзел у масавай акцыі, і непадпарадкаванне.
У сацыяльнай рэкламе па БТ кажуць, што працягласць жыцця ў Беларусі за апошнія 10 гадоў вырасла ў 4 разы. Гэта заўважыў карыстальнік твітара @Veterrr.

Каб падлічыць працягласць жыцця, ёсць розныя методыкі. Але дакладна, што ніводная з іх не пакажа рост у 4 разы за 10 гадоў. "Ці то на БТ думаюць, што ў 2010-м Беларусы дажывалі толькі да 20 гадоў, ці то ведаюць, што цяперашняе пакаленне будзе жыць 320 гадоў!" — жартуюць у твітары.

UPD: А вось і відэа. Там ёсць яшчэ пра тое, што Беларусь на 16-м месцы ў рэйтынгу самых бяспечных краінаў. На пачатак 2020 года гэта сапраўды было так. Але ў 2021-м рэйтынг абнавілі — і цяпер Беларусь толькі 114-я са 129 краінаў.
Беларусы просяць вядомых артыстаў не ехаць на сёлетні «Славянскі базар». Яны масава пішуць у сацсеткі зорак.

Цікава, што як мінімум два артысты, якіх заяўляюць арганізатары «Славянскага базару», заявілі, што ўвогуле не пагаджаліся ехаць: Міхаіл Галусцян і гурт «Рондо». А вось што пішуць спявачцы Maruv.

Як лічыце, ці адмовіцца яна і іншыя артысты (не Лепс, з ім усё зразумела) ад удзелу ў фестывалі?
Цікавыя дадзеныя пра беларускі палітычны крызіс прыводзіць нямецкі цэнтр ZOiS. Сацыёлагі правялі анлайн-апытанку беларусаў – і вось да якіх высноваў прыйшлі:

— У пратэстах пасля іх прымалі ўдзел 14% беларусаў.
— Сярод тых, хто больш не пратэстуе, найбольш частыя тлумачэнні: небяспека, адсутнасць вынікаў і «патаемныя матывы лідараў пратэсту» – што б гэта ні значыла.
— Пратэсты падтрымліваюць 45,4% беларусаў, 31,3% выступаюць супраць. Астатнія не вызначыліся.

Новыя выбары як выйсце з крызісу бачаць 44,9% беларусаў, канстытуцыйную рэформу – 20,7%. А вось 10,3% лічаць, што пратэст павінны «задушыць» беларускія сілавікі, яшчэ 2,1% – што расійскія.
Віктар Бабарыка з-за кратаў заклікаў ствараць партыю "Разам". Упершыню пра яе гаварылі яшчэ летам, але потым ідэя неяк забуксавала.

У новым лісце палітвязень заклікаў актывізаваць працу над партыяй.

"Нам нужна партия. Но партия не как самоцель, а как наиболее эффективный инструмент достижения нашей победы. Партия нашего будущего, основанного на правде, добре и свободе", — напісаў Бабарыка.

У праекта ўжо з'явіўся сайт, дзе апублікаваны маніфест і іншая інфармацыя.
AirBaltic зноў лётае па маршруце Мінск — Рыга. Ад пасажыраў просяць адмоўны тэст на каранавірус і запоўнены анлайн-апытальнік.

Рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень, туды і назад квіткі каштуюць ад 153 еўра.
«Плюшавы дэсант» (флэшбэк з 2011 года!) у «дэструктыўных колерах» высадзіўся ля сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы (Ляхавіцкі раён).