Дыялекты
872 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
Перадкава́ць - бегчы наперадзе, выхваляцца, паказваць сябе.

Прыклад ужывання: нія́кі ўнук стаў: бу́дзіць ператкава́ць, каб на яго глядзелі, ні люблю гэтага. Носіцца, ператку́іць, такі вíсус!

#НароднаяЛексіка #Вушачы #Вялікія_Дольцы #Міхалкаўшчына
Атказа́ць - завяшчаць.

Прыклад ужывання: ты мне хоць што перад смерцю аткажы́!

#НароднаяЛексіка #Сянно #Рэчкі
За́тахля - пратухлы вадаём.

Прыклад ужывання: за́тахлі - зату́шаныя бяз воздуху.

#НароднаяЛексіка #Расоны #Якубава
Вы́бразіцца - здацца, падацца.

Прыклад ужывання: ай, ні було так, табе вы́бразілася.

#НароднаяЛексіка #Дзісна
Ледзь-няле́дзь - насілу, з вялікай цяжкасцю.

Прыклад ужывання: ледзь-няле́дзь завялі яго дамоў.

#НароднаяЛексіка #Валожын #Камень
Гарчыя́ - горыч.

Прыклад ужывання: а рассалі вады трохлітровую банку, есьлі многа качаноў ты накрышыла, тады ўсю капусту зал’еш i памішай, памішай лошкай, палачку ўтыркай і кажны дзень мішай, каб гарчыя́ схадзіла.

#НароднаяЛексіка #Лагойск #Лагаза
Цыбулёўнік (націск на ё) - шалупінне з цыбулі.

Прыклад ужывання: яе́чкі фарба́валі кра́скай, цыбулёўнікам бо́льшую часць.

#НароднаяЛексіка #Беразіно
Мы́ткі - рэчы, пажыткі.

Прыклад ужывання: немцы выехалі з хаты, а там, кажа, бяры што хочаш у хаце, столькі было адзежы, дабра. Мы́ткаў набрала, а тут ужэ ў Ло́ўжы ўсё адабралі, савецкіе салдаты ці хто там, усе тые лахманы, адно, като́ро не го́жа, пааткіда́лі.

#НароднаяЛексіка #Зэльва #Кандакі
Казе́льчык - конік.

Прыклад ужывання: у траве столькі казе́льчыкаў стракоча.

#НароднаяЛексіка #Валожын #Камень
Бро́сня - плесня на вадкасці (на расоле, квасе).

Прыклад ужывання: бро́сьня на гуркôх сабра́ласа.

#НароднаяЛексіка #Капыль #Семежава
Шчы́пер - пер’е цыбулі.

Прыклад ужывання: я кусо́чык неве́лькі сала зьем з лукавіцай, шчы́перам якім ці агурцо́м - нае́ўшыся і до́бра.

#НароднаяЛексіка #Шчучын
Дзевуля́ - пра дарослую, але бесталковую дзяўчыну.

Прыклад ужывання: дваццаць чацьвёрты год - во якая дзевуля́.

#НароднаяЛексіка #Лагойск #Лагаза
Навігацыя на канале 🧭

📍Хэштэгі па месцах (каб патрапіць на ўсе пасты па вашым горадзе/вёсцы націсніце на хэштэг, які вас цікавіць):

🏫 Гарады і мястэчкі:

#Белазёрск #Беразіно #Бяроза #Брэст #Валожын #Воранава #Вушачы #Ганцавічы #Гродна #Драгічын #Дзісна #Дзятлава #Жабінка #Зэльва #Івацэвічы #Камянец #Капыль #Клецк #Кобрын #Косава #Лагойск #Лунінец #Любань #Маларыта #Масты #Мядзел #Пінск #Пружаны #Рагачоў #Расоны #Слонім #Старыя_Дарогі #Столін #Сянно #Шчучын #Янаў

🏡 Вёскі:

#Акропнае #Арэхаўна #Баляненты #Вулька_Сіманаўская #Вялікі_Лес #Вялікія_Кругавічы #Гайкоўка #Галоўчыцы #Дайнава #Дварэц #Жолкіна #Заазёрная #Залессе #Замошша #Каленкавічы #Кандакі #Камарова #Камень #Каўняцін #Лагаза #Лукава #Лучын #Макраны #Манцы #Марочна #Нямержа #Павіцце #Палессе #Парэчча #Псышчава #Раманавічы #Рубель #Рухава #Семежава #Сіманавічы #Смалічы #Страдзеч #Судзілавічы #Торбінка #Шылавічы #Шынкаўцы #Хмелева #Якубава

ℹ️ Хэштэгі па тэмах:

#ТрапныВыраз #СловоДняПолісскою #НароднаяЛексіка #слэнг #фальклор #беларускі_тэлеграм #прыказкі

Спіс будзе дапаўняцца і аптымізавацца!