Беларусь: эмиграция
86 subscribers
364 photos
94 videos
6 files
559 links
Для беларусов за рубежом и тех, кто хочет уехать

Внимание! Наши проекты находятся в списке экстремистских материалов

Чат для обсуждения: @emigration97pro_chat

Наши проекты: t.me/ideas97pro/12318

https://patreon.com/ideas97pro
Download Telegram
❗️УВАГА❗️ дэзінфармацыя аб плане «Перамога» распаўсюджваецца сярод карыстальнікаў Telegram

Рассылаецца інфармацыя з прапановай пацвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у плане «Перамога» і адправіць адпаведнае паведамленне на несапраўдны акаўнт.

Не пераходзьце ні па якіх спасылках у такім паведамленні, не адпраўляйце ніякіх паведамленняў у адказ, заблакуйце акаўнт, з якога яно прыйшло.

Уся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна:

- у арыгінальным чат-боце плана «Перамога» t.me/plan_peramoga_bot

- у канале BYPOL t.me/by_pol

- у канале Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі t.me/CabinetBelarus

@CabinetBelarus
​​❗️Слежка КГБ за беларусами в Польше и проблемы польской бюрократии!

Руководительница отдела правовой помощи Центра беларусской солидарности Ольга Добровольская хотела бы обратить внимание общественности и компетентных государственных органов Польши на кейс одного из наших клиентов. Мы не раскрываем его личность по соображениям безопасности, однако считаем важным отметить, что данный человек является одним из лидеров беларусского протестного и антивоенного движения, направленного на остановку вооруженной агрессии России на Украину с территории Беларуси.

При помощи ЦБС наш клиент подал заявление о получении международной защиты в Польше 27 июля 2021 года. Однако, 24 января 2022 года он получил только дополнительную защиту, а не статус беженца. Проблема заключается в том, что признанный статус беженца даёт дополнительные гарантии безопасности для таких людей, например, при попытке экстрадиции через Интерпол. После этого нами было подано обжалование. 28 июля 2022 года вторая инстанция (Совет по делам беженцев) передала дело на вторичное рассмотрение в первую (Шеф Управления по делам иностранцев).

В ходе разбирательства дела во второй инстанции были выявлены значительные нарушения: не была переведена анкета, многие факты и доказательства не были рассмотрены и переведены на польский язык. По сути компетентный орган просто вписал данные нашего клиента в образец решения по предоставлению дополнительной защиты, которая выдаётся многим беларусам. Особенно сильно нас возмутило, что в решении было указано, якобы наш клиент неизвестен властям Беларуси. На самом деле он не только известен, но и является одним из лидеров антивоенного движения. Он регулярно получает сообщения от людей, представляющихся сотрудниками КГБ, а ближайшие родственники подверглись репрессиям из-за его деятельности.

Недавно мы узнали из полученного нашим клиентом сообщения, что КГБ стало известно об отсутствии у него решения по делу. Неопределённый статус одного из лидеров антивоенного движения очень порадовал представителей режима Лукашенко. Нам доподлинно неизвестно, откуда КГБ получил данную информацию, которой владел очень ограниченный круг лиц. В связи с этим мы хотели бы обратиться к беларусам в Польше! Будьте внимательны к своим персональным данным и не делитесь ими с малознакомыми людьми. Спецслужбы режима Лукашенко ведут работу по поиску подобной информации. Это угрожает вашей безопасности!

К большому счастью, благодаря работе юриста Ольги Добровольской, наш клиент находится в полной безопасности и уже получил статус беженца.

☝🏻В связи с описанной ситуацией возникает ряд важных вопросов:

1. Почему дела людей, которым угрожает опасность, вплоть до смертной казни в Беларуси, рассматриваются с недостаточной тщательностью? По какой причине подобные люди получают вместо статуса беженца дополнительную защиту, а решение по делу занимает такое продолжительное время?
2. В достаточной ли мере защищены персональные данные беларусов, которые подали заявления на получение международной защиты и возможны ли утечки данных?
3. Достаточная ли проделывается работа по выявлению агентурной работы диктаторских режимов в Польше?

Данные вопросы должны быть решены в оперативном порядке, так как имеют большую значимость для людей, находящихся в реальной опасности!
👍7👎1🤡1🥴1
Польшча з 12:00 10 лютага прыпыняе працу пункта пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю «зыходзячы з інтарэсаў бяспекі краіны», — міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.
Сілавы блок, супраца з Украінай, дапамога палітвязням: Аб'яднаны Пераходны Кабінет даў справаздачу за паўгода працы

Да шасці месяцаў сваёй дзейнасці Аб’яднаны Пераходны Кабінет апублікаваў прэс-рэліз са справаздачай прадстаўнікоў Кабінета за паўгода працы.

У гэтай справаздачы:

– Беларусь на міжнароднай арэне.
– Супраца з Украінай.
– Праца сілавога блока.
– Санкцыі супраць кашалькоў рэжыму і асобаў, якія адказныя за рэпрэсіі, гвалт і саўдзел у вайне супраць Украіны.
– Дапамога палітзняволеным.
– Праца над транзітным перыядам.
– Нацыянальная культура і адукацыя.

Усю справаздачу можна прачытаць па спасылцы.
👍3
Грамадзян Францыі заклікаюць неадкладна пакінуць Беларусь у сувязі з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне — МЗС Францыі.
🤔1👀1
Валер Кавалеўскі на прэс-канферэнцыі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі дадаў крыху падрабязнасцяў пра распрацоўку новага пашпарта для беларусаў:

«Адмысловая група з дызайнераў, геральдыстаў працавала над дакументам, падтрымалі ідэю фундатары. Ён робіцца не толькі для пацвярджэння беларускага грамадзянства, але для міжнародных паездак. Мы шмат кансультаваліся з міжнароднымі партнёрамі, каб яны пацвердзілі перспектыўнасць ідэі. Ёсць папярэднія дамоўленасці па гэтай справе, але не магу раскрываць усе дэталі. Праект падтрымліваецца Еўракамісіяй, але поспех залежыць ад таго, ці атрымаем мы падтрымку ад асобных дзяржаў».
👍6
«Глядзець Мелказёрава і Чалага, а не іх расійскіх калег». Што такое мець родную мову

Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы звярнулася да беларусаў: «Якую мову вы лічыце роднай? А на якой размаўляеце? Думаю, большасць беларусаў у адказ на апошняе пытанне назаве рускую. Але руская мова – не наш выбар. Гэта не выбар нашых бацькоў, дзядуляў з бабулямі. Гэта не выбар беларускай нацыі, якую некалькі стагоддзяў сістэматычна русіфікуюць.

Расія напала на Украіну, бо вырашыла, нібыта Украіна, яе народ і мова не павінны існаваць. У знішчаным учшэнт Марыупалі ў першую чаргу акупанты замянілі шыльды – з украінскіх на рускія. Бо мова мае значэнне».

https://youtu.be/L7Qwc6bhrwE
👍3
⚡️🧾Слив документов из администрации президента РФ: "Стратегия Кремля по поглощению Беларуси"

Yahoo News
поделился с нами документом, слитым из администрации президента РФ. В нём утверждается, что главная стратегическая цель России – создание к 2030 году полноценного Союзного государства с РБ и предлагаются конкретные шаги в этом направлении. Кроме нас, доступ к материалу получили Delfi Estonia, Центр "Досье", Kyiv Independent, WDR, NDR, Expressen, Süddeutsche Zeitung, VSquare, Frontstory.

Данный документ разделён на три блока перспектив – краткосрочную, среднесрочную и долгосрочную. Для каждой из них разработаны планы по регулированию трёх сфер общественной жизни: политической, торгово-экономической и гуманитарной. В каждом пункте авторы документа выделяют «цели» и «угрозы» для их реализации.

Судя по документу, среди планов России – обеспечить своё военное присутствие в Беларуси, упростить процедуру выдачи беларусам российских паспортов, ввести единую валюту для двух стран и ограничить беларусский язык на территории Беларуси, сделав русский доминирующим.

Полный текст и разбор документа, а также мнение представителей Объединённого переходного кабинета Беларуси вы можете прочитать на нашем сайте 👈

▶️Видеоверсия на нашем YouTube канале 👈

Чат-бот | Подписаться | Поддержать
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Віншуем з днём роднай мовы! 🥰

Сёлета мы падрыхтавалі для вас гісторыю любові! Любіце, натхняйцеся і натхняйце людзей навокал!
Нам з вамі пашчасціла мець сваю родную мову — нашую адметнасць, гонар, душу і, безумоўна, любоў 🤍

Таму ў новым відэа «Годна» беларусы згадваюць свае гісторыі любові.

А як вы прыйшлі да разумення, што любіце? Быў гэты шлях простым альбо пакручастым?
❤3👍1
​Святлана Ціханоўская заклікае беларускую дыяспару выйсці на мітынгі 24 лютага

«24 лютага 2022 года пачалася жудасная вайна, у якой рэжым Лукашэнкі прымае ўдзел. Праз яго суагрэсарам стала беларуская дзяржава, але не беларусы. Беларусы не падтрымліваюць гэтую вайну.

Пакуль Лукашэнка даваў тэрыторыю Беларусі для расійскіх самалётаў і салдатаў, беларусы спынялі эшалоны з ваеннай тэхнікай і дасылалі звесткі ў «Беларускі Гаюн». Беларусы працягваюць валанцёрыць ва Украіне і ваяваць у шэрагах ЗСУ.

Заўтра будзе год як ідзе вайна, якой не мусіць быць ні дня. І беларусы пра гэта не забываюцца. У нашай краіне, дзе за жоўта-блакітныя стужачкі даюць суткі, а за песню гурта «Океан Ельзи» заводзяць крыміналку, немагчыма выйсці на вуліцу з нацыянальнымі сцягамі Украіны і Беларусі.

Але гэта можна зрабіць за мяжой. Таму заўтра беларусы выйдуць у Аўстрыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швецыі, Эстоніі і іншых краінах свету. Далучайцеся і вы!»

Адшукайце на dze.chat суполку вашай краіны ці вашага горада, знайдзіце там інфармацыю, куды беларусы пойдуць у гэты дзень, абмяркуйце з землякамі пікеты каля амбасадаў Беларусі – і далучайцеся да іх.
👍3
«Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы». Зварот Ціханоўскай на гадавіну вайны

«Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы. Зразумелі, што часам трэба не толькі дапамагчы іншаму, але і абараніць сваё. Усвядомілі, што мы – асобная краіна, і нам не патрэбныя ніякія старэйшыя браты.

Дарагія беларусы і беларускі. У гэтую дату я хачу сказаць вам вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. За вашую сілу і чалавечнасць. За тое, што застаяцеся на баку дабра. За тое, што для вас не існуе фразы «всё не так однозначно».

Хачу абняць вас і сказаць: я ганаруся тым, якімі людзьмі мы становімся ў гэтых складаных умовах».

https://youtu.be/_PrUD0RTeLQ
👍5
Да 2030 года ў Беларусі з'явіцца сховішча радыеактыўных адходаў

Аб'яўлена аб стварэнні дзяржаўнага прадпрыемства па перапрацоўцы і захоўванні радыеактыўных адходаў. У планы ўваходзіць стварэнне да 2030 года сховішча адходаў у нашай краіне.

Пры гэтым на этапе будаўніцтва БелАЭС шматразова дэкларавалася, што радыеактыўныя адходы будуць вывозіцца для перапрацоўкі і захоўвання ў рф.
🤬4🤯1
«Без Беларусі любая сістэма бяспекі будучыні будзе ўразлівай». Зварот Ціханоўскай да народа Украіны

«24 лютага мінулага года расейскія танкі з тэрыторыі Беларусі разбурылі апошнія ілюзіі пра тое, што ў нашых народаў можа быць бяспечная будучыня побач з агрэсіўнай імперыяй.

Расія не паважае наш суверэнітэт і нашую нацыянальную ідэнтычнасць. Расія – агульная пагроза для нашых краін. Каб наблізіць перамогу, нам трэба дзейнічаць разам. Беларусь павінна стаць часткай рэгіянальнай сістэмы бяспекі, а не яе слабым звяном».

https://youtu.be/wuWpTHoXMag
👍3
Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але яго падтрымала толькі Расія

У залі прысутнічалі ўсе дэлегацыі, у тым ліку расійская і лукашэнкаўская. Калі прэзідэнтка Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэта Сэдэрфельт прапанавала на зацвярджэнне парадак дня, Савіных выступіў з пратэстам. Ён заявіў, што Святлана Ціханоўская нібыта не мае права выступаць, таму што «знаходзіцца ў міжнародным вышуку за спробу захопу ўлады».

Калі выступаў Савіных, шэраг дэлегацыяў пакінулі залю. Прэзідэнтка ПА АБСЕ паставіла пытанне на галасаванне, але толькі дзве дэлегацыі выступілі супраць зацвярджэння – расейская і лукашэнкаўская. Савіных перабіў прэзідэнтку і сказаў, што дэлегацыя рэжыму пакідае залю на знак пратэсту.
🤡8
«Не трэба чакаць нейкага цуду, не трэба спадзявацца, што гэта зробіць хтосьці за нас. Мы зробім гэта самі, як і гераічны ўкраінскі народ»

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Сахашчык у гадавіну пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны распавёў, што можа чакаць Беларусь пасля вайны, і звярнуўся да салдат і афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь:

«Шлях, на якім Беларусь застаецца краінай, у якой ёсць будучыня для ўсіх беларусаў незалежна ад таго, які сцяг нам падабаецца больш — гэты шлях вядзе нас прэч ад агрэсіі, нянавісці, міжнародных злачынстваў, прэч ад міжнароднай ізаляцыі і вяртання ў каменны век тэхналогій. І тут асаблівую ролю граюць веды, гонар і адказнасць салдат і афіцэраў Рэспублікі Беларусь.

Цяпер многія з вас як быццам знерухомелі і чакаюць, што ўсё неяк само вырашыцца, што «наверсе разбяруцца». Аднак наверсе ўжо разабраліся так, што расхлёбваць будзем доўга і цяжка. Без нас — не разбяруцца.

Паважаныя салдаты і афіцэры беларускіх Узброеных Сіл. Мы з вамі ўсутыч падышлі да гістарычнай развязкі, на якой мы рызыкуем страціць краіну і дзяржаўнасць, альбо можам выканаць волю і спадзяванне нашага народа, якому мы давалі прысягу»

Увесь зварот — у відэа па спасылцы:

https://www.youtube.com/watch?v=xucmmLfsMXU

@CabinetBelarus
🔥4
Беларусы і беларускі, вы моц!

Святлана Ціханоўская:
«Учора, 24 лютага, беларусы і беларускі выйшлі на вуліцы прынамсі ў 24 краінах свету – ад Літвы і Польшчы да Канады і Аргентыны. Нашыя нацыянальныя сцягі ў гэты дзень луналі на чатырох кантынентах.

І я хачу вам шчыра падзякаваць за гэта, дарагія! Вельмі важна тое, што дзякуючы вам усе бачаць: беларусы – супраць гэтай вайны, беларусы – супраць злачынных рэжымаў, якія вядуць гэтую вайну, беларусы – падтрымліваюць Украіну, пакуль Лукашэнка падтрымлівае Расію».

Фота: @motolkohelp
👍6