CreateCulture Space
978 subscribers
2.5K photos
108 videos
1.18K links
Твая крэатыўная прастора ў Вільнюсе!
Karmelitų g. 5
Download Telegram
📣 Open Call на Восеньскі Кірмаш! 📣

Восеньскі Кірмаш — гэта круты маркет handmade рэчаў, дзе вы абавязкова знойдзеце нешта асабістае для сябе. Упрыгожанні, посуд, паштоўкі і шмат чаго іншага, што стане для вас сімвалам гэтай восені і часцінкай шчасця 🥰

Жадаеце стаць удзельні_цай Восеньскага Кірмаша ў CreateCulture Space і прадставіць свае вырабы на нашым кірмашы? Запаўняйце гэтую форму да 30 верасня ўключна!

Вынікі OPEN CALL і спіс удзельні_ц будуць абвешчаны 1 кастрычніка! 📜
Forwarded from CreateCulture Group
🔔 Вітайце на пятнічнай размове ў Instagram CreateCulture Group нашую наступную госцю — Марго Лазаранкову, крэатыўную прадпрымальніцу, спікерку TEDxMinskWomen, сузаснавальніцу мінскай прасторы Балкі і міжнароднай канферэнцыі EMERGE.

Марго пачынала свой шлях з развіцця крэатыўных індустрый у Беларусі, а зараз жыве ў Лондане, атрымала ступень магістра мастацтваў у прыстыжным Сentral Saint Martins ды працуе ў галіне тэхнічных стартапаў і стварэння супольнасцей.

Стаўце сабе напамін ды далучайцеся да эфіру ў гэтую пятніцу! 🕓

А задаць пытанні Марго можна напроўст у каментарах да гэтага паста 👇🏼

Пабачымся!
Хочам запрасіць вас на воркшоп «Наша цела», які пройдзе 26 верасня а 19-й гадзіне у Вільні 📌

🌿 Мы пагаворым аб тым, як мы яго адчуваем, бачым і прадстаўляем. Абмяркуем і тое, чаму важна да яго прыслухоўвацца і пра што яно можа нам казаць.

А таксама мы паспрабуем адлюстраваць нашыя адчуванні, пачуцці і ўяўленні на паперы, каб усе змаглі парэфлексаваць* над тым, што ў іх атрымалася

Для каго гэтае мерапрыемства?
Для маладых ЛГБТК+ беларуса_ак, украін_ак, а таксама тых, каму блізкія прынцыпы і каштоўнасці роўнасці і недыскрымінацыі

*мерапрыемства не нясе ў сабе глыбокі псіхалагічны сэнс

📲 Рэгістрацыя праз direct https://instagram.com/_future_lt па кодавым слове «воркшоп»🤫
Што вас чакае на наступным тыдні? 🥰

25 верасня
9:30-18:00 — Працуем разам у нашым каворкінгу 🤓 Забранаваць месца або перамоўнае памяшканне 💻
18:00-21:30 — Акварэльны майстар-клас «Восеньская палітра»🍂

26 верасня
9:30-18:00 — Каворкінг
19:00-21:00 — Воркшоп «Наша цела»

27 верасня
9:30-18:00 — Каворкінг

28 верасня
9:30-18:00 — Каворкінг
19:00-20:00 — Лекцыя Артура Чэха «Мемы як галоўнае мастацтва XXI стагоддзя» 📝

29 верасня
9:30-18:00 — Каворкінг
19:00-21:30 — Community Party (падрабязнасці хутка!)

30 верасня і 1 кастрычніка
Адпачываем 🙃
Дасьледчыкі астральнага фольку Crooked Mouth вяртаюцца з турнэ па Заходняй Эўропе і жадаюць парадаваць Вільню прэм’ерай свайго новага кліпу 💥

Кліп «The May Queen’s Radiant Astral Light», зняты рэжысёрам Эгле Гірскайтэ ў вёсцы Рудня, Дзукія, у якім удзельнічаюць многія музычныя сябры гурта.

Гурт дэбютуе з новым відэа, а таксама прадэманструе першы, зроблены імі з Эгле, «Between The Fool & The Magician», і пакажа некаторыя іншыя працы Эгле 🎥

Crooked Mouth таксама плануе адыграць жывы канцэрт і расказаць некалькі гісторый, таксама адказаць на вашыя пытанні 🎼

Будуць закускі і напоі, і вы таксама можаце прынесці свае 🍷 BYOB!

Уваход: 10 еўра на месцы

10 кастрычніка
Дзверы: 19:30
Канцэрт: 20:00

Група CROOKED MOUTH, заснаваная ў 2012 годзе канадскім вандроўнікам Янам Кэмпбелам, распрацавала свой уласны стыль пост-індустрыяла/неафолка, змешваючы розныя ўплывы арыгінальнай хвалі неафолка (Di6, C93, Sol Invictus).
У верасні вяртаемся да вас з новым фарматам штомесячнай Community Party👍

Вас чакае квіз-гульня на тэму «Цікавыя факты пра Беларусь». Мы прапануем вам пратэставаць вашыя веды і меркаванні, пазнаць шмат новага пра Беларусь і яе культуру. Наша цэль — развеяць стэрэатыпы, падзяліцца сваім досведам, увогуле весела і карысна правесці час разам!

У прасторы працуе прынцып BYOB (Bring Your Own Bottle) — вы можаце прынесці свае любімыя напоі з сабой і прысмакі 🥂🍻

🔹Прыходзьце да нас у CreateCulture Space (Karmelitų g. 5) 29 верасня у 18:30. Будзе цікава!
Forwarded from CreateCulture Group
Алесь Чахоўскі — наш госць у гэтую «Культурную пятніцу» 💥

Алесь з’яўляецца:
арт, медыя і кіна-прадусарам, культурніцкім дыпламатам;
арганізатарам музычных фэстаў і івэнтаў-рэканструкцый у Беларусі;
каардынатарам Дзён беларускай культуры ў свеце і кампаніі рэідэнтыфікацыі мастакоў беларускага паходжання;
а таксама менеджарам Маргарыты Ляўчук.

Стаўце сабе напамін ды далучайцеся да эфіру ў гэтую пятніцу!🗓

А задаць пытанні Алесю можна у каментарах да гэтага паста 👇🏻

Да сувязі!
🔥CreateCulture Group запускае Майстэрню Відэапраектаў! 🔥

У вас ёсць ідэя сацыяльнага, культурнага і адукацыйнага кантэнту на беларускай на YouTube і вы не ведаеце, як падступіцца да відэавытворчасці?

Запрашаем вас на нашу Майстэрню, дзе вы на практыцы навучыцеся ствараць, здымаць і мантаваць відэапраекты.

Што вас чакае:

🎥 7 выкладчыкаў і выкладчыц з вопытам стварэння кіно і відэакантэнту
📚 Тэарэтычныя і практычныя заняткі
🤝 Ментарская падтрымка падчас распрацоўкі і стварэння вашага відэапраетка
📢 Два пітчынгі пілотнага праекта
🎯 Абсталяванне для здымак: святло, камеры і гук
🏢 Утульная студыя для вашых творчых заняткаў

Мы шукаем 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц некамерцыйнага сектара, творчага класа, актывістаў і актывістак, і тых, хто хоча ствараць важны кантэнт, ці ўкараніць медыякампанент у дзейнасць сваёй НДА.

🎬 Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку да 15 кастрычніка і падрыхтаваць невялікую прэзентацыю ідэі ды апісаць вашу матывацыю.

Падрабязнасці на 👉🏻сайце 👈🏻
Увага ❗️

Лекцыя «Мемы як галоўнае мастацтва XXI стагоддзя» Артура Чэха пачнецца а 20-й гадзіне!
Запрашаем вас на майстар-клас па вырабе кольцаў з вашым унікальным надпісам 💍

🗓3 кастрычніка, 18:30

Арганізатары забяспечаць неабходнымі інструментамі і матэрыяламі

Кошт майстар-класа: 10 еўра

Што вы атрымаеце за гэтыя грошы?
➡️ пазітыўныя эмоцыі падчас вырабаў
➡️ унікальнае упрыгожванне ручной працы
➡️ вы будзеце ўпэўнены, што другога такога не сустрэнеце
➡️ усё, што вы зробіце сваімі рукамі, вы можаце ўнесці з сабой

Спяшайцеся запісацца. Засталося ўсяго 8 месцаў!

Для запісу і атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, звяжыцеся з арганізатарамі ў Instagram 📲
⚡️ Запрашаем на сустрэчу беларускага бізнес-кам’юніці Літвы.

Правядзем 3 гадзіны разам з тымі, хто мае ўласны бізнес у Літве, і падумаем разам пра вырашэнне праблемаў. Пабрэйнстормім, як развіваць беларускую бізнес-супольнасць.

У праграме:

▪️Speed networking ад сузаснавальніцы CreateCulture Space Таццяны Штэйнбук.
▪️Магчымасць публічна прэзентаваць свой бізнес і падзяліцца сваімі выклікамі і праблемамі.
▪️Знаёмствы з вядомымі беларускімі бізнесмэнамі і бізнеследзі.
▪️Разам выпрацоўваем стратэгію камунікацыі з уладамі Літвы.
▪️Магчымасць запрапанаваць сваё бачанне разіцця беларускай бізнес-супольнасці.   
▪️Навіны пра вынікі дзейнасці АВВА і нашыя бліжэйшыя падзеі.
▪️Выступ Паліны Прысмаковай пра карысці ад акрэдытацыі бізнесу і як гэта працуе ў ЗША (seal of approval).

Запрашаем вас разам са сваімі партнёрамі: рэгістрацыя 👈

7 кастрычніка, 16.00.
📍 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5, Vilnius).
Зойдзеце да нас у госці на наступным тыдні? ☺️

2 кастрычніка
9:30-18:00 — Працуем разам у нашым каворкінгу 🤓 Забранаваць месца або перамоўнае памяшканне 💻
18:30-21:30 — Знаёмімся з новымі людзьмі ў цікавым фармаце на Speed Friending

3 кастрычніка
9:30-18:00 — Каворкінг
19:00-21:00 — Ствараем прыгожыя кольцы на майстар-класе «Кольцы сваiмi рукамi»

4 кастрычніка
9:30-18:00 — Каворкінг

5 кастрычніка
9:30-18:00 — Каворкінг

6 кастрычніка
9:30-18:00 — Каворкінг

7 кастрычніка
16:00-19:00 — Заводзім карысныя кантакты на партнёрскім нетворкінг івэнце ABBA

8 кастрычніка
Адпачываем і вам раім 🙃
Запаўняйце гэтую форму да 4 кастрычніка ўключна
Мы, CreateCulture Space, запрашаем вас на новую Ноч Правалаў!

🌻На гэты раз у вас будзе магчымасць падзяліцца сваімі самымі захапляльнымі летнімі гісторыямі. Ад смешных адпускных эпапеяў да важных урокаў, якія паднесла нам лета — давайце разам перажывём гэты паток эмоцый і натхнення.

20 кастрычніка пройдзе першае мерапрыемства ў новым сезоне. Вам не абавязкова быць прафесійнымі стэндаперамі ды аратарамі, дастаткова проста высці і распавесці пра свой досвед. А мы створым атмасферу, дзе кожн_ая зможа атрымаць падтрымку ды разуменне.

🔥 Што патрэбна для ўдзелу? 🔥
1. падрыхтаваць свой выступ на 7 хвілін у стылі стэндап або TED Talk;
2. па магчымасці зрабіць прэзентацыю або паказаць відэа.

Рэгістрацыя да 19 кастрычніка
👉 Калі вы хочаце прыняць удзел як выступоўца, то запоўніце гэтую форму.
👉 Калі вы проста хаціце прыйсці падтрымаць іншых выступоўцаў, то запоўніце гэтую форму.

Пачатак: 19:00

Вы можаце прынесці з сабой вашыя ўлюбёныя напоі — BYOB (Bring Your Own Bottle) 🍷
Даражэнькія!

⚡️Нядаўна ў нас адбылася страшная сітуацыя ⚡️

У нас укралі бокс з данатамі ў падтрымку Украіны.

Калі ласка, напішыце нам ці патэлефануйце ў 112, калі вы ведаеце гэтага чалавека❗️
🌐 А вы ведалі, што ў нас ёсць сайт і там можна даведацца яшчэ больш пра CreateCulture Space? 🏢💫

Нашы дзверы заўсёды адчыненыя для творчасці і натхнення, і зараз мы запрашаем вас зазірнуць у наш віртуальны свет. На нашым сайце вы знойдзеце:

1️⃣ Інфармацыю і візуальныя матэрыялы пра нашу прастору, фатаграфіі памяшканняў і перамоўных пакояў.

2️⃣ Умовы арэнды памяшканняў: Калі вы марыце арганізаваць сваю ўласную імпрэзу ў нас, даведайцеся пра нашы выгадныя ўмовы арэнды.

3️⃣Афішы імпрэз: Глядзіце, якія падзеі ў нас у планах, каб не ўпусціць унікальныя сустрэчы і імпрэзы

4️⃣ Фотаальбомы: Пагрузіцеся ў атмасферу CreateCulture Space, разглядаючы фатаграфіі нашых мерапрыемстваў і актыўнасцей.

Далучайцеся да нас у віртуальным свеце і заставайцеся ў курсе ўсяго, што адбываецца ў нас у CreateCulture Space! 🌟