24 лістапада ў Беларусі не было вулічных пратэстаў. Але рэпрэсіі супраць журналістаў працягнуліся. Сілавікі правялі ператрус у кватэры Ігара Ільяша — там знойдзены пратакол канфіскацыі рэчаў. Тэлефоны Ільяша недасяжныя, сам ён, мяркуючы па ўсім, затрыманы.
Журналістка Кацярына Андрэева — жонка Ігара Ільяша — затрыманая па крымінальнай справе. Яе, а таксама Дар'ю Чульцову і Кацярыну Барысевіч, у дачыненні да якіх таксама распачатыя крымінальныя справы, праваабаронцы сёння прызналі палітвязнямі.

Міліцыянт, якога паставілі дзяжурыць у Акадэмію мастацтваў, сёння ахвотна пазіраваў студэнтам. На кантрасце з ім на перапынку на лесвіцы з'явіўся неразгаворлівы мужчына, які зняў камеру відэаназірання з грудзей міліцыянта і пачаў блізка здымаць студэнтаў.
Па сацсетках гуляе скрыншот пра тое, як са 150 турыстаў, якія збіраліся з Мінска ў Хургаду на адпачынак, 130 не прайшлі тэст на COVID-19 і нікуды не паляцелі. Насамрэч, усё не так драматычна. Але... Колькі турыстаў, якія перад палётам здаюць ПЛР-тэсты, у выніку нікуды не ляцяць, бо з'яўляюцца кавід-станоўчамі? Распыталі ў тураператараў: https://euroradio.pl/10-15-turystau-zdymayucca-z-reysau-z-belarusi-u-egipet-praz-covid-19
Лукашэнка часта кажа пра тое, што нікому не дазволіць перапісваць гісторыю Беларусі. Але нават не ўсе чыноўнікі згодныя з ім. На сайце Адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Якава Свярдлова (памёр у 1919), Каруся Каганца (памёр у 1918) і Янку Лучыну (памёр у 1897) запісалі ў вызваліцеляў беларусі ад фашызму. Ды і само вылучэнне "представителей других национальностей, которые боролись за освобождение нашей Республики" — даволі спрэчны крок.
З Магілёўскага абласнога драмтэатра звольнілі дырэктара Андрэя Новікава
З Новікавым скасавалі кантракт праз тое, што ён адмовіўся звальняць сваіх супрацоўнікаў за іх грамадзянскую і палітычную пазіцыю. Пры гэтым кантракт быў перазаключаны ў верасні 2020 года.
Раней начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Сцельмашак абяцаў калектыву тэатра, што за іх погляды і грамадзянскую пазіцыю кіраўніка караць не будуць.

Разблакаваны дамен "Нашай Нівы" NN.by. Цяпер на яго могуць заходзіць і карыстальнікі з Беларусі.
Доступ да сайта NN.by быў абмежаваны 28 жніўня. Тады ж стала вядома пра блакіроўку больш за 70 інтэрнэт-рэсурсаў. "Наша Ніва" змагла атрымаць спіс артыкулаў, праз якія яе заблакавалі, і выдаліла іх. Цяпер на іх месцах стаяць заглушкі (напрыклад, вось так).
Сайт @euroradio Euroradio.fm застаецца заблакаваным у Беларусі з 9 жніўня. Гэта стварае нам пэўныя нязручнасці, але не спыняе: чытаць нас можна на люстэрку Euroradio.pl, і ў сацсетках (Youtube, Facebook, Instagram. Дарэчы, падпісвайцеся на наш інстаграм, там мы публікуем самыя крутыя фоты нашых карэспандэнтаў!). Што да разблакіроўкі сайта Еўрарадыё, дык мы пакуль не змаглі дамагчыся ад чыноўнікаў нават спіса артыкулаў, паводле якіх да нас прэтэнзіі.

15 сутак на Акрэсціна: чым яны запомніліся расійскаму журналісту?
Аглядальніка расійскага “МБХ медыя” Рамана Папкова затрымалі ў Мінску 7 лістапада на акцыі пратэсту каля плошчы Перамогі. Суд чакана скончыўся 15-цю суткамі ў ізалятары. Адразу па вызваленні Папкоў з’ехаў з Беларусі.
Чым запомняцца расійскаму аглядальніку беларускія пратэсты, справядлівы беларускі суд і сумнавядомы ізалятар на Акрэсціна? Як да яго ставіліся супрацоўнікі ІЧУ і якімі сустрэчамі запомняцца журналісту гэтыя 15 сутак? Адказвае аглядальнік “МБХ медыя” Раман Папкоў.
https://youtu.be/jDYXUgw91FQ

YouTube
Расійскі журналіст адбыў 15 сутак у Беларусі | Российский журналист отбыл 15 суток в Беларуси
Аглядальніка расійскага “МБХ медыя” Рамана Папкова затрымалі ў Мінску 7 лістапада на акцыі пратэсту каля плошчы Перамогі. Суд чакана скончыўся 15-цю суткамі ...
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Начальнік мінскага АМАП Дзмітрый Балаба не прыйшоў у суд над студэнтам, які асадкай напісаў на дошцы абвестак яго пад'ездзе "Балаба — забойца". Пракурор зачытала хадайніцтва "пацярпелага" пра разгляд справы без яго — "праз хваробу".
На мінулым тыдні ў СМІ з'явілася інфармацыя, што Балаба хварэе на COVID-19.
Відэа @sputnikby
На мінулым тыдні ў СМІ з'явілася інфармацыя, што Балаба хварэе на COVID-19.
Відэа @sputnikby
Каталіцкі біскуп Юры Касабуцкі, які цяпер фактычна прадстаўляе каталіцкую царкву ў Беларусі, гатовы да таго, што ў адносінах да яго могуць распачаць крымінальную справу:
"Не выключаю, што неўзабаве да пераліку катэгорый людзей, якія сядзяць за кратамі, будуць далучаныя і святары, біскуп... Рэпрэсіі трываюць, працягваюцца допыты, і магчыма распачацце крымінальнай справы ў дачыненні да мяне і а. Сергія. Я гатовы".

БНТУ апублікавала праграму святкавання 100-годдзя ўніверсітэта. Збольшага яна складаецца з масавых мерапрыемстваў у закрытых прасторах: у аўдыторыях, на кафедрах, у актавай зале.
Каранавірус? Не, не чулі.
Каранавірус? Не, не чулі.
Мінск. Стала вядома, як упрыгожаць галоўныя плошчы сталіцы да Новага года. Ноччу ялінка на Кастрычніцкай плошчы будзе свяціцца чырвона-зялёнымі колерамі, як дзейны дзяржаўны сцяг.