dissidentby
1.17K subscribers
910 photos
36 videos
4 files
1.25K links
⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️

Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot

По всем вопросам:
@Dahary_nahami
@X_vegan_justice_X

🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
Download Telegram
#dissidentby
Сення нашы рэсурсы атрымалі ганаровы статус "экстрэмістскіх". Дзякуем злачыннай ўладзе дыктатара лукашэнка за доўгачаканае, але зацягнутае прызнанне нашых дзеянняў у барацьбе за правы чалавека і справядлівасць.

Што рабіць чытачам?

Чытаць можна, як і чыталі
Рэпосты рабіце толькі калі ў вас зарэгістраваны акаўнт на замежны нумар ці вы знаходзіцеся ў бяспецы
Падпісвайцеся на Instagram: https://www.instagram.com/im_dissidentby/
Падпісвайцеся на Фэйсбук: https://www.facebook.com/groups/dissident.by

Усе муры будуць разбураны!
dissidentby pinned «​#dissidentby Сення нашы рэсурсы атрымалі ганаровы статус "экстрэмістскіх". Дзякуем злачыннай ўладзе дыктатара лукашэнка за доўгачаканае, але зацягнутае прызнанне нашых дзеянняў у барацьбе за правы чалавека і справядлівасць. Што рабіць чытачам? Чытаць…»
#dissidentby
📖 25 июня 2022 года КГБ внес в “список террористов” ещё двух людей. Перечень пополнили минчане Денис Сальманович и Андрей Слизюк.

Андрей Слизюк успел покинуть страну и теперь находится в безопасном месте. Молодой человек согласился поговорить с dissidentby по поводу очередного решения нелегитимных властей. Андрей - один из фигурантов дела группы “Буслы ляцяць”.

"Я считаю, что из нас лепят "террористов", чтобы остальным было неповадно быть против власти. На самом деле ни я, ни ребята - не террористы, а обычные сознательные граждане, патриоты я бы даже сказал. Этим интервью я хочу выразить слова поддержки всем незаконно осужденным. Хочу передать, что о них помнят и они не будут сидеть свои огромные сроки", - говорит Андрей.

👉👉 Читать полностью
#dissidentby
🥰 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

📣 Актыўная спасылка:
https://stopdictat.tk/birthdays?month=7

Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
#dissidentby
🙌 Нашы вынікі за чэрвень:

👉 34 чалавекі атрымалі падтрымку:
- 17,4 кг аднеслі валанцеры вязням;
- 6 Вартаўнікоў з'явілася ў вязняў;
- 10 разоў вы дапамаглі нематэрыяльна вязням;
- 18 чалавек атрымалі прамую дапамогу ад dissidentby;
👉 620 адпраўленняў (лістоў, грошай на асабісты рахунак, бандэроляў) вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 218 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 96 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанне па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Зрабіць разавы данат;
▪️ Падпісацца на Patreon;
▪️ Разава падтрымаць вязняў.

🖤 Дзякуй!
#dissidentby
За апошнія два тыдні ў чэрвені мы дадалі на сайт 71 чалавек:

- 15 чалавек у зняволенні;
- 4 чалавекі на хіміі без накіравання;
- 1 чалавек на хіміі з накіраваннем;
- 2 чалавекі пад падпіскай аб нявыездзе;
- статус 49 чалавек невядомы.

⚖️ Як мінімум у адносінах да 33 чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Калі вы валодаеце інфармацыяй па апошніх затрыманнях у межах крымінальных справаў, калі ласка, інфармуйце нас праз асабістыя паведамленіі ці праз форму на сайце dissidentby.com (люстэрка stopdictat.tk) "Дадаць інфармацыю".
#dissidentby
🥳 Стала вядома, што два месяца таму вызваліўся Алег Букас!

🔻Алег Букас быў асуджаны разам з бацькам у Бабруйску. 10 жніўня 2020 года яны заступіліся за чалавека перад супрацоўнікам ДАІ і былі затрыманыя.

Алег Букас быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі і адбываў пакаранне ў ПК-3. Яго бацька Ігар быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. У траўні 2022 Ігар Букас быў пераведзены на турэмны рэжым.
#dissidentby
🥳 7 ліпеня вызваліўся Ўладзіслаў Макавецкі!

🔻 Уладзіслаў Макавецкі быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за інцыдэнт падчас пратэставага шэсця ў раёне вуліцы Праўды ў Віцебску 6 верасня 2020. Макавецкі нібыта меў намер нанесці шкоду супрацоўнікам МУС.

Уладзіслаў адбываў пакаранне ў ПК-22, Івацэвічы.
#dissidentby
👉 1 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна прагучалі прысуды для дваццацігадовых маладзенаў. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, а таксама нібыта ў атрыманні тэхнічных сродкаў з-за мяжы.

🔻 Мікіта Кунтыш - 6 гадоў пазбаўлення волі;
🔻 Арсеній Майсейчык - 6 гадоў пазбаўлення волі;
🔻 Сяргей Батура - 5 гадоў пазбаўлення волі;
🔻 Адам Саўко - 5 гадоў пазбаўлення волі.

🙌 Падтрымаць хлапцоў вы можаце праз напісанне лістоў, грашовы пералік ці праз невялікую бандэрольку ў СІЗА.
#dissidentby
🥳 Сення вызваліўся яшчэ адзін палітвязень - Дзяніс Давыдулін!

Маладзена абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту з 9 на 10 жніўня 2020, а таксама ў тым, што перакрываў дарожны рух і стаяў у сцэпцы.

У выніку хлопца асудзілі на 1,5 гады пазбаўлення волі. Дзяніс адбываў пакаранне ў ПК-1, Наваполацк.

"Дзякуй за падтрымку і тое, што верыце ў іх, гэта вельмі важна там", - кажа маці палітвязня.

P.S. За два тыдні да вызвалення Дзяніс зламаў нагу, калі гуляў у валейбол. Таму не хвалюйцеся, гледзячы на фота :)
#dissidentby
Асуджанае студэнцтва БДУІР:

🔻 Вольга Філатчанкава
🔻 Іван Ніканаў
🔻 Яўген Маляўка
🔻 Аляксей Мачалаў

Затрыманыя студэнты ў межах крымінальных артыкулаў, месцазнаходжанне і статус якіх невядомы:
🔻 Дар'я Мельнікава
🔻 Іван Ібрагімаў
🔻 Аляксандр Горгун

🆘 Калі вам штосьці вядома пра лёс затрыманых студэнтаў і не толькі, калі ласка, паведамляйце па кантактах у апісанні канала ці праз форму на сайце "Дадаць інфармацыю".
#dissidentby
За апошнія два тыдні мы дадалі на сайт 92 чалавекі:

- 20 чалавек у зняволенні;
- 4 чалавекі на хіміі без накіравання;
- 2 чалавекі на хіміі з накіраваннем;
- 1 чалавек вызвалены;
- 2 чалавекі паспяхова з'ехалі;
- статус 63 чалавек невядомы.

⚖️ Як мінімум у адносінах да 44 чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Калі вы валодаеце інфармацыяй па апошніх затрыманнях у межах крымінальных справаў, калі ласка, інфармуйце нас праз асабістыя паведамленіі ці праз форму на сайце dissidentby.com (люстэрка stopdictat.tk) "Дадаць інфармацыю".
#dissidentby
🆘 На зачыненым працэсе сёння быў вынесены злачынны прысуд па артыкуле "Здрада дзяржаве" Кацярыне Бахвалавай (Андрэева).

🙌 Алег Харошка, суддзя Гомельскага абласнога суда, прысудзіў Кацярыне 8 гадоў пазбаўлення волі. Нават сваякі не ведаюць сутнасці абвінавачвання і не змаглі трапіць на судовае паседжанне.

🌨 Кацярына Бахвалава - журналістка Белсату, была затрымана падчас прамога эфіру з месца брутальнага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы Пераменаў» у Мінску 15 лістапада 2020 года. Разам з іншай журналісткай Дар'яй Чульцовай яны былі асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі кожная. Кацярына паведамляла, што пры затрыманні ёй пагражалі тым, што яна атрымае вялікі тэрмін за "экстрэмізм".

Падтрымайце журналістку за кратамі, якая нязломна вытрымлівае ўсе выпрабаванні:

Бахвалава Кацярына Андрэеўна
СІЗА-3, вул. Кніжная 1а, 246003
Гомель

📝 Падтрымаць можна грашовымі пералікамі, тэлеграмамі і лістамі!
#dissidentby
🔥 Інфо пра палітвязняў не спыніць :)

👉 Dissidentby.com (праз VPN)
👉 Stopdictat.tk (праз VPN)
Firecops.tk (даступна без VPN з тэрыторыі РБ)

Until all are free!