ГУРНЕВІЧ
1.07K subscribers
126 photos
13 videos
245 links
Журналіст Радыё Свабода, Беларусь
Download Telegram
Белта апублікавала здымак з выбарчага ўчастку, дзе ў кандыдатаў у дэпутаты заблюраныя твары. Фантастыка.
А я захапляюся беларусамі. Захавалі сваю мову, стагоддзямі жывучы ў вельмі неспрыяльных ўмовах. Гэта не пафас, проста ўдумайцеся. Усё ім раўло і шаптала: забудзьцеся сваю мову. А гэтыя ўнікальныя людзі працягвалі на ёй размаўляць, спяваць, прыдумляць сваім дзецям на ёй казкі.

Навукоўцы кажуць, што свая мова ў беларусаў недзе ад XIV стагоддзя. За гэты час не было ніводнай улады, якая б ПРЫМУШАЛА гэты народ на ёй гаварыць. Ні ў ВКЛ, ні тым больш пазней у саюзе з Польшчай, а ў Расейскай імперыі і па-даўну. Па-польску і расейску – прымушалі. І мякка, і гвалтам. У касцёлах, цэрквах, школах, на працы. А гэты народ, ці то пад Магілёвам, ці пад Жлобінам, Івянцом, усё роўна размаўляў дома на сваёй мове, на той жа самай, насуперак тым, хто імі кіраваў і раўмаўляў на іншай.

Чалавек з Івянца мог ніколі ў жыцці і не быць пад Магілёвам, але чуючы мову магілёўца разумеў – тут свой чалавек. Ну, гэта як чып Ілана Маска. Гэта ж нейкі піпец. І ніхто не прымушаў на ёй размаўляць, нават кніжак доўгі час на ёй не было, а мова іх яднала. Гэта нейкі космас.

На жаль, новых беларусаў прывучылі да сораму за яе. У людзей з па-за кантэксту ўсё было акурат інакш. Неяк бабуліна сястра расказавала, як у 1930-я гады да іх з цэнтральнай Польшчы прыехалі нейкі багацеі-арыстакраты, палякі. Проста на лета, у маёнтак пад Івянцом. Іхны сын хадзіў гуляць з пастухамі ў вёску і за лета навучыўся размаўляць па-беларуску. І неяк заявіў бацькам, што цяпер ён будзе гаварыць на гэтай мове. Бацькі ўсчынілі лямант і скандал, з рукапрыкладствам, маўляў, хамская мова, не дазволім. А ён сказаў: “- А для мне тэн ензык ладнейшы”.

Хлопчыку пашанцавала, што ён не правёў там больш часу, бо знайшлося б багата грамацеяў, які б пераканалі яго, што ён не мае рацыю. А яго туды проста больш не прывозілі. Калі ты трапляеш у гэтую мову, то гэта як цёплая ванна з найлепшым водарам – ня хочацца выходзіць.
Гайдукевіч кажа, што нават ягоны палавы орган у стане перамагчы на беларускіх выбарах. Гэта было б шыкоўнае заканчэнне выбараў у эпоху Лукашэнкі (галасуй - не галасуй) і, улічваючы кантэкт гэтай кампаніі - даволі сымбалічны. Глядзіце свежы відосік пра гэта.

https://www.youtube.com/watch?v=DJ20vxHlvgo
Кожнае 8-ае сакавіка беларускія жанчыны атрымліваюць заслужаныя віншаваньні. А з вуснаў прапагандыстаў гэта як рэлігійны культ. Але пасьля сьвятаў вяртаюцца будні і ўсё ня так сонечна. Хаця фармальна, на паперы, усё ідэальна. Тлумачу, што ня так з афіцыйнымі лічбамі і навошта насамрэч Лукашэнку жанчыны.

https://www.youtube.com/watch?v=PnAEe1Apf3c
«Хачу зрабіць Пазьняка персонай нон-грата», — літоўскі актывіст

Жыльвінаса Світоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небяспеку ідэалогіі «літвінізму» і варожыя заявы беларусаў пра Літву. Гэта ён нядаўна прайшоўся з "інспекцыяй" па беларускіх рэстаранах і барах Вільні. Ён даў мне інтэрвію і расказаў, навошта. А таксама: што, на яго думку, беларусы робяць не так адносна Літвы, чаму яго асяроддзе не заўважае беларусаў, якія лаяльныя Літве, чаму Святлана Ціханоўская дае кепскі прыклад беларусам у Літве і што неабходна зрабіць літоўцам і беларусам, каб зменшыць градус узаемных прэтэнзій.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=TRH8cf7AVHY&t=628s
«„Белсату“ давядзецца зліквідаваць шмат перадачаў», — Агнешка Рамашэўская-Гузы пра скарачэнне фінанасавання тэлеканалу

Новы ўрад Польшчы істотна скарачае бюджэт тэлеканалу «Белсат». Так вынікае з дакументу, які апублікавала МЗС Польшчы. Дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы называе гэта «фактычнай ліквідацыяй» Белсату.

Бясконцыя клопаты “Белсату” з фінансаваннем немагчыма зразумець логікай. У супернеспрыяльных умовах тэлеканал паспяхова працуе, стварае, расце. І ўсё гэта за капейкі. Я ўжо раней прыводзіў прыклад, што ўвесь гадавы бюджэт каналу быў не так даўно роўны месячным выдаткам расейскага НТВ усяго ТОЛЬКІ на замежныя камандзіроўкі супрацоўнікаў.

Ідзе вайна, Расея і нават Лукашэнка даюць мора грошай на прапаганду, узнікае новая жалезная заслона, у Беларусі барацьба з вальнадумствам на ўзроўні лайку ў сацсетках. Павальна ўсё русіфікуецца. І канал вяшчае туды, дзе эпіцэнтар усяго гэтага. І ў гэты момант нейкі геніяльны стратэг вырашае зменшыць фінансаванне. Гэта яшчэ дзіўна і таму, што ў Польшчу прыехала больш сотні тысяч беларусаў, з грашыма. Яны купляюць там кватэры, плоцяць падаткі, інвестуюць у гэту краіну. Гэта ўжо не беднае студэнцтва як 15 год таму.

Для беларусаў тэлевізія па-беларуску сёння – апошняе масавае акно ў свет беларускай мовы, якую можна пачуць і “убачыць”, а не прачытаць. І менавіта гэтыя перадачы давядзецца скарачаць, калі канал хоча выжыць. У каментары спасылка на маю гутарку з Агнешкай Рамашэўскай, дыкрэктаркай “Белсату”, пра сумную перспектыву, калі нічога не зменіцца.

У інтэрвію Свабодзе яна растлумачыла, што адбываецца.

Чытайце: https://smarturl.click/dpAEQ
«Каналам будзе кіраваць беларус». TVP патлумачыла зьмены на «Белсаце»

https://smarturl.click/EeGAL
«Буду судзіцца». Былая кіраўніца «Белсату» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакідаць канал

Агнешка Рамашэўска расказала, што напісана ў рашэнні аб яе звалненні, чаму яна збіраецца абскардзіць яго ў судзе, што думае пра прызначэнне новага кіраўніка тэлеканалу Аляксея Дзікавіцкага, пра ўплыў беларускай апазіцыі на яе звальненне, чаму лічыць, што праз 17 год яшчэ ня час пакідаць праект і як ставіцца да таго, што гэтую пасаду яна страціла за тое, што выказвалася прыхільна пра стары ўрад Польшчы і крытыкавала новы. У каментары дэталі.

https://smarturl.click/jk4Od
Што творыцца ў Савеце Рэспублікі Качанавай і пажыццёвы сенатар Лукашэнка

Глядзіце свежае відэа.

https://youtu.be/L-5nzwmK9YE?si=hzBsorVhhr6mAdeW
Ці могуць беларускія незалежныя медыя выжыць без грантаў? То бок, за ахвяраванні і рэкламу

Я за тыдзень чуў шмат такіх каментароў, маўляў, ну хай аўдыторыя і фінансуе, калі прадукт СМІ камусьці трэба. Медыяэкспертка Марыя Садоўская-Камлач вяртае такіх на зямлю з хмараў. Цалкам спасылка ніжэй. А тут тэзісы.

🟢Многія медыі падтрымліваюцца замежнымі урадамі ці фондамі. Але агулам падтрымка СМІ ад дэмакратычных краінаў склала 0,3% ад усёй іхнай дапамогі іншым краінам.

🟢Донары ёсць і ў вельмі паспяховых выданняў. Біл і Мэлінда Гейтсы, іхны фонд, фінансавалі цэлую рубрыку ў брытанскім The Guardian пра тое, як аказваецца дапамога ўва ўсім свеце. The Washington Post зусім нядаўна звольніў 200 супрацоўнікаў — нягледзячы на тое, што выданнем валодае мільярдэр Джэф Бэзас.

🟢Усё больш і больш вельмі камэрцыйных медыя ўступаюць на грантавы рынак.

🟢Фінансаванне праз аўдыторыю, праз платформы кшталту Patreon, ніколі не ствараюць 80-90% даходаў СМІ, тым больш, калі яны заблакаваныя ў сваёй краіне.

🟢Згаданы ўжо The Guardian арымлівае праз краўдфандынг усяго (ці нават) 5% неабходных рэдакцыі выдаткаў.

🟢Расейская «Медуза» вельмі ганарылася тым, што можа існаваць як праект з-за мяжы. Усё гэта працягвалася да таго моманту, пакуль журналістаў і выданне спачатку не прызналі «замежнымі агентамі», а пасьля «непажаданай арганізацыяй». Зараз у Расеі забаранілі ўсякую рэкляму ў медыя, якія маюць такі статус.

🟢Калі раней рэкламадаўцы ішлі наўпрост ў СМІ, то зараз яны абіраюць Google Adds або штосьці яшчэ. Тэхналагічныя гіганты, такія як Google ці Meta, забіраюць у медыя вялікую частку рэкламы. Прыблізна на мільён праглядаў з нашага рэгіёну сярэдняе медыя атрымлівае тысячу еўра. У амерыканскім маштабе гэта недзе 7 тысяч.

🟢Казаць, што рэкламай можна ўтрымаць паўнавартасную тэлевізію, дзе ёсць і фільмы, і ненавінавыя прадукты, і пераклады, і культурніцкія праекты, то гэта хутчэй мара.

Цалкам тэкст https://smarturl.click/bao4n
Лукашэнка не галасаваў за беларускую незалежнасць у 1991, хаця строіць з сябе (я)бацьку суверэнітэту. Палохае 90-мі, і дэмакратамі, якія ўчынілі развал краіны. Але большая палова 90-ых мінула пад яго кіраўніцтвам (дэмакраты не кіравалі краінай). Да 1994 года краінай кіравалі тыя самыя, каго ён пакінуў у сваёй камандзе пасля прыходу да ўлады. Маладыя беларусы могуць не ведаць гэтай матэматыкі і вераць фэйкам.

https://www.youtube.com/watch?v=8WcIAwt_DyY
Аўтар эcкізу самага прыгожага сцяга ў свеце падчас вайны трапіў разам з жонкай у канцлагер, бо ратаваў габрэяў. Але яны выжылі, удачарылі тую габрэйскую дзяўчынку і выхавалі яе як уласную дачку. Яе і пахавалі побач з імі.

Тры гады таму, дзякуючы добрым людзям, я знайшоў дзяцей выратаванай ад Халакосту Марыны Расіцкене. А яе літоўская ўжо ўнучка (жыве далёка ад Літвы) расказвала-расказвала пра сямейную гісторыю і толькі ад мяне дазналася, што дзед стварыў бел-чырвона-белы сцяг. Пры гэтым ён быў на яе аватарцы ў сацсетках да нашага знаёмства. А вось праўнук па лініі адзінага сына Дуж-Душэўскага ведаў пра продка і ведаюць ужо нават прапраўнукі https://smarturl.click/op4kW

Сёння ў Клаўдзія Дуж-Душэўскага ДН. Жыве!
За беларускую мову - штраф. Як выглядала русіфікацыя беларусаў 155 год таму. Цікавы абразок раскапаў Антон Брыль.

Гэта дакумент Слуцкай духоўнай вучэльні, 1869 год. Вывучэнню расейскай мовы замінала тое, што вучні размаўляюць па-беларуску. Таму педагогам загадвалі сачыць, каб ані на ўроках, ані ў перапынках, беларусы не размаўлялі па-свойму, а толькі па-рюскі. Тым, хто не разумеў акупацыйнае правіла - "установленный штраф".

Тыя ж людзі дагэтуль убіваюць у галовы беларусаў, што яны самі абіраюць расейскую. І мільёны вераць у гэтую лухту.
Юля Краўцэвіч і яе тата, гісторык Алесь Краўцэвіч, запачаткавалі шыкоўны падкаст - "Без доктара навук не разабрацца". Там яны гутараць аб Беларусі, беларусах і беларускасці, як тата і дачка. Магчыма таму размова атрымліваецца такой цікавай. У каментары кідаю спасылкі на розныя платформы. Адзіны недахоп для мяне - падкаст за кароткі) Я б хацеў прынамсі 45 хв.

Спадар прафесар расказвае вельмі цікава, а Юля яго падкалвае, пярэчыць, задае важныя пытанні. Юля, перабівайце тату часцей)) А спадар Алесь расказвае як тата дачцэ, а не прафесар студэнтам. Гэта вельмі класна. Першы выпуск прысвечаны беларускай шляхце і сялянству. Для затравачкі некалькі тэзісаў Краўцэвіча. Яны вельмі цікавыя і я сапраўды пераасэнсаваў пару нюансаў.

🟣 У нашым грамадстве шляхта першай перастала быць беларускай. Рамантызаваць можна баяраў, якія былі яшчэ беларускімі, але не шляхту. Бо шляхта спаланізавалася, і ў сваёй масе не падтрымлівала беларускасць. Шляхціц Антон Луцкевіч - так, я б скінуўся яму на помнік, але цалкам усхваляць саслоўе шляхты – гэта фэнтэзі. Наша шляхта падтрымлівала польскія школы.

🟣 Плюсы трэба шукаць у сялянстве. Гэта традыцыйная культура, строга маральная, на аснове працавітасці. “Што людзі скажуць” – гэта важнае правіла, самы высокі маральны крытэрый.

🟣 У нас сядзіць сіндром халопа. Ніхто ў нас не бачыў каштоўнасці ў фальклоры, а прыйўоў Мулявін і зрабіў яго вядомым на ўвесь сьвет.

🟣 Была ж, вядома, і сапраўдная арыстакратыя. Напрыклад, Агінскія. Малы Міхал Клеафас неяк абразіў служку, гэта пабачыў бацька і паставіў яго на калені, прымусіў выбачацца. Але маса была іншай. Калі прыйшоў цар, яны пабеглі яму прысягаць, каб захаваць свае палацы.

🟣 Тое, што наш народ сялянскі – гэта супер. Сялянства ўратавала Беларусь. Шляхта і мяшчанства перайшлі на полькую мову, а сялянства гаворыць упарта па-беларуску, падтрымлівае традыцыйныя звычаі. Я пратэстую супраць таго, каб усхваляць шляхту. У Прусіі сялянства германізавалася і няма прускага народа. Нас уратавала сялянства і давайце яго ўсхваляць.

https://podcasts.apple.com/by/podcast/%D0%B1%D0%B5%D0%B7-%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0-%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BA-%D0%BD%D0%B5-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%86%D0%B0/id1734272836?i=1000651344045
Усё больш маладых беларусаў абірае вучобу за мяжой. Адвучыўшыся, толькі адзінкі вяртаюцца дадому. Беларусь губляе мазгі і працоўную сілу.

Узнікаюць праблемы і ў сферы вытворчасці, і ў сферы паслуг. Гэта абмяжоўвае рост ВУП. Нават паводле афіцыйнай статыстыкі, на канец 2021 году ў Беларусі было 92 тыс. вакансій на рынку працы, на канец 2022-га — 95 тыс., а на канец 2023-га — амаль 135 тысяч. У Беларусі няма каму працаваць. А менавіта работнікі забяспечваюць пенсіянэраў. І з кожным годам у Беларусі работнікаў менш і менш.

З 2024 году ў беларускія ВНУ на «бюджэт» пачнуць набіраць ужо нават расейцаў — таксама з абавязковай адпрацоўкай.

https://youtu.be/nEQT_OP5En8?si=MlSwxXiKpaMDrkcC