Экватар | Больш, чым геаграфія
200 subscribers
306 photos
6 videos
2 files
120 links
Першы канал геаграфічнай супольнасці.

Тут пра навіны, магчымасці, падарожжы, прыроду, навуку, экалогію і гумар
Download Telegram
З цемры з'яўляецца адзінае вока асцярожнага твару з вялікімі вушамі і доўгім хобатам, выгнутым у бок ад камеры.

Гэта раўнінны тапір, па-майстэрску адлюстраваны індыйскім фатографам Вішну Гопалам, калі ён выходзіць з багністага бразільскага трапічнага лесу ў Тапіраі, Сан-Паўлу.

Раўнінныя тапіры сілкуюцца садавінай і іншай расліннасцю леса, распаўсюджвая насенне. Гэтым важным адносінам пагражае знікненне з-за зменаў асяроддзя пражывання, незаконнага палявання і дарожна-транспартных здарэнняў.

#фатографгода
10
Галандскі фатограф Ленарт Веравель паказвае апошнія імгненні жыцця касаткі, выкінутай на бераг.

Лежачы на баку ў прыбоі, гэтай касатцы заставалася жыць зусім няшмат. Першапачаткова выратаваная, яна неўзабаве зноў затрымалася на пляжы і памёрла.

Пазней даследаванне паказала, што яна не толькі моцна схуднела але і была вельмі хворай.

Даследаванні паказваюць, што касаткі ў еўрапейскіх водах маюць самую высокую ў свеце канцэнтрацыю поліхлараваных дыфенілаў. Гэтыя забароненыя хімічныя рэчывы могуць захоўвацца ў марскіх харчовых ланцугах на працягу шматлікіх гадоў, саслабляючы імунную сістэму і зніжаючы паспяховасць размнажэння кітоў, марскіх свіней і дэльфінаў.

На гэтым сумным здымку мы скончваем публікацыі з конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды» і спадзяемся, што гэтая вандроўка была для вас захапляльнай. Калі прапусцілі штосьці з гэтай серыі, націсніце на #фатографгода
🐳8👍4🤯2🤔1
Рады паведаміць, што з 1 студзеня 2024 года пачнецца новы набор на міжнародную магістарскую праграму "Cartography M.Sc", навучанне па ёй стартуе ў наступным кастрычніку. Будучых удзельнікаў чакаюць 4 семестры вывучэння геаінфарматыкі і картаграфічных дысцыплін ва ўніверсітэтах Мюнхена, Вены, Дрэздэна і Твента.Карыстайцеся магчымасцю, у вас ёсць яшчэ час здаць іспыт па ангельскай мове і падрыхтаваць дакументы!

Падрабязней аб падачы заяў на сайце https://cartographymaster.eu/
Амбасадорам праграмы з'яўляецца Алеся Ігнацьева, асістэнт Венскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яна з радасцю адкажа на пытанні аб студэнцкім жыцці і вучобе, яе кантакт у Тelegram - @kartographin
6🔥3👍1
Улады загадалі эвакуявацца тысячам жыхароў гораду Грындавік у Ісландыі

Вялікая колькасць магмы распаўсюджваецца пад зямлёй і можа выйсці на паверхню. За апошнія тыдні вакол вулкану Фаградальсфʼятль былі зафіксаваныя тысячы падземных штуршкоў.

"Мапа сейсмічнай актыўнасці Ісландыі зараз неверагодная", – піша доктар Robin George Andrews, volcanology PhD.

«Гэта землятрусы, якія адбыліся ўсяго за апошнія 6 гадзін. Паўвостраў Рэйк'янес страсаецца ад тысяч невялікіх землятрусаў, а таксама ад некаторых з сярэдняй магнітудай. Вось што адбываецца, калі магма, якая падымаецца разбурае камяні».
🤯151
Атрутны смог ахінуў Нью Дэлі

Густы атрутны смог ахінуў індыйскую сталіцу ў панядзелак. Ужо два тыдні ўзровень забруджвання паветра ў Нью-Дэлі характарызуецца як "вельмі высокі". Сітуацыя значна пагоршылася пасля таго, як у нядзелю тут адзначылі адно з галоўных і шанаваных у індуізме свят - Дзівалі.

Па традыцыі, жыхары запалілі тысячы свечак і лампадак. Усю ноч грымелі феерверкі і петарды. Як вынік: раніцай воблака з'едлівага дыму апусцілася на горад. Канцэнтрацыя небяспечных забруджвальных рэчываў у паветры ў 20 разоў перавысіла норму.

Улады распарадзіліся аб закрыцці школы і аб абмежаванні аўтамабільнага руху. Для барацьбы з забруджваннем выкарыстоўваюць спецыяльныя супрацьсмагавыя гарматы і распырсквальнікі.
🤯8🤔2
Віншуем усіх з міжнародным Днём ГІС!

Пачынаючы з 1999 г. гэтая падзея сусветнага маштабу пашырае разуменне геаінфармацыйных сістэмаў і іх карысці для грамадства. Імпрэзы, прысвечаныя гэтаму дню, праводзяцца сёння і ўвесь тыдзень практыкамі і энтузіястамі, якія натхняюць іншых сваім захапленнем геапрасторавымі дадзенымі.

Жадаем усім нам больш цікавых даследаванняў і адкрыццяў з дапамогай геапрасторавых тэхналогій! Незалежна ад таго, з'яўляецеся вы пачаткоўцам у геаграфіі або экспертам у мапах, вы можаце далучыцца да супольнасці ByGIS ў Тэлеграм і павіньшаваць калег!
🎉7🔥5👍21
Штучны інтэлект ўпершыню прадказаў надвор'е дакладней метэаролагаў 😱

Метэаралагічная мадэль штучнага інтэлекту ад Google DeepMind пад назвай GraphCast значна перасягнула традыцыйныя метады прагназавання надвор'я па ўсім свеце на 10 дзён наперад. Сваё прадказанне сістэма робіць менш чым за адну хвіліну. Гэта сведчыць аб тым, што ў будучыні такія прагнозы могуць стаць больш эфектыўнымі, чым сёння.

У выпрабаваннях мадэль паказала перавагу над вядучай у свеце традыцыйнай сістэмай, якая кіруецца Еўрапейскім цэнтрам сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я (ECMWF). GraphCast перасягнуў яе па 90 працэнтах 1380 паказчыкаў, уключаючы тэмпературу, ціск, хуткасць і кірунак ветра, а таксама вільготнасць на розных узроўнях атмасферы.

 Падрабязней ў артыкуле Science
👍4🔥4😁1🗿1
Новая інфармацыя з касмічнай абсерваторыі «Джэймс Уэб» усё больш бянтэжыць навукоўцаў.

Тэлескоп фіксуе мноства старажытных масіўных галактык, якіх, па сучасных уяўленнях, наогул не павінна існаваць. Ужо загаварылі ледзь ці не аб адмене Вялікага выбуху. Падрабязней на Naked Science.
🤔10
Цяпер зразумела, чаму так холадна сёння 🥲

Пайшоў у вольнае плаванне айсберг, на паверхні якога можна размясціць 11 Менскаў.
Ад ледніка глыба адкалолася 38 гадоў таму, але цяпер А23а дрэйфуе ў адкрытым моры 🌊
6🌚6🐳2😁1
Беларусь - краіна кантрастаў: самае высокае снежнае покрыва не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсёй Усходняй Еўропе, сфармавалася ў Гарадоцкім раёне ля гарадскога пасёлка Езярышча (43 см). У той час, як у Берасце (Брэсце) ўсяго 5 см снегу, а ў Гародне (Гродне) ўвогуле 0,5 см.

А колькі см снежнае покрыва ў тваім двары? Пішыце ў каментарах)
13🔥3
Землятрусы ў Чылі, Інданезіі і на Філіпінах.

Ля ўзбярэжжа Філіпін зарэгістравалі землятрус магнітудай 7,5 на паўночны ўсход ад муніцыпалітэта Тагбіна з насельніцтвам каля 10,6 тыс. чалавек.

Жыхароў прыбярэжных раёнаў заклікаюць эвакуіравацца на ўзвышша або ўглыб сушы.

У Чылі і ля ўзбярэжжа Інданезіі зарэгістравалі землятрусы магнітудай 5,8 і 5,5 адпаведна. Інфармацыі аб пацярпелых і разбурэннях няма.
🌚4🤔3🕊1
Вось як бывае, калі на станцыі забываюць ставіць мінус 😂
😁15👏1
Сёння Дзень Гор 🗻

Віншуем усіх, хто любіць горы і жадаем шмат класных вандровак!
13😍5