Дыялекты
865 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
Ледзь-няле́дзь - насілу, з вялікай цяжкасцю.

Прыклад ужывання: ледзь-няле́дзь завялі яго дамоў.

#НароднаяЛексіка #Валожын #Камень
Баз - бэз.

Прыклад ужывання: чым більш баз лама́йіш на буке́тэ, тэм він ліпш роста́.

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Брашэвічы
Дзень добры усім!

☀️ Пакуль нашыя сацсеткі знаходзяцца на летнім адпачынку, на Традыцыі выйшаў цэлы альбом народных спеваў на дыялектах Палесся і Падляшша.

🎧 Слухайце наздароўечка!
Forwarded from Tradycyjnaja kuhnia
На нашым музычным лэйбле Tradycyja сёння прэзентуем новы рэліз - альбом "Песні і музыка пудляшша і полесся" ад гурта падляшскіх беларусаў "Жэмэрва"

📀Слухаць можна на ўсіх вядомых інтэрнэт пляцоўках: ▫️iTunes, Spotify, Yandex, Youtube, Apple music і іншых
а таксама
▫️bandcamp
▫️Soundcloud

📍Фальклорная студыя падляшскіх беларусаў Жэмэрва дзейнічае з 2003 года. Ад самага заснавання асноўным рэпертуарам былі песні, запісаныя ў беларускіх вёсках Падляшша і Палесся.
Наш праект "Дыялекты" аднаўляецца пасля працяглых вакацый і гатовы радаваць вас новымі матэрыяламі і цікавінкамі. Дзякуй, што застаяцеся з намі!
Адзін Бог і святая карчма ведае - пра нешта нікому невядомае.

Прыклад ужывання: а як там будзя далей, адзін Бог і сьвятая карчма ведая.

#ТрапныВыраз #Гродна
Хану́рык - алкаш, выпівоха.

Прыклад ужывання: то ж гэтый хану́рык ны просыхае.

#СловоДняПолісскою #Янаў #Моталь
Гарчыя́ - горыч.

Прыклад ужывання: а рассалі вады трохлітровую банку, есьлі многа качаноў ты накрышыла, тады ўсю капусту зал’еш i памішай, памішай лошкай, палачку ўтыркай і кажны дзень мішай, каб гарчыя́ схадзіла.

#НароднаяЛексіка #Лагойск #Лагаза
Доко́пынэ - частаванне пасля заканчэння ўборкі бульбы.

Прыклад ужывання: на доко́пынэ тра́ба люда́й накормэтэ і напойітэ, шоб на другэй рык помоглэ.

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Брашэвічы
Цыбулёўнік (націск на ё) - шалупінне з цыбулі.

Прыклад ужывання: яе́чкі фарба́валі кра́скай, цыбулёўнікам бо́льшую часць.

#НароднаяЛексіка #Беразіно
Брынькотíты языком - гаварыць абы-што.

Прыклад ужывання: ны могу я більш брынькотíты языко́м, бо трэба іты́ шо́ся робы́ты.

#ТрапныВыраз #Жабінка
Мы́ткі - рэчы, пажыткі.

Прыклад ужывання: немцы выехалі з хаты, а там, кажа, бяры што хочаш у хаце, столькі было адзежы, дабра. Мы́ткаў набрала, а тут ужэ ў Ло́ўжы ўсё адабралі, савецкіе салдаты ці хто там, усе тые лахманы, адно, като́ро не го́жа, пааткіда́лі.

#НароднаяЛексіка #Зэльва #Кандакі
Конды́бы - абутак на высокіх абцасах.

Прыклад ужывання: страх, як нэ люблю колí стара́ жоно́чына ідэ́ на конды́бах.

#СловоДняПолісскою #Столін #Вялікі_Лес
Казе́льчык - конік.

Прыклад ужывання: у траве столькі казе́льчыкаў стракоча.

#НароднаяЛексіка #Валожын #Камень
Чырэ́цянык - сажалка, парослая чаротам.

#СловоДняПолісскою #Янаў #Псышчава
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Біць у кацюты - выяўляць вялікае пачуццё радасці.

Прыклад ужывання: як пачалі біць у кацюты ад радасці!

#ТрапныВыраз #Гродна #Парэчча #Дзятлава #Раманавічы
Га́ло - бязлесная мясцовасць.

Прыклад ужывання: сёня е́дом я́годы на да́чу поло́ць, а ў га́лі будзе холодно́, бо ве́цер вэлікій на дворэ́, тому коб ку́ртку ўзяла́.

#СловоДняПолісскою #Лунінец #Дварэц
Бро́сня - плесня на вадкасці (на расоле, квасе).

Прыклад ужывання: бро́сьня на гуркôх сабра́ласа.

#НароднаяЛексіка #Капыль #Семежава
Гыблёвка (націск на ё) - вясельны абрад частавання маладымі чужых, не запрошаных на мерапрыемства людзей.

Прыклад ужывання: зноў му́сытька на́шыі хлопцы на гыблёвку пошлы́.

#СловоДняПолісскою #Лунінец #Фядоры
Шчы́пер - пер’е цыбулі.

Прыклад ужывання: я кусо́чык неве́лькі сала зьем з лукавіцай, шчы́перам якім ці агурцо́м - нае́ўшыся і до́бра.

#НароднаяЛексіка #Шчучын