Дыялекты
871 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
#НароднаяЛексіка з Мядзельшчыны: во́лін - вэлюм; галаўны ўбор нявесты, лёгкая белая накідка.

Прыклад ужывання: во́лін не такі кароткі быў, як цяпер, а доўгі, аш да пят.
#СловоДняПолісскою з Драгічыншчыны: му́чаныца - кравяная каўбаса (з грэцкіх круп, свіной крыві і сала).

Пакаштавалі такога б? Мо ў каго з вас яе яшчэ робяць?
#НароднаяЛексіка з Ганцавіччыны: гамана́ - шумная размова.

Прыклад ужывання: паўстаўлялі жалезные дзьверы, дак якая ў калідоры гамана́ - ўсё ў кварціры чутно́.
Zajka. Frazieałahičny słoŭnik Kosaŭščyny (2014).pdf
18.2 MB
Напярэдадні Новага году🥳 ладзім для вас 1️⃣9️⃣-ты выпуск літаратуры па дыялекталогіі!

Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны

Багатай крыніцай папаўнення і ўзбагачэння фразеалагічнага складу беларускай літаратурнай мовы зʼяўляецца фразеалогія асобнага дыялекту. У "Фразеалагічным слоўніку Косаўшчыны" прадстаўлена фразеалогія насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да кожнага фразеалагізма даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад з жывой гутарковай мовы, што зноў жа такі дазваляе вызначыць сэнс кожнага выразу і пабачыць яго ў кантэксце.
Кніга разлічаная на самыя шырокія колы чытачоў - усіх, хто любіць і шануе народную словатворчасць.
Прайшлі святы🎄 і мы ізноўку павяртаемся да вас з мноствам цікавостак і кантэнту прысвечанага гаворкам, народнай культуры, дыялектам Беларусі і ейнага памежжа. Зычым вам, шаноўнае падпісанства, прадуктыўнага году і невычэрпнай прагі да вывучэння роднага слова!

Сачыце за намі на ўсіх або на зручных вам пляцоўках📲. Усе нашыя сацсеткі цяпер сабраныя ў адным месцы. Завітвайце і падпісвайцеся, рэкамендуйце нас сябрам, родным і ўсім нераўнадушным.

Захоўвайма нашае моўнае багацце і спадчыну разам❗️
Пачнем год з чарговай падборачкі рэкамендацый беларускіх тэлеграм-каналаў вартых вашай увагі. Спадзяемся, кожны знойдзе тут нешта на свой смак і густ!

❄️ ❄️ ❄️

@poshtabel — Беларусь і яе жыхары на старых паштоўках, рэтраспектыва, вінтажныя здымкі, друк беларусаў на эміграцыі і шмат чаго цікавага па тэме.

@modaNaMovu — прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы і розныя моўныя цікавосткі: усё,што робіць працэс вывучэння беларускай мовы нашмат прасцейшым і захапляльным.

@supermova — энцыкляпэдыя годных асобаў і падзеяў, прызначаная падняць сьвядомасьць і пачуцьцё гонару беларусаў. А таксама афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемстваў.

@tropinki— падарожжы на Беларусі, старыя фотаздымкі, экатурызм і архітэктура Беларусі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны.

@brestgid — гісторыя і цікавосткі Берасця, непапсовыя маршруты па Беларусі, зборныя экскурсіі і вандроўкі.

@knihi_kazki — канал прысвечаны выданню кніг на беларускай мове для дзяцей і дарослых.

#беларускі_тэлеграм
Бара́ныця - авечая скура.

Прыклад ужывання: Бобэлько Коля взев бара́ныцю, накрывся е́ю і ка́ля клуба ляка́в дывче́т.

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Галоўчыцы
Адве́ткі - наведванне парадзіхі.

Прыклад ужывання: знаіць бацька пра адве́ткі, калі ражаюцца дзеткі.

#НароднаяЛексіка #Мядзел #Камарова
Вы́шкы - верхняя частка хлява пад дахам.

Прыклад ужывання: трэ глянуты на вы́шках, мо та́мэка вылкы́ лыжа́ть.

#СловоДняПолісскою #Столін #Фядоры
Бубы́хнуць - упасці, заваліцца (пра малых).

Прыклад ужывання: што, бубы́хнуў, малышо́к?

#НароднаяЛексіка #Дзісна
Бэ́быхы - (грубае) рэчы.

Прыклад ужывання: ныха́й забыра́е своі бэ́быхы і йдэ́ туды́, куды́ хо́чэ.

#СловоДняПолісскою #Пінск #Жолкіна
Абіра́ка - грабежнік.

Прыклад ужывання: гэныя абіра́кі ўсё забралі.

#НароднаяЛексіка #Валожын #Камень
Нашая тэматыка, таму пакінем гэты допіс тут, мо каму з вас спатрэбіцца 🔤

🔻🔻🔻
Forwarded from mova.how
І ў працяг моўнай тэмы, падрыхтавалі для вас тэматычны спіс — вывучэнне замежных моў праз беларускую.

Англійская
‣ Інстаграм-старонка «EngBel»
‣ Праект «English Vova» у Тэлеграме і Інстаграме
‣ Інстаграм-старонка @good_luck_2_belarus
‣ Тэлеграм-канал «English language in Belarusian»
‣ Інстаграм-старонка @belvasilok
‣ Праект «English Bulbel» у Інстаграме і ТыкТоку
‣ Вэб-старонка «Граматыка англійскай мовы»

Польская
‣ Праект «Mova vs Język» у Тэлеграме і Інстаграме
‣ Інстаграм-старонка @jakamova
‣ Праект «Цэнтр славянскіх моў і культур» у ТыкТоку
Тэматычныя карткі на Quizlet

Іншыя
‣ Праект «Цэнтр славянскіх моў і культур» у Інстаграме і Фэйсбуку
‣ Літоўская мова ў Інстаграме @pamazhu_patrohu
‣ Японская мова ў Твітэры «Спрабуйма!»
‣ Нямецкая мова ў ТыкТоку @deutschjulia.de

Калі ласка, падпісвайцеся і распаўсюджвайце беларускае.

#праекты #замежныя_мовы
Вавілён зарос - пра мужчыну, ў якога страцілася палавая актыўнасць.

Прыклад ужывання: э, ён ужэ хіба на што здатны, у маго старого ўжэ даўно вавілён зарос.

#ТрапныВыраз #Гродна #Баляненты
Ці ведалі што ў нас таксама ёсць ютуб-канал?
Anonymous Poll
6%
Так
94%
Не
Опыта́тысь - прывітацца, паздароўкацца.

Прыклад ужывання: чого́ тэ схава́ўся ў комо́рэ, ідэ опыта́йся з дӗдьком. (“ӗ” тут азначае дыфтонг “іе”)

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Акропнае #Нямержа
Гіль - чарада (рыбы).

Прыклад ужывання: гíлем ходзіць рыба.

#НароднаяЛексіка #Расоны #Якубава
Пырымíл - мелкае месца на рацэ.

#СловоДняПолісскою #Янаў #Псышчава
Віткава́ны - перавіты (пра агароджу).

Прыклад ужывання: іна́ ш ні въткава́нъя гэ́тъя згаро́да, іна́ ш прыбіта. (“ъ” тут азначае рэдукаваны ненаціскны галосны, які вымаўляецца слаба і коратка)

#НароднаяЛексіка #Сянно #Торбінка