Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Пратэсты "падаражаюць": у Беларусі прапануюць больш жорсткае пакаранне за 23.34

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працягваюць працу над змяненнем кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці. Законапраект, у прыватнасці, прапануе зрабіць больш жорсткім пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — у разы павялічацца памеры штрафаў і тэрмін адміністрацыйнага арышту.

Праект прапануе і новы від пакарання: грамадскія работы. У ім адзначана, што грамадскія работы — гэта бясплатная праца, якую вінаваты павінен выканаць у вольны ад асноўнай працы або вучобы час.

https://euroradio.pl/pratesty-padarazhayuc-u-belarusi-prapanuyuc-bolsh-zhorstkae-pakaranne-za-2334
Пастэрнак: калі ўстануць усе — усіх не звольняць

Ад
пачатку пратэстаў улады дэманструюць: для іх няма незаменных. Калі ты студэнт і ходзіш на акцыі пратэсту, то цябе трэба выкінуць з ВНУ ў армію ці на вуліцу. Калі ты выкладчык, медык, навуковец, рабочы — звольніць. Маўляў, і незадаволенага пакараем, і ўсіх астатніх напалохаем. А навучаць, лячыць, працаваць знойдзецца каму і без цябе.

Што можна супрацьпаставіць такому стаўленню ўлады да людзей? Што прымушае людзей трэці месяц запар выходзіць на вуліцы і ці доўга яны вытрымаюць? Ці варта вяртацца ў Беларусь Святлане Ціханоўскай? Разважае пісьменніца Яўгенія Пастэрнак.

https://youtu.be/wc9M6itLj48
Еўрарадыё | Еврорадио
Photo
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адна навіна ад работнікаў БМЗ (Беларускага металургічнага завода). Яны запісалі відэазварот да завадчан і ўсёй краіны. Супрацоўнікі БМЗ выступаюць супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гродна. Дзясяткі сілавікоў пад песню "Просто знай, любимую не отдают" не даюць сабрацца людзям на марш у падтрымку рабочых "Гродна Азот". Паведамляецца пра затрыманні. Эстэтыка беларускай улады ўзору восені 2020 года.

Відэа: @radiosvaboda
На шпіль гэтага дома ў Мінску 7 разоў уздымалі бел-чырвона-белы сцяг. Сёння прыехалі невядомыя ў цывільным і абцягваюць калючым дротам дах, павядамляе @radiosvaboda
⚡️З 1 лістапада Беларусь часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Беларускіх грамадзянаў пакуль працягнуць пускаць.

Афіцыйная прычына для закрыцця — эпідэмія каранавіруса.

Гаворка толькі пра сухапутную мяжу. Праз аэрапорт "Мінск" замежнік па-ранейшаму зможа трапіць у Беларусь.
Дадзеныя па станоўчых выніках тэстаў на каранавірус за 30 кастрычніка толькі ў Мінску. Розніца з афіцыйнай статыстыкай Міністэрства аховы здароўя — амаль у два разы.

Сябры, не забывайце насіць маскі, мыць рукі і карыстацца дэзынфікавальнымі сродкамі. Бо нашыя ўлады занятыя паляваннем на БЧБ-сцягі, і вашае здароўе ім не важнае.
Бацьку пяцёх дзяцей Ігара Валковіча міліцыя забрала ў двары яго дома. "Напалі 5-6 чалавек у балаклавах, зацягнулі ў аўтазак некалькіх чалавек", — так распавялі пра затрыманне суседзі. Сярод тых, хто трапіў у рукі сілавікоў, быў Ігар.

Цяпер яго чакае суд. Але сёння прозвішча мужчыны знікла са "Спісаў Акрэсціна", якія складаюць валанцёры. Алёна — жонка Ігара, цяжарная шостым дзіцём, — не ведае, дзе ён. "Рыхтаваліся да радзільні, збіралі сумкі, пралі дзіцячыя рэчы", — распавядае яна пра апошнія справы, якія рабіла разам з мужам.

Сям'я засталася без кармільца, таму Алёна просіць неабыякавых беларусаў падтрымаць яе. "Напачатку месяца мы аплочваем крэдыты: крэдыт на кватэру і чатыры крэдыты на зроблены рамонт. Я, нягледзячы на дзявяты месяц цяжарнасці, дагэталь хаджу на здымкі [Алена — дзіцячы і сямейны фатограф], але сама ніяк не змагу пагасіць усе гэтыя плацяжы. Я атрымліваю толькі адну дапамогу — на дзіця, якое мы ўсынавілі, — 287,22 рубля".

Рэквізіты для дапамогі Алёне — у яе інстаграм-акаўнце.
Мінск. "Гэты надпіс учора ўночы нанесла на наш мурал група адважных людзей у масках пад прыкрыццём бусаў з міліцыянтамі ўнутры, — распавядае жыхарка "Двара пераменаў". — Мне, праўда, не вельмі зразумелы выбар менавіта гэтых слоў у адносінах да мяне і маіх суседзяў. Каму мы здрадзілі? І чаму паліцаі — мы?"
Актуальнае мастацтва: П...Ц РЭСПУБЛІКІ

Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Класічная нядзельная карціна ў Мінску — у горад едзе бранятэхніка. Менавіта так па версіі дзейнай улады выглядае 80-адсоткавая падтрымка.
1 лістапада ў Беларусі праходзяць маршы супраць тэрору. Удзельнікі сённяшніх акцый збіраюцца на вуліцах беларускіх гарадоў у гэтыя хвіліны. Калі ласка, дапамажыце журналістам @euroradio асвятляць гэтыя найважнейшыя падзеі ў нашай гісторыі!

Калі вы сталі сведкамі затрыманняў, незаконных дзеянняў сілавікоў ці, наадварот, знялі нешта прыгожае і натхняльняе — распавядзіце нам пра гэта! Напісаць нам можна праз @euroradio_minsk.

Нагадваем: мы ніколі і нікому не адкрываем сваіх крыніц, калі яны самі гэтага не хочуць.
Мінск. Мабільны аператар А1 пацвердзіў, што ў Мінску зноў адключаны мабільны інтэрнэт.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. У бок парка Чалюскінцаў сцягваецца спецтэхніка: вадамёты, “Рубяжы” і шмат бусікаў з сілавікамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Вадамёты, “Рубяжы” і іншая спецтэхніка размесцілася на тэрыторыі Першамайскага РУУС на вуліцы Бялінскага. Гэта недалёка ад парку Чалюскінцаў.
Мінскі метрапалітэн абвясціў, што зачыненыя станцыі метро "Акадэмія навук", "Парк Чалюскінцаў" і "Маскоўская".

Уваходы ў парк Чалюскінцаў зачыненыя для наведвальнікаў з боку праспекта Незалежнасці.