Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падзяліўся тым, як улады бачаць "грамадскі запрос" на змены ў Канстытуцыі.

Людзі бачаць неабходнасць узмацнення нейкіх элементаў — напрыклад, ўзмацненне паўнамоцтваў саветаў першаснага ўзроўню, таму што большасць з іх прадстаўляюць мясцовыя саветы, — распавёў Галоўчанка па дзяржТБ. — Яны хочуць больш паўнамоцтваў.

Галоўчанка дадае, што "шмат хто кажа пра неабходнасць павышэння ролі парламента ў кіраванні дзяржавай, дзесьці кажуць аб карэкціроўцы выбарчага заканадаўства".

Агульная лінія зводзіцца да таго, што пры ўсіх гэтых навацыях, мы не павінны аслабіць прэзідэнцкую ўладу, якая сцэментавала краіну і дазволіла выстаяць перад гэтым шалёным націскам, які мы ўсе нядаўна выпрабавалі.
Audio
Галоўныя падзеі аўторка, 2 лютага, у праграме ЕЎРАЗУМ.
1:06 Памылка “ста неабыякавых”: што не так з “экстрэмізмам” БЧБ-сцяга?
20:07 Навіны спорту
22:29 Былога віцэ-прэм'ера Ляшэнку, пасланага на "Гродна Азот", пасялілі ў інтэрнаце
25:23 Навіны шоў-бізу
28:37 Ці будзе “Наша партыя” Андрэя Дзмітрыева “гаварыць праўду”?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
2 лютага — Дзень сурка. Сёння славуты сурок Філ з Панксатоні прадказаў, што зіма сёлета будзе доўгай.

А вось як гэта было б, калі б Біл Мюрэй з фільма "Дзень Сурка" трапіў у Беларусь )
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кідаць камяні ў вокны ў Новай Баравой, з якіх крычаць «Жыве Беларусь!»

Нічога незвычайнага: праўладны блогер з Брэста Аляксей Голікаў з такімі заклікамі выступае ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТБ.

Хто гэта такі? Пра ўзыходзячую зорку прапаганды @euroradio распавядала ў адным са сваіх матэрыялаў. Ну вось, узышла зорка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
1145 чалавек затрымалі ў Маскве, 246 — у Санкт-Пецярбургу па дадзеных @ovdinfo. Учора людзі выйшлі на вуліцы, даведаўшыся, што расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага на 2 года 8 месяцаў адправілі ў калонію.

На відэа маскоўскі АМАП выцягвае і збівае пасажыра і кіроўцу з машыны "Яндэкс.Таксі". Асцярожна! Можна схапіць “беларускія флэшбэкі”.
2 лютага блогера са Слуцка Уладзіміра Няронскага прысудзілі да трох гадоў калоніі. Гэта першы прысуд па "справе Ціханоўскага". І, нягледзячы на тое, што самога Сяргея Ціханоўскага не было ў зале, рашэнне суда можа мець прававыя наступствы і для яго.
Справу пенсіянерак, якіх затрымалі ў лесе пад Віцебскам падчас заняткаў фізкультурай, могуць вярнуць у суд.

Намеснік пракурора горада Кірыл Дубаў апратэставаў рашэнне раённага суда, які пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу ў дачыненні да Таццяны Севярынец і Алены Касновай.
1 год і 3 месяцы калоніі за пост пра Лукашэнку ў "Аднакласніках". У Оршы агучылі прысуд па справе Уладзіміра Шынкевіча аб абразе кіраўніка Беларусі.

Што канкрэтна было ў тым пасце? Невядома, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе @vicspring.
Генпракуратура рыхтуе пакет дакументаў “аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі". Такая фармулёўка можа трактавацца вельмі шырока. Асабліва ў святле судоў за бел-чырвона-белую пастылу і белыя штаны з чырвонай паласой, якія ўжо прайшлі ў Беларусі.

@euroradio вырашыла паглядзець, чые БЧБ-форма і фанацкі мерч могуць стаць у Беларусі “экстрэмісцкімі”.
У Магілёве памёр падпалкоўнік міліцыі, намеснік кіраўніка штаба УУС Магілёўшчыны Аляксандр Пятрусевіч. У некралоге ад калег пра гэта не пішуць, але сваякі міліцыянта распавялі @euroradio, што прычынай смерці сталі ўскладненні пасля COVID-19.
Памятаеце відэа з Наваградка, дзе хлопчык выцягнуў на вуліцу кацяня і здзекуецца з яго? Добрыя навіны: кацяня забралі ў злых гаспадароў, якімі цяпер займаецца міліцыя.
"Пакет "Суседзі" і маска" — па такой "арыентыроўцы" мінская міліцыя 31 студзеня лавіла людзей, якія нібыта ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. На шляху сілавікоў трапіўся медбрат БХМД Яўген Вашкевіч, які ішоў па падарунак для свайго бацькі.

Суд выслухаў усё гэта і пакараў Вашкевіча 25 суткамі арышту.

Слова дня — пакетаванне. Словазлучэнне дня — несанкцыянаваны пакет.

https://euroradio.pl/ishou-pa-padarunak-dlya-taty-za-shto-medbratu-bhmd-dali-25-sutak-aryshtu
Ад 2 да 6 год турмы за пашкоджанне машыны жонкі міліцыянера!

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды супраць пяцярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянера: “пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў”.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пачаў працу Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі 2021. Арганізатары ўжо падалі камунальнікам, медыкам і міліцыі заяўкі на заключэнне дамоваў, без якіх немагчыма зладзіць масавае мерапрыемства.

З фарматам Дня Волі пакуль не вызначыліся, але старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў хацеў бы, каб гэта быў вялікі мітынг — накшталт #БНР100 ля Опернага тэатра. Сёлета 25 сакавіка прыпадае на чацвер, таму з днём святкавання таксама пакуль не зразумела.

Ці засталося палітычнае жыццё ў Беларусі? Размова з Рыгорам Кастусёвым (35 хвілінаў) >>>
Увечары 2 лютага з'явілася інфармацыя пра затрыманне экс-прэм'ера Сяргея Румаса. Першакрыніцай быў дзіўны тг-канал на 1600 падпісчыкаў са словам "Крысиный" у назве, таму вялікага даверу яна не выклікала.

Але лічыцца, што сілавікі даўно капаюць пад Румаса. Адразу прыгадалі фота, апублікаванае 16 жніўня, на якім экс-прэм'ер з жонкай стаяць на даху Банка Развіцця, а ўнізе адбываецца вялікі пратэставы марш. Таму навіну пачалі рэпосціць.

Знайсці пацвярджэнне таму, што Румас затрыманы, пакуль не атрымалася. @euroradio патэлефанавала банкіру — яго нумар не дасяжны. Сваякі таксама пакуль не даюць каментароў.
“І ад КДБ уцёк, і ад ФСБ уцёк”: гісторыя аднаго вымушанага ад’езду

Магілёўскі актор і рэжысёр Вячаслаў Сікора пасля ўдзелу ў вулічных пратэстах быў вымушаны тэрмінова, з прыгодамі, з'ехаць ва Украіну. Там ён стварыў беларускі тэатр і кінастудыю. І нават вырабляе патрыятычныя гадзіннікі.

Ці сапраўды эміграцыя была адзіным выйсцем для Вячаслава Сікоры і пры чым тут ФСБ? Ці лёгка было знайсці сваё месца ў Кіеве? Пра гэта Сікора распавядае ў жывым эфіры @euroradio.

https://youtu.be/i76rg7ZUcC0
“Справу Белгазпрабанка”, па якой праходзіць Віктар Бабарыка, пачнуць разглядаць 4 лютага, паведамляе Вярхоўны суд. Сам экс-банкір на гэтым папярэднім пасяджэнні прысутнічаць не будзе.

А да працэсу ўжо пачалася падрыхтоўка: вакол суда Маскоўскага раёну, дзе адбудзецца пасяджэнне, з’явілася агароджа.
⚡️ Расія і Беларусь з 8 лютага аднаўляюць спалучэнне чыгункай і павялічваюць колькасць авіярэйсаў.
VI Усебеларускі народны сход пройдзе пад слоганам "Единство! Развитие! Независимость!". @euroradio паглядзела, пад якімі дэвізамі праходзілі папярэднія сходы. Вось вам развіццё беларускай дзяржаўнай ідэалогіі ў дынаміцы за апошнія 25 гадоў:

1996: "Только народ вправе решать свою судьбу" (так называўся даклад Лукашэнкі)
2001: "За сильную и процветающую Беларусь"
2006: "Государство для народа"
2010: "Наш исторический выбор — независимая, сильная и процветающая Беларусь" (так называўся даклад Лукашэнкі)
2016: "Вместе — за сильную и процветающую Беларусь"
2021: "Единство! Развитие! Независимость!"