“Піцу́ю й піцу́ю, няма перадыху!”
Што робіць гэты чалавек з Вушаччыны?
Што робіць гэты чалавек з Вушаччыны?
Anonymous Quiz
4%
піцы робіць
61%
многа і напружана працуе
13%
п’е гарэлку як конь
21%
вяжа спіцамі
#СловоДняПолісскою з Бярозаўшчыны: мадыгова́ты - прымяраць.
Прыклад ужывання: ба́ло шыю сподны́цу, мадыгу́ю, коб блышча́чы прозу́кі поўшыва́ты.

#НароднаяЛексіка з Зэльвеншчыны: абліва́нцы - гумовы абутак падобны да туфляў.
Прыклад ужывання: накупляла нечага: абліва́нцы - кароцінькіе, пахожые як туфлі, рэзінавые блісцелі.

#СловоДняПолісскою з Жабінкаўчыны: як ко́брыньскый госты́нэць - здаровы, тоўсты.
Прыклад ужывання: як ко́брыньскый госты́нэць прыйіхав сын.

#НароднаяЛексіка з Лоеўшчыны: пад’елды́кнуць - падбіць, падбухторыць.
Прыклад ужывання: усё пад’елды́кваў нас ён.

#СловоДняПолісскою з Лунінеччыны: хра́па - мёрзлая каша са снегу і ільду.
Прыклад ужывання: трэба ўзяць лопа́ту і почысціць гэту хра́пу на доро́шцы од каліткі до ґа́нка.

#НароднаяЛексіка з Лагойшчыны: адпрацава́ць (каго-небудзь) - накіраваць на работу.
Прыклад ужывання: патом ад работы адпрацава́лі нас у горад Кастраму, на лесаразрабо́так.

Viktor Stachwiuk - Siva Zozula.pdf
7 MB
Зіма на двары мяце снегам⛄️, а ў хаце цёпла🌡️, ёсць кава і гарбата☕️ і можа нешта да іх.
Але чаго не было дагэтуль, дык гэта новага 1️⃣6️⃣-га выпуску літаратуры па дыялекталогіі!
Тож лавіце новую чытанку!
Viktor Stachwiuk - Siva Zozula (2006)
У кожнай вёскі ёсць свая гісторыя, звычаі, песні, мова. Гаворка ў адной вёсцы адрозніваецца ад другой. Жанчыны і дзяўчаты, якія сядзяць на лаўцы ля плота, быццам спяваюць адну песню, але ў кожнай вёсцы ёсць свой варыянт, адрозны ад іншых. Siva zozula – гэта гісторыя Падляшша ў цэлым і гісторыя асобнай вёскі. Гэта грунтоўны аналіз, збор звычаяў, традыцый, свят і фальклору вёскі Трысцянка Беластоцкага раёна. Кніга напісана на мясцовым дыялекце з выкарыстаннем лацінскага алфавіта, што робіць яе цікавай, але цяжкай для чытання беларусам. Выкарыстанне звычайнай гаворкі - добры спосаб задакументаваць мясцовы дыялект, які знаходзіцца на мяжы знікнення, бо старэйшыя вяскоўцы паміраюць, а маладыя не жадаюць размаўляць на мясцовай мове.

#НароднаяЛексіка з Чачэршчыны: га́начкі - прыступкі (на ганку).
Прыклад ужывання: а знаю харашо, што ўсе па га́начках так ідо́м і ідо́м.

#СловоДняПолісскою са Століншчыны: гу́цалкі - танцы.
Прыклад ужывання: як стымнíло, молодёж на гу́цалкі повалы́ла.

#НароднаяЛексіка з Дзісеншчыны: ацяро́бкі - астаткі, недаедкі, абрэзкі.
Прыклад ужывання: нада сабраць у кучу гэныя ацяро́бкі. Усё пазйідалі, і ацяро́бак ні асталося.

#СловоДняПолісскою з Драгічыншчыны: выпру́к - кабан.
Прыклад ужывання: выпрука́ де́дько ошмалэ́в соло́мыю, шоб сало було́ смачнíшэ.

#НароднаяЛексіка з Старадарожчыны: кіжла́ч - невысокі, крываногі чалавек.
Прыклад ужывання: Манін бацько сам кіжла́ч і дзеці ўсе такіе - крываногіе і малые і дзяўкí, і хлопцы.

Ababurka_Dyjalektyzmy_ŭ_tvorach_biełaruskich_savieckich_piśmiennikaŭ.pdf
7.3 MB
Ідуць новыя выходныя і мы зноў маем для вас прапанову чытанкі і наш чарговы 1️⃣7️⃣-ты выпуск літаратуры па дыялекталогіі!
Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979)
Негледзячы на тое, што шмат каго з вас такая назва можа насцеражыць, дадзены зборнік утрымлівае добрую падборку незвычайных для літаратурнай мовы слоў, якія ўжываліся такімі нашымі вядомымі літаратарамі як Цішка Гартны, Якуб Колас, Міхась Лынькоў, Васіль Быкаў і г.д. З кнігі вы можаце даведацца што такое драбкач, як можна рабіць нешта наманы, і чаму неварта фатыгавацца з-за драбніц.

#СловоДняПолісскою з Лунінеччыны: ба́лішні - колішні, даўні.
Прыклад ужывання: не́колі прышла я первы раз до ятро́ўкі, а ў іх у хаці шчэ ба́лішні, мо проба́пкі, дубо́вы стол стоіць, але засла́ны і покра́шаны ло́ўко.

#НароднаяЛексіка з Сенненшчыны: патто́па - тое, чым распальваюць дровы; распал.
Прыклад ужывання: мама, дай мне патто́пу.