CreateCulture Group
141 subscribers
279 photos
4 videos
124 links
CreateCulture Group – некамерцыйная ініцыятыва па падтрымцы і развіцці культурнага і крэатыўнага сектара Беларусі.
Download Telegram
❗️Правілы Кліпеня❗️

Гартайце ўбок, каб даведацца, што можна, а чаго нельга рабіць падчас конкурсу➡️

Нагадваем, што дэдлайн падачы заявак на ўдзел у Кліпені — 18 ліпеня!

Падрабязнасці
❗️Адмена «Кліпеня48»❗️

І такое бывае! На жаль, мы не набралі неабходную колькасць удзельні_ц і таму змушаны скасаваць конкурс у гэты раз.

Але спяшаемся вас узрадаваць — у гэтым снежні мы зноў правядзем «КінаКаляды48», таму абавязкова сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі, каб первымі даведацца падрабязнасці!

Давайце адпачнем гэтым летам як след і пабачымся зімой!
🌃 Наша Надзя запрашае вас на анлайн-курс па стварэнні ўстойлівых праектаў у гарадской прасторы — «Як стварыць мурал?», дзе яна будзе спікеркай!

▫️Для каго: маладых маста_чак і арт-менеджар_ак
▫️Калі: 1-14 жніўня па панядзелках і серадах, 19.00 па Мінску.

Праграма курса:
- Што такое плэйсмэйкінг і як стварыць устойлівы праект у гарадской прасторы
- Сацыяльная роля стрыт-арту на прыкладзе Бразіліі і Беларусі
- Як рэалізаваць мурал у горадзе
- Фандрайзінг: як знайсці грошы на мурал ці іншы праект.
🔗Гл. поўную праграму ў
форме рэгістрацыі.

🙋Спікер_кі: Міла Котка, Гоша Заборскі, Надзея Ількевіч, Вольга Кавальская, Ірына Лукашэнка.

Ддл: 1 жніўня.
👉Падаць заяўку.
Forwarded from CreateCulture Space
🥁Мы доўга рыхтаваліся да гэтага і нарэшце вось яно!

Запрашаем вас на «Том Соер Паці»!

Дарагія ўсе, у нас для вас есць асаблівыя навіны! CreateCulture Space хутка стане яшчэ прасторней і ўтульней, бо ў нас з'явіцца цэлая студыя!🎬

Але для таго, каб яна стала сапраўдным месцам творчасці і натхнення, нам патрэбна ваша дапамога! Мы запрашаем кожн_ую з вас далучыцца да нас і прывесці новае памяшканне ў парадак.

👩🏽‍🤝‍👩🏼Разам мы зможам стварыць унікальную прастору, дзе культура і творчасць будуць квітнець. Далучайцеся да нашай «Том Соер Паці» і пагрузіцеся ў вясёлыя і творчыя заняткі па ўладкаванні нашага новага памяшкання.

Запрашайце сваіх сяброў_ак, сям'ю і калеж_анак, каб разам зрабіць нашу прастору прыгожай і натхняльнай для ўсіх.

📌Калі?
4 жніўня
15:00

📌Дзе?
CreateCulture Space (Karmelitų g. 5)

Зусім хутка мы падзелімся спісам рэчаў, якія нам спатрэбяцца падчас рэмонту! Будзем вельмі ўдзячныя вашай дапамозе!

Далучайцеся да нас і станьце часткай гэтай незабыўнай гісторыі. Разам мы ствараем культуру!
Forwarded from CreateCulture Space
Поўны спіс неабходных нам рэчаў тут
Будзем вельмі ўдзячныя, калі дапаможаце нам нешта набыць!❤️

Калі вы вырашылі нешта набыць, калі ласка, напішыце сваё імя пасля працяжніка.
Дарагія ўсе! Рады вам паведаміць, што з пачатку года мы займаемся падрыхтоўкай Даследавання стану культурнага менеджмэнту ў Беларусі і зусім хутка плён нашых старанняў убачыць свет.

Што мы хочам даведацца з даследвання?

▪️Хто тыя, хто займаецца сучасным культурым менеджмэнтам?
▪️Якую матывацыю яны маюць?
▪️Ці існуе баланс паміж актывізмам і культурным менеджмэнтам?
▪️Якія асноўныя крыніцы ведаў культурных менеджарак і менеджараў?

Гэта даследванне асабліва важна для вызначэння бягучай сітуацыі ў культурным сектары Беларусі, а таксама, для павелічэння прафесіяналізацыі культурнага пласта. Мы хочам як мага дасканалей вывучыць ролю і і абавязкі ў культурным менеджмэнце.

📝Апдейты і падрабязнасці зусім хутка ў нашым профілі! Падпісвайцеся і стаўце + у каментарах, калі вам здаецца, што гэта вы самі або сустракалі на сваім жыццэвым шляху сапраўдных людзей культурнага менеджмэнту!
🧑🏼‍💼А хто такія гэтыя «культурныя менеджары»? Прызнавайцеся, так падумалі, калі мы распавялі пра наша даследаванне?

А каб такіх пытанняў не засталося, распавядаем вам гісторыі трох культурных менеджарак — @lizaveta.sh @agnijaja @nadzeya_art .

Даведаліся нешта новае