Падчас аднаго з пратэставых маршаў у Мінску затрымалі 13-гадовую дзяўчынку. Хлопцу, які яе затрымліваў, было 19 гадоў — ён сам распавёў ёй гэта па дарозе ў аўтазак.
Мама дзяўчынкі распавяла @euroradio, як ляцела ў Мінск і як выцягвала дачку з міліцыі: "Пытанні не да РУУС, а да тых, хто затрымлівае. Вялікія пытанні".
https://euroradio.pl/hiba-yoy-zabaronena-zhyc-mama-pra-zatrymanne-13-gadovay-dachki-u-dzen-marshu

На адкрыццё навагодняй ялінкі ў Баранавічах пад'ехаў аўтазак і бус з сілавікамі ў чорным. Без іх у Беларусі і свята — не свята.
Фота www.intex-press.by
Фота www.intex-press.by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ксенія Лебедзева з "Беларусь 1" завяла свой тэлеграм-канал. Цяпер у ім 79 падпісчыкаў. Паміж яе фота і спасылкамі на ютуб-канал мы знайшлі там відэа замесу з Пінска, знятае ўночы на 10 жніўня з боку сілавікоў. Ого, што там было!
"Грамадзяне! Перастаньце кідаць у супрацоўнікаў камяні! Сярод міліцыянтаў ужо ёсць траўмаваныя — гэта на вашым сумленні!"
"Грамадзяне! Перастаньце кідаць у супрацоўнікаў камяні! Сярод міліцыянтаў ужо ёсць траўмаваныя — гэта на вашым сумленні!"
20-гадовую фатографку @nashaniva Аляксандру Піліповіч-Сушчыц забралі ў ізалятар на Акрэсціна адбываць 7 сутак арышту, прысуджаных нібыта за ўдзел (а насамрэч за працу) у маршы памяці Рамана Бандарэнкі. Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч піша, што, каб трапіць на суткі, дзяўчыне давялося выклікаць таксі і адвезці ў ізалятар свайго ўчастковага: "Відаць, усе міліцэйскія бусы занятыя маніторынгам мяцежных раёнаў".
⚡️ Алена Богдан стала першай намесніцай міністра аховы здароўя. Менавіта яна ў красавіку на брыфінгах Мінздароўя спрабавала супакойваць беларусаў, якія хацелі ведаць сапраўдны стан спраў з каранавірусам.
Але журналістаў яе адказы і статыстыка, якую публікавалі чыноўнікі, не задавальнялі. Брыфінгі неўзабаве спыніліся.
Але журналістаў яе адказы і статыстыка, якую публікавалі чыноўнікі, не задавальнялі. Брыфінгі неўзабаве спыніліся.
Перарэгістрацыя партый: ці ёсць будучыня ў апазіцыі?
Традыцыйная апазіцыя апынулася на ўзбочыне палітычнага жыцця Беларусі. Прычым гэта датычыцца ўсіх партый: і "класічна апазіцыйных", і "канструктыўных", і праўладных. А тут яшчэ ўлады падрыхтавалі ім новы непрыемны сюрпрыз — перарэгістрацыю.
Чаму апазіцыя аказалася негатовай да палітычнай актывізацыі грамадства? Чым сёння жыве і займаецца “Грамада”? Ці спадзяецца партыя перажыць перарэгістрацыю? Адказвае старшыня партыі “Грамада” Сяргей Чэрачэнь.
https://youtu.be/OZKiYWTFdgc

YouTube
Перарэгістрацыя партый: што чакае апазіцыю? | Перерегистрация партий: что ждёт оппозицию?
Традыцыйная палітычная апазіцыя апынулася на ўзбочыне палітычнага жыцця Беларусі калі не ад пачатку сёлетняй выбарчай кампаніі, то пачынаючы са жніўня — дакладна. Прычым гэта датычыцца ўсіх партый: як класічна апазіцыйных, так і “канструктыўнах”, і праўладных.…
Вакцынацыя ад каранавіруса ў Беларусі пачнецца ў студзені. Прышчапляць будуць расійскай вакцынай "Спутник V", яна ўжо зарэгістраваная ў Беларусі, дадзены дазвол на яе клінічнае прымяненне.
Першымі выкцынацыю пройдуць медычныя работнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, дзе ёсць неабходнасць увесь час кантактаваць з людзьмі.
Першымі выкцынацыю пройдуць медычныя работнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, дзе ёсць неабходнасць увесь час кантактаваць з людзьмі.
Крыху падрабязнасцяў пра базу пратэстоўцаў ад МУС:
- праверыць, ці ёсць там чалавек, нельга;
- база не будзе ўплываць на прахаджэнне кантролю на мяжы (прынамсі, так кажа прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава);
- цёзкам удзельнікаў пратэстаў быццам бы таксама нічога не пагражае, бо база ўтрымлівае шмат інфармацыі, акрамя імя і прозвішча: год нараджэння, месца жыхарства, занятасць.

Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Сілавікі падрыхтаваліся да Маршу мудрасці: у ваколіцах плошчы Незалежнасці стаяць іх жоўтыя аўтобусы з завешанымі вокнамі. Ялінка на плошчы Незалежнасці, па сутнасці, ачэпленая. Але пенсіянераў не відаць. Увогуле, людзей на плошчы цяпер няшмат.
Мінск. Плошчу Незалежнасці патрулююць міліцыянты. Але сёння яны панаехалі сюды дарма, Марш мудрасці праходзіць недзе ў іншым месцы.
Хлопец вядзе ў твітары трэд пра тое, як атрымаў 14 сутак арышту за фота, зробленае з кавярні. Так, вось такое фота, на якім нават не відаць твараў сілавікоў, каштавала Уладу Гаеўскаму двух тыдняў жыцця.
Там пра размовы з байцамі АМАП, стаянне ля "Сцяны Плачу" ў Савецкім РУУС Мінска, міліцыянта-сведку "Да я же стараюсь вам как лучше сделать, чтобы по минимуму дали". І самы любімы момант @euroradio — калі Улад трапіў у "стакан аўтазака і пабачыў на сцяне выдрапаны надпіс "Здесь был Влад".

Актывістка БРСМ, на прэзідэнцкіх выбарах уваходзіла ў склад участковай выбарчай камісіі — а цяпер жыве ў Польшчы. А што, так можна было? Аказваецца, на "загнілы Захад" з'язджаюць не толькі апаненты рэжыму Лукашэнкі, але і самыя што ні ёсць прыхільнікі.
https://euroradio.pl/aktyvistka-brsm-i-syabra-vybarkama-peraehala-u-polshchu-tak-mozhna-bylo
https://euroradio.pl/aktyvistka-brsm-i-syabra-vybarkama-peraehala-u-polshchu-tak-mozhna-bylo
“Неверагодныя”: гісторыя бегуна, які намаляваў трэкам "Пагоню"
Вадзім Сіманаў — той самы чалавек, які разам з сябрамі бегае па Беларусі і піша траекторыяй руху патрыятычныя карціны накшталт герба "Пагоня".
Ужо некалькі гадоў хлопец арганізоўвае па краіне забегі ў рамках праекта Improve, які дапамагае беларусам станавіцца мацнейшымі, працаваць над сабой, развівацца, знаёміцца з аднадумцамі.
А ў жніўні хлопцы правялі дабрачынны забег неверагодных беларусаў. Удзельнікі ганялі на ўсю моц, дапамагаючы тым, хто апынуўся ў складанай сітуацыі пасля выбараў і пратэстаў.
Ці цяжка праводзіць падобныя забегі цяпер? Ці не страшна бегаць па вуліцах, калі сілавікі затрымліваюць нават выпадковых людзей? Як бег дапамагае змагацца са стрэсам і натхняе на новыя праекты?
https://youtu.be/Wn9mwEvZ6ao

“Неверагодныя”: бягун, які намаляваў трэкам "Пагоню" | История бегуна, нарисовавшего треком “Погоню”
Вадзім Сіманаў — той самы чалавек, які разам з сябрамі бегае па Беларусі і піша траекторыяй руху патрыятычныя карціны накшталт герба "Пагоня".Ужо некалькі га...
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Плошчу Незалежнасці патрулююць міліцыянты. Але сёння яны панаехалі сюды дарма, Марш мудрасці праходзіць недзе ў іншым месцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. 21 снежня пенсіянеры абхітрылі сілавікоў і сабраліся каля ўнівермага "Беларусь" на станцыі метро "Партызанская". Яны хадзілі вакол ялінкі і скандавалі: "Верым! Можам! Пераможам!".
Відэа @onlinerby
Відэа @onlinerby
Музыка і паэт Уладзь Лянкевіч, а таксама акцёр Аляксей Сапрыкін, затрыманыя падчас пратэставага маршу 6 снежня, выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту!
Ці ёсць у офіса Ціханоўскай план уратавання эканомікі Беларусі?
Пра дрэнны стан беларускай эканомікі ў адзін голас кажуць практычна ўсе незалежныя эканамісты. Як і пра неабходнасць эканамічных рэформаў. Вось толькі дзейная ўлада да сапраўдных рэформаў не гатовая. Адпаведна, нам прадказваюць паглыбленне эканамічнага крызісу ўжо вясной 2021 года.
Якія галоўныя пагрозы для эканомікі Беларусі існуюць сёння? Як на беларускую эканоміку паўплываюць заходнія санкцыі? Ці ёсць у офіса Ціханоўскай праграма рэформаў і наколькі яна выканальная? Адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.
https://youtu.be/XLjJ17Czuvc

Як офіс Ціханоўскай будзе ратаваць эканоміку? | Как офис Тихановской будет спасать экономику?
Пра дрэнны стан беларускай эканомікі ў адзін голас кажуць практычна ўсе незалежныя эканамісты. Як і пра неабходнасць эканамічных рэформаў. Вось толькі дзейная ўлада да сапраўдных рэформаў не гатовая. Адпаведна, нам прадказваюць паглыбленне эканамічнага крызісу…
Супрацоўнікам IT-кампаніі EPAM Systems і абароннага ААТ "Пеленг" адмовілі ў магчымасці стварыць пярвічныя арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза. На думку уладаў, у работнікаў IT-сферы і сябраў БНП "адсутнічаюць агульныя інтарэсы". З такой фармулёўкай адмовы ў рэгістрацыі у незалежным прафсаюзе сутыкнуліся ўпершыню за 30 гадоў працы.
У БНП нязгодныя з тым, што айцішнікам можна толькі ў праўладны прафсаюз, і будуць абскарджваць рашэнне ў судзе.
У БНП нязгодныя з тым, што айцішнікам можна толькі ў праўладны прафсаюз, і будуць абскарджваць рашэнне ў судзе.