Непералётны вырай
Сышліся хмары –
восені паслы.
І за акном не ціхне дождж-назола.
На поўдзень скіраваліся буслы,
а нас з табой ужо чакае школа.
Лістоту золкі вецер падхапіў
і закружыў яе ў апошнім танцы,
пад невясёлы восеньскі матыў
чапляецца за каўняры і ранцы.
То зарагоча.
То ледзь чутна кпіць.
То, як сабака, кінецца пад ногі.
Нібыта хоча
шлях перахапіць
ці збіць нас намагаецца з дарогі.
Ах, восень!
Ты стараешся дарма,
прыкрыўшыся залочанай парфірай.
Бо што нам дождж
ды блізкая зіма:
у нас тут свой –
непералётны – вырай.
Аж да званка не змоўкне гамана
у кожным класе вераснёвым ранкам.
Як быццам і не восень,
а вясна,
і школа –
велізарная буслянка.
Віталь Вольскі
#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
Сышліся хмары –
восені паслы.
І за акном не ціхне дождж-назола.
На поўдзень скіраваліся буслы,
а нас з табой ужо чакае школа.
Лістоту золкі вецер падхапіў
і закружыў яе ў апошнім танцы,
пад невясёлы восеньскі матыў
чапляецца за каўняры і ранцы.
То зарагоча.
То ледзь чутна кпіць.
То, як сабака, кінецца пад ногі.
Нібыта хоча
шлях перахапіць
ці збіць нас намагаецца з дарогі.
Ах, восень!
Ты стараешся дарма,
прыкрыўшыся залочанай парфірай.
Бо што нам дождж
ды блізкая зіма:
у нас тут свой –
непералётны – вырай.
Аж да званка не змоўкне гамана
у кожным класе вераснёвым ранкам.
Як быццам і не восень,
а вясна,
і школа –
велізарная буслянка.
Віталь Вольскі
#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
Forwarded from ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ШЧАСЦЕ - гэта калі засынаеш і прачынаешся з усмешкай і гэтаму ёсць прычына, - твая сям'я!
🌿🍂☀️🌿🍂☀️🌿🍂
Добрага дня!
🌿🍂☀️🌿🍂☀️🌿🍂
Добрага дня!
Forwarded from ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆
Знянацку (прыслоўе)
Раптоўна, нечакана.
#думаю_па_беларуску
#Мовай_ганаруся
Знянацку (прыслоўе)
Раптоўна, нечакана.
#думаю_па_беларуску
#Мовай_ганаруся
Forwarded from Настаўніцкая
У пятнічнай "Настаўніцкай" вас чакаюць актуальныя рэпартажы і прафесійныя размовы
✅ Рэпартаж з устаноў адукацыі Светлагорска расказвае пра адкрыццё ў сярэдняй школе № 12 імя І.Р.Катлярова музейнага пакоя, дзе ўшанавана памяць пра пісьменніка, журналіста, грамадскага дзеяча Ізяслава Рыгоравіча Катлярова.
Гэтак жа беражліва да памяці пісьменніка Уладзіслава Нядзведскага ставяцца ў Мікашэвіцкай гімназіі.
Пра падрыхтоўку выпускніка будучыні расказвае дырэктар Браслаўскай гімназіі Алена Гірон. І не прапусціце цёплы аповед пра калегу ад настаўніка пачатковых класаў Навабыхаўскай сярэдняй школы Магілёўскай вобласці Анатоля Аскіркі.
Прыемнага чытання!

🌐✅
Интерактивную карту памятников Великой Отечественной войны на территории Рогачевского района создал коллектив учащихся и педагогов Рогачевского районного центра технического творчества
Уважительное отношение к памяти защитников Отечества является священным долгом всех граждан Республики Беларусь. Изучить и посетить исторические памятники Великой Отечественной войны, расположенные на территории Рогачевского района, можно не выходя из дома.
ССЫЛКА на карту🌎📌
А лучше потом всей семьей отправиться в реальное путешествие по малой родине
#100_добрых_дел
#мояРогачёвщина
Карта памяти

Forwarded from Министерство образования Республики Беларусь
🩺 Постигают медицину со школьной парты. В Рогачёве открыли профильный класс для будущих врачей
Учебная программа для профильного класса утверждена Министерством образования. Кроме углубленного изучения химии и биологии, для школьников будут проводить факультативы с выездными занятиями.
Подробнее смотрите на YouTube-канале
Учебная программа для профильного класса утверждена Министерством образования. Кроме углубленного изучения химии и биологии, для школьников будут проводить факультативы с выездными занятиями.
Подробнее смотрите на YouTube-канале
Forwarded from ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Самае істотнае — самае звычайнае: яно нават вокам не заўважаецца, вухам не чуецца, розумам не разумеецца...
🌿🍂☀️🌿🍂☀️🌿🍂
Добрага дня!
🌿🍂☀️🌿🍂☀️🌿🍂
Добрага дня!
Forwarded from ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆
Летуценне (назоўнік | ніякі род)
Мара пра што-н. прывабнае, жаданае.
#думаю_па_беларуску
#Мовай_ганаруся
Летуценне (назоўнік | ніякі род)
Мара пра што-н. прывабнае, жаданае.
#думаю_па_беларуску
#Мовай_ганаруся
Ну і антонаўка!
Чыстая, спелая,
Пахне чаборам і мёдам густым.
Сонца і вецер нямала служылі ёй.
Шчокі загарам гараць залатым.
#ДоўскаяСШ
#ПрыгажосцьПобач
Чыстая, спелая,
Пахне чаборам і мёдам густым.
Сонца і вецер нямала служылі ёй.
Шчокі загарам гараць залатым.
#ДоўскаяСШ
#ПрыгажосцьПобач
О, хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Ўрачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.
А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.
Наўкол сляды павольнага канання
І веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.
І летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
І адцвітанне яснае ў цішы.
Уладзімір Жылка
#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Ўрачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.
А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.
Наўкол сляды павольнага канання
І веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.
І летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
І адцвітанне яснае ў цішы.
Уладзімір Жылка
#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка