Дыялекты
927 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
Viktor Stachwiuk - Siva Zozula.pdf
7 MB
Зіма на двары мяце снегам⛄️, а ў хаце цёпла🌡️, ёсць кава і гарбата☕️ і можа нешта да іх.

Але чаго не было дагэтуль, дык гэта новага 1️⃣6️⃣-га выпуску літаратуры па дыялекталогіі!

Тож лавіце новую чытанку!

Viktor Stachwiuk - Siva Zozula (2006)

У кожнай вёскі ёсць свая гісторыя, звычаі, песні, мова. Гаворка ў адной вёсцы адрозніваецца ад другой. Жанчыны і дзяўчаты, якія сядзяць на лаўцы ля плота, быццам спяваюць адну песню, але ў кожнай вёсцы ёсць свой варыянт, адрозны ад іншых. Siva zozula – гэта гісторыя Падляшша ў цэлым і гісторыя асобнай вёскі. Гэта грунтоўны аналіз, збор звычаяў, традыцый, свят і фальклору вёскі Трысцянка Беластоцкага раёна. Кніга напісана на мясцовым дыялекце з выкарыстаннем лацінскага алфавіта, што робіць яе цікавай, але цяжкай для чытання беларусам. Выкарыстанне звычайнай гаворкі - добры спосаб задакументаваць мясцовы дыялект, які знаходзіцца на мяжы знікнення, бо старэйшыя вяскоўцы паміраюць, а маладыя не жадаюць размаўляць на мясцовай мове.
Мы ўдзячныя за тое, што вы з намі і нашыя высілкі не прападаюць марна!
#СловоДняПолісскою з Піншчыны: вік - заўсёды.

Прыклад ужывання: мы вік так спымо́.
#НароднаяЛексіка з Чачэршчыны: га́начкі - прыступкі (на ганку).

Прыклад ужывання: а знаю харашо, што ўсе па га́начках так ідо́м і ідо́м.
#СловоДняПолісскою са Століншчыны: гу́цалкі - танцы.

Прыклад ужывання: як стымнíло, молодёж на гу́цалкі повалы́ла.
#НароднаяЛексіка з Дзісеншчыны: ацяро́бкі - астаткі, недаедкі, абрэзкі.

Прыклад ужывання: нада сабраць у кучу гэныя ацяро́бкі. Усё пазйідалі, і ацяро́бак ні асталося.
#СловоДняПолісскою з Драгічыншчыны: выпру́к - кабан.

Прыклад ужывання: выпрука́ де́дько ошмалэ́в соло́мыю, шоб сало було́ смачнíшэ.
#НароднаяЛексіка з Старадарожчыны: кіжла́ч - невысокі, крываногі чалавек.

Прыклад ужывання: Манін бацько сам кіжла́ч і дзеці ўсе такіе - крываногіе і малые і дзяўкí, і хлопцы.
Ababurka_Dyjalektyzmy_ŭ_tvorach_biełaruskich_savieckich_piśmiennikaŭ.pdf
7.3 MB
Ідуць новыя выходныя і мы зноў маем для вас прапанову чытанкі і наш чарговы 1️⃣7️⃣-ты выпуск літаратуры па дыялекталогіі!

Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979)

Негледзячы на тое, што шмат каго з вас такая назва можа насцеражыць, дадзены зборнік утрымлівае добрую падборку незвычайных для літаратурнай мовы слоў, якія ўжываліся такімі нашымі вядомымі літаратарамі як Цішка Гартны, Якуб Колас, Міхась Лынькоў, Васіль Быкаў і г.д. З кнігі вы можаце даведацца што такое драбкач, як можна рабіць нешта наманы, і чаму неварта фатыгавацца з-за драбніц.
#СловоДняПолісскою з Лунінеччыны: ба́лішні - колішні, даўні.

Прыклад ужывання: не́колі прышла я первы раз до ятро́ўкі, а ў іх у хаці шчэ ба́лішні, мо проба́пкі, дубо́вы стол стоіць, але засла́ны і покра́шаны ло́ўко.
#НароднаяЛексіка з Сенненшчыны: патто́па - тое, чым распальваюць дровы; распал.

Прыклад ужывання: мама, дай мне патто́пу.
#СловоДняПолісскою з Маларытчыны: вы́шчэр - месца ў лесе, дзе многа карчоў.
#НароднаяЛексіка з Расоншчыны: ільня́га - яловы лес, ельнік.

Былі ўжо ў лесе гэтай зімой?
#СловоДняПолісскою з Бярозаўшчыны: домына́ты - даймаць, перашкаджаць.

Прыклад ужывання: іды, ны домына́й мні.
#НароднаяЛексіка з Вушаччыны: падстру́ністы - стройны.

Прыклад ужывання: дзяўчына стройная, прыгожая, падстру́ністая.
bd5_2018.pdf
47.3 MB
Усіх з надыходзячымі святамі!🎄🎄🎄

Сёння прадстаўляем вашай увазе выпуск літаратуры па дыялекталогіі 1️⃣8️⃣!

Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследванні (2018)

Пяты выпуск зборніка прысвечаны лексікаграфіі і тэкстаграфіі. Значная частка прац у выданні - гэта архіўныя лексічныя матэрыялы са спадчыны гаворак 19-20 стст.
Сучасныя мясцовыя беларускія гаворкі прадстаўленыя абмежавана. У тэкстаграфічную частку кнігі ўключаныя галоўным чынам запісы з дзяржаўнага беларуска-расійскага, беларуска-польскага і беларуска-латышскага памежжа.
#СловоДняПолісскою з Жабінкаўшчыны: в дыч - у невядомым кірунку, неведама куды.

Прыклад ужывання: надойíлы вжэ мні всі гэты проблемы, за́ра як пойду в дыч, а вітэ́ шо хо́чтэ, то й робíтэ са́мы.
#НароднаяЛексіка з Валожыншчыны: ляпу́н - насценны гадзіннік з маятнікам.

Прыклад ужывання: прывезлі мне ляпуна́ летась.
#СловоДняПолісскою са Століншчыны: пока́мусь - пакуль.

Прыклад ужывання: прыíхаў молоды до молодо́і, прывю́с коровая, на стул станоўля́ть і свого́ станоўля́ть і стоять на столу, пока́мусь нэ прыíдуть з вэнца́.
#НароднаяЛексіка з Мядзельшчыны: во́лін - вэлюм; галаўны ўбор нявесты, лёгкая белая накідка.

Прыклад ужывання: во́лін не такі кароткі быў, як цяпер, а доўгі, аш да пят.