Экватар | Больш, чым геаграфія
200 subscribers
306 photos
6 videos
2 files
120 links
Першы канал геаграфічнай супольнасці.

Тут пра навіны, магчымасці, падарожжы, прыроду, навуку, экалогію і гумар
Download Telegram
Магнітная бура найвышэйшага ўзроўню можа здарыцца ў суботу.

За трое апошніх дзён Сонцам выкінуты ў бок нашай планеты чатыры выключна буйныя аблокі плазмы. Частка іх зліецца ў дарозе ў адзіны яшчэ буйнейшы аб'ект, які, па разліках, ударыць па магнітным полі Зямлі сёння ноччу.

Паводле чаканняў, у піку ўдару ўзровень буры складзе не меней G4,33, але ёсць верагоднасць, што ён дасягне і ўзроўню G5. Гэта адбудзецца ўпершыню з 2005 года.

Адзначаецца, што за мінулыя двое сутак на Сонца адбылося шэсць успышак вышэйшага бала X. Узровень успышачнай актыўнасці цяпер складае каля 9,8 па дзесяцібальнай шкале.
🌚42🤯2
Музей землязнаўства БДУ прымае ўдзел у Ночы музеяў-2024

З 16 па 18 траўня наведвальнікаў чакаюць цікавыя экскурсіі, прэзентацыі і тэматычныя выставы. Прыемны бонус — тэматычныя імпрэзы:
💥трэнінг па дыягностыцы мінералаў у навучальнай лабараторыі
💥 майстар-клас па апрацоўке камянёў
💥 майстар-клас па рэканструкцыі стараславянскіх тэхналогій
💥 і яшчэ шмат цікавага

Таксама арганізавана выстава-продаж мінералаў і вырабаў з іх, а маладых наведвальнікаў чакаюць інтэрактыўныя заняткі і майстар-класы, падчас якіх можна зрабіць першыя крокі ў цудоўны свет геалогіі.

Праграмма цалкам па спасылцы, жадаем прыемных выходных!
👍6🥰4
🚴‍♂️🚴‍♀️Прывітанне ўсім раварыстам!

Запрашаем вас далучыцца да новага цікавага чата ў Telegram для мінскіх раварыстаў!

Што там ёсць?
🔥 Зносіны ў рэальным часе з іншымі аматарамі ровараў;
📅 Планы на сумесныя паездкі па самых цікавых маршрутах;
🤝 Магчымасць знаходзіць новых сяброў і аднадумцаў;
🛠️ Карысныя парады па рамонце і абслугоўванні ровараў;
📸 Абмен уражаннямі і фота з паездак і інш.

Не прапусціце магчымасць стаць часткай актыўнай і сяброўскай суполкі!
Далучайцеся, каб дзяліцца вопытам і атрымліваць натхненне ад іншых раварыстаў.

🌐 Спасылка на чат: CyclistsMinsk
🔥5🥰42
У Менску і пад Фаніпалем сёння бачылі віхор.

Відавочцы гэтай з'явы сёння шчодра дзяліліся ўнікальнымі фатаграфіямі і відэа ў сацыяльных сетках. Апошні віхор з зафіксаваных назіраўся ў Беларусі мінулым летам на Мінскім моры. Тады не абышлося без чалавечых ахвяр.

З'ява гэта сапраўды рэдкая, адсочваць яе можна толькі па фота і відэа, таму што метэаралагічнымі сеткамі назіранняў такую не адсочыш.

А вы бачылі такую з'яву? Пішыце ў каментарах!
🤯13🌚2👍1
Моладзевы кліматычны савет збірае Кліматычную канферэнцыю беларускай моладзі

📍Канферэнцыя складаецца з двух анлайн-сесій (zoom) і афлайн-сустрэчы ў Вільні (Літва):

15.06 (10:30 - 15:00) - пагутарым пра тое, што такое СОР29 і чаму ўдзел моладзі ў кліматычнай палітыцы важны, а пасля ўстроім сумесны брэйншторм і зробім чарнавік Моладзевай пазіцыі.

20.06 (18:00 - 20:00) - абмяркуем чарнавік Моладзевай пазіцыі - каментары, праўкі і пытанні.

У ліпене сустракаемся ў Вільне

Калі ты беларус_ка ад 18 да 30 гадоў і цябе турбуе праблема змены клімату ў свеце і Беларусі, то чакаем тваю заяўку!

Дэдлайн 10 чэрвеня
🔥4😍2
Hа Марсе разгортваецца катастрофа планетарнага маштабу.

На Зямлю штогод падае шмат метэарытаў, а метэораў яшчэ больш, усе яны згараюць у атмасферы. У Марса таксама ёсць атмасфера, але яна ў 100 разоў танчэйшая за зямную і не забяспечвае такой жа абароны. Да таго ж Марс знаходзіцца блізка да пояса астэроідаў, што павялічвае частату падзенняў метэарытаў.

Раней частату падзенняў метэарытаў на Марс ацэньвалі па здымках арбітальных апаратаў, якія фіксуюць новыя кратэры. Усё змянілася з прыбыццём на Марс апарата InSight. З 2018 па 2022 год яго сейсмометр рэгістраваў землятрусы, выкліканыя метэарытамі.

Навукоўцы прааналізавалі дадзеныя InSight і сумясцілі іх з арбітальнымі назіраннямі - метэарыты падаюць на Марс кожны дзень. Частата падзенняў аказалася ў пяць разоў вышэй, чым меркавалася раней.

Штогод на Марсе адбываецца ад 280 да 360 падзенняў метэарытаў, якія ствараюць кратэры шырынёй больш за 8 метраў. Кратэры шырынёй больш за 30 метраў з'яўляюцца прыкладна раз на месяц.
🤔8🕊32👍1
У Літве каля Шаўляя заўважылі тарнада 🌪
🤯16🌚62👍1
Тренд колькасці насельніцтва Беларусі па прагнозу ААН
🤯14
Зямля толькі што перажыла самы цёплы дзень у найноўшай гісторыі, паводле дадзеных Службы па змене клімату праграмы "Капернік" (C3S).

Паводле папярэдніх дадзеных, апублікаваных C3S 24 ліпеня, панядзелак 22 ліпеня стаў самым спякотным днём у наборы дадзеных ERA5, які пачынаецца з 1940 гады.

У той час як тэмпература 21 ліпеня 2024 года (17,09°C) была амаль неадрозная ад папярэдняга рэкорду ў 17,08°C, дасягнутага 6 ліпеня 2023 года, розніца паміж імі і новым рэкордам тэмпературы (17,15°C), дасягнутым 22 ліпеня, больш, чым тыповыя адрозненні ў штодзённых варыяцыях сярод альтэрнатыўных набораў даных.

Што сапраўды кідаецца ў вочы, дык гэта розніца паміж тэмпературамі з ліпеня 2023 года і ўсімі папярэднімі гадамі.
🌚12👍1🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось як выглядае гэты цыклон са спадарожніка.
Прыгожы энцыклапедычны прыклад!
😍14🥰43
Расейскія анлайн-мапы адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google

Паводле дасьледавання RocketData, за апошнія тры гады папулярнасьць анлайн-мапаў Google зьнізілася на 12% — з 81% да 69%. “Яндэкс”, наадварот, прыкладна столькі ж дадаў і цяпер займае 29% рынку. Яшчэ 2% належыць расейскай сыстэме 2ГІС, якая запрацавала ў Беларусі ў канцы 2021 года.

Высокая доля Google на беларускім рынку тлумачыцца тым, што яна прыйшла сюды раней за астатніх. Аналітыкі адзначаюць, што калі кампаніі ігнаруюць Google, яны ўпускаюць да 70% інтэрнэт-карыстальнікаў зь Беларусі, а калі адсутнічаюць у “Яндэксе”, то губляюць траціну беларускіх карыстальнікаў.

Рост “Яндэкса” забясьпечвае яго экасыстэма: пошук, галасавы памочнік, таксі, дастаўка і іншыя. На думку аналітыкаў, ужо да канца года ён можа стаць паўнавартасным канкурэнтам Google. 2ГІС любяць расейскія турысты, але яны складаюць 97% замежных падарожнікаў, гаворыцца ў справаздачы.

🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍2🤔2🕊1
Пачынаем назіраць за зменай узроўняў вады ў рэках ды азёрах пасля дажджоў?

На 10 ліпеня на захадзе ўжо пачаўся рост, а ў Студзянцы нават вада ўжо выйшла на пойму, праўда яна там ужо з канца чэрвеня. А на ўсходе і на паўднёвым усходзе ўзроўні падаюць

#гідра
🐳94👍2