Dapamoga
🕊️СУСТРЭЧА З НАСТАЙ ЛОЙКА У панядзелак, 17 жніўня а 19:30, у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з праваабаронцай і былой палітзняволенай Настай Лойка. Гэтым разам — без доўгіх прамоў і фармальнасцяў. У цёплай і нефармальнай атмасферы пагаворым з Настай…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🕊️А мы пачынаем сустрэчу з Настай Лойка ў Беларускім Замку
🗓 Аўторак, 18 жніўня
14:00 - 21:00 – 🪞прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку
14:00 - 21:00 – 💆♀️ прыём масажыста ў Беларускім Замку
18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку
20:00 – 🇱🇹 клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку
Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады
⸻
🫶🎂Нагадваем пра збор на дзень нараджэння Dapamoga
📊 Ужо сабрана: 935€ з 6000€
⏳ Тэрмін збору: 20 дзён

❤1👍1
Forwarded from Розовые Косынки
Вчера в Замке прошла встреча с правозащитницей Настой Лойка.
Самый главный и самый сложный вопрос задал в самом начале маленький беларус, с особенностями зрения. Мальчик рассказал о своём опыте репрессий: о том, как попал из семьи в приют, и как тяжело ему там было. Но его интересовало другое : он спросил, как она смогла продержаться столько времени в тюрьме и не сломаться.
Наста рассказала ему, что держало её. Мальчик - о том, как справился сам.
За каждой цифрой в отчётах стоит человек: правозащитница, маленький мальчик, его мама и, в конечном итоге, все мы.
Наста говорила и о другом : о том, как мы можем поддерживать людей внутри страны, что можем делать уже сегодня, чтобы завтра было иначе. Простые, конкретные действия - то, что связывает нас, вынужденно покинувших страну, и тех, кто до сих пор под гнётом внутри. О том, как заботиться друг о друге, как быть рядом с теми, кому нужна помощь.
Благодарим наших дорогих беларусов и беларусок, которые помогли организовать встречу: Замок - за тёплый приём, Ольгу и Алеся - за прекрасные веганские сладости, Лиану - за цветы.
Фото Серый кот

❤15 10👍1
🕊️🤍 Учора, 17 жніўня, ў Беларускім Замку адбылася цёплая і нефармальная сустрэча з беларускай праваабаронцай і былой палітзняволенай Настай Лойка.
Без доўгіх афіцыйных прамоў — проста сабраліся разам, каб пагаварыць і задаць Насце пытанні.
Наста распавяла пра сваю прафесійную праваабарончую дзейнасць, падзялілася досведам зняволення і тым, як гэты досвед паўплываў на яе жыццё. Гаварылі таксама пра Беларусь сёння, працу пасля вызвалення, праекты, якімі Наста займаецца цяпер, і, вядома, пра надзеі і планы на будучыню.
Атрымалася жывая размова не толькі пра цяжкі досвед, але і пра тое, што адбываецца пасля: як працягваць працаваць, будаваць планы, захоўваць свае каштоўнасці і глядзець наперад.
🤍 Дзякуем Насце за адкрытасць, шчырасць і гатоўнасць дзяліцца сваім досведам.
🤍 Дзякуем праекту “Ружовыя хусткі” («Розовые косынки») за дапамогу ў арганізацыі сустрэчы.
🤍 Дзякуем усім, хто правёў гэты вечар разам з намі ў Беларускім Замку!
https://youtube.com/shorts/JNU0qHlYdbc?is=-4gNFPKsR7ZbaSfi

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Сустрэча з праваабаронцай Настай Лойка ў Беларускім Замку. 2026’08’17
Учора, 17 жніўня, ў Беларускім Замку адбылася цёплая і нефармальная...
❤11 7 4👍1
Forwarded from Dapamoga
🎂 6 гадоў Dapamoga — 6000 € на Беларускі Замак 🏰🤍❤️🤍
У пачатку верасня 2026 года Dapamoga адзначыць сваё 6-годдзе. Напярэдадні гэтай важнай для нас даты мы адкрываем асаблівы святочны збор — 6000 еўра.
Чаму менавіта 6000? Усё проста: 6 гадоў — 6000 еўра. Прыгожая і сімвалічная лічба да нашага дня нараджэння. 🤍
Але за святочнай нагодай стаіць вельмі практычная мэта.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на камунальныя плацяжы і іншыя гаспадарчыя выдаткі, неабходныя для ўтрымання Беларускага Замка і яго жыхароў.
Беларускі Замак — гэта не проста будынак. Гэта месца, якое ўжо некалькі гадоў становіцца часовым домам для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь праз палітычныя рэпрэсіі. Тут жывуць былыя палітзняволеныя і рэпрэсаваныя беларусы, якім пасля турмы, пераследу і вымушанага ад’езду даводзіцца пачынаць жыццё нанова.
Акрамя таго, Замак — гэта месца сустрэч, культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, валанцёрства, падтрымкі і проста прастора, дзе беларусы могуць быць разам.
За шэсць гадоў Dapamoga дапамагла тысячам людзей. І ўсе гэтыя гады наша праца была магчымая ў тым ліку дзякуючы тым, хто падтрымліваў нас ахвяраваннямі, дапамагаў рэчамі, часам, працай ці проста быў побач.
Таму напярэдадні нашага шостага дня нараджэння мы просім дапамагчы нам захаваць Беларускі Замак утульным, бяспечным і адкрытым для тых, каму ён патрэбны.
🎯 Наша мэта — 6000 € да 6-годдзя Dapamoga.
Няхай гэтыя 6 тысяч да 6 гадоў стануць нашым агульным падарункам Замку.
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто дапамагае Dapamoga працягваць дапамагаць.
https://dapamoga.org/be/donations/dapamoga-birthday-2026

6 гадоў Dapamoga — 6 000 еўра на падтрымку Беларускага Замка! — Dapamoga
Напярэдадні 6-годдзя Dapamoga мы адкрываем святочны збор на 6 000 еўра. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на аплату камунальных плацяжоў, гаспадарчыя выдаткі і ўтрыманне Беларускага Замка — бяспечнай прасторы для былых палітвязняў, рэпрэсаваных беларусаў…
🤗7❤4🙏3👍1🥰1
🎂🤍❤️🤍 З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, СЯРГЕЙ!
Сёння, 18 жніўня, свой Дзень нараджэння адзначае Сяргей Ціханоўскі!
Ад усёй каманды Dapamoga віншуем Сяргея і зычым яму здароўя, сіл, энергіі, натхнення і як мага больш добрых падзей наперадзе.
За апошнія гады было занадта шмат выпрабаванняў, таму сёння асабліва хочацца жадаць самага простага і адначасова самага каштоўнага — жыць, быць побач з роднымі і блізкімі, будаваць планы, падарожнічаць, сустракацца з сябрамі і самому вырашаць, якім будзе заўтрашні дзень.
Сяргей — наш сябар і заўсёды жаданы госць у Беларускім Замку 🏰. Будзем рады яшчэ не раз сустрэцца тут — ужо за вялікім сталом, у добрай кампаніі і з нагоды выключна прыемных падзей.
З Днём нараджэння, Сяргей! Моцнага здароўя, свабоды ва ўсіх яе сэнсах і да сустрэчы ў Замку! 🤍❤️🤍

❤9👍4🔥3👏1
🕊️Што адбываецца ў беларускіх турмах, якой можа быць рэформа пенітэнцыярнай сістэмы, ці варта дамаўляцца пра нешта з дзейснай уладай і хто больш «ліберальны» КДБ ці МУС, – пра гэта і іншае, у тым ліку асабістае, распавяла праваабаронца і былая палітзняволеная Наста Лойка. Адкрытая сустрэча з ёй адбылася ў Беларускім Замку ў Вільні 17 жніўня. «Белсат» наведаў гэтае мерапрыемства.
https://belsat.eu/94909645/nasta-lojka
belsat.eu
«КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС – каб з’язджалі». Рэпартаж з сустрэчы з Настай Лойкай
Што адбываецца ў беларускіх турмах, якой можа быць рэформа пенітэнцыярнай сістэмы, ці варта дамаўляцца пра нешта з дзейнай уладай і хто больш «ліберальны» – КДБ ці МУС, –...
❤6👍6🔥4👏2
🇮🇹QUIZAVA: LA DOLCE VITA🍋
Пасля невялікіх канікул квізы вяртаюцца ў Беларускі Замак!
Адкрываем новы сезон QUIZAVA 2026/2027 — і гэтым разам адпраўляемся ў вялікае падарожжа! 🌍
Новы сезон — гэта гульні-падарожжы па розных краінах і гістарычных эпохах. Будзем знаёміцца з культурай і гісторыяй, успамінаць музыку і кіно, спрабаваць нацыянальныя смакі — і, вядома, высвятляць, хто ведае больш за ўсіх 😉
І наша першая кропка на карце — ІТАЛІЯ! 🇮🇹
Нас чакае сапраўдная dolce vita: сонечная Сіцылія, рымскія канікулы, італьянскае кіно, музыка, мастацтва, паста, піца і, вядома ж, limoncello! 🍋🍸
👗 Апранайцеся прыгожа! Італьянцы ведаюць: жыццё занадта кароткае, каб адмаўляць сабе ў задавальненні выглядаць bellissimo.
🍕 Прыносьце з сабой італьянскія пачастункі — будзем накрываць наш агульны стол і разам ствараць атмасферу сапраўднага італьянскага вечара.
🍹 А за самыя італьянскія кактэйлі адказвае лепшы беларускі бармен Вільні — Сяргей. Так што Aperol Spritz (і не толькі) таксама будуць часткай нашага падарожжа.
Збірайце каманду, рыхтуйце свае веды пра Італію і прыходзьце гуляць, есці, піць, смяяцца і атрымліваць асалоду ад вечара.
Benvenuti in Italia! 🇮🇹🍋🍝🍷
#QUIZAVA
🗓 Субота 22 жніўня
🕓 18:30
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

❤6👍6🔥5
🗓 Серада, 19 жніўня
‼️Увага! Гэтай ноччу канал быў атакаваны ботамі, таму колькасць падпісчыкаў рэзка вырасла. Функцыя каментавання часова недаступная.
⸻
12:00 - 21.00 – 💅 майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку
18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку
Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады
⸻
🫶🎂Нагадваем пра збор на дзень нараджэння Dapamoga
📊 Ужо сабрана: 935€ з 6000€
⏳ Тэрмін збору: 19 дзён

❤7👍1🔥1
Forwarded from Розовые Косынки
Восемь коробок добрались до склада «Дапамога».
Детская одежда, женские вещи, зимние куртки для тех, кто был вынужден уехать из дома и сейчас нуждается в поддержке. А ещё столовые приборы для жителей и гостей Беларуского замка.
И отдельное спасибо волонтёрам, которые помогали всё это собирать, сортировать и таскать. За такими отправками всегда стоит много работы, которой обычно никто не видит. Спасибо, что берёте её на себя и делаете вместе с нами.

❤13👍6
🎂🤍 🥳 СВЯТКУЕМ НАША АГУЛЬНАЕ 6-ГОДДЗЕ! 🎂🤍 🥳
У суботу, 5 верасня, з 14:00 і да самай ночы Dapamoga святкуе свой шосты Дзень нараджэння ў Беларускім Замку!
За шэсць гадоў каманда літаральна з некалькіх чалавек ператварылася ў вялікую супольнасць, якая сёння жыве ў розных гарадах і краінах. А Беларускі Замак, які адчыніў свае дзверы пяць гадоў таму, стаў сапраўдным сямейным агменем для беларусаў у эміграцыі — месцам дапамогі, сустрэч, падтрымкі і новых пачаткаў 🏰!
5 верасня мы традыцыйна збяромся разам, каб абняць адзін аднаго, сказаць дзякуй і проста пабыць побач.
🎶 У праграме — канцэртныя выступы і танцы, конкурсы і майстар-класы, тэматычны квіз, святочны маркет, сустрэчы са старымі і новымі сябрамі. А яшчэ разам задзьмем свечкі на вялікім торце і абавязкова пачастуемся кавалачкам🎂!
🛍️ Хочаце паўдзельнічаць у святочным кірмашы?
Калі вы хочаце прадставіць сваю ежу, сувеніры ці іншыя вырабы, то далучайцеся да нашай групы https://t.me/kirmash2026
🎁 Хочаце зрабіць падарунак Dapamoga ці Беларускаму Замку?
Для вас адкрыты наш святочны збор «6 гадоў — 6000 еўра». Сабраныя сродкі пойдуць на камунальныя і гаспадарчыя выдаткі Беларускага Замка і дапамогу ў яго ўтрыманні.
Таксама мы падрыхтавалі спіс падарункаў, якія сапраўды патрэбныя Dapamoga і Беларускаму Замку і якімі мы будзем карыстацца яшчэ доўгі час.
🏰 Хочаце дапамагчы ўпрыгожыць Замак да свята?
Калі ў вас ёсць свечкі, падсвечнікі, тканіны, кветкі, гірлянды, люстэркі, рамкі, старыя кнігі, прыгожыя келіхі і іншыя скарбы і вы гатовыя падарыць або пазычыць — звяжыцеся з нашым Алексам @lae0089
Нам — 6 гадоў. І мы хочам адзначыць іх разам з вамі! 🥳🏰
🗓 Субота 5 верасня
🕓 14:00 — да самай ночы

🥰4 4👏3👍1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
❤️ Вечар памяці Святланы Курс у Вільні
19 жніўня ў віленскім касцёле Святога Барталамея адбудзецца вечар памяці пісьменніцы Святланы Курс.
📍 Касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а).
19 жніўня ў віленскім касцёле Святога Барталамея адбудзецца вечар памяці пісьменніцы Святланы Курс.
А 18.30 пачнецца Святая імша ў 30 дзён па смерці аўтаркі, а 19.15 прагучаць словы памяці ад калег, сяброў і чытачоў Святланы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6
Forwarded from LABAS
📱 Вместо Duolingo: собрали для вас приложения, которые помогут учить литовский в 2026 году
Все просто. LABAS дает вам дешевый и безлимитный интернет, а интернет помогает учить литовский. Мы собрали в одном месте все удобные приложения для изучения языка (и честные отзывы).
Категория «Начинаем с нуля»
• Qlango — RU / EN. Тренажер слов и фраз: отвечать надо по-литовски. Бесплатно без дневного лимита, но с рекламой; Premium с офлайном — €5,99 в месяц, €29,99 в год или €119,99 навсегда. В отзывах ругают громоздкий интерфейс, ИИ-картинки и ошибки в редких языках. Грамматику надо будет разбирать отдельно. (App Store · Google Play)
• Ling — RU / EN. Диалоги, чтение, письмо и запись голоса. Бесплатно доступны восемь уроков; затем €14,99 в месяц или €79,99 в год. В отзывах о литовском отмечают неточные переводы, исчезающие грамматические подсказки и нестабильное распознавание речи. Сначала пройдите бесплатную часть. (App Store · Google Play)
• 50languages — RU / EN. Самоучитель бытовых фраз с аудио. На сайте 100 уроков бесплатно; в приложении открыты 30, остальные стоят €2,99 разово, отключение рекламы — еще €2,99. Отзывы хвалят объем и озвучку, но ругают рекламу внутри заданий, меню и неестественные переводы. (App Store · Google Play)
Категория «Для отдельных задач»
• LitCards — RU / EN: слова с формами и ударениями. 2500+ слов и интервальные повторы; база бесплатна с рекламой, Premium — €4,99 разово. Курса и контекстов нет. Приложение местное, но пока новое в LT App Store всего две оценки. (App Store · Google Play)
• Smart-Teacher — RU / EN: максимум бесплатно. Картинки, произношение, написание и тесты открыты; €6,49 в год отключают рекламу. Это базовый словарь без грамматики. Владельцы айфонов жаловались, что звук работает не всегда корректно. (App Store · Google Play)
• Simply Learn Lithuanian — RU / EN: разговорник. Бесплатно 300+ фраз по 11 темам; 1000+ фраз — €9,99 разово. Удобно порепетировать диалог с врачом или водителем такси, но не учиться системно. Приложение не обновляли с 2023 года; в отзывах отмечают ошибки и сбои аудио. (App Store · Google Play)
• Treniruoklis 3.0 — RU / EN: окончания. 12 тысяч заданий на падежи, склонения и спряжения, составленных вручную. После пробного доступа — €24,99 в месяц или €59,99 за полгода. Отзывы подтверждают результат, но ругают цену и интерфейс. (App Store · Google Play)
• Clozemaster — EN: контекст после A2. Вставлять слово в предложение можно бесплатно 30 раз в день; Pro — €6,99 в месяц или €36,99 в год. Пользователи отмечают большой объем, но предупреждают: озвучка синтетическая, а ИИ-объяснения и переводы надо проверять. (App Store · Google Play)
• Bluebird — RU / EN: слушать в дороге. Бесплатно один аудиоурок в день; каталог — €9,99 в месяц или €100,99 в год. По отзывам, уроки многословны, шаблонны и почти не объясняют грамматику. (App Store · Google Play)
Категория «Детям»
• ALPA — погружение на литовском. Игры 3–8 лет: буквы, чтение, счет и логика. Старт бесплатный; все 100+ игр — €2,99 в месяц или €14,99 в год. Русских объяснений нет. Родители хвалят контент, но жалуются, что подписка иногда не переносится на второе устройство. (App Store · Google Play)
Подписывайтесь на LABAS @labas_ru – у нас тут интересно и полезно!

👍5👌2
Forwarded from Dapamoga
🤍 Адкрываем збор у падтрымку былога палітвязня Аляксея Санчука і яго сям’і
Музыка, бубнач і ўдзельнік легендарнага праекта «Патрабуем разысціся» Аляксей Санчук правёў пяць гадоў за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю.
Сёння ён разам з жонкай і 13-гадовай дачкой нарэшце ўз’яднаўся ў Грузіі. Але сям’я вымушана пачынаць новае жыццё практычна з нуля.
«Сабраныя сродкі дапамогуць нам не проста выжыць у першыя месяцы, а па-сапраўднаму стаць сям’ёй».
Сродкі будуць накіраваныя на арэнду жылля, медыцынскае аднаўленне пасля зняволення, легалізацыю і адаптацыю сям’і.
🤍 Падтрымаць Аляксея можна па спасылцы:
🔗 https://dapamoga.org/be/donations/help-aliaksei-sanchuk
Кожнае ахвяраванне — гэта дапамога сям’і, якая пасля пяці гадоў разлукі нарэшце зноў разам.

Дапаможам былому палітвязню Аляксею Санчуку і яго сям’і пачаць новае жыццё — Dapamoga
Дапаможам былому палітвязню Аляксею Санчуку і яго сям’і пачаць новае жыццё пасля пяці гадоў зняволення. Сродкі будуць накіраваныя на жыллё, лячэнне, легалізацыю і адаптацыю ў Грузіі.
❤8
📢 МАРШ СУПРАЦЬ РАСІЗМУ І ЗА САЛІДАРНАСЦЬ 📢
У суботу 22 жніўня а 14:00 на Плошчы Еўропы адбудзецца марш супраць расізму, удзельнікі якога хочуць звярнуць увагу на становішча мігрантаў і бежанцаў, а таксама на важнасць адкрытага і паважлівага дыялогу ў грамадстве.
Міграцыя — гэта не толькі палітычныя рашэнні і статыстыка. За ёй заўсёды стаяць людзі, іх сем’і, гісторыі і спробы пабудаваць жыццё ў новай краіне.
Удзельнікі маршу выступаюць за больш празрысты працэс натуралізацыі, развіццё і належнае фінансаванне інтэграцыйных праграм, паляпшэнне ўмоў для бежанцаў і магчымасцяў для ўз’яднання сем’яў.
Асобная ўвага надаецца супрацьдзеянню мове варожасці і дэзінфармацыі, а таксама таму, каб моўныя патрабаванні пры працаўладкаванні былі суразмернымі рэальным патрэбам канкрэтнай працы.
🤍 Марш стане магчымасцю выказаць салідарнасць з мігрантамі і бежанцамі і падтрымаць грамадства, у якім павага да чалавечай годнасці і ўзаемная падтрымка застаюцца агульнымі каштоўнасцямі.
🗓 Субота 22 жніўня
🕓 14:00
📍 Плошча Еўропы (Europos aikštė)

👍13🔥6😍4
🗓 Чацвер, 20 жніўня
14:00 - 21:00 – 🪞прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку
14:00 - 21:00 – 💆♀️ прыём масажыста ў Беларускім Замку
18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку
20:00 – 🇱🇹 клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку
Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады
⸻
🫶🎂Нагадваем пра збор на дзень нараджэння Dapamoga
📊 Ужо сабрана: 991€ з 6000€
⏳ Тэрмін збору: 18 дзён

👍2❤1
🎉 ПЕРШАЯ ТЫСЯЧА ЁСЦЬ!
Наш святочны збор да 6-годдзя Dapamoga пераадолеў першую вялікую адзнаку — ужо сабрана 1000 еўра! 🤍
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто ўжо зрабіў свой унёсак. Наша фінальная мэта — 6000 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на камунальныя і гаспадарчыя выдаткі, неабходныя для ўтрымання Беларускага Замка і яго жыхароў. 🏰
Працягваем разам — 6 гадоў, 6000 еўра!
https://dapamoga.org/be/donations/dapamoga-birthday-2026
А мы тым часам ужо актыўна рыхтуемся да самога свята 🎂!
Канцэрты, танцы, майстар-класы, квіз, маркет, торт і шмат сустрэч — будзем святкаваць нашы 6 гадоў разам з вамі! 🤍❤️🤍
🗓 Субота 5 верасня
🕓 14:00 — да самай ночы
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
Наш святочны збор да 6-годдзя Dapamoga пераадолеў першую вялікую адзнаку — ужо сабрана 1000 еўра! 🤍
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто ўжо зрабіў свой унёсак. Наша фінальная мэта — 6000 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на камунальныя і гаспадарчыя выдаткі, неабходныя для ўтрымання Беларускага Замка і яго жыхароў. 🏰
Працягваем разам — 6 гадоў, 6000 еўра!
https://dapamoga.org/be/donations/dapamoga-birthday-2026
А мы тым часам ужо актыўна рыхтуемся да самога свята 🎂!
Канцэрты, танцы, майстар-класы, квіз, маркет, торт і шмат сустрэч — будзем святкаваць нашы 6 гадоў разам з вамі! 🤍❤️🤍
🗓 Субота 5 верасня
🕓 14:00 — да самай ночы
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
❤6🔥3👏1
Forwarded from zolak micro art residence
20 жніўня ў zol@k сустрэча з паэтам 👁️📖👁️
Да нас прыязджае Славамір Адамовіч — паэт і першы ў Беларусі палітвязень (1996–1997). Аўтар пачытае свае вершы са зборніка "Адрэналін".
З сабой Славамір прывязе ўсяго некалькі асобнікаў. Замовіць зборнік можна тут:
https://czabor.sumupstore.com/produkt/adrenalin
На сустрэчы шмат пра што зможам пагаварыць. Як пішуцца вершы, якім было палітычнае зняволенне ў 1996 і чым адрозніваецца ад цяпер, пра перформанс, які Славамір зладзіў у жніўні 1997, пра сяброўства з Алесям Пушкіным. Усё будзе можна 🔅
📍 Zolak Micro Art Residence
🗺️Vytenio g. 50D
🕖 20 жніўня | 19:00
🎟 Уваход вольны
Чакаем 🤍

Тэксты, сабраныя ў кнізе "Адрэналін", канкрэтныя і часам нават жорсткія, — як і час, у якім тут і цяпер мы жывём.
З сабой Славамір прывязе ўсяго некалькі асобнікаў. Замовіць зборнік можна тут:
https://czabor.sumupstore.com/produkt/adrenalin
На сустрэчы шмат пра што зможам пагаварыць. Як пішуцца вершы, якім было палітычнае зняволенне ў 1996 і чым адрозніваецца ад цяпер, пра перформанс, які Славамір зладзіў у жніўні 1997, пра сяброўства з Алесям Пушкіным. Усё будзе можна 🔅
📍 Zolak Micro Art Residence
🗺️Vytenio g. 50D
🕖 20 жніўня | 19:00
🎟 Уваход вольны
Чакаем 🤍
❤7👍3🥰1
Forwarded from Розовые Косынки
Джон Коул - один из немногих, кто ведёт прямые переговоры с Лукашенко об освобождении политзаключённых. Процесс идёт медленно, с паузами , слухами об остановке.
Но так важно, что для беларусов остаётся прямой канал связи С Коулом : он отвечает на обращения. Иногда - одним словом, иногда фразой. Но даже этого достаточно, чтобы было понимание, что людей слышат. Жёны, матери и сёстры политзаключённых продолжают писать ему сами - не дожидаясь официальных новостей.
Яна пишет Коулу постоянно. Её уже узнают по этим обращениям пользователи X.
24 февраля 2022 года, около пяти утра, её брат Илья написал ей в Telegram. Начиналось вторжение российских войск в Украину, обстреливали Николаев, где жила Яна. Всю переписку он просил её не подходить к окнам.
Через три дня Илью задержали. Он призывал в местном чате к сопротивлению войне. Суд прошёл в открытом режиме, его приговорили к шести годам и шести месяцам колонии усиленного режима. Сейчас, спустя больше четырёх лет, Илья в тюрьме №4.
Яна написала ни один раз. Она не остановилась пока было молчание. И получила ответ.
На вопрос, почему именно Коулу, она ответила:
А вот почему она вообще не молчит:
Разовое обращение и постоянная работа - разные вещи. Яна выбрала второе. Она продолжает писать.

«Пока Коул единственный, кто смог реально освободить людей».
А вот почему она вообще не молчит:
«Я пишу, потому что кроме меня про моего брата никто не будет говорить. Если бы я с самого начала молчала, он бы даже не был признан политзаключённым».
Разовое обращение и постоянная работа - разные вещи. Яна выбрала второе. Она продолжает писать.
❤8👍3
📖 🤍 Дзелімся цудоўнай навіной ад нашых сяброў — Іны і Ігара Карнеяў!
Сёння асаблівы і вельмі важны дзень: кніга Ігара Карнея «Інкамунікада. Катаванне адзінотай» выходзіць з друку ў Варшаве!
Цытуем Іну:
Шчыра радуемся разам з Інай і Ігарам і чакаем моманту, калі «Інкамунікада. Катаванне адзінотай» нарэшце можна будзе патрымаць у руках! 🤍
📚 Замовіць кнігу можна па спасылцы

Сёння такі важны дзень — Ігар чакае кнігу з выдавецтва, яна выходзіць з друку. Я не ведаю, калі мы зможам патрымаць яе ў руках, бо кніга выходзіць у Варшаве, а да Варшавы яшчэ трэба дабрацца. Але, тым не менш, гэта вельмі важны дзень для Ігара, і я шчаслівая, што магу падзяліць яго разам з ім. Па-мойму, гэта вельмі крута — убачыць выдадзеную кнігу.
Шчыра радуемся разам з Інай і Ігарам і чакаем моманту, калі «Інкамунікада. Катаванне адзінотай» нарэшце можна будзе патрымаць у руках! 🤍
📚 Замовіць кнігу можна па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥6❤5👍1
🏰🤍 ПЯЦЬ ГАДОЎ ТАМУ ПАЧАЛАСЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА ЗАМКА
Дзелімся з вамі архіўнымі фотаздымкамі. Роўна пяць гадоў таму кампанія Natalex набыла дом, якому ўжо зусім хутка было наканавана стаць Беларускім Замкам.
Нагадаем, што раней гэты будынак быў вядомы як замак цыганскага барона. А пасля, дзякуючы велізарнай працы беларускіх валанцёраў, ён паступова ператварыўся ў сапраўдны беларускі хаб у Вільні — месца дапамогі і падтрымкі, часовы дом для тых, каму ён быў патрэбны, прастору для сустрэч, падзей, творчасці і жыцця беларускай супольнасці.
На гэтых фотаздымках — яшчэ пустыя сцены, цішыня і амаль ніякіх слядоў будучага жыцця. Тут яшчэ няма нашых мерапрыемстваў, размоў да позняга вечара, музыкі, святаў, валанцёраў, гасцей і жыхароў.
Усё гэта з’явілася пазней — дзякуючы вам 🙏
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто пяць гадоў таму дапамог удыхнуць жыццё ў гэтыя сцены. І дзякуй усім, хто працягвае падтрымліваць Беларускі Замак сёння.
Будынак стаў Замкам толькі тады, калі ў ім з’явіліся людзі. Добрыя людзі 🏰💔
🫶Падтрымаць Беларускі Замак можна і сёння — данатам на наш святочны збор.

👍9❤7 5