Экватар | Больш, чым геаграфія
200 subscribers
306 photos
6 videos
2 files
120 links
Першы канал геаграфічнай супольнасці.

Тут пра навіны, магчымасці, падарожжы, прыроду, навуку, экалогію і гумар
Download Telegram
Цяпер зразумела, чаму так холадна сёння 🥲

Пайшоў у вольнае плаванне айсберг, на паверхні якога можна размясціць 11 Менскаў.
Ад ледніка глыба адкалолася 38 гадоў таму, але цяпер А23а дрэйфуе ў адкрытым моры 🌊
6🌚6🐳2😁1
Беларусь - краіна кантрастаў: самае высокае снежнае покрыва не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсёй Усходняй Еўропе, сфармавалася ў Гарадоцкім раёне ля гарадскога пасёлка Езярышча (43 см). У той час, як у Берасце (Брэсце) ўсяго 5 см снегу, а ў Гародне (Гродне) ўвогуле 0,5 см.

А колькі см снежнае покрыва ў тваім двары? Пішыце ў каментарах)
13🔥3
Землятрусы ў Чылі, Інданезіі і на Філіпінах.

Ля ўзбярэжжа Філіпін зарэгістравалі землятрус магнітудай 7,5 на паўночны ўсход ад муніцыпалітэта Тагбіна з насельніцтвам каля 10,6 тыс. чалавек.

Жыхароў прыбярэжных раёнаў заклікаюць эвакуіравацца на ўзвышша або ўглыб сушы.

У Чылі і ля ўзбярэжжа Інданезіі зарэгістравалі землятрусы магнітудай 5,8 і 5,5 адпаведна. Інфармацыі аб пацярпелых і разбурэннях няма.
🌚4🤔3🕊1
Вось як бывае, калі на станцыі забываюць ставіць мінус 😂
😁15👏1
Сёння Дзень Гор 🗻

Віншуем усіх, хто любіць горы і жадаем шмат класных вандровак!
13😍5
У Кітаі адбыўся моцны землятрус. Больш за 100 чалавек загінулі

У выніку землятрусу, які адбыўся ў кітайскіх правінцыях Гань-Су і Цінхай на паўночным захадзе краіны, загінула больш за сотню чалавек.

Першыя штуршкі магнітудай 6,2 здарыліся 18 снежня а 23:59 паводле пекінскага часу. Геалагічная служба ЗША ацэньвае сілу землятрусу магнітудай 5,9. Эпіцэнтр быў у правінцыі Гань-Су – за 5 кіламетраў ад адміністрацыйнай мяжы з Цінхаем. Глыбіня эпіцэнтру – 10 кіламетраў.

Ужо вядома пра як мінімум 116 ахвяраў землятрусу, больш за 300 чалавек атрымалі раненні. Як паведамляюць афіцыйныя кітайскія медыі, у зоне бедства пашкоджаныя лініі электраперадачы, не працуе сістэма водазабеспячэння, транспартная інфраструктура. У правінцыі Гань-Су пашкоджаныя 4782 дамы. Улады накіроўваюць у пацярпелыя правінцыі намёты, коўдры і харчы.
🤯7🕊1
У Беларусь ідзе вулканічнае воблака з Ісландыі.

Там пасля доўгіх і магутных землятрусаў прачнуўся вулкан Фаградальсф'ядль, размешчаны ў 30 км ад Рэйк'явіка.

Cёння, 21 снежня, воблака дасягне паўднёвага захаду Беларусі. Паводле ацэнак экспертаў, яно не пашкодзіць паветранаму руху і бяспечнае для людзей.
🗿9👍21🐳1
2024 год прыйшоў у Беларусь! З Новым годам!
Дзякуй, што застаецеся з намі!
🥰87👍2🔥1🎉1
Насельніцтва Зямлі за год вырасла на 66 млн чалавек.

Цяпер на планеце пражывае 8 073 859 407 чалавек, паведаміў нямецкі фонд "Насельніцтва Зямлі" (DSW) сёння, 30 снежня.

Хаця насельніцтва Зямнога шара расце і дасягнула па выніках 2023 года новага максімуму, тэмпы росту працягваюць запавольвацца. Хутчэй за ўсё насельніцтва Зямлі расло ў перыяд з 1965 па 1970 год, з тых часоў, паводле звестак ААН, адносныя тэмпы росту скараціліся амаль удвая.

Гэтыя тэндэнцыі не аднолькавыя для розных рэгіёнаў. У Афрыцы, па дадзеных DSW, да 2080 году будзе пражываць 2,5 мільярда чалавек - у два разы больш, чым сёння.
10
Беларусь - краіна кантрастаў!

Тэмпература паветра зараз ад +0,5°С на захадзе Брэсцкай вобласці да -18,5°С на паўночным ўсходзе Віцебскай вобласці.
🗿14🔥51😁1🌚1
🌎 Гарачыя навіны! Яшчэ адна краіна адмяняе візы для беларусаў

Цяпер для беларусаў адкрытыя дзверы Нікарагуа на 90 дзён у годзе без неабходнасці ў візе.

✈️ Але патрапіць туды з Беларусі на простым рэйсе — гэта сапраўдная загадка.
Большасць маршрутаў уключаюць перасадкі праз ЗША ці Канаду, а таксама праз краіны, такія як Сальвадор, Панама, Коста-Рыка ці Мексіка.

Але калі вы пражываеце дзесьці побач пералічыных краін, вам будзе цікавы артыкул аб Нікарагуа ад 34travel.me.
😁9🔥2👏1
Ці ведаеце вы, якія незвычайныя азёры знаходзяцца ў Нарачанскім краі?
А што ў Будславе ёсць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай і што ў вёсцы Пількаўшчына нарадзіўся славуты паэт Максім Танк?

Яшчэ больш цікавага пра Мядзельскі раён вы знойдзеце у "Naračanščyna"

Спасылка: https://t.me/naracanscyna
👍7👏1
Інтэр'ер Будслаўскага Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на фотаздымках ураджэнкі Будслава lizzaveta.gr.

Звярніце ўвагу на унікальныя роспісы сценаў базілікі, выкананыя Казімірам Анташэўскім. Іх асаблівасць — «аб’ёмныя» выявы скульптур, калон, якія насамрэч цалкам плоскія. Такая тэхніка — грызайль — прадугледжвала выкарыстанне толькі аднаго колеру. Але пры гэтым вельмі добра перадавала аб'ём. Калі стаяць перад распісанай сцяной, то падаецца што гэта асобны алтар з вялікім унутраным вымярэннем. Выключна цікавая і прыгожая ілюзія 18 стагоддзя.

Крыніца
👍7🥰3