Дыялекты
871 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
Хану́рык - алкаш, выпівоха.

Прыклад ужывання: то ж гэтый хану́рык ны просыхае.

#СловоДняПолісскою #Янаў #Моталь
Гарчыя́ - горыч.

Прыклад ужывання: а рассалі вады трохлітровую банку, есьлі многа качаноў ты накрышыла, тады ўсю капусту зал’еш i памішай, памішай лошкай, палачку ўтыркай і кажны дзень мішай, каб гарчыя́ схадзіла.

#НароднаяЛексіка #Лагойск #Лагаза
Доко́пынэ - частаванне пасля заканчэння ўборкі бульбы.

Прыклад ужывання: на доко́пынэ тра́ба люда́й накормэтэ і напойітэ, шоб на другэй рык помоглэ.

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Брашэвічы
Цыбулёўнік (націск на ё) - шалупінне з цыбулі.

Прыклад ужывання: яе́чкі фарба́валі кра́скай, цыбулёўнікам бо́льшую часць.

#НароднаяЛексіка #Беразіно
Брынькотíты языком - гаварыць абы-што.

Прыклад ужывання: ны могу я більш брынькотíты языко́м, бо трэба іты́ шо́ся робы́ты.

#ТрапныВыраз #Жабінка
Мы́ткі - рэчы, пажыткі.

Прыклад ужывання: немцы выехалі з хаты, а там, кажа, бяры што хочаш у хаце, столькі было адзежы, дабра. Мы́ткаў набрала, а тут ужэ ў Ло́ўжы ўсё адабралі, савецкіе салдаты ці хто там, усе тые лахманы, адно, като́ро не го́жа, пааткіда́лі.

#НароднаяЛексіка #Зэльва #Кандакі
Конды́бы - абутак на высокіх абцасах.

Прыклад ужывання: страх, як нэ люблю колí стара́ жоно́чына ідэ́ на конды́бах.

#СловоДняПолісскою #Столін #Вялікі_Лес
Казе́льчык - конік.

Прыклад ужывання: у траве столькі казе́льчыкаў стракоча.

#НароднаяЛексіка #Валожын #Камень
Чырэ́цянык - сажалка, парослая чаротам.

#СловоДняПолісскою #Янаў #Псышчава
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Біць у кацюты - выяўляць вялікае пачуццё радасці.

Прыклад ужывання: як пачалі біць у кацюты ад радасці!

#ТрапныВыраз #Гродна #Парэчча #Дзятлава #Раманавічы
Га́ло - бязлесная мясцовасць.

Прыклад ужывання: сёня е́дом я́годы на да́чу поло́ць, а ў га́лі будзе холодно́, бо ве́цер вэлікій на дворэ́, тому коб ку́ртку ўзяла́.

#СловоДняПолісскою #Лунінец #Дварэц
Бро́сня - плесня на вадкасці (на расоле, квасе).

Прыклад ужывання: бро́сьня на гуркôх сабра́ласа.

#НароднаяЛексіка #Капыль #Семежава
Гыблёвка (націск на ё) - вясельны абрад частавання маладымі чужых, не запрошаных на мерапрыемства людзей.

Прыклад ужывання: зноў му́сытька на́шыі хлопцы на гыблёвку пошлы́.

#СловоДняПолісскою #Лунінец #Фядоры
Шчы́пер - пер’е цыбулі.

Прыклад ужывання: я кусо́чык неве́лькі сала зьем з лукавіцай, шчы́перам якім ці агурцо́м - нае́ўшыся і до́бра.

#НароднаяЛексіка #Шчучын
Пырыбулэ літо гарячэ, пырыжывамо і жытте собачэ.

#прыказкі #Белазёрск
Бу́сынь - бусел.

Прыклад ужывання: бу́сынь, бу́сынь, клёкоту́н - тягну́в жэ́бу за коўту́н.

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Галоўчыцы
Дзевуля́ - пра дарослую, але бесталковую дзяўчыну.

Прыклад ужывання: дваццаць чацьвёрты год - во якая дзевуля́.

#НароднаяЛексіка #Лагойск #Лагаза
Холодны́ца - поле з халоднай, неўрадлівай зямлёй.

#СловоДняПолісскою #Янаў #Псышчава
Навігацыя на канале 🧭

📍Хэштэгі па месцах (каб патрапіць на ўсе пасты па вашым горадзе/вёсцы націсніце на хэштэг, які вас цікавіць):

🏫 Гарады і мястэчкі:

#Белазёрск #Беразіно #Бяроза #Брэст #Валожын #Воранава #Вушачы #Ганцавічы #Гродна #Драгічын #Дзісна #Дзятлава #Жабінка #Зэльва #Івацэвічы #Камянец #Капыль #Клецк #Кобрын #Косава #Лагойск #Лунінец #Любань #Маларыта #Масты #Мядзел #Пінск #Пружаны #Рагачоў #Расоны #Слонім #Старыя_Дарогі #Столін #Сянно #Шчучын #Янаў

🏡 Вёскі:

#Акропнае #Арэхаўна #Баляненты #Вулька_Сіманаўская #Вялікі_Лес #Вялікія_Кругавічы #Гайкоўка #Галоўчыцы #Дайнава #Дварэц #Жолкіна #Заазёрная #Залессе #Замошша #Каленкавічы #Кандакі #Камарова #Камень #Каўняцін #Лагаза #Лукава #Лучын #Макраны #Манцы #Марочна #Нямержа #Павіцце #Палессе #Парэчча #Псышчава #Раманавічы #Рубель #Рухава #Семежава #Сіманавічы #Смалічы #Страдзеч #Судзілавічы #Торбінка #Шылавічы #Шынкаўцы #Хмелева #Якубава

ℹ️ Хэштэгі па тэмах:

#ТрапныВыраз #СловоДняПолісскою #НароднаяЛексіка #слэнг #фальклор #беларускі_тэлеграм #прыказкі

Спіс будзе дапаўняцца і аптымізавацца!
Дыялекты pinned «Навігацыя на канале 🧭 📍Хэштэгі па месцах (каб патрапіць на ўсе пасты па вашым горадзе/вёсцы націсніце на хэштэг, які вас цікавіць): 🏫 Гарады і мястэчкі: #Белазёрск #Беразіно #Бяроза #Брэст #Валожын #Воранава #Вушачы #Ганцавічы #Гродна #Драгічын #Дзісна…»