CreateCulture Space
912 subscribers
1.61K photos
38 videos
726 links
Тут ужо ёсць крэатыўная прастора!
Karmelitų g. 5
Download Telegram
26 красавіка запрашаем паглядзець спектакль для дзяцей і дарослых Рачнога Тэатра «ЦарЦар!» рэжысёра Юры Дзівакова — 26 красавіка а 19:00!

Глядзіце, якія эскізы касцюмаў у лялек! Гледачоў чакае эпічная народная драма, у спектаклі выкарыстоўваецца арыгінальная шафа з лялькамі, зробленная ў канонах вандроўнага лялечнага тэатра XIX стагоддзя.

📍Дата: 26 красавіка, 19:00
📍Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
📍Уваход: вольны па рэгістрацыі!
10 траўня а 19:00 запрашаем на аўтарскі майстар-клас па калажу!

📍Дата: 10 траўня, 19:00
📍Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
📍Умовы ўваходу: 10 €
Рэгістрацыя па спасылцы

Вера Смаляк – стваральніца сваёй уласнай культуры калажу, родам з Беларусі. Паводле адукацыі Вера дызайнерка адзення, у дадзены момант аддае перавагу стылізацыі здымак і стварэнню калажаў.

Сам твор «калаж» — гэта спалучэнне выразак з часопісаў, фотаматэрыялаў, розных кшталтаў паперы ў адзіную кампазіцыю, апасля наклееную на аркуш паперы, з дадатковымі элементамі ў выглядзе аб’ёмных прадметаў, тканіны і інш.; з укараненнем замалёвак з дапамогай фарбы, алоўкаў і крэйды.

Гэта будзе першы майстар-клас Веры, якая прыедзе пазнаёміць, пасвяціць вас у сваю культуру калажу і раскрыць ваш уласны патэнцыял.
Дасылайце свае прапановы па мерапрыемствах у красавіку і траўні! 🔥

Мы працуем над раскладам і вельмі чакаем вашых заявак!

У нашым календары яшчэ засталіся месцы для рознага кшталту ідэяў – магчыма, вы якраз хацелі рэалізаваць іх у нас!

Каб арганізаваць івэнт, трэба запоўніць форму заяўкі – спасылка тут!👈
CreateCulture Studio запрашае на кастынг для промароліка нашай студыі і прадакшна!

Промаролік будзе складацца з розных сэтаў, сцэн і кадраў, таму мы шукаем разнастайных асоб рознага ўзросту, якія б хацелі прыняць удзел у здымках і папрацаваць з нашай прафесійнай камандай.

Здымкі пройдуць і некалькі этапаў, і мы будзем аднаўляць гэтую форму з рознымі запытамі.

Першая частка здымак адбудзецца 27 красавіка, і першых запоўненых анкет мы чакаем да 25 красавіка да 15:00, каб мы ўспелі вам паведаміць пра вынікі і вы паспелі падрыхтавацца і ўнесці здымкі ў вашыя каляндары.

Да формы патрэбна прыкласці 5 разнастайных фотаздымкаў:
Партрэт, здымак ва ўвесь рост, палавінны план (па пояс), буйны план (крупна твар) і дынамічны здымак (дзе вы ў дзеянні).

📝 Дэдлайн адпраўкі: 25.04 а 15:00
🎬 Здымкі: 27/04 па адрасе Karmelitu 5 (CreateCulture Space)
👉 Каго шукаем: Асоб усіх гендэраў, але розных узроставых катэгорый ад 18 да 50+гадоў (і моладзь, і дарослых, і сталых людзей)
📽 Што здымаем: Розныя сэтапы інтэрв'ю
🎠 Колькі будзеце заняты: Удзел у адной сцэне, па часе разлічвайце на 2 гадзіны
🏙️ Аплата: валанцёрскія ўмовы, але з нас відэа і фота

🔖ФОРМА ЗАЯЎКІ🔖

Калі ўзнілкі пытанні, калі ласка, звяртайцеся сюды:
studio@createculture.group
Проста нагадваем пра тое, што мы чакаем вас на CreateTech MeetUp 27 красавіка ў 11:30!

Добрыя навіны для гасцей! Сустрэнем прывітальным напоем ад партнёра Naked Noah, а таксама салодкім пачастункам ад Sweet Street Kastonai. Акрамя таго, прапануем гарбату і каву, а таксама лёгкія прысмакі!

Калі: 27 красавіка, з 11:30 да 14:00.
Месца: Karmelitų gatvė 5, CreateCulture Space
Мова: ENG
Уваход 15€, неабходна рэгістрацыя!
3 траўня a 19:00 CreateCulture Space і Chrysalis Mag запрашаюць на адкрыццё выставы «in-between» энергічнага сучаснага беларускага мастака SIERAFIMUS.

Выстава «in-between» — творчая асіміляцыя вобразаў і аб’ектаў з жыцця мастака, выражаная ў серыі аўтапартрэтаў. У чалавечай свядомасці ўрыўкі думак зменьваюць адно аднаго, упіраюццая ў хаатычныя ўспаміны пра людзей, месцы і падзеі.

Мы ўзгадваем цеплыню сяброўскай сустрэчы, форму ўлюбёнага кубка, водар выхаджаных вуліц, але ўсё адно памятаем: час і памяць — ненадзейныя вымярэнні. Іх складана зафіксаваць і зрабіць дотыкавым. Кожны раз мы застаемся з адчуваннем, што важнае заўсёды адбываецца «in-between».

📍Дата: 3 траўня, 19:00
📍Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
📍Уваход: free donation, па рэгістрацыі!
Прэм'ера на канале PERFARATAR – Lubber Louie – Suchi Chleb (live)!

☄️Глядзець па спасылцы тут!

Песня з надыходзячага альбома гурта Lubber Louie, які грае ў эксперыментальным жанры абстракткор.

Менскі гурт Lubber Louie распачаў свой творчы шлях у 2017 годзе і іх нават можна было пачуць на першым мінскім шоўкейс фестывалі Iskra Showcase Weekend.

За гэты час іх музыка істотна змянялася з кожным рэлізам, і зараз яны з варшаўскім складам рыхтуюць альбом у межах абстракткору. Хлопцы жадаюць эксперыментаваць і больш канцэртаваць, таму раім сачыць за навінамі гурта!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Рачны Тэатр пакажа спектакль «ЦарЦар!» сёння а 19:00!🎭

Эпічная народная драма паводле п'есы А. Рэмізава «Цар Максіміліян». Музыка і спевы разам з сапраўднымі вандроўнымі артыстамі, якія завіталі да нас у госці!

У спектаклі выкарыстоўваецца арыгінальная шафа з лялькамі, зробленная ў канонах вандроўнага лялечнага тэатра XIX стагоддзя. Гэта сатырычная і гратэскная забава для дзяцей і дарослых!

Рэжысёр-пастаноўшчык: Юра Дзівакоў

📍Дата: 26 красавіка, 19:00
📍Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
📍Уваход: вольны па рэгістрацыі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Vilnius Ruby Brigade April meetup (but in May)!

You are absolutely right! It's an April meetup. And yes, it will be in May. After all, true Ruby enthusiasts aren't concerned about formalities to get together!

What's more, we have a special reason! Mangirdas Skripka, Director of Engineering at Vinted, will join us with a talk.

So, plan your slots in the calendar, click the button at the bottom of the page, and be sure to come — it will be super interesting!

Agenda

18:30 — gathering, event opening
18:40 — Mangirdas Skripka, «The Final Push Toward Quality»

«We pay a lot of attention to code style, unit tests, and other things, yet the elusive exceptional situations remain. Join me as I unveil strategies to conquer these final frontiers, propelling our software to unmatched heights of quality».

19:40 — break, networking
20:00 — Ali Krynitsky, «A short overview of the Ruby conference landscape you haven't asked about»
20:30 — networking
21:00 — wrapping up

You are always welcome to join with your lightning talk. If you have anything on your mind, give us know: ali@vilniusrb.lt

Meetup spot
CreateCulture Space, Karmelitu g. 5, Vilnius.

☄️Registration is here!
Прымаем заяўкі на івэнты ў траўні❗️

У нашым спэйсе можна арганізаваць безліч івэнтаў розных фарматаў, падрабязней пра іх можна пачытаць ТУТ!

Наўздагон дадаем, што ў вясновы-летні перыяд нашая прастора ідэальна пасуе для дзіцячага лагера і рознага кшталту майстар-класаў!

З'явілася ідэя? Пішыце нам сюды - спасылка на форму!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Камандзе CreateCulture Space падарылі цудоўную беларускую гульню «Дворык» ад Games for Belarus!

Стаўце рэакцыю 🔥 калі хочаце разам пагуляць у спэйсе!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌 Увага! Шукаем талентавітых майстр_ыц!

1 чэрвеня ў нашай прасторы адбудзецца Летні Кірмаш! 🌿

Што гэта?🤔
Летні кірмаш — гэта вялікі маркет аўтарскіх рэчаў і падарункаў, дзе можна знайсці ўсё: ад натуральнай касметыкі да упрыгожванняў з гліны і вязаных лялек.

Можна будзе набыць святочныя падарункі, зробленыя з цяплынёй і стараннем, для сваіх любімых і блізкіх. І яшчэ гэта вельмі крутая магчымасць падтрымаць таленавітых майстроў і майстрыц у Вільні! Давайце зробім адно аднаму сапраўднае свята😍

Паважныя, майстр_ыцы, падавайце заяўку на ўдзел тут 📲