Экватар | Больш, чым геаграфія
200 subscribers
306 photos
6 videos
2 files
120 links
Першы канал геаграфічнай супольнасці.

Тут пра навіны, магчымасці, падарожжы, прыроду, навуку, экалогію і гумар
Download Telegram
Беларусь - краіна кантрастаў!

Тэмпература паветра зараз ад +0,5°С на захадзе Брэсцкай вобласці да -18,5°С на паўночным ўсходзе Віцебскай вобласці.
🗿14🔥51😁1🌚1
🌎 Гарачыя навіны! Яшчэ адна краіна адмяняе візы для беларусаў

Цяпер для беларусаў адкрытыя дзверы Нікарагуа на 90 дзён у годзе без неабходнасці ў візе.

✈️ Але патрапіць туды з Беларусі на простым рэйсе — гэта сапраўдная загадка.
Большасць маршрутаў уключаюць перасадкі праз ЗША ці Канаду, а таксама праз краіны, такія як Сальвадор, Панама, Коста-Рыка ці Мексіка.

Але калі вы пражываеце дзесьці побач пералічыных краін, вам будзе цікавы артыкул аб Нікарагуа ад 34travel.me.
😁9🔥2👏1
Ці ведаеце вы, якія незвычайныя азёры знаходзяцца ў Нарачанскім краі?
А што ў Будславе ёсць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай і што ў вёсцы Пількаўшчына нарадзіўся славуты паэт Максім Танк?

Яшчэ больш цікавага пра Мядзельскі раён вы знойдзеце у "Naračanščyna"

Спасылка: https://t.me/naracanscyna
👍7👏1
Інтэр'ер Будслаўскага Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на фотаздымках ураджэнкі Будслава lizzaveta.gr.

Звярніце ўвагу на унікальныя роспісы сценаў базілікі, выкананыя Казімірам Анташэўскім. Іх асаблівасць — «аб’ёмныя» выявы скульптур, калон, якія насамрэч цалкам плоскія. Такая тэхніка — грызайль — прадугледжвала выкарыстанне толькі аднаго колеру. Але пры гэтым вельмі добра перадавала аб'ём. Калі стаяць перад распісанай сцяной, то падаецца што гэта асобны алтар з вялікім унутраным вымярэннем. Выключна цікавая і прыгожая ілюзія 18 стагоддзя.

Крыніца
👍7🥰3
Вось гэта навіны😱

«Белавія» запускае суперпрома на квіткі: УСЕ ПА 24 ЕЎРА!

Т
олькі сёння (17.01.2024) - квіткі па тарыфе «ПРОМА» за 24 € у адзін бок на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы
Перыяд падарожжа: з 17.01.2024 па 24.03.2024.
Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па маршруце туды-назад - 1 месяц.

Тарыф OW (у адзін бок): 24€*
Тарыф RT (туды-назад): 48€*

Колькасць месцаў абмежавана!

Набыць квіткі можна толькі на сайце https://belavia.by/
🔥4🐳31🥰1🤔1😍1
🌟 Geoawesome Job Board

Прапунаем наведаць спецыялізаваную старонку для пошуку працы ў галіне геапрасторавых даследванняў і спадарожнікавага маніторынгу.

🌍 Вакансіі са ўсяго сусвету для аналітыкаў, распрацоўшчыкаў, навукоўцаў і іншых спецыялістаў
📢 Увага! Есць 5 прапаноў для працы ў Беларусі, 9 — у Польшчы, 1 — у Літве!

https://geoawesomeness.com/job-board/

#экватар_праца
6👍2🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На ўсходзе Украіны сёння ноччу быў заўважаны метэор - паведамляе Харків Life.

З'яву было бачна і на Гомельшчыне.
😍53🔥1
Што працадаўцы патрабавалі ад ГІС-спецыялістаў у 2023-м: вынікі аналізу ≃900 вакансій

Пачатак траўня — лепшы час для каляпрацоўных тэм, таму пряцягнем гэтую тэму. Нядаўна нашыя расейскія калегі пачалі дзяліцца вынікамі вялікага даследвання попыту на спецыялістаў з геапрасторавай галіны. Першы матэрыял ўжо з'явіўся на сайце прасторы для развіцця ў галіне геаінфармацыйных тэхналогій "Картетика" і прысвечаны аналізу вакансій. У бліжэйшы час чакаем там дадзеныя па прастораваму размеркаванню вакансій і заробкаў, а пакуль можна пазнаёміцца з першым артыкам па з серыі па спасылцы.
👍72🔥1
На адным з палёў у Карасускім раёне Кастанайскай вобласці Казахстана відавочцы заўважылі вялізную адтуліну ў зямлі.

У раённым акімаце заявілі, што яма з'явілася ў выніку прыроднага ўздзеяння.
🤔5🗿43🌚1
Магнітная бура найвышэйшага ўзроўню можа здарыцца ў суботу.

За трое апошніх дзён Сонцам выкінуты ў бок нашай планеты чатыры выключна буйныя аблокі плазмы. Частка іх зліецца ў дарозе ў адзіны яшчэ буйнейшы аб'ект, які, па разліках, ударыць па магнітным полі Зямлі сёння ноччу.

Паводле чаканняў, у піку ўдару ўзровень буры складзе не меней G4,33, але ёсць верагоднасць, што ён дасягне і ўзроўню G5. Гэта адбудзецца ўпершыню з 2005 года.

Адзначаецца, што за мінулыя двое сутак на Сонца адбылося шэсць успышак вышэйшага бала X. Узровень успышачнай актыўнасці цяпер складае каля 9,8 па дзесяцібальнай шкале.
🌚42🤯2
Музей землязнаўства БДУ прымае ўдзел у Ночы музеяў-2024

З 16 па 18 траўня наведвальнікаў чакаюць цікавыя экскурсіі, прэзентацыі і тэматычныя выставы. Прыемны бонус — тэматычныя імпрэзы:
💥трэнінг па дыягностыцы мінералаў у навучальнай лабараторыі
💥 майстар-клас па апрацоўке камянёў
💥 майстар-клас па рэканструкцыі стараславянскіх тэхналогій
💥 і яшчэ шмат цікавага

Таксама арганізавана выстава-продаж мінералаў і вырабаў з іх, а маладых наведвальнікаў чакаюць інтэрактыўныя заняткі і майстар-класы, падчас якіх можна зрабіць першыя крокі ў цудоўны свет геалогіі.

Праграмма цалкам па спасылцы, жадаем прыемных выходных!
👍6🥰4
🚴‍♂️🚴‍♀️Прывітанне ўсім раварыстам!

Запрашаем вас далучыцца да новага цікавага чата ў Telegram для мінскіх раварыстаў!

Што там ёсць?
🔥 Зносіны ў рэальным часе з іншымі аматарамі ровараў;
📅 Планы на сумесныя паездкі па самых цікавых маршрутах;
🤝 Магчымасць знаходзіць новых сяброў і аднадумцаў;
🛠️ Карысныя парады па рамонце і абслугоўванні ровараў;
📸 Абмен уражаннямі і фота з паездак і інш.

Не прапусціце магчымасць стаць часткай актыўнай і сяброўскай суполкі!
Далучайцеся, каб дзяліцца вопытам і атрымліваць натхненне ад іншых раварыстаў.

🌐 Спасылка на чат: CyclistsMinsk
🔥5🥰42