Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Пачынаем дзень і тыдзень з БЧБ ) Гэта далёка не ўсе будынкі, падсвечаныя ўчора ў знак салідарнасці колерамі нацыянальнага сцяга Беларусі. Данія, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Славакія, Эстонія... Пра сітуацыю, якая ўтварылася ў нас пасля выбараў, пра гвалтоўныя разгоны пратэстаў ведаюць і згадваюць па ўсёй Еўропе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі стэндап-комік Ваня Усовіч не толькі прыйшоў на "Слабое звено" з БЧБ-бранзалецікам на руцэ, але і паспеў выдатна пажартаваць! Што праўда, вядучая нічога не зразумела )
У Расіі Юлію Навальную хочуць не дапусціць да ўдзелу ў выбарах, "каб не паўтарыць беларускі сцэнар". У 2021 годзе там мусяць прайсці выбары ў Дзярждуму. Перад імі прапануецца ўнесці ў заканадаўства папраўкі, якія не дазволяць прымаць удзел у выбарах "замежным агентам і іх блізкім сваякам".

"Як вядома, пажар лягчэй прадухіліць, чым патушыць",
— аргументуюць сваё меркаванне заяўнікі — адна з прадпрымальніцкіх асацыяцый, якая да таго ж займаецца выхаваннем патрыятызму. Як усё ж такі іх там, на ўсход ад беларускай мяжы, усхваляваў шлях, які прайшла Святлана Ціханоўская!
"У побыце, вядома, прызвычайваюся жыць на больш сціплыя сродкі і спадзяюся, што гэта ўсё надоўга не зацягнецца". Маргарыта Осіпава — машыніст з "Беларуськалія" — распавяла, як ужо два месяцы жыве ў стачцы.

https://euroradio.pl/mne-stala-prascey-i-lyagchey-saligarchanka-raspavyadae-pra-zhyccyo-u-stachcy
"Накрываюся, не распранаючыся, і сплю". Бяздомныя распавялі @euroradio, як перажываюць жахлівыя беларускія маразы.

Гісторыі, якія расказваюць бяздомныя, шмат у чым падобныя — адрозніваецца перадгісторыя: https://euroradio.pl/nakryvayusya-ne-raspranayuchysya-i-splyu-yak-minskiya-byazdomnyya-perazhyvayuc-marazy
Audio
"Трыбуна" распавяла, як Аляксандр Глеб атрымаў кавалак зямлі на Мінскім моры. Футбалісту давялося пісаць заяву на імя Лукашэнкі, а вызначаў мяжу ўчастка і "ўтрасаў" іншыя фармальнасці ён з 6 па 13 жніўня, калі ў Беларусі гвалтоўна падаўляліся пратэсты.

@euroradio патэлефанавала Глебу, каб даведацца, як ашчушчэнія і што ён пра гэта ўсё думае.

"Тое, што гэтая сметніца "Трыбуна" выкладвае, мне па барабане, — адказвае ён. — Мне што, перад кожным апраўдвацца, хто будзе пытацца, навошта мне белыя красоўкі, навошта чырвоныя штаны і навошта ўчастак? Захацеў — і ўсё, гэта мая мара была".
"Культурная сядзіба": Тэатры і рэвалюцыя

Пратэст супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра і салідарных з імі актораў і рэжысёраў з тэатраў па ўсёй Беларусі стаў заўважнай старонкай у хроніках лета і восені 2020 года. І гэтую старонку не так-та проста перагарнуць. Купалаўцы працягваюць настойваць на пераменах, і іх падтрымліваюць тэатры па ўсёй Еўропе.

Чаму менавіта тэатры і тэатралы граюць вялікую ролю ў мірных пратэстах — ад "Аксамітнай рэвалюцыі" ў Чэхаславакіі, якую вёў да пераменаў драматург-дысідэнт Вацлаў Гавел, да сённяшняй Беларусі? Што сёння адбываецца з незалежнымі беларускімі тэатрамі? Як адчуваюць сябе тэатры з рэгіёнаў? І калі чакаць новых пастановах у Купалаўскім тэатры, які ўлады рэанімуюць сваімі метадамі? Пра гэта мы размаўляем з тэатральным крытыкам і да нядаўнага часу выкладчыкам Акадэміі мастацтваў Аляксеем Стрэльнікавым.

https://youtu.be/Q2Ym40iKlZY
“Куды б ні ўцяклі”: ці чакае Пратасевіча і Пуцілу экстрадыцыя?

Дакументы на экстрадыцыю ў Беларусь рэдактара і стваральніка тэлеграм-каналаў NEXTA Рамана Пратасевіча і Сцяпана Пуцілы накіраваў у Польшчу Следчы камітэт праз Генпракуратуру. У СК перакананыя, што “пакарання пазбегнуць не атрымаецца, дзе б ні хаваліся і куды б ні ўцяклі правапарушальнікі”.

Ці пачаў Раман Пратасевіч рыхтавацца да хуткай экстрадыцыі на радзіму? Ці не плануе сам вярнуцца ў Беларусь і панесці “заслужанае пакаранне”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA.

https://youtu.be/tLa2eM15nmo
Дэпутат Андрэй Савіных тлумачыць, што будзе перашкаджаць Беларусі "вырвацца з пасткі нізкіх тэмпаў росту":

- запавольванне росту сусветнага попыту;
- эканамічныя санкцыі заходніх краінаў;
- глабальны фінансавы і пазыковы крызіс;
- пандэмія COVID-19;
- "цяжкі перыяд глабальнага перафарматавання сусветнай эканамічнай сістэмы".

Пралікі пры мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі? Некампетэнтнасць чыноўнікаў? Безнадзейна састарэлая эканамічная мадэль? "Падтрыманне штаноў" на стратных дзяржпрадпрыемствах? Не, не чулі.
Згодна з даследаваннем Беларускага ПЭН-цэнтра, 103 супрацоўнікі беларускіх тэатраў былі звольненыя / звольніліся ў 2020 годзе. 31 з іх быў затрыманы падчас пратэстаў. 6 з іх давялося пакінуць Беларусь па меркаваннях бяспекі.
Пятроўскі: ад Лукашэнкі асобнага да Лукашэнкі калектыўнага — вось наша ідэя

Напярэдадні чарговага Усебеларускага народнага сходу мы вырашылі пазнаёміць вас са светапоглядам прыхільнікаў Лукашэнкі, якія на той сход збяруцца, з іх бачаннем апошніх падзей у краіне і тым, якой ім бачыцца беларуская нацыянальная ідэя.

Лукашызм як стыль, сутнасць і сэнс стаў апагеем запаветаў Багушэвіча і Луцкевіча, Машэрава ды іншых дзеячаў Беларусі. Якія даводзілі, што для беларусаў галоўнае — сацыяльная справядлівасць. На словах, менавіта на "сацыяльнай справядлівасці" базуецца палітыка Лукашэнкі. А ў бунце супраць "сацыяльнай справядлівасці" схаваная пагроза нашаму суверэнітэту, перакананы Пётр Пятроўскі. І таму, кажа ён, уратаваць нас можа толькі жорсткая цэнтралізаваная ўлада, калі “суверэн” можа спакойна задушыць любы бунт.

Пра тое, да чаго падобная ідэалогія “лукашызму”, ці ёсць у ім хоць нешта нацыянальнае і ці быў Кастусь Каліноўскі “лукашыстам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пятром Пятроўскім.

https://youtu.be/SzlmdAi-fWY
"Я не буду даваць ніякіх каментароў, выбачайце. Вы пачулі, што я жывы, не арыштаваны, але нічога каментаваць не буду. Дзякуй, што хвалюецеся".

Журналіст @nashaniva датэлефанаваўся да Сяргея Румаса. Экс-прэм'ер Беларусі знік пяць дзён таму. Нават сваякі казалі, што не ведаюць, дзе ён знаходзіцца.
У Гродне мужчыну судзяць за выстаўленага ў вакне кватэры гноміка з БЧБ-сцяжком у руках. Яго заўважыла і сфатаграфавала махровая #ямыбацька, а міліцыя палічыла адзіночным пікетам.

Суддзя асобна цікавіўся тым, хто даў гноміку ў рукі сцяжок.

https://euroradio.pl/u-grodne-pachausya-sud-pa-sprave-gnomika-z-bchb-scyazhkom
Ці змогуць дзейнічаць сінхронна правае і левае крыло апазіцыі?

7 лютага ў Мінску прайшоў ІІ Форум левых дэмакратычных сіл. Ганаровым госцем якога быў прадстаўнік правых сіл — кіраўнік ПБНФ Рыгор Кастусёў. Цікава, што ў той жа дзень, ужо па заканчэнні Форуму, як левыя, так і правыя апазіцыйныя структуры практычна адначасова заявілі пра сваё нежаданне браць удзел у пасяджэннях Усебеларускага народнага сходу.

Ці кансалідавалі класічную беларускую апазіцыю падзеі апошніх шасці месяцаў? Чаму адмовіліся ад “дыялогу” з уладай праз удзел ва Усебеларускім сходзе? Ці паразумеюцца “старая” і “новая” апазіцыя? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў.

https://youtu.be/RHvWkVk-pfY
Навіны адной сацыяльнай дзяржавы: у школе побач з Саветам Рэспублікі ў самым цэнтры Мінска мерзнуць вучні.

Адно дзіця пайшло дадому, таму што здубела так, што калацілася. Напісала маме, што мерзнуць ногі. Ёсць класы, дзе дубарына. Цяплей толькі ў кабінетах на сонечным боку. На першым паверсе дубак, на трэцім – нармальна. Так і ходзяць увесь дзень, – кажуць бацькі вучняў.