Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шматлюдныя раённыя маршы прайшлі ўвечары 10 студзеня ў Кунцаўшчыны, Малінаўцы, Брылевічах, у Чкалаўскім мікрараёне, у раёне Камароўскага рынку і іншых раёнах Мінска.
У 155-ы дзень паслявыбарных пратэстаў на пікеты выйшлі беларусы Масквы і Санкт-Пецярбурга. Масквічы 10 студзеня былі больш крэатыўнымі: паглядзіце, напрыклад, які анёл удзельнічаў у сённяшнай акцыі! Але піцерцы бяруць рэгулярнасцю — у іх ні дня без пікету!
Прыкладанне 115.бел сёння разаслала сваім карыстальнікам просьбы "прыняць удзел ва ўборцы дваровых тэрыторый ад снегу. А на пад'ездах дамоў у Мінску з'явіліся вось такія абвесткі. Снегу ў сталіцы сапраўды шмат, і ашчушчэнія такія, што ў спальных раёнах яго ніхто не прыбірае.
Па звестках валанцёрскага канала "Спісы затрыманых", за доўгія выходныя ў Мінску былі затрыманыя 34 чалавекі. 19 з іх — у нядзелю, калі праходзілі раённыя пратэставыя маршы. Праваабарончы цэнтр "Вясна" публікуе інфармацыю пра 11 затрыманых (трое з іх — са спасылкай на валанцёраў).

У Маскоўскім раёне людзей забралі за тое, што размалёўвалі снегавікоў чырвонай фарбай. У Савецкім раёне забралі тых, хто гуляў па вуліцах з ліхтарыкамі.

Адну жанчыну адпусцілі да непаўналетніх дзяцей (яе мужа пакінулі ў ізалятары). Магчыма, асноўную частку затрыманых будуць судзіць у найбліжэйшыя два-тры дні.
За спінай Рыгора Азаронка ва ўчорашнім эфіры на СТБ было фота Паўла Латушкі і пятля шыбеніцы. Не сумняваемся, што ні Мінінфарм, ні Пракуратура не пабачаць у гэтым ні прапаганды гвалту, ні распальвання варажнечы.

Але ці разумее сам Азаронак, на што ён настройвае людзей такімі прыёмамі ў самым пачатку абвешчанага Лукашэнкам "Года народнага адзінства"?
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Папярэднія вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Кыргызстане: лідар апошняй кыргызскай рэвалюцыі Садыр Жапараў перамагае з 79% галасоў. На рэферэндуме, які праходзіў паралельна, больш за 80% прагаласавала за тое, каб Кыргызстан быў прэзідэнцкай, а не парламенцкай рэспублікай.
Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль прыехаў у Мінск. Ён будзе абмяркоўваць з Лукашэнкам правядзенне беларускай часткі чэмпіяната свету па хакеі 2021 года.

Фазэля сустракаюць намстаршыні НАК Віктар Лукашэнка і прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Падобна да таго, што за спінай Лукашэнкі — міністр спорту Сяргей Кавальчук. Старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава на фота няма.
Шыкоўны адказ ад МУС на зварот пра ўмовы ўтрымання ў мінскім ізалятары на Акрэсціна, які жыхары Заслаўскай выбарчай акругі накіравалі праз свайго дэпутата. Што міліцыя не выявіла парушэнняў ва ўласным ізалятары — гэта, у прынцыпе, не дзіўна. А вось што аўтарам звароту ўказваюць, што іх довады "носяць не зусім аб'ектыўны характар", а "ў шэрагу выпадкаў супярэчаць нормам дзейнага заканадаўства" і "абумоўленыя неразуменнем умоваў строгай ізаляцыі" — гэта нешта новенькае.

Не разумееце вы, грамадзяне, што людзей трэба ізаляваць менавіта ў перапоўненых камерах і на металічных шконках. І ўвогуле, вашы довады па-за законам!

Дакумент апублікаваны ў @baraulyanyInfo
"Культурная сядзіба": ці можна "жыць звычайным жыццём" у час масавых пратэстаў?

Нядаўна Мінск-2020 параўналі з Парыжам-1942. Мелася на ўвазе, што не зважаючы на вайну і акупацыю горад працягвае жыць тым, чым і жыў: сваімі звычайнымі жарсцямі, спрэчкамі ў кавярнях, канцэртамі, вечаровымі шпацырамі па набярэжнай і ўвогуле ўсім, што напаўняе жыццё сучаснага гараджаніна.

Ці справядліва гэта ў дачыненні да тых, хто ў той жа час церпіць за сваю грамадзянскую пазіцыю? І, з іншага боку, ці правільна абмяжоўваць сябе ў забаўках проста таму, што іншыя людзі робяць выбар на карысць пратэстаў? Пра гэта ў 53-м выпуску "Культурнай сядзібы" паразмаўляюць Павел Свярдлоў і Аляксей Сапрыкін.

https://youtu.be/VIot7s34S7E
Што агульнага паміж Усебеларускім сходам і шпіцам на стале?

Рэформа Канстытуцыі, пра неабходнасць якой ужо не адзін год кажа Аляксандр Лукашэнка, усё-ткі будзе. Магчыма. Вось толькі не зразумела — калі. Дакладна вядома адно: падчас Усебеларускага народнага сходу ніякіх змен у Канстытуцыю ўносіць не будуць. А будуць праводзіць рэферэндум. Калі ўсё для гэтага будзе гатова.

Ці ёсць сэнс у правядзенні Усебеларускага сходу і навошта ён Лукашэнку? Ці спрацуе пагроза дэлегатам сходу, агучаная Паўлам Латушкам? Калі чакаць рэферэндуму па зменах Канстытуцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

https://youtu.be/Ileny78UHeA
На першых таргах пасля доўгіх студзеньскіх выходных еўра згубіў адразу 2,5 капейкі. А долар на 1 капейку падаражэў.
Рэпрэсіі 2020 года сталі самымі масавымі ў найноўшай гісторыі Беларусі. Справаздача праваабарончага цэнтра "Вясна":

- больш за 33 тысячы чалавек былі затрыманыя ў Беларусі ад пачатку выбарчай кампаніі;
- задакументавана больш за 1 тысячу сведчанняў ахвяр катаванняў;
- супраць больш як 900 грамадзян пачаты крымінальныя справы;
- 169 чалавек прызнаныя палітвязнямі;
- 477 журналістаў былі затрыманыя за выкананне сваіх прафесіянальных абавязкаў (сярод іх амаль усе журналісты @euroradio і некалькі нашых былых супрацоўнікаў);
- 97 журналістаў адбылі арышт (сярод іх двое журналістаў @euroradio);
- вынесеныя 3 новыя смяротныя прысуды, хаця нікога не расстралялі.

Рэпрэсіі сведчаць пра глыбокі крызіс з правамі чалавека ў Беларусі.
Статыстыка Мінздароўя па COVID-19 у Беларусі на 11 студзеня.

- 1792 новых выпадкаў за апошнія суткі;
- 1291 чалавек паправіліся і выпісаныя з лякарняў;
- 9 новых смерцяў, звязаных з каранавірусам;
- 16183 чалавек хварэе ў цяперашні час;
- 8207 тэстаў зроблена за апошнія суткі;
- 1/5 ад усіх зробленых тэстаў прынеслі станоўчы вынік.
Цесакова: ідэя, якой жыву сёння, — мы хочам перамен і мы да іх гатовыя

Беларусь можна параўнаць з буйной фірмай альбо карпарацыяй. Дзе ўсе рашэнні ўзгадняюцца з гендырэктарам, а сама карпарацыя развіваецца згодна з бізнес-планам, гэтым гендырэктарам складзеным. Але прыходзіць момант, калі становіцца зразумела: бізнес-план састарэў, а сістэма прыняцця рашэнняў больш не працуе, яна састарэла і не адпавядае сучаснасці. Трэба мяняць гендырэктара. Што мы і назіраем сёння ў Беларусі, перакананая Вольга Цесакова.

Пра тое, як зрабіць так, каб “супрацоўнікі карпарацыі” мелі ўплыў на працэсы змены кіраўніцтва, як навучыцца самім прымаць рашэнні і браць за іх адказнасць, а таксама пра тое, ці не хочуць беларусы на самай справе проста атрымаць больш “сучасную версію Лукашэнкі”, а не нейкай там свабоды і дэмакратыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Цесаковай.

https://youtu.be/7maRazmt60c
У лякарні для вязняў мінскага СІЗА №1 памерла медсястра-анестэзіст Алена Дубойская. Пра гэта стала вядома з некралога ў ведамаснай газеце МУС "На Страже".

Прычыны смерці не ўдакладняюцца. Вядома, што ў беларускіх ізалятарах вельмі шмат хворых на COVID-19. Пра гэта распавядаюць тыя, хто заразіўся каранавіруснай інфекцыяй на "сутках", і пішуць у сваіх лістах палітвязні. У тым ліку і з СІЗА №1.
Хто не згуляе ў хакей? Ужо 4 краіны не хочуць ехаць на чэмпіянат свету ў Мінску. Палітыкі з яшчэ шасці дзяржаў выказаліся за тое, каб пазбавіць Беларусь права праводзіць сёлетні чэмпіянат.

https://euroradio.pl/hto-ne-zgulyae-u-hakey-uzho-4-krainy-ne-hochuc-ehat-na-chempiyanat-u-minsku
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка: Сёння мы яе напоім і накормім.
Аскер-Задэ: Не-не-не, я не п'ю!
Лукашэнка: Ооо, хто табе сказаў!
Аскер-Задэ: Толькі гарбату, гарбата смачная.
Лукашэнка: Ты прыехала ў дыктатуру!
Аскер-Задэ: Ааа.
Лукашэнка: Ааа.
Аскер-Задэ: То-бок вы дыктатар усё ж такі?
Лукашэнка: І як мусульманская дзяўчына, ты наогул мусіш выконваць усе!

(паўза)

Аскер-Задэ: Я тут карэспандэнт, а не дзяўчына мусульманская!

FACEPALM